СПЕВЫ ДА ДУХА СВЯТОГА
71. О, Творца Дух
О, Творца Дух Святы прыйдзі! I верны люд наведай свой, Дар ласкі дай для нашых сэрц, Што моцай створаны Тваёй! Ты Суцяшыцель нам усім, І Найсвяцейшы Бога дар, Ты намашчэнне нашых душ, Жыццё, любоў, агнёвы жар. Ты спасылаеш сем дароў, Бо моц Табе Айцец-Бог даў, Ты абяцаны Богам нам, Каб словам нас узбагачаў. Ты ўлі святло у думкі нам, Сэрцы любоўю напаўняй, Магутнай моцай незямной, Ты нашым целам сілу дай. Ад сіл варожых і ліхіх Дай нам спакой у кожны час. Хай у дарозе за Табой Адпрэчым зло, што зводзіць нас. Бога Айца дай нам спазнаць, Дай, каб і Сын слазнаны стаў. Цябе, адзіны подых Двух, Каб кожны з верай праслаўляў. Хай загучыць хвала Айцу, І Збаўцу Сыну, што ўваскрос, І Духу ў Тройцы Прасвятой хай спеў імкнецца да нябёс! Амэн.
72. О Творца Дух прыйдзі да нас
1. О, Творца Дух, прыйдзі да нас, наведай верных у добры час. Усё стварыла моц Твая, о Найсвяцейшы дар жыдця! 2. Ты, Суцяшыцель дарагі, / Свет божай ласкі з вышыні, / жыцця Крыніца і Любоў, / наш Скарб і Даўца ўсіх дароў. 3. Твае паўсюдна сем праяў, / о, Палец Божы, Веліч спраў / Цябе Айцец меў ласку даць / нам мовай новай прамаўляць. 4. Святло Сваё ў нас запалі, / любоў у сэрцах ажыві / і нашы целы ўмацуй, / улі сілу, ласкамі шчыруй. 5. Ад нас шатана прагані, / дары спакоем ва ўсе дні, / каб мы, асветлены Табой / не ўпалі ў грэх спакусай злой. 6. Айца, Валадара нябёс / і Збаўцу Сына, што ўваскрос, / Цябе абодвух, Дух Святы, / услаўляем песнямі назаўжды.
73. Божа, Дух Святы, прыйдзі / СЕКВЕНЦЫЯ
1. Божа, Дух Святы, прыйдзі / і нябеснага спашлі / нам святла Твайго струмень. / Добры Ойча ўбогіх, / Даўца дараў многіх / і Святло ўсіх сэрцаў. 2. Суцяшыцель паспяшы, / наймілейшы госць душы, / Прахалода стомленых, / Адпачынак ў працы, / Цень у дзень гарачы, / ў плачы Суцяшэнне. 3. О Святло шчаслівае, / у сэрцаў глыб уніклівае, / ласкай верных напаўняй. / Без Твайго натхнення / што сярод стварэння. / Толькі небяспека. 4. Усс, што бруднае — абмый, / што засохла — ажыві, / што паранена — злячы. / Нахілі, што цвёрда, / разагрэй, што горда, / выпрастай крывое. 5.Дай Тваім жа верным, / Божай ласкі пэўным, / сем дароў Тваіх святых: / умеласць, раду, мудрасць, / боязь, розум, мужнасць, / і даруй пабожнасць. Амэн.
СПЕВЫ ДА СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ
74. Тройцы спрадвечнай
"Тройцы спрадвечнай будзь хвала" — Сэрцам усім спяваем. З верай нясём любові дар І Тройцу праслаўляем. Сам Бог-Айцец нас сатварыў, Сын адкупіў крывёю. Ласкай Святы Дух асвяціў, Каб жыць маглі любоўю.
75. Слава будзь Богу
Слава будзь Богу ў Найсвяцейшай Тройцы: Айцу і Сыну, хай гучыць бясконца. З Духам Святым, што ў боскасці Ім роўны, святасці поўны. Бога Айца мы будзем праслаўляці, За дабрадзействы, што меў ласку даці, Вывеў з няволі свой народ абраны У край абяцаны. Сына праславім! Праз свае пакуты Выбавіў людзкасць ад грахоўных путаў. Збаўцам названы усяго сусвету За міласць гэту. Духу Святому будзь хвала навекі: сэрца натхняе, мір шле чалавеку. Просім, напоўні божымі дарамі. Будзь разам з намі!
76. У Тройцы адзіны
1. У Тройцы адзіны, Бог адзінасутны, / Ойча і Сыне, з Духам Усемагутны. / У трох асобах Бог адвечнай славы, / будзь нам ласкавы! 2. Клічу Цябе я, о Тройца Святая, / дай дапамогу, да Цябе ўсклікаю: / дай дабрыню нам, дай нам блаславенне / Тваім стварэнням. 3. Дай мір і ласку, Ойча наш вячысты; / Сыне Крывёю нам душу ачысці; / ласку спашлі нам Духу жыватворны, / просім пакорна. 4. Ойча, з Табою роўны Сын Адзіны. / Духу, паходзіш ад Абодвух дзіўна. / Мы Божай ласкай адроджаны станем / і ў цнотах устанем. 5. Ты ў трох Асобах святасцю з'яднаны / вечнаю моцай велічнага Пана. / Верай з'яднай нас непарыўнай, сталай, / у душах трывалай. 6. Адпроч бядоты, голад, разбурэнні, / нам, грэшным, ласку дай і суцяшэнне; / дай дабрыню нам, за грэх пакаянне, / ў ласцы сканнане. 7. А калі сэрца біцца перастане, / прымі мяне Ты, мой ласкавы Пане / каб мне пабачыць Сутнага ў Тройцы / нашага Творцу. |