ВЕЛІКОДНЫЯ СПЕВЫ

 

39. У радаснае свята секвенцыя

 

     1. У радаснае свята Пасхальнай Ахвяры / верныя прыносяць

праслаўлення дары. / Адкупіў авечак Хрыстус наш бязвінны, / паяднаў з Айцом нас, змыў грахі, правіны.

     2. У баі вялікім смерць жыццё сустрэла. / Хоць памёр, усё ж Ён валадарыць смела. / Адкажы, Марыя, што было ў дарозе? / — Уваскрос, жывы Ён, годзе быць трывозе.

     3. Гэтаму Анёлы сведкамі там сталі: / толькі палатно ды вопратка ляжалі. / Уваскрос ужо Хрыстус, Бог мой і Надзея, / месцам жа спаткання будзе Галілея.

     4. Сапраўды ўваскрос Ён — гэта цуд праўдзівы. Смерці Пераможца, будзь жа літасцівы.

 

40. Сыны і дочкі

Рэфрэн:

Аллелюя, аллелюя, аллелюя!

     1. Сыны і дочкі, Бог з нябёс / з памерлых сёння ўваскрос, / без межаў радасць нам прынёс. Аллелюя!

Аллелюя...

     2. Суботні ранак ужо настаў, / якога кожны з нас чакаў, / ля гробу вучняў ён сабраў. Аллелюя!

Аллелюя...

     3. Марыя Магдалена, / Якуб і Саламея / прыйшлі намасціць цела. Аллелюя!

Аллелюя...

     4. Анёл у шатах белых / жанчынам весціць смела: / "Хрыстос у Галілеі!" Аллелюя!

Аллелюя...

     5. А як настала ўжо пара, / Ян, папярэдзіўшы Пятра, / прыбег да гробу ледзь зара. Аллелюя!

Аллелюя...

     6. Паміж Апосталаў стаяў, / Хрыстос лагодна прамаўляў / і свой спакой ім перадаў. Аллелюя!

Аллелюя...

     7. Хоць Дыдым усё і разумеў, / сумнеў ва Ўваскрашэнні меў / і з тым мірыцца не хацеў. Аллелюя!

Аллелюя...

     8. "Узглянь, Тамаш, на левы бок, / на рукі ўзглянь, на раны ног / і вер, што смерць я перамог". Аллелюя!

Аллелюя...

     9. Як на Хрыста Тамаш глядзеў, / сумненняў больш ужо не меў. / Сказаў: "Ты Бог!" — я зразумеў. Аллелюя!

Аллелюя...

     10. Шчаслівы, Бога хто спазнаў, / хоць раны Сына не кранаў. / Жыць у нябёсах Бог ім даў. Аллелюя!

Аллелюя...

    11. У святое свята гэтае / ўсё стварэнне хай пяе, / Хрысту пашану аддае. Аллелюя!

Аллелюя...

     12. Падзяку Тройцы ўзнясём, / Айца і Сына вызнаём / і Духа Творцам мы завём. Аллелюя!

Аллелюя...

 

41. Пасхальную ахвяру. /Секвенцыя./

 

  1. Пасхальную Ахвяру праслаўляйце, хрысціяне.
  2. Адкупіў авечак сам, як ягнятка, ціхі Пан.

Паяднанне з Айцом Хрыстус нам даў.

Смерць з жыццём страшэнны бой правялі паміж сабой: смерці моц перамог і жыве Бог.

     3. Нам скажы, Марыя, што ў дарозе бачыла? —

Гроб пусты, Хрыста жывога, хвалу Ўваскрасення святога, палатно ляжала; я з Анёлам размаўляла.

Пан ўваскрос, мая надзея, а месцам спаткання — Галілея.

     4. Верым, Хрыстус уваскрос, I цуд гэты пэўны, Будзь для нас, Валадар, міласэрны. Амэн. Аллелюя.

 

42. Праслаўляйма Збаўцу Пана

 

     1. Праслаўляйма Збаўцу Пана, / знішчыў смерць Ён і шатана. / Аллелюя, аллелюя! / Сонца, месяц смутак мелі, / усе стварэнні з Ім цярпелі. / Аллелюя, аллелюя!

