СПЕВЫ НА БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

 

102. Зямля і неба

 

     1. Зямля і неба, зямля і неба радасна спяваюць, Анёлы свету, Анёлы свету дзіва абвяшчаюць:

Рэфрэн:

Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся, Анёлы славяць, цудна спяваюць, пастушкі іграюць, вол з аслом вітаюць, у Дзіяці Бога знаюць!

     2. Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем дзіўная навіна: / Прачыста Панна, Прачыста Панна нарадзіла Сына! / Хрыстус радзіўся...

    3. Марыя Панна, Марыя Панна Дзіцятка пястуе / і стары Юзаф, і стары Юзаф Езуса гадуе. / Хрыстус радзіўся...

     4. Каралі тры, і Каралі тры з усходу прыбылі, / Богу— Дзіцяці, Богу—Дзіцяці ахвяры злажылі. / Хрыстус радзіўся...

     5. Бліснула сонца, бліснула сонца, сонца праўды вечнай, / надзея грэшным, надзея грэшным шчаслівасці вечнай. / Хрыстус радзіўся...

     6. Прыходзьце кожны, прыходзьце кожны прывітаць Езуса, / з чыстай душою, з чыстай душою выслаўляць Хрыстуса. / Хрыстус радзіўся...

     7. Будзь жа вітаны і праслаўлёны, міласэрны Божа! / Праз Тваю волю гора, нядоля хай жа нас не зможа. / Хрыстус радзіўся...

 

103. Вырасла ружы кветка

 

    1. Вырасла ружы кветка / з корня пяшчотна так. / Як пелі продкі дзеткам - гэта Ясэя знак. / Нам кветачку нясеш, / сярод зімы халоднай / апоўначы нам шлеш.

     2. Гэтая сцяблінка, / так, як сказаў прарок, / — то чыстая Паненка, / якую даў нам Бог. / To Божы запавет: / хоць Сына парадзіла, — / як Панну знае свет.

     3. Хоць кветачка малая, / нам шле прыемны пах. / Ззяннем сваім яскравым / прагоніць цемры жах. / Сапраўдны

чалавек / Хрыстос — наш Бог сапраўдны / шле міласць у род і ў век.

 

104. Нарадзіўся, нам з'явіўся

 

      1. Нарадзіўся, нам з'явіўся / сярод ночы ў стайні Бог. / Хто ж Малога, дарагога праслаўляць там годна мог? / Пастушкі, вы паспяшайце, / чэсць і славу Богу дайце, /вас Анёл туды заве.

     2. Разам з вамі мы з мальбамі / паспяшым туды хутчэй, / хоць Малога, станем Бога / цешыць песняю сваёй. / Бо Ён бедна нарадзіўся, / у жалабочку прытуліўся, / каб нас, грэшных, у небе мець.

     3. Станем у кола і вясёла / будзем "Глёрыя" спяваць: / бо Жаданы ёсць пасланы, / каб збаўленне свету даць. / Шчыра так Яго вітайма / і з Анёламі спявайма: / "Усім спакой тут на зямлі!".

     4. Прывітайма, запытайма, / хто ж прычынай гэта быў? / Скуль патрэба, што аж з неба / на зямлю сам Бог сступіў? / Міласць Божа то зрабіла, / Сына з неба падарыла, / каб у небе мы былі.

     5. Чаму ж, Божа, жолаб-ложа, / з сена меў пасцель сабе? / Быдла грэла — літасць мела, / а не людзі для Цябе? / "Грэшнік, злосці што паддаўся, / і як сена кволы стаўся, - / праз Мяне, каб рай здабыў".

     6. У дарогу к Сыну Бога / сабраліся каралі, / дарагія — залатыя яны дары прывязлі. / Хоць дары Ты і прымаеш, — / больш на сэрца ўсё ж зважаеш — / над людзьмі Ты літасць мей.

 

105. Як жаданы Хрыстус

 

     1. Як жаданы Хрыстус к нам на свет прыходзіць, / ноч у ясным ззянні на зямлю сыходзіць. / Цешацца ўсе Анёлы, да нябёс іх спеў вясёлы: /

Рэфрэн: "Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!"

