СПЕВЫ ДА МАЦІ БОЖАЙ
54. Вітай, Уладарка
Вітай, Уладарка, Маці міласэрнасці, жыцця асалода і надзея, вітай! Да Цябе ўзносяць свае просьбы дзеці Евы, да цябе ўздыхаем, стогнем і плачам у слёзнай даліне. I таму, Апякунка наша, зірні на нас міласэрным позіркам сваіх вачэй. I Езуса, блаславёны плод Твайго улоння, пасля выгнання тога дай нам бачыць. О Ласкавая, о Літасцівая, о Велічна, Панна Марыя.
Salve Regina
Salve Regina, Mater misericordiae, Vita, dulcedo, et spes nostra, salve. Ad te clamamus, exules, filii Evae. Ad te suspiramus, gementes et flentes in hac lacrimarum valle. Eia ergo, advocata nostra, illos tuos misericordes oculos ad nos converte. Et Iesum, benedictum fructum ventris tui, nobis post hoc exilium ostende. O clemens, o pia, o dulcis Virgo Maria. 55. Маці будзем мы вітаці
1. Маці будзем мы вітаці песняю прыгожай, / хоць даволі аніколі даць хвалу не зможа / ні святы пабожны, ні Анёле кожны годны ўславіць, благаславіць Маці Марыю. 2. Я, нягодны, песняй роднай Маці прывітаю / і з бяздоння шлю я сёння мольбы Ёй да раю: / не забудзь на небе грэшніка ў патрэбе, / будзь ратункам, Апякунка, Маці-Марыя! 3. О, цудоўна, ласкі поўна чыстая Лілея, / міласціва, літасціва, грэшнікаў Надзея, / да Цябе ўздыхаем, прагнем ды чакаем / добрай рады і спагады, Маці-Марыя! 4. Свету Панам, Валадарам Ты была абрана, / найяснейша, найсвяцейша, без заганы Панна. / Стала годнай Маці Езуса-Дзіцяці / чыста Дзева, Каралева Маці- Марыя. 5. Месяц, сонца, зорак мноства гэтак не яснеюць, / пры Тваім святым пачацці ўсе яны цьмянеюць. / Больш за сонца ясна, Зорка непагасна, / свеціш ярка, Валадарка Маці-Марыя. 6. Нас ратуеш і кіруеш Ты на сцежкі Бога, / Маці ласкі непарушнай, наша дапамога. / Будзь для нас пацехай, барані ад грэху, / Панна міла, літасціва Маці-Марыя. 7. Мы вітаем, бласлаўляем мудрасці Сталіцу, / Дзеву верну, міласэрну, радасці Крыніцу. / Праслаўляйма хорам поўную пакоры / добру Панну, беззаганну Маці-Марыю.
56. Вострабрамска Маці Божа
Вострабрамска Маці Божа, Ты прачыстая, прыгожа. Міласэрнасць Тваёй волі Свеціць Вільні ў нядолі. На Радзіме Ты ў чэсці, З неба шлеш нам добры весці! Шчасце, мір і згоду ў краі Нам даеш ад Бога з раю! Уся Цябе Русь славіць Бела І Літва, і Польшча цэла, Бо Ты, Маці, міласціва, Сваім дзеткам дабратліва. Іх у смутку пацяшаеш, Хворых Ты аздараўляеш. Да Цябе хто толькі прыйдзе, Той без радасці не выйдзе. Ты так кожнаму дагодзіш, Што надзею ў сэрцы зродзіш; Праз Цябе ўсе правіны Сын даруе Твой адзіны!
57. О Маці міласціва
1. О Маці міласціва, Панна літасціва годная падзіву. Марыя! О, заступіся! 2. Ты свету суцяшэнне, / грэшнікам збаўленне, / вернікам натхненне. Марыя! О, заступіся! 3. Няма ўжо пасля Бога / вышэй анікога, / наша дапамога. Марыя! О, заступіся! 4. Прыйдзі ў дзень апошні, / на суд стане кожны / прад абліччам Божым. Марыя! О, заступіся! 5. Спашлі нам злітаванне, / з Табой панаванне / дай жа нам, о Панна! Марыя! О, заступіся!