     2. Хрыстус сёння ўстаў з памерлых, / радасць людзям даў нязмерну. / Аллелюя... /Ў гэта свята месяц, сонца / заяснелі нам бясконца. / Аллелюя...

     3. Езус Хрыстус у адхлані / даў памерлым дараванне. / Аллелюя... / Вестку, што нясуць Марыі, / хутка цэлы свет адкрые. / Аллелюя...

     4. Сёння ўвесь Касцёл спявае, / Пераможцу праслаўляе. / Аллелюя... /Хрысце Пане міласэрны, / дай з табой паўстаць з памерлых. / Аллелюя...

 

43. Вясёлы дзень.

 

1. Вясёлы дзень для нас настаў, якога свет увесь жадаў: сягоння Хрыстус з гробу ўстаў. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

2. Уладар нябесны к нам прыбыў, як цвет на сонейку зацвіў, па смерці з намі зноў зажыў! Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

3. Пякельну нетру зваяваў усіх злачынцаў пакараў, а грэшным ласку дараваў. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

4. Тры дні ў адхлані Ён правёў, там суцяшаў святых Айцоў, пасля з сабою іх павёў. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

5. А тыя, ўсе да аднаго, як Збаўцу ўбачылі свайго, загаварылі да Яго: Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

6. Вітай, жаданы нам, вітай! О Хрысце, нас не пакідай, з пякельнай моцы выбаўляй. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

7. Якую ж радасць мелі ў цьме, як Збаўцу ўбачылі ў сабе, Яго здаўна чакалі ўсе. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

8. На трэці дзень сам з гробу ўстаў, пячацяў нават не кранаў, а варту страх апанаваў. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

9. А як Хрыстос з магілы ўстаў, сваіх Апосталаў вітаў, да Маці Анёлаў паслаў. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

10. Анёлы верныя Мае! Да Панны йдзіце вы хутчэй, да Матачкі святой Маёй. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

11. Вітайце Дзеву ад Мяне, і заспявайце для Яе: вітае Твой Сынок Цябе! Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

12. Пасля ў яснасці такой да Маці зблізіўся святой і прывітанне кажа ёй: Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

13. Будзь поўна радасці ўся, Матуля родная Мая, жалоба скончана Твая! Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

14. Вітай жа, Езу, мой жывы, Сынок мой любы, залаты, пацеха ўсякае душы! Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

15. Ах, вельмі радасна ўжо мне! Жывога ўбачыўшы Цябе, як новым свет стаў для мяне. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

16. Вось гэтак гутарку вяла, вітала радасна Хрыста, з вялікім шчасцем адышла. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

 17. О, Езу Божа наш жывы, грахі нам нашы адпусці, душы збаўленне прынясі! Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

 

44. Хрыстус ўваскрослы

 

         1. Хрыстус уваскрослы супакой прынёс нам, радасць і збаўленне, душам суцяшэнне. Кірые, элейсон.

         2. А калі б Ён не паўстаў, свет бы ўжо не існаваў. Людзям радасць дараваў, за якіх жыццё аддаў. Кірые, элейсон.

         3. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя. Пан прынёс збаўленне, душам суцяшэнне. Кірые, элейсон.

 

45. Радуймася, хрысціяне

 

         1. Радуймася, хрысціяне, бо Хрыстова з гробу ўстанне даравала нам збаўленне. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

2. Патрыярхі рады сталі, што ў адхланні прабывалі, як Збавіцеля даждалі. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

         3. Убачылі Жывога, Ён адняў моц духа злога, ім сказаў ісці да Бога. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

4. З гробу камень адваліўся, Хрыстус з мёртвых абудзіўся і Марыі аб'явіўся. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

5. Вучні Пана сабраліся, што былі ўжо разыйшліся, па Хрысту засмуцячыся. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

6. Мы ўсе разам заспявайма, Ўваскрасенне разважайма, з грэху ўстаць пастанаўляйма. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

7. Хрысце, праз Уваскрашэнне дай грахоў нам адпушчэнне, душам вечнае збаўленне. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

 

46. Збаўца наш

 

1. Збаўца наш Хрыстос уваскрос — Аллелюя!