     2. Пастушкам Анёлы абвясцілі чутку: / "У Бэтлеем бяжыце да стаенкі хутка. / Нарадзіўся там Збавіцель, / усяго свету Адкупіцель". / Gloria...

     3. "О, нябёсаў сілы і пасланцы неба, / Вы ясней скажыце, што рабіць нам трэба. / Бо мы ўсе не разумеем / і ажно ад страху млеем". / Gloria...

     4. "У Бэтлеем ідзіце, бо там дзіва дзіўна — / у жолабе спавіты Божы Сын Адзіны. / Пакланіцеся, як Богу, / Ён пашле вам дапамогу". / Gloria...

     5. Як жа зразумелі пастушкі навіну, / у Бэтлеем пабеглі, каб пабачыць Сына. / Цуд вялікі там адкрылі, / як Анёлы гаварылі. / Gloria...

     6. А калі прыбеглі, у здзіўленні сталі, / што зышоў з нябёсаў Бог да беднай стайні. / Укленчылі прад Богам Вечным / у абліччы чалавечым. / Gloria...

 

106. Adeste, fideles

 

 

     1. Adeste fideles, laeti triumfantes; Venite, venite in Bethlehem. Natum videte Regem angelorum.

 

Refren:  Venite adoremus, venite adoremus, venite adoremus, Dominum.

     2. Deum de Deo, lumen de lumine, / gestant puellae viscera, / Deum verum, genitum, non factum. / Venite adoremus...

     3. Cantet nunc hymnos chorus angelorum, / cantet nunc aula caelestium: / Gloria, gloria in excelsis Deo! / Venite adoremus...

     4. Ergo qui natus die hodierna, /Iesu, tibi sit gloria: / Patris aeterni verbum caro factum. Venite adoremus...

 

Прыйдзіце да Збаўцы

 

1.      Прыйдзіце да Збаўцы, верныя, са спевам! Прыйдзіце да ясляў Яго ў Бэтлеем! Цар нарадзіўся. Цар усіх стварэнняў.

 

Рзфрэн: Прыйдзіце пакланіцца, Прыйдзіце пакланіцца, Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!

     2. Бог наш ад Бога як Святло з'явіўся, / і Панны ўлонне насіла Яго. / Ён нарадзіўся, а не ўтварыўся. / Прыйдзіце пакланіцца...

    3. І крочаць за зоркай Мудрацы з Усходу, / з паклонам дары ўсе складаюць Яму: / золата, смірну і духмяны водар. / Прыйдзіце пакланіцца...

4. Нябесныя хоры, радасна спявайце, / сусвет хай пачуе хваленне Хрысту! / Слава, гасанна на вышынях Богу. / Прыйдзіце пакланіцца...

     5. Пакінуўшы статак, пастушкі ў пакоры / спяшаюць да месца, у якім Божы Сын. / Мы паспяшайма за такім узорам. / Прыйдзіце пакланіцца...

     6. Спрадвечнага Бога бляск спрадвечны ўбачым, / схаванага ў Целе малога Дзіця. / Бедна спавіты, не ў аксаміты. / Прыйдзіце пакланіцца...

     7. Для нас Ён стаў бедным і ляжыць на сене. / Дык пойдзем з любоўю абдымем Яго. / Хто ж не палюбіць уласнае Збаўленне? / Прыйдзіце пакланіцца...

     8. Езусе, Цябе мы радасна вітаем, / Табе чэсць і славу ад сэрца пяём. / Вечнае Слова к нам прыйшло ў целе. / Прыйдзіце пакланіцца...

 

107. А учора з вячора

 

 А ўчора з вячора: /з нябеснага двора.

3 нябеснага двора : / прыйшла к нам навіна.

Прыйшла к нам навіна :/ — нарадзіўся нам Сына.

Нарадзіўся нам Сына :/ ад Панны Марыі!

 

108. He меў Ты месца ў заезде

 

     1. He меў ты месца ў заездзе / ў час святы ў Бэтлееме. /                       I нарадзіўся Ты, Езу, / у беднай стайні на сене. / He меў Ты месца, хоць збавіць / прыйшоў зямныя стварэнні,/ каб грэх Адама паправіць, / прынесці нам суцяшэнне.

