1. Літанія да Найсвяцейшага Імені Езус

 

Кірые, элейсон,

          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Езу, пачуй нас,

          Езу, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,

          – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,    

Духу Святы, Божа,                         

Святая Тройца, Адзіны Божа,

Езу, Сыне Бога жывога,

Езу, адлюстраванне Айца,

Езу, яснасць святла вечнага,

Езу, Валадару хвалы,

Езу, Сонца справядлівасці,

Езу, Сыне Панны Марыі,

Езу наймілейшы,

Езу найцудоўнейшы,

Езу, Божа моцны,

Езу, Ойча будучага свету,

Езу, Вястуне Вялікай Рады,

Езу наймагутнейшы,

Езу найцярплівейшы,

Езу найпаслухмянейшы,

Езу ціхі і пакорны сэрцам,

Езу, узор чысціні,

Езу, які любіш нас,

Езу, Божа супакою,

Езу, даўца жыцця,

Езу, узор цнотаў,

Езу, які прагнеш душаў нашых,

Езу, Божа наш,

Езу, прытулак наш,

Езу, Ойча ўбогіх,

Езу, скарбе верных,

Езу, добры Пастыр,

Езу, святло праўдзівае,

Езу, мудрасць спрадвечная,

Езу, дабрыня бязмежная,

Езу, дарога і жыццё нашае,

Езу, радасць Анёлаў,

Езу, Валадар патрыярхаў,

Езу, Настаўнік апосталаў,

Езу, Вучыцель евангелістаў,

Езу, мужнасць мучанікаў,

Езу, святло веравызнаўцаў,

Езу, чыстасць паннаў,

Езу, карона ўсіх святых,

Будзь да нас літасцівы,

          – даруй нам, Езу.

Будзь да нас літасцівы,

          – выслухай нас, Езу.

Ад усяго злога

          – выбаў нас, Езу.

Ад граху ўсялякага,

Ад гневу Твайго,

Ад подступаў шатана,

Ад духа нячыстасці,

Ад смерці вечнай,

Ад занядбання натхненняў Тваіх,

Праз таямніцу святога Уцелаўлення Твайго,

Праз нараджэнне Тваё,

Праз дзяцінства Тваё,

Праз найсвяцейшае жыццё Тваё,

Праз труды Твае,

Праз крывавы пот і муку Тваю,

Праз крыж і пакінутасць Твае,

Праз знясіленасць Тваю,

Праз смерць і пахаванне Тваё,

Праз уваскрасенне Тваё,

Праз унебаўшэсце Тваё,

Праз Тваё ўстанаўленне Найсвяцейшай Эўхарыстыі,

Праз радасці Твае,

Праз хвалу Тваю,

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

 – даруй нам, Езу.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– выслухай нас, Езу.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– змілуйся над намі, Езу.

 

С.: Езу, пачуй нас,

Усе: Езу, выслухай нас.

 

Молімся:  Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў: «Прасіце і атрымаеце, шукайце і знойдзеце, стукайце і будзе адчынена вам», дай нам, просім, адчуць любоў Тваю, каб мы ўсім сэрцам, словамі і ўчынкамі любілі Цябе і ніколі не пераставалі праслаўляць Цябе. Адары нас, Пане Езу, бояззю і бясконцай любоўю да святога імя Твайго, бо Ты ніколі не пакідаеш без апекі тых, каго ўзмацняеш у трываласці любові сваёй. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.

Усе: Амэн.

 

2. Л ітанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

 

Кірые, элейсон,

Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,

 Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,

          – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,

Духу Святы, Божа,

Святая Тройца, адзіны Божа

Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага,

Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы - Маці Духам Святым створанае,

Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае,

Сэрца Езуса, бязмежнай велічы,

Сэрца Езуса, святыня Бога,

Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага,

Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба,

Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці,

Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца,

Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае,

Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная,

Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае,

Сэрца Езуса, валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў,

Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці,

Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства,

Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага,

Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі,

Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў,

Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці,

Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца,

Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці,

Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя,

Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі,

Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае,

Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці,

Сэрца Езуса, дзідай прабітае,

Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння,

Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае,

Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае,

Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя,

Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца,

Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае,

Сэрца Езуса, радасць усіх святых,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

          – даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

          – выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

          – змілуйся над намі.

 

С.: Езу лагодны і пакорны сэрцам,

Усе: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.