58. Вітай, Зорка мора
1. Вітай, Зорка мора, / Маці Збаўцы Бога, / Панна Найчысцейша, / брама неба добра. 2. Ты, што прывітана / словам Габрыэля, / умацуй у спакоі, / змый правіны Евы. 3. Вызваль з грэшных путаў, / зрок вярні аслеплым, / аддалі ўсе смуткі, / апякуйся светам. 4. Сведчанне дай, Маці, / узруш малітвай Сына, / Ён прыйшоў, каб збавіць / грэшных ад правінаў. 5. Панна ўслаўлёна, / прыклад, Ты пакоры / збаўленым ад смерці, / будзь для нас узорам. 6. Дай жыццё нам чыста, / шлях сцялі бяспечны, / Езуса дай бачыць, / мець з Ім радасць вечна. 7. Бог Айцец хай будзе / з Сынам праслаўлёны, / і супольна з Духам / Божым улюбёны. Амэн.
59. Цешся, нябесная Княжна!
Цешся, нябесная Княжна! Радуйся, Марыя! Цешся, бо жалю ўжо няма. Аллелюя! Малі за нас, Марыя! Годнай была Хрыста насіць. Радуйся, Марыя! Збаўца жыве — мы будзем жыць. Аллелюя! Малі за нас, Марыя! Ён уваскрос, смерць перамог. Радуйся, Марыя! Як нам казаў Сапраўдны Бог. Аллелюя! Малі за нас, Марыя! Бога малі і будзе так. Радуйся, Марыя! Мы уваскрэснем праз Хрыста. Аллелюя! Малі за нас, Марыя!
60. Будзь улюбёна
1. Будзь улюбёна, о, Святая Панна, / скрушаны сэрцам шлю я прывітанне, / шлю я прывітанне. 2.Ты Маці Збаўцы Божага Месіі, / наша пацеха апякуйся ўсімі. 3. Да Сэрца Маці грэшнікі ўздыхаюць, / у пакаянні слёзы праліваюць. 4. Маці, ратуй нас у Евіным выгнанні, / хай жа зазнаем ласку злітавання. 5. Бо непрыяцель па зямлі блукае, / душы людзкія паглынуць жадае. 6. О, заступіся, будзь нам абаронай, / дай нам ратунак пад Тваёй каронай. 7. Край беларускі Ты вазьмі ў апеку, / дай згоду, радасць, шчасце чалавеку 8. Маці Святую без грахоўнай плямы / шчыра ўслаўляем на вякі ўсе. Амэн. 61. О Марыя, Маці Бога
1. О Марыя, Маці Бога, / Ты ўсім грэшным дапамога. / Неба чыстая Лілея, асвяці нам шлях надзеяй. / О, Марыя, малі Сына, Ты надзея наша адзіна. 2. Вызнаём Цябе, Марыя, / нашай Матачкай адзінай: / Ты ў смутку пацяшаеш, / супакоем адараеш. О, Марыя, малі Сына, Ты надзея наша адзіна. 3. Хочам мы Табе, о Маці, / думкі ўсе свае аддаці./ У дар прымі, Марыя, сэрца, / да Цябе яно імкнецца. О, Марыя, малі Сына, Ты надзея наша адзіна. 4. I ў ліхой, цяжкой гадзіне / ласкі поўная Марыя / ўсіх гаротных супакоіць, / душы міласцю спатоліць. О, Марыя, малі Сына, Ты надзея наша адзіна. 5. Сцеражы ад злых прыгодаў, / ад душы і цела шкодаў, / войны, голад, мор, пажары / — адвярні ўсе Божы кары. О, Марыя, малі Сына, Ты надзея наша адзіна. 6. А калі па волі Пана / скон жыцця майго настане, / памажы тады мне Маці, у ласцы Божай паміраці. О, Марыя, малі Сына, Ты надзея наша адзіна.
62. Вітай, Марыя
1. Вітай Марыя, Хрыстова Маці. / Дазволь нам грэшным Табе чэсць даці. / Прымі Ты нашы просьбы нізкія, / за нас маліся "Вітай Марыя!". 2. Ты, што карміла свету Збаўленне, / і нам, як Маці, дай пажыўленне, / ад голаду нас няхай укрые / Твая апека — вітай, Марыя! 3. Чысцейша Панна, без грэху сказы, / усцеражы нас хвароб, заразы, / Ты — найстрайнейша райска Лілея, / ачысць паветра — вітай, Марыя! 4. Цяжкі жаль мела над смерцю Сына. / Праз боль і слёзы, Маці адзіна, / хай нам хвіліны смерці цяжкія / спакойны будуць — вітай, Марыя! 5. Прыклад пакоры, поўна лагоды / дай Беларусі спакой і згоду; / між нас хай згінуць сваркі ліхія, / крый нас ад войнаў — вітай, Марыя! 6. О, Найсвяцейша, без ценю грэху, / у кожным часе будзь нам пацехай; / Твая апека хай нас укрые / ад гневу Бога — вітай, Марыя! 7. Уладарка наша, між херубімаў, / пачуй маленне, неба Княгіня, / што йдзе праз крокі Твае святыя, / за нас маліся — Вітай, Марыя!