     2. He меў Ты месца, мой Божа, / хоць прагнуў свет прытуліці, / падаць скрываўлены рукі / з крыжа, з якім будзем жыці. / Без месца быў, хоць імкнууся / нам даць грахоў адпушчэнне / і праз крыжовы пакуты / свет ратаваць ад знішчэння.

     3. He меў Ты месца, хоць прагнуў / Сваё адкрыць Сэрца людзям, / каб ласку Бога спазнаўшы, / больш не жылі ў грэху брудзе. / Чаму ж цяпер гэтак цяжка / плач да нябес уздымаем? / Хіба таму, што для Бога / ў душах месца не маем.

 

109. Пастушкам Анёл сказаў

 

      1. Пастушкам Анёл сказаў: / "Нарадзіўся Хрыстус вам, / у месцы тым, у Бэтлееме святым, / нарадзіўся, людзі, усім стварэнняў Валадар.

     2. Каб пасланне то спазнаць, / трэба ў Бэтлеем спяшаць. / Вось яны хуценька туды прыйшлі, / у жолабе Дзіця знайшлі, / Марыю з Юзафам.

     3. Годны славы, моцны Бог / знізіцца з вышыняў змог. / I Сабе Ён палацаў не прыдбаў, / а ў стаенцы празябаў / Збаўца і Божа наш.

     4. Нараджэнне дзіўнае, / светам не спазнанае. / У чысціні Сына Панна пачала, / ласкі поўная была ў бязгрэшнасці Сваёй.

     5. Пэўна наступіў для нас / абяцанняў Божых час: / бо была кветкаю Аронавай, / з ружамі цудоўнымі, / пладамі поўная.

     6. Слухайце ж усе Айца, / што збаўленне абяцаў. / Гэта Сын, што зышоў да нас з нябёс, / Збаўца свету, Бог Хрыстос — слухайцеся Яго.

     7. Узносім Богу чэсць, хвалу, / ахвяруемся Яму. / Як Айцу, так і Сыну Божаму, / Духу ў славе роўнаму, / у Тройцы Адзінаму.

 

110. A учора з вячора

 

    1. А ўчора з вячора засвяціла зора / засвяціла зора.

    2. Зора засвяціла, свет узвесяліла / свет узвесяліла.

    3. Свет узвесяліўся, Хрыстус нарадзіўся! /Хрыстус нарадзіўся!

    4. Людзі, паспяшайце, Збаўцу прывітайце! / Збаўцу прывітайце!

     5.Хрыста нараджэнне, людзям на збаўленне / людзям на збаўленне.

 

111. Люлі, мой Езусе

 

     1. Люлі, мой Езусе, мілы Сыночак, / спі мая Кветачка, мой Галубочак.

Рэфрэн:    Люлі, мой Езусе, Люленькі – люлі, а Ты суцеш з плачу Сына, Матуля.

     2. Закрый стамлёныя плачам павекі, / вусны суціш Свае на час хоць нейкі. / Люлі, мой Езусе...

     3. Люлі, цудоўны мой, мілы Анёлак, / Кветка, якой няма ў свеце роўнай. / Люлі, мой Езусе...

     4. Люляй жа, Ружачка найпрыгажэйша, / люляй жа, Лілея найаздабнейша. / Люлі, мой Езусе...

     5. Спі, ясна Зорачка, што ззяе дзіўна / Ты — наша Сонейка, наш Бог праўдзівы. / Люлі, мой Езусе...

     6. У неба краіне ўсе хочам так быць мы, / і на зямлі Цябе прагнем дюбіць мы. / Люлі, мой Езусе...

 

112. Зорка Бэтлеемска

 

     1. Зорка Бэтлеемска над зямлёю ззяе, / радасную вестку людзям абвяшчае.

Рэфрэн: He спі абудзіся! Хрыстус нарадзіўся! 3 неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца.

     2. Промень ласкі Божай на зямлю праліўся, / каб табе даць шчасце, Збаўца нарадзіўся. / He спі абудзіся!...

     3. Устань жа, не спазніся прывітаць Дзіцятка. / Да жыцця ачніся, беларусе-братка. / He спі абудзіся!...

 

113. Поўныя славы нябёсаў

 

     1. Поўныя славы нябёсаў анельскія хоры. / Пану спявайце, лунае хай спеў у прасторы. / Гляньце, вось Бог, нам міласэрнасць збярог. / Гэта прыміце з пакорай.