Мір і радасць нам прынёс — Аллелюя!

Ён у славе і красе — Аллелюя!

На зямлі спявайце ўсе —Аллелюя!

1.                  Божую з'явіў любоў — Аллелюя!

У дзіўным, велічным з баёў — Аллелюя!

Смерці ўладу Ён скрышыў — Аллелюя!

Рай нябесны нам адкрыў — Аллелюя!

  1. Хрыстус навучае жыць — Аллелюя! /

Смерць Хрыстовых не страшыць — Аллелюя! /

Смерцю смерць Ён зваяваў — Аллелюя! /

Моц у пекла адабраў — Аллелюя!

3.                  Шлях адкрыўся нам прамы — Аллелюя!

Там, дзе Хрыстус будзем мы — Аллелюя!

Хто з Хрыстом туг на зямлі — Аллелюя!

Будзе з Ім на вышыні — Аллелюя!

 

47. Сёння ўстаў Хрыстос

 

     1. Сёння ўстаў Хрыстос з памерлых: Радуйся, народзе верны. Аллелюя! Хрыстос уваскрос. Аллелюя!

     2. За свет людскі, грэхам скуты, Ён аддаў жыццё ў пакутах. Аллелюя!...

     3. У дзень светлы, Велікодны, праслаўляйма Збаўцу годна. Аллелюя!...

     4. Бога ў Тройцы вызнавайма, чэсць, хвалу Яму аддайма. Аллелюя!...

48 .Слёзы з твару выцірайце.

 

1. Слёзы з твару выцірайце,

Праганяйце з сэрцаў грэх.

Песні радасна спявайце,

Хай гучыць вясёлы смех.

Уваскрос Пан над Панамі,

Ён жыве, Ён разам з намі.

Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!

2. Што для Пана варты зброя,

Камень — перашкоды ўсе.

He стрымае злая воля

Цуд, што нам жыццё нясе.

Знішчыць Бога хто стараўся —

Надарэмна намагаўся.

Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!

3. Бог магутны, Пан натуры,

Што стварыў зямны абшар,

Выйшаў з гробу, знішчыў муры —

Бессмяротны Валадар.

Варта пакідала зброю,

He валодае сабою.

Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!

4. Езу Хрысце, дай збаўленне,

Далучы і нас усіх

Праз Тваё Ўваскрасенне

Да супольнасці святых.

У небе перад Сынам Божым

Хай хвалу ўзносіць кожны.

Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!

 

49. Хрыстос ўваскрос

 

1. Хрыстос уваскрос з памерлых! Смерць смерцю зваяваў, парваўшы путы пекла, жыццё нам дараваў.

2. Апоўначы з магілы наш Збаўца ўваскрос; усім верным з неба радасць і супакой прынёс.

3. Зямля ўся затраслася, калі Збавіцель наш устаў з магілы ў славе ў бласлаўлёны час.

4. Анёл там прамяністы на камяні сядзеў, і голасам нябесным "Хрыстос уваскрос!" — ён пеў.

5. Пабожныя жанчыны да Езуса ішлі і міра дарагое з сабой яны няслі.

6. Прыйшлі намасціць цела Валадара свайго: ды толькі ў магіле Яго ўжо не было.

7. Анёлы ім сказалі: "Больш вам не трэба слёз — Хрыстос, Збавіцель свету, з памерлых уваскрос!"

8. Хрыстос уваскрос з памерлых смерць смерцю зваяваў, парваўшы путы пекла, жыццё нам дараваў!

 

50. О, Езу Хрыстэ

 

  1. О, Езу Хрысце, цэлы свет — Аллелюя, аллелюя! —

хвалу, пашану шле Табе. Аллелюя, аллелюя!

  1. Нябёсы песню ўзнялі — Аллелюя, аллелюя! —

і хрысціяне на зямлі. Аллелюя, аллелюя!

  1. Уся прырода ажыла — Аллелюя, аллелюя! —

і зелянець распачала. Аллелюя, аллелюя!