63. Уладарка ласкі
1. Уладарка ласкі, болем пранята, грэшных прытулак і Унебаўзята; Маці, маліся да Бога - Сына, каб дараваў Ён нашы правіны 2. Да Божай Маці з кожнай старонкі / дзеці прыносяць жаль скаргі горкай. / He пагарджай мальбою пакутнай, / адхілі кары просьбай магутнай! 3. I да каго мы, о Маці пойдзем, / дзе дапамогу, спагаду знойдзем. / 3 путаў грахоўных вызваль, з няволі, / нас адвядзі ад цяжкай нядолі. 4. Лекарка хворых, Маці любові, / жаданьняў грэшных аслаб аковы, / так бо нам цяжка з імі змагацца, / цяжка самім нам добрымі стацца. 5. Веры Старожка, Матачка Божа, / Ты з Беларусі выжань бязбожжа, / Богу "Гасанна" хай стройна, громка / вольна спявае родна старонка! 6. У час як настане смерці гадзіна / з вока спадзе апошня слязіна, / Маці, закрый святымі рукамі / нашыя вочы навекі. Амэн.
64. Да Ружанцовай Маці Божай
1. Уладарка і зямлі і неба, / да Цябе звяртаемся ў патрэбе. У Цябе ратунку мы шукаем, праз Ружанец літасці чакаем, Ружанцова Панна Марыя. 2. Маці, Ты прыйшла з адным жаданнем / ратаваць людзей ад пакарання. У Цябе... 3. Хто ад гневу Божага ўратуе, / хто гаротных грэшных пашкадуе? У Цябе... 4. Праз Бэрнардку ты дала ружанец, / грэшным ён для абароны шанец. У Цябе... 5. Таямніцы ружанца святога / перамогуць моц шатана злога. У Цябе... 65. Глянь на нас, дзетачак
1. Глянь на нас дзетачак, Маці святая, / светач вачэй Тваіх хай нам заззяе. / Сваёй апекаю Ты нас атулі, / за ўсіх дзяцей Тваіх Бога малі, Бога малі. 2. Матачка добрая, у сэрцы пяшчотным / верны прытулак дай дзеткам гаротным. / Духа нячыстага ад нас аддалі, — / за бедных грэшнікаў Бога малі, Бога малі! 3. Ты на Кальварыі ў скрусе стаяла, / Маці для кожнага з вернікаў стала, / не пакідай жа нас, дзе б мы не былі, / і за святы Касцёл Бога малі, Бога малі! 4. Ты, што ў Будславе і ў Вострай Браме / любові матчынай слынеш дарамі, / доляю лепшаю наш люд надзялі, / за беларускі край Бога малі, Бога малі! 5. Табе пакорныя зямля й нябёсы, / мы аддаем Табе нашыя лёсы. / Будзь нам Заступніцай вернай на зямлі / і ў смерці нашай час Бога малі, Бога малі! 66. Марыю любіць
1. "Марыю любіць - сэнс усіх маіх дзён", / у сэрцы гучыць нібы радасны звон. / Ты поўная Божае ласкі была, нам Збаўцу ад Духа Святога дала. 2. Усявышні ў сэрцы любоў запаліў, / гатовай прыняць Звеставанне зрабіў. / Сказала: "Хай стане па слову Твайму, / хачу толькі Богу служыць аднаму". 3. Ты з простага люду абрана была, / каб Збаўцу паўсюдна гучала хвала. / Ты ведаеш працу і клопат пра хлеб, / складанасць жыцця, мноства нашых патрэб. 4. На мукі Хрыстовы глядзела, на кроў. / Ён вучняў даверыў Табе, як сыноў. / О Маці Балесная, просім Цябе,/ каб годна маглі стаць ля Крыжа ў журбе. 5. О Маці святая, падай нам руку, / нас грэшных вядзі па жыццёвым шляху. / Дзяцей жа сваіх у небяспецы ратуй, / хто Сына шукае, тым ласку даруй. 6. І Цябе над анёламі і над людзьмі / Ўсявышні паставіў, у рай нас вядзі! / Ты радасць зямлі і душэўны спакой, / Ты поўная ласкі і Госпад з Табой. 67. Матачка Божая