 

Молімся: Усемагутны вечны Божа, узглянь на Сэрца Наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён

складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя.   

Усе: Амэн.

 

Прысвячэнне роду людскога

Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

С.: О Езу Наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, узглянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара.

Усе: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам.

С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да Святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступілі ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі.

Усе: Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі дом і не згінулі ад нястачы і голаду.

С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас.

Усе: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.

 

3. Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста

 

Кірые, элейсон,

Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,

Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,

          – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,

 Духу Святы, Божа,

Святая Тройца, Адзіны Божа,

Кроў Хрыста, Адзінароднага Сына Айца Спрадвечнага,

          – выбаў нас.

Кроў Хрыста, уцелаўлёнага Слова Божага,

Кроў Хрыста, Новага і Вечнага Запавету,

Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю пры кананні ў Садзе Аліўным,

Кроў Хрыста, якая сцякала пры бічаванні,

Кроў Хрыста, якая сачылася з-пад цярнёвай кароны,

Кроў Хрыста, на Крыжы пралітая,

Кроў Хрыста, расплата за нашае збавенне,

Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння,

Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі поіць і ачышчае душы,

Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці,

Кроў Хрыста, якая перамагае злых духаў,

Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў,

Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў,

Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў,

Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы,

Кроў Хрыста, прахалода працуючых,

Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых,

Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні,

Кроў Хрыста, палёгка паміраючых,

Кроў Хрыста, супакой і радасць сэрцаў нашых,

Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага,

Кроў Хрыста, збавенне душаў чыстцовых,

Кроў Хрыста, усялякай хвалы і пашанынай дастойнейшая,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

          – даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

          – выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

          – змілуйся над намі.

 

С.: Адкупіў Ты нас, Пане, Крывёю сваёю.

Усе: І ўчыніў нас Валадарствам Бога нашага.

 

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз Кроў Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага на зямлі, каб радавацца вечным шчасцем у небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Усе: Амэн.

 

4. Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)

 

Кірые, элейсон,

Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,

Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,

          – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,

Духу Святы, Божа,

Святая Тройца, Адзіны Божа,

Святая Марыя,

          – малiся за нас.

Святая Багародзіца,

Святая Панна над паннамi,

Мацi Хрыстова,

Мацi Касцёла,

Мацi ласкi Божай,

Маці прачыстая,

Мацi беззаганная,

Мацi непарушная,

Маці нявінная,

Мацi наймiлейшая,

Мацi найцудоўнейшая,

Мацi добрай рады,

Мацi Стварыцеля,

Мацi Збавiцеля,

Панна наймудрэйшая,

Панна, хвалы годная,

Панна праслаўлёная,

Панна магутная,

Панна ласкавая,

Панна верная,

Люстра справядлiвасцi,

Сталiца мудрасцi,

Прычына нашай радасцi,

Святыня духоўная,

Святыня хвалебная,

Святыня слаўная пабожнасцi,

Ружа містычная,

Вежа Давiдава,

Вежа з косцi слановай,

Залаты доме,

Арка Запавету,

Брама нябесная,

Зорка ранiшняя,

Аздараўленне хворых,

Прытулак грэшных,

Суцяшальнiца засмучаных,

Успамога хрысціянаў,

Каралева Анёлаў,

Каралева патрыярхаў,

Каралева прарокаў,

Каралева апосталаў,

Каралева мучанiкаў,

Каралева веравызнаўцаў,

Каралева паннаў,

Каралева ўсiх святых,

Каралева, без граху першароднага зачатая,

Каралева ўнебаўзятая,

Каралева Ружанца святога,

Каралева сем’яў,

Каралева супакою,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– змілуйся над намі.

 

С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.

Усе: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

 

Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.

Усе: Амэн.

 

Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.

О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

 

Малiтва св. Бэрнарда

Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О, Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.

 

5. Літанія да святога Юзафа

 

Кірые, элейсон, 

       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас, 

       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, 

       – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,

Духу Святы, Божа,

Святая Тройца, адзіны Божа,

Святая Марыя,

       – малiся за нас.