     2. Поўняцца славай нябёсы, зямля весяліцца, / Бог шле да грэшніка вечнае ласкі крыніцу. / Божы спакой, / у радасці сэрцы святой. / Будзем да Бога маліцца.

     3. Гляньце, як нізка схіліўся да нас Божа славы. / Гляньце, як любіць Ён нас і збаўляе ласкава. / Гэта дзіця / нас узняло з небыцця, / дорыць нам ласкаў нямала.

     4. Уцелавіўся! I хто зразумець гэта можа? / Дзверы жыцця адчыніў нам усім добры Божа. / Йдзіце туды, / там, дзе ляжыць Бог Святы, / у яслях Сабе выбраў ложа.

     5.Эммануэль нараджаецца ў душах таксама. / Збаўца, прыйдзі, каб жа месца не даці падману. / Ува мне жыві, / з Табой адзіным чыні, / каб у вяках нёс пашану.

 

114. Хто да ясляў Бэтлеемскіх

 

     1. Хто да ясляў бэтлеемскіх да Дзіцятка паспяшыць паспяшыць / Богу шчыра пакланіцца, што сышоў між намі жыць! / Пастушкі, вы прыбягайце і з удзячнасцю іграйце: / Збаўца ў ясельках ляжыць!

     2. Мы і самі ўслед за вамі / з песняй радаснай ідзём. / Там Самога сына Бога / ўбачым і хвалу ўзнясём. / Што за беднасць і нястача! / Ён у халоднай стайні плача. / Суцяшэнне мы нясём.

     3. Хай усюды радасць з цудаў / будзе ў свеце панаваць. / Ён пасланы, людзям даны, / каб грахоўны свет збаўляць. / Бога радасна вітаем / і з анёламі спяваем, / каб у вышынях славу ўзняць!

     4. Будзь вітаны наш чаканы, / Ты, што роскашы нябёс. / Ты пакінуў і ў нізіны / к нам сышоў і мір прынёс. / To любоў Твая стварае, / верных Богу уздымае / і нябесным робіць лёс.

     5. У жалабочку, а не ў ложку / месца Сыну Божаму, / не з князямі, а з валамі / у сянцо паложаны. / Грэшнік з сенам параўнаны / ды жывёлаю названы,/ збаўлен ласкай Божаю.

      6.Свет паданы, Божа слаўны / ўжо Табе спрадвеку быў. / Ты як кветка на палетках — / усё ж к сабе Ён не пусціў. / Бо часовыя выгоды / сталі свету да спадобы; / крыжам Збаўцу, адарыў.

     7. У Раме слёзы і ў нябёсы / голас смутку шле Рахэль: / для сыночкаў, галубочкаў / ужо крывавая куггель. / Горшае выпрабаванне, / у крывавым акіяне / выцерпіць Эмануэль.

     8. І з усходу з той нагоды / Карылі ідуць туды, / дзе з'явіўся, нарадзіўся / Збаўца свету, Бог святы. / Там дары Яму складаюць, / там Дзіцятка пацяшаюць — / дасць ім радасць назаўжды.

 

115. Нарадзіўся нам Збавіцель

 

     1. Нарадзіўся нам Збавіцель, / Езус Хрыстус, Адкупіцель / у Бэтлееме, месцы дзіўным / з Панны Бог праўдзівы.

     2. А Марыя, Дзева чыста / нарадзіла Збаўцу Хрыста. / Там, у ясельках на сене / ў бедным Ён адзенні.

1. Пастушкі паслі ахвоча, / ім Анёл з'явіўся ноччу. / 3 гэтай светлыні прыгожай / усе ў баязні Божай.

     2. Далучыліся Анёлы, / загучаў іх спеў вясёлы: / Богу слава на вышынях, / мір жа - на нізінах.

     3. Узнясём Хрысту пашану / Духу і Айцу таксама: / Бог для нас Сябе прынізіў - / збаўчы час прыблізіў.

 

116. Дзіўная навіна

 

     1. Дзіўная навіна сёння Дзева Сына нарадзіла ў Бэтлееме, Марыя адзіна.

     2. He ў царскай палаце, не ў багатай хаце, а ў вярцепе пасяліўся і ўсе будуць знаці.

     3. 3 Назарэту места — Марыя Усячыста і радзіла і павіла Яго як нявеста.

