Katecheta2 ... Візіт у Беларусь Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ. |
|
..........
20 чэрвеня 2008 г., у межах афіцыйнага візіту Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI у Беларусь адбылася галоўная сустрэча на дзяржаўным узроўні — кардынал Тарчызіо Бэртонэ сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Прывітаўшы высокага госця, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь распавёў Дзяржаўнаму сакратару Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI пра краіну Беларусь, яе культурныя і рэлігійныя традыцыі, а таксама падкрэсліў факт свабоды веравызнання і мірнага суіснавання рэлігійных канфесій у Рэспубліцы Беларусь. |