     4 .І птушкі спеў свой узнялі, — Аллелюя, аллелюя! — услаўляюць Бога салаўі. Аллелюя, аллелюя.

  1. Праменні сонца зіхацяць, — Аллелюя, аллелюя! —

нам хочуць нова ззянне даць. Аллелюя, аллелюя!

  1. Увесь сусвет хвалу Табе — Аллелюя, аллелюя! —

узносіць сёння ў хвале. Аллелюя, аллелюя.

 

51. Regina Caeli

 

Regina caeli, laetare, Alleluia, quia, quem meruisti portare, Alleluia, resurrexit sicut dixit, Alleluia, ora pro nobis Deum, Alleluia.

 

Ўладарка неба

 

Ўладарка неба, усцешся, Аллелюя, бо Той, каго пад сэрцам насіла, Аллелюя, уваскрос Ён, як казаў нам, Аллелюя; Богу за нас маліся, Аллелюя.

52. АНЁЛ ПАНСКІ

 

Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі і зачала ад Духа Святога.

Вітай Марыя, поўная ласкі, Пан з Табой,

благаславёная Ты між жанчынамі,

і благаславёны плод улоння Твайго Езус.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных,

цяпер і ў хвіліну смерці нашай, Амэн.

Вось я, слуга Панская

няхай мне станецца паводле Твайго слова.

Вітай Марыя, поўная ласкі,...

А Слова сталася Целам

і пасялілася між намі.

Вітай Марыя, поўная ласкі,...

Маліся за нас, Святая Багародзіца,

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

Усемагутны Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж былі даведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Калі "Анёл Панскі" ахвяруецца за памерлых, тады дадаецца:

 

Вечны адпачынак дай ім Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі вечным. Амэн.

 

53. ЦЯБЕ, БОГА, ПРАСЛАЎЛЯЕМ (Те Deum)

 

Цябе, Бога, праслаўляем,

Табе, Пане, хвала вечна,

Неба і зямля спявае Табе,

Ойча векавечны.

Табе, Божа, ўсе Анёлы,

3 імі Моцы і Нябёсы,

Хэрубімы, Сэрафімы

Гімн хвалы адвечны ўзносяць.

Святы, Святы над святымі,

Бог Магутны і Ласкавы,

Над зямлёй і небам слыне

Неабсяжнасць Тваёй славы.

I апосталы, і вучні,

Хор прарокаў, поўны хвалы,

3 імі мучанікаў лучнасць

Аддаюць Табе пашану.

У сугучным хоры льецца

Па усёй зямлі наўкола

Табе хвала з нашых сэрцаў,

Спеў святы Твайго Касцёла.

Сына з Духам Суцяшэння,

Велічы Айца прамністай

Праслаўляе ўсё стварэнне, -

Валадар хвалы Ты, Хрыстэ.

Праз вякі гучыць няспынна

Спеў, што славіць Твае справы.

Пане, ад усіх правінаў

Захаваць нас будзь ласкавы.

Каб жа выбавіць свет цэлы

Праз свае святыя раны,

Сын Айца спрадвечны, цела

Ты прыняў ва ўлонні Панны.

Зруйнаваў Ты брамы смерці,

На крыжы ёй вырваў джала,

Каб для ўсіх, хто ў Цябе верыць,

Радасць вечная заззяла.

Праваруч Айца, у славе

Трон Твой, Збаўца наш адзіны,

Прыйдзеш зноў адтуль у яве,

Каб судзіць людскія чыны.

Грэшным Ты не дай загінуць, -

Будзь нам Збаўцам, не Суддзёю

I абмый нас ад правінаў

Дарагой сваёй крывёю.

Са святымі, у бляску моцы

Захавай Тваіх абраных,

Пане, збаў народ Твой, просім,

Благаслаў Тваіх падданых.

Шляхам нас вядзі бяспечным

У нябесны Ерузалем.

Цябе, Валадар адвечны,

Мы штодзёна праслаўляем.

He пакінь жа свайго люду,

Божа, без Тваёй апекі.

Пану веру, дык не буду

Асаромлены навекі.

 

Hosted by uCoz