     4. На руках трымае і Яму спявае, Усемагутным Творцам Богам Сына называе.

 

117. Як прыбеглі пастухі

 

     1. Як прыбегді пастухі у Бэтлеем, / заспявалі песню, шго і мы пяем:

 

Рэфрэн:   Слава на вышынях, / слава на вышынях, / і спакой на зямлі.

     1. І з пакорай кланяліся ўсе Яму, / аддалі пашану Богу нашаму. Слава на вышынях,...

     2. Абвясціў Анёл Святы аб цудах там, / не вядомых на зямлі раней людзям. / Слава на вышынях,...

     3. I нясуць Анёлы пільна варту там, / ля Дзіцяці і Марыі з Юзафам. / Слава на вышынях,...

     4. Распазналі ў Ім Месію слаўнага, / Збаўцу нам пасланага, ласкавага. / Слава на вышынях,...

     5. Мы таксама Бога-Сына вызнаём, / шчыра Яго любім і Яму пяём: / Слава на вышынях,...

 

118. Голас анельскі

 

     1. Голас анельскі пастухам сказаў: / "Бог нарадзіўся! Людзям радасць даў. / Чым хутчэй усе выбягайце / і ў Бэтлеем спяшайце Збаўцу прывітаць".

     1. У стайні Дзіцятка ў жолабе ляжыць, / і нова зорка ў небе зіхаціць. / Бога шчыра ўшанавалі / і, вітаючы, спявалі з радасцю яны.

     2. "Вітай жа, Збаўца! Мы Цябе ўвесь час / з верай чакалі, бо ўратуеш нас. / Каралі, прарокі, людзі / марылі аб гэтым цудзе, нам з'явіўся Ты".

     3. I мы чакаем нашага Хрыста, / верым, на заклік прыйдзе святара. / I галовы ўсе схіляем, / верым, што мы Бога маем у Хлебе з алтара.

 

119. Нарадзіўся Езус Хрыстус

 

     1. Нарадзіўся Езус Хрыстус у ясельках малы. / Богу слава на вышынях, мір усёй зямлі!

Рэфрэн:

Gloria, gloria in excelsis Deo! Gloria, gloria in excelsis Deo!

     2. У пячоры вол і ослік кленчаць перад Ім, / Бога — Творцу ўсе спазналі ў Дзіцятку тым. / Gloria...

     3. Пастушкі пабеглі хутка — ім Анёл сказаў; / прывіталі шчырым сэрцам, кожны заспяваў: / Gloria...

     4. Мудрацоў з краін далёкіх зорка прывяла, / каб усю зямлю пра Збаўцу вестка абышла. / Gloria...

     5. Сэрцам радасна прымайма гэту навіну. / Годна славу Богу дайма, нашаму Хрысту. / Gloria...

 

120. Езус наш маленькі

 

     1. Езус наш маленькі пасярод стаенкі / плача ў сцюжы, бо Матуля не дала сукенкі.

     2. Бо была так бедна, у хустачку адзіну / спавіла, прыкрыўшы сенам Дзева Бога-Сына.

     3. He было калыскі, ні падушкі, толькі / Сыну ў ясельках паклала сена пад галоўку.

     4. А Дзіцятка плача ў жолабе ціхенька — / надта зябка і так цвёрда, хіліцца стаенка.

     6. У роспачы Матуля — як слязам не ліцца? / "О, мой Сыне, Божа воля — што ж Табе не спіцца?"

     6.Хопіць плакаць, Сынку, жаль душу сціскае, / досыць мне тае пакуты, што я ў сэрцы маю".

 

121. Дзева Святая

 

     1. Дзева Святая Сына калыхала, / шчыра, з любоўю так Яму спявала: / "Люленькі — лю-лі, Ты маё Дзіцятка, / Люленькі — люлі, Кветка — Немаўлятка".

     2. З неба Анёлы на зямлю прыбудзьце / і супакою вестунамі будзьце. / Люленькі — люлі, Божа — наша Сонца. / Люленькі — люлі, Валадар бясконцы.

