ФРАНЦІШКАНСКІЯ СПЕВЫ

 

77. Вітай, Ойча ўмілаваны,

 

Вітай, Ойча ўмілаваны,

Ты нам святасці ўзор.

Езуса Ты носіш раны,

Здобіш Сэрафінаў хор.

Паблагаславі ад сэрца

I пакліч нас за сабой,

3 нас любоў няхай ільецца,

Агарняе супакой.

Ойча, будзь нам дапамогай,

Каб для нас усім быў Бог.

Хай жа на зямных дарогах,

Па Тваіх ідзем слядох.

Хай у сэрцах нашых носім,

Вобраз Езусавых ран,

Ойча, ласкі гэтай просім,

Хай нам ёй удзеліць Пан.

 

 78. Ўжо на зямлю апусціўся цень

 

Ужо на зямлю апусціўся цень

I змрокам свет увесь атуліў,

Смерці прадчуванай дзень

Попелам ложа Айцу засцяліў.

Як непахісна Муж Святы

Ў веры, надзеі моцна Ён трываў,

Агонь любові рос у душы,

У Яго сэрцы пажарам стаў.

Плачуць, стаяць на каленях сыны:

"He адыходзь, Ойча, бо не час!

3 рук выпускаеш авечкі Ты,

I хто ж цяпер вясці будзе нас?"

Ён жа да неба ўзняў ясны твар

Выцягнуў рукі і так сказаў:

"Бог ласкай знішчыць цемру хмар,

Вас берагчы і карміць будзе Сам.

Толькі з сэрц вашых усякі падман

I ўсякі бруд трэба адкідаць,

А душы чыстыя і без плям

Няхай мноствам цнотаў блішчаць."

Так Ён пакінуў авечак сваіх

I адышоу з зямных дарог,

Вечнасць ужо Яму зіхаціць,

Ля брамы неба чакае ўжо Бог.

Богу Айцу чэсць і хвалу

У неба ўзносіць кожны з нас,

Годную песню Збаўцы Хрысту,

Й Духу Святому ў вечны час.

 

79. Голасна я ўсклікаю да Пана

 

Голасна я ўсклікаю да Пана,

Голасна да Пана малюся.

Прад Ім мой жаль выліваю

Свой сум Яму я раскрываю.

Калі мой дух у ва мне знемагае,

Ты ведаеш маю дарогу.

На сцежцы, па якой хадзіў я,

Яны сіло мне наставілі ўпотай.

Паглядзеў я ўправа - і бачу,

Што нікога няма, хто б пра мяне клапаціўся.

Няма дла мяне прытулку,

Ніхто пра душу маю не парупіцца.

Ha мой плач звярні увагу,

бо я вельмі знямогся.

Ты мяне ратуй ад маіх ганіцеляў,

Бо яны за мяне больш моцныя.

3 вязніцы душу маю вызваль,

Каб Імя Тваё праслаўляў я.

Набожныя мяне навокал абступяць,

Калі Ты мяне ласкай адорыш.

Хвала будзь Айцу і Сыну,

і Святому Духу.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,

і на вякі вечныя.

 

80. Добры Пане...

 

Рэф:. Добры Пане, учыні мяне, прыладаю Твайго супакою

Каб нёс любоў туды, дзе пануе нянавісць,

каб прабачаў там, дзе абражаюць,

каб яднаў там, дзе сварка і звада,

каб праўду казаў там, дзе ёсць фальш,

Рэф:. Добры Пане, учыні мяне, прыладаю Твайго супакою

каб нёс веру туды, дзе ёсць сумненне,

каб абуджаў надзею там, дзе пануе роспач,

каб распаліў святло там, дзе валадарыць цемра,

каб нёс радасць туды, дзе турбуе неспакой.

Рэф:. Добры Пане, учыні мяне, прыладаю Твайго супакою

Учыні, каб не шукаў я суцяшэння, а суцяшаў іншых,

каб не толькі прагнуў разумення, але каб разумеў іншых,

каб не шукаў уласнай любові, а любіў іншых.

Рэф:. Добры Пане, учыні мяне, прыладаю Твайго супакою

Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае,

хто не шукае свайго, той знаходзіць,

хто прабачае, таму будзе прабачана,

бо, паміраючы, мы нараджаемся для жыцця вечнага.