Святы Юзэфе,

Слаўны патомак Давіда,

Святло патрыярхаў,

Абраннік Багародзіцы,

Прачысты апякуне Панны,

Апякуне Сына Божага,

Клапатлівы абаронца Хрыста,

Галава Найсвяцейшай Сям’і,

Юзэфе найсправядлівейшы,

Юзэфе найчысцейшы,

Юзэфе наймудрэйшы,

Юзэфе наймужнейшы,

Юзэфе найпакорнейшы,

Юзэфе найвярнейшы,

Люстра цярплівасці,

Прыхільнік убоства,

Узор працуючых,

Аздоба сямейнага жыцця,

Апякуне паннаў,

Апора сем’яў,

Суцяшэнне няшчасных,

Надзея хворых,

Апякуне паміраючых,

Пострах злых духаў,

Апякуне Касцёла святога, 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 

       – даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 

       – выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 

       – змілуйся над намі.

 

С.: Устанавіў яго панам свайго дома.

Н.: І гаспадаром усіх сваіх уладанняў.

 

Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе ўчыніў святога Юзафа абраннікам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы яго як нашага апекуна на зямлі, мы былі годныя яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 

Малітва да св. Юзафа

У цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі, з даверам просім таксама тваёй апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Найсвяцейшай Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якою ты атуляў Езуса ў дзяцінстве, пакорна просім: глянь ласкава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў крывёю сваёю, і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых. 

Прадбачлівы апякуне Сям’і Божай, апякуйся абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснаю дапамогаю ў гэтым змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве выратаваў Езуса ад небяспекі, якая пагражала Ягонаму жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў.

Атуляй кожнага з нас нястомнаю апекаю, каб мы, па тваім прыкладзе і тваёю дапамогаю падтрыманыя, маглі жыць у святасці, памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн.

 

6. Літанія да ўсіх святых (літургічная)

 

Кірые, элейсон.    Кірые, элейсон.

Хрыстэ, элейсон.    Хрыстэ, элейсон.

Кірые, элейсон.     Кірые, элейсон.

Святая Марыя, Маці Божая,

       – маліся за нас.

Святы Міхале,

Святыя анёлы Божыя,

Святы Яне Хрысціцелю,    

Святы Юзэфе,

Святыя Пётра і Паўле,

Святы Андрэю,

Святы Яне,  

Святая Марыя Магдалена,

Святы Стэфане,    

Святы Ігнацыю з Антыёхіі,

Святы Лаўрэнцію,

Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта,    

Святая Агнешка,

Святы Грыгорыю,    

Святы Аўгустыне,  

Святы Атаназію, 

Святы Базылю, 

Святы Марціне, 

Святы Бэнэдыкце, 

Святыя Францішку і Дамініку,

Святы Францішку Ксавэрыю,    

Святы Яне Марыя Віянэй, 

Святая Кацярына Сіенская,

Святая Тэрэза ад Езуса,

Усе святыя Божыя,

Будзь да нас літасцівы, 

       – выбаў нас, Пане.

Ад усяго злога

Ад усялякага грэху

Ад смерці вечнай

Праз уцелаўленне Тваё

Праз смерць і ўваскрасенне Твае

Праз спасланне Духа Святога    

Мы, грэшныя, Цябе просім, 

       – выслухай нас, Пане.

Касцёл Твой святы берагчы і кіраваць ім май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Айца Святога і ўсё духавенства берагчы ў святой пабожнасці

май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Увесь народ хрысціянскі  супакоем і еднасцю адарыць 

май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Нас у святой службе Тваёй умацаваць май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Езу, Сыне Бога жывога,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Хрыстэ, пачуй нас.

       Хрыстэ, пачуй нас.

Хрыстэ, выслухай нас.

       Хрыстэ, выслухай нас.

 

Малітва

Божа, прытулак наш і сіла, крыніца нашай пабожнасці, выслухай пакорныя малітвы свайго Касцёла і ўчыні, каб мы атрымалі ўсё, аб чым Цябе з даверам просім. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

7. Літанія да БожаЙ МіласэрнасцІ

 

Кірые, элейсон, 

       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,

       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, 

       – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, 

Духу Святы, Божа, 

Святая Тройца, адзіны Божа, 

Міласэрнасць Божая, бязмежная годнасць Стварыцеля, 

       – давяраем Табе.