     3. Богу спявайце ўсе зямныя дзеці, / хай Божа радасць у сэрцах вашых свеціць. / Люленькі - люлі, мілы наш Збавіцель. / Люленькі — люлі, свету Адкупіцель.

 

122. Дзіця прыйшло ў Бэтлеем

 

     1. Дзіця прыйшло ў Бэтлеем, Бэтлеем, / у радасці Ерузалем. / Аллелюя, Аллеяюя.

     2. У яслях тут яно ляжыць, так ляжыць, / Ён запануе без мяжы. / Аллелюя....

     3. I з Сабы каралі прыйшлі, так прыйшлі, / дары Дзіцяці прыняслі. / Аллелюя....

     4. У дом паважна ўвайшлі, так увайшлі, / пашану Збаўцу аддалі. / Аллелюя....

     5. І на калені сталі ўтрох, сталі ўтрох, / сказаўшы: "Чалавек і Бог". / Аллелюя....

     6. За гэты блаславёны час, слаўны час, / пашаны спеў прымі ад нас. / Аллелюя....

 

123. Нарадзіўся Хрыстус-Бог

 

     1. Нарадзіўся Хрыстус - Бог, нарадзіўся, / у збаўленні нам памог, радуймася! / У беднае адрыне, месца дзе жывіне, / Ён нам нарадзіўся!

     2. He ў палацах багачоў нарадзіўся, / а ў паветцы бедакоў нам з'явіўся. / У пакоры, цноце, у холадзе, бядоце / Ён нам нарадзіўся.

     3. He пагардзіў Бог наш Пан, радуймася, / найніжэйшы людзкі стан, радуймася. / Каб даць вестку з неба, як нам жыці трэба / Ён нам нарадзіўся.

 

124. Ночка ціхая, зарыста

 

1. Ночка ціхая, зарыста, цуд — часіна. / Нарадзіла Дзева чыста Бога — Сына. / Па загаду Бога - Духа ўцелавіўся, / каб нас выбавіць ад грэху аб'явіўся.

     2. Нарадзіла Дзева Маці ў бядоце, / у паветцы, у недастатку, у клапоце. / I над гэтым Божа Маці бедавала / і калышучы Дзіцятка, так спявала:

     3. Спі, мой міленькі Сыночак, Збаўца свету, / выбачай, мой галубочак, беднасць гэту. / Чым Цябе, Сыночак, маю прыкрываці, / Твае ручанькі прыгожы спавіваці?

     4. He пагардзіў Ты прыйсці так на свет гэты, / у сукеначку ў мяне Ты не адзеты. / Толькі сенцам тут Цябе я атуляю, / невыгоды можа гэтым больш спраўляю.

 

125. Чаму ж сёння

 

     1. Чаму ж сягоння ночка, а днее, / і, як ад сонца, неба яснее?

 Рэфрэн

Хрыстус, Хрыстус, нам нарадзіўся. / Божым святлом грэшны свет азарыўся.

     2. Чаму ж сягоння з неба Анёлы / верных збіраюць гімнам вясёлым? / Хрыстус, Хрыстус,...

     3. Чаму ж сягоння людзі спяваюць, / дары прыносяць, Бога ўслаўляюць? / Хрыстус, Хрыстус,...

     4. Чаму ж і зорка ззяе так дзіўна, / прад каралямі свеціць няспынна? / Хрыстус, Хрыстус,...

 

126. сёння ў Бэтлееме

 

Сягоння ў Бэтлееме народжана Дзіця. / Пастанавіў сабе я: Ён - Валадар жыцця./ Езус Хрыстус: Ён - Валадар жыцця.

     1. Тваёй святой любові хачу аддаць сябе, / бо сэрца ўраз з душою імкнецца да Цябе. / Езус Хрыстус імкнецца да Цябе.

     2. Цябе, Дзіця Святое, хачу любіць заўжды, / у радасці і ў болі, на доўгія гады. / Езус Хрыстус: на доўгія гады.

     3. Знайду Цябе я, Божа ў Целе і Крыві. / О, скарбе мой прыгожы, прашу, ува мне жыві. / Езус Хрыстус: прашу, ува мне жыві.

     4. Спашлі мне злітаванне з глыбіняў сэрца. Дай / з Табою прабыванне, вядзі ў светлы рай. / Езус Хрыстус: вядзі у светлы рай.