Рэф:. Добры Пане, учыні мяне, прыладаю Твайго супакою

 

81. Свяцейшы, усявышні

 

Наш добры, Усявышні Пан Бог усемагутны,

Табе я ўзноўшу хвалу.

Спявайце, хваліце Імя Пана Бога,

Усклікнем "Гасанна" Яму!

Хвала Табе, Божа, за яснага брата,

За сонца - стварэнне Тваё!

Ім дзень асвячаеш, святлом напаўняеш,

Узвялічваеш Імя Сваё.

Хвала Табе, Божа, за зоркі на небе,

Хвала за сястрыцу - луну!

A ix зіхаценне, святла прамяненне

Струменяць у душы вясну.

Хвала Табе, Божа, за ветрыка - брата,

Паветра і воблака цень!

Тваё сатварэнне - нябёс праясненне,

Табой дараваны нам дзень.

Хвала Табе, Божа, за воду - сястрыцу,

За рэкі, крыніцы хвала!

Азёры і моры жыццё нам бадзёраць.

За іх Табе, Божа, хвала!

Хвала Табе, Божа, у полымі дзіўным

Магутнага брата - агню.

Што цела сагрэе і цемру развее -

Начную разгоніць тугу.

Хвала Табе, Божа, за маці - зямліцу,

За глебу сястрыцу - хвала!

У ёй зерне паспее і сад заквітнее –

Атуліць нас ласка Твая.

Хвала Табе, Божа, за тых, хто даруе,

Каго навучаў Ты любіць.

Праз выпрабаванне, цярпенне, выгнанне

Вянок атрымаюць хвалы.

Хвала Табе, Божа, за нашу сястрыцу,

За смерць, што ў канцы нашых дзён.

У ёй бачым тленне, а Ты прабачэнне

Даў тым, хто жыў воляй Тваёй.

 

82. Хораша слухаць

 

Хораша слухаць, як у маім сэрцы

Зараз пакорна родзіцца любоў

Хораша бачыць, што я не самотны,

Бо да жыцця бязмежжа я належу.

Яно мяне хараством агортвае -

Гэта бясконцай Тваёй любові дар.

Ты даў нам неба і яскравасць зорак,

Брата - сонца, і сястру луну,

Маці - зямліцу ў прыгажосці красак

Полымя, вецер, чыстую ваду:

Жыцця крыніцу для сваіх стварэнняў -

Гэта бясконцай Тваёй любові дар ½Х2

Пане, Табе ўся слава і пашана -

Сваёю моцай Ты ўвесь свет стварыў.

Пане, Табе ўся слава і пашана -

Стварыў усіх нас Ты сваёй рукой -

Гэта бясконцай Тваёй любові дар,

Шчаслівы той, хто пакорны Твой слуга.

 

83. Гімн любові св. Паўла

 

Рэф. Запавет свой новы даю вам, каб адзін другога мілавалі

Калі б я гаварыў мовамі людзей або анёлаў,

а любові ня меў бы,

я быў бы як медзь звінячая,

або цымбалы гудзячыя.

Калі б я меў дар праракавання ды зведаў усе тайны

і ўсякую веду,

і меў усю веру, што і горы пераносіў,

але любові ня меў бы, я быў бы нішто.

І калі б раздаў бедным усю сваю маёмасць,

і цела сваё аддаў на спаленне,

але любові ня меў бы,

ніякай мне з гэтага карысці.

Любоў церпіць доўга,

яна міласэрная,

любоў не зайздросціць, не вывышаецца,

любоў не ганарыцца.

Любоў не гняўлівая,

свайго не шукае,

любоў не амбітная,

не памятае злога.

Любоў не цешыцца з несправядлівасці,

але радуецца з праўды,

ўсё пераносіць, усяму верыць,

на ўсё спадзяецца, усё церпіць.

Любоў ніколі не знікне, хоць прароцтвы спыняцца,

мовы змоўкнуць і веды скасуюцца.

Цяпер трываюць вера, надзея і любоў,

але любоў з іх найбольшая.

 

Hosted by uCoz