1. Матачка Божая, Матачка добрая, / бедныя дзеці, мы клічам Цябе; / песняй пакорнаю мольбы складаючы, / сэрцы свае аддаем мы Табе. 2. Вылеч Ты сэрца нам, раны глыбокія, / міласцяй чыстаю нас запалі, / каб слава Божая, не жальба вечная, / у неба ляцела, ляцела з зямлі. 3. Нас, сваіх дзетачак, што ў Цябе просяцца, / Матачка добрая, Ты пашкадуй; / ласкай ажыўчаю Бога Спрадвечнага, / Матачка Божая, нас абдаруй. 4. Нашы галовы святлом Божай мудрасці / Матачка Божая, Ты асвяці, / каб мы пазналі ўсе праўду адвечную, / Богу служылі тут верна ў жыцці. 5. Дай жа дарогу нам, дзетачкам, простую, / смерці хвіліну шчаслівую дай. / Вядзі нас, Матачка, зоранька ясная, / да вечнай радасці, у цудны рай. 68. Сардэчна Маці
1 .Сардэчна Маці, наша апякунка, / Мы, як сіроты, просім паратунку. / Молім пакорна ў зямным выгнанні: / Дай нам прытулак, злітуйся над намі! 2. Бедным сіротам да каго ўздыхаці? / Толькі да Сэрца наймілейшай Маці, / бо міласэрна кожнаму спрыяе, / тым асабліва, хто турботы мае. 3. Мы заслужылі ўласнымі грахамі, / каб успылаў гнеў Божы па-над намі. / У час, як Айцец Бог гнеўна нас карае, / шчасны, хто ў Маці паратунак мае! 4. Для Беззаганнай Бог усё здзяйсняе: / доўг нам даруе, віны прабачае. / Як жа Цябе нам не любіць сардэчна, / бо ўкрыцца можам пад Твой плашч бяспечна. 5. Маці, ратуй нас, будзь нам абаронай / і адвядзі Ты Божы гнеў суровы. / Сэрца ўзгадай жа, што мячом працята, / у час, калі Сына крыжавалі каты. 6. Дзеля пакутаў і душы збалелай, / бо на Галгофе з Сынам Ты цярпела, / Бог нам даруе, каб мы за правіны, / так не цярпелі, як цярпець павінны. 7. Гнеў справядлівы як Айцец злагодзіць, / Ты пакажы да неба нам дарогу. / Сэрца святога ласку і апеку / будзем узносіць з веку і да веку. 69. 3 далёкай Фацімы
1. З далёкай Фацімы даносіцца звон, з'яўленне Марыі для нас весціць ён. Ave, Ave, Ave Maria, Ave, Ave, Ave Maria 2. Дык пойдзем да Маці праз свет поўны слёз, / каб скласці на рукі Марыі наш лёс. Ave,... 3. Цудоўная Пані нязвыклай красы, / ружанец трымае, бы кроплі расы. Ave,...
70. МАЦІ БОЖАЯ БУДСЛАЎСКАЯ
1. У Адраджэння век залаты Узнікла раптам у Рыме Ты, Шляхам цудоўным з дальніх краёў Прыйшла да нас, беларусоў. Рэфрэн: Маці Будслаўская, Маці святая, Перад Табою галовы схіляем: Нас да сябе Ты прыгарні, Ад зла і бед абарані! Радзімы край абарані! 2. Тваёй малітвы светлая сіла Храм у Будславе ўваскрасіла. Ад рук бязбожных у страшны час, Ты зберагла веру для нас. 3. Дзева Марыя, Юзаф святы, Вельмі патрэбны для маладых Прыклад цярплівай вашай любві, У якой сакрэт шчасця сям`і. 4. Ад злой Чарнобыльскае бяды Прыкрый гаротных дзетачак Ты, І Беларускі збалелы край Не пакідай, не пакідай. 5. Мы да Будслаўскай крочым святыні, Просім заступніцтва перад Сынам. Каяцца ёсць у чым нам усім, Хрыста за нас перапрасі! |