 

127. Ах, убогі жолаб

 

     1. Ах, убогі жолаб з небывалым дзівам: / тут у выглядзе дзіцяці Бог ляжыць праўдзівы. / Тут у выглядзе дзіцяці Бог ляжыць праўдзівы.

     2. Зімна Сыну Бога ў кутку маленькім. / Ён пакінуў край нябесны, атрымаў стаенку.

     3. Ці не мог Ты, Божа, мець палац прыгожы? / Ах, нашто сцюдзёнай ноччу выбраў гэта ложа?

     4. Прад Табой з паклонам галаву схіляем, / між жывёлы ў стаенцы мы Цябе вітаем.

     5. 3 неба прыбываеш, нам грахі змываеш. / А змываючы грахі ўсе, слёзы праліваеш.

     6. Злітуйся над намі, змый грахі слязамі. / Богу сэрцы ў пакоры аддаем мы самі.

 

128. Услаўляйце хрысціяне ўсе

 

     1. Ўслаўляйце хрысціяне ўсе / спрадвечны Божы трон. / Пан Бог уладарства нам нясе і Сына дорыць Ён, / і Сына дорыць Ён.

     2. 3 Яго ўлоння выйдзе Той, / хто збавіць людзкі род. / Дзіцяткам стане і спакой / Ён прынясе ў народ:

     3. Адмовіўся Ён ад выгод, / прыніжаным Ён стаў. / Хоць Творцам званы з роду ў род, / Ён лік слугі прыняў.

     4. Нам дзверы сёння адчыніў / у Свой нябесны рай. / Там, з Хэрубімам ў вышыні, / паклон Хрысту аддай

 

129. Нова радасць стала

 

     1. Нова радасць стала, / што яшчэ не бывала: / над Бэтлеем зорка ясна свету зазьзяла.

     2. Дзе Хрыстос радзіўся, / з Панны ўцелавіўся, / нібы чалавек убогі ў пялюшкі спавіўся.

     3. Пастушкі з ягняткам / перад тым Дзіцяткам / упадаюць на калені / для Яго ўслаўлення.

1. I мы заспявайма, / Хрыста праслаўляйма, / нараджонага з Марыі / пакорна ўпрашайма.

     2. Просім Цябе, Божа, / просім мы, як можам: / дай нам у небе жыццё шчасна, / на зямлі прыгожа.

 

130. Ціхая ноч

 

     1. Ціхая ноч, дзіўная ноч! Свет маўчыць, моцна спіць. Вось чувае Святая Сям'я, Маці ў яслях люляе Дзіця: "Спі, Сыночак малы, спі, Сыночак малы!".

     2. Ціхая ноч, дзіўная ноч! / Божы Сын, Ты адзін / дорыш людзям з усмешкай любоў. / Час шчаслівы для свету прыйшоў / з нараджэннем Тваім, / з нараджэннем Тваім.

     3. Ціхая ноч, дзіўная ноч! / Быў спярша пастушкам / голас з неба анёлаў святых / гучна, блізка і ў далечыні: / "Езус Збаўца прыйшоў, / Езус Збаўца прыйшоў!"

 

131. Радасная вестка

 

1. Радасная вестка ў горадзе юдэйскім.

Радуйся! Зямля, узрадуйся — Сын Божы нарадзіўся.

2. Былі ў тую пору пастушкі на полі. Радуйся!.,.

3. Цудныя з'яўленні ўбачылі ў здзіўленні. Радуйся!.,.

4. Бо нябеснай сілай неба асвяціла. Радуйся!.,.

5. У Бэтлеем спяшайце, стайню адшукайце. Радуйся!.,.

6. Збаўца там радзіўся, свету аб'явіўся! Радуйся!.,.

7. Гэты спеў вясёлы прынеслі Анёлы. Радуйся!.,.

8. 3 моцным хваляваннем людзі беглі к стайні. Радуйся!.,.

9. І Дзіця віталі, Бога праслаўлялі. Радуйся!.,.

10. Мудрацы з паіпанай чэсць аддалі Пану. Радуйся!.,.

11. I як Уладару тут усклалі дары. Радуйся!.,.

12. Ўсе Хрыста вітайма, "Глёрыя" спявайма! Радуйся!.,.

 

Hosted by uCoz