Міласэрнасць Божая, найбольшая дасканаласць Адкупіцеля,

Міласэрнасць Божая, неспасцігальная любоў Асвяціцеля,

Міласэрнасць Божая, незразуметая таямніца Святой Тройцы,

Міласэрнасць Божая, праяўленне найвялікшай моцы Пана,

Міласэрнасць Божая ў стварэнні духаў нябесных,

Міласэрнасць Божая, якая кліча нас з небыцця да існавання,

Міласэрнасць Божая, якая ахоплівае ўвесь сусвет,

Міласэрнасць Божая, якая адорвае нас несмяротным жыццём,

Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае нас ад заслужанага пакарання,

Міласэрнасць Божая, якая ўздымае нас з няшчасця граху,

Міласэрнасць Божая, якая апраўдвае нас у Слове ўцелаўлёным,

Міласэрнасць Божая, якая струменіць з ранаў Хрыстовых,

Міласэрнасць Божая, якая сыходзіць з Сэрца Езуса,

Міласэрнасць Божая, якая дае нам Найсвяцейшую Панну Марыю за Маці міласэрнасці,

Міласэрнасць Божая ў аб’яўленні таямніцаў Божых,

Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні паўсюднага Касцёла,

Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні святых сакрамэнтаў,

Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце хросту і пакаяння,

Міласэрнасць Божая  ў сакрамэнце алтара і святарства,

Міласэрнасць Божая ў пакліканні нас да святой веры,

Міласэрнасць Божая ў навяртанні грэшнікаў,

Міласэрнасць Божая ў асвячэнні справядлівых,

Міласэрнасць Божая ва ўдасканаленні праведнікаў,

Міласэрнасць Божая, палёгка для хворых і церпячых,

Міласэрнасць Божая, суцяшэнне змучаных сэрцаў,

Міласэрнасць Божая, надзея для тых, хто ў роспачы, 

Міласэрнасць Божая, якая спадарожнічае ўсім людзям заўсёды і ўсюды,

Міласэрнасць Божая, што апярэджвае нас ласкамі,

Міласэрнасць Божая, супакой паміраючых,

Міласэрнасць Божая, нябесная раскоша збаўленых, 

Міласэрнасць Божая, прахалода і палёгка душаў чыстцовых,

Міласэрнасць Божая, карона ўсіх святых,

Міласэрнасць Божая, невычэрпная крыніца цудаў, 

 

Баранку Божы, які праявіў найбольшую міласэрнасць у адкупленні свету на крыжы, 

       – даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які міласэрна ахвяруеш сябе за нас падчас кожнай святой Імшы,  

       – выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які з бясконцай міласэрнасці адпускаеш грахі нашыя, 

       – змілуйся над намі.

 

С.: Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы

Н.: Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду

 

Молімся: Божа, міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць навекі.

Усе: Амэн.

 

8. Літанія за памерлых

(для прыватнага чытання)

 

Ойча з неба, Божа,

       – змiлуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, 

Духу Святы, Божа, 

Святая Тройца, адзiны Божа, 

Святая Марыя, 

       – малiся за яго (яе, іх).

Брама нябесная,

Каралева ўнебаўзятая,

Святы Міхале,   

Святы Яне Хрысціцелю, 

Святы Юзэфе,

Святы N. (апякун памерлага),

Усе святыя Божыя,     

Будзь да яго (яе, іх) міласцівы, 

       – выбаў яго (яе, іх), Пане. 

Ад усялякага зла,

Ад цярпенняў у чыстцы,

Праз уцелаўленне Тваё,

Праз нараджэнне Тваё,

Праз хрост і святы пост Твой,

Праз крыж і муку Тваю,

Праз смерць і пахаванне Тваё,

Праз уваскрасенне Тваё,

Праз унебаўшэсце Тваё,

Праз спасланне Духа Святога,

Праз хвалебнае прыйсце Тваё,

Адпусціць нам грахі май ласку, 

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Нас ад раптоўнай і неспадзяванай смерці захаваць май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы выратаваць май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Нашых настаўнікаў і выхавацеляў вечным святлом адарыць май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Душы ўсіх ахвяраў аварый, катастрофаў і войнаў сваёй міласэрнасцю атуліць май ласку,

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Усім верным памерлым вечны супакой і радасць у хвале ўваскрашэння даць май ласку, 

       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 

       – даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 

       – выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, 

       – змілуйся над намі.

 

Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай Тваім памерлым слугам стаць удзельнікамі Яго перамогі над смерцю, каб маглі вечна сузіраць Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 

Hosted by uCoz