1. Гэта хлеб / lauda Sion - Ессе Panis

Секвенцыя

 

         1. Гэта Хлеб анёлаў Божых, стаў пасілкам падарожных, што

 імкнуцца да нябёс.

Хлеб сапраўдны слугаў Божых псам кідаць яго не гожа, бо яго даў сам Хрыстос.

         2. У Пісаннях прадказаны, быў спрадвеку ўшанаваны, Хлеб спасланы ад Айца.

Богу Абрагам прыносіць сына ў ахвяру, просіць моцы ў веры да канца.

         3. І ягнё, што выбіралі, як пасхальны дар складалі — сімвал вобраза таго.

Манна, з неба што спаслана, сведчыць аб любові Пана, міласэрнасці Яго.

         4. Добры Пастыр, хлеб праўдзівы, Езу, будзь нам літасцівы, Нас кармі і апякай.

I з Айцоўскай дабрынёю ў славе, на нябесным Троне нас, дзяцей сваіх, прымай.

         5. Ты ўсё ведаеш і можаш, усемагутны, вечны Божа, жывіш верных на зямлі.

Дай, каб мы ў хвале нябеснай са святымі годнай песняй праслаўляць той хлеб змаглі.

 

2. Гэты Велічны Сакрамэнт

 

         1. Гэты велічны Сакрамэнт / ушануйма шчыра ўсе. / Траціць моц Старое Права, / бо ўжо Новы Запавет. / Што нам розум не тлумачыць, / святло веры прынясе.

         2. Богу вечнаму ў Тройцы / праслаўленне і хвала: / і Айцу і Сыну разам — / Творцу вечнага жыцця, / Духу, што ад іх паходзіць, / даўцу вечнага святла. Амэн.

 

3. О Езу ў Гостыі

 

1. О Езу ў Гостыі, песню хвалы прымі / і будзь праслаўлены цяпер і на вякі!

         2. О Езу, Пане мой, прагну я жыць з Табой; / Езу, я Твой заўжды — цяпер і на вякі!

         3. О Езу, Божа мой, Збаўца душы маёй, / у сэрцы маім жыві цяпер і навякі!

 

4. Наш Пан — Хлеб Нябесны

 

      1. Наш Пан — Хлеб Нябесны між намі жыве; / Ён сумным надзею і радасць дае. / Пакорна сыходзіць да нас на алтар: / каб стаць нам пажывай, дае Сябе ў дар.

     2. Наш Пан — Добры Пастыр, прытулак слабым / дае літасціва ў Сэрцы Сваім, / любоўю святою лагодзіць наш боль / і сум разганяе надзеі святлом.

     3. Наш Пан міласэрны, Ён любіць свой люд, / прамень з неба шле ў даліну пакут, / каб шлях чалавеку дабром асвятляць, / у сэрцах па небе тугу абуджаць.

    4. Наш Пан праслаўлёны, да нас Ён ідзе, / нясе супакой, суцяшае ў бядзе. / О свету, збаўленне з грахоў нас абмый / і моцай Сваёю ад злога укрый.

 

5. Езу, у сэрцы Ты маім

 

     1.Езу, у сэрцы Ты маім / радасць збаўлення мне адкрыў, / стаў для мяне крыніцай ласк; будзь праслаўлёны, Божа наш.

     2. Што для Цябе ўчыніць магу, / каб паказаць любоў маю? — / Волю Тваю заўжды прымаць / і сэрца чыстым захаваць.

     3. Езу, не пакідай мяне, / мая душа Табой жыве. / У час цярпення памажы / вытрываць у Тваёй любві.

 

6.  Слаўце вусны / Pange lingua

 

     1. Слаўце вусны таямніцу Цела й дарагой Крыві, Бог яе, як ласк крыніцу, у часе дзён зямных праліў. Той, Хто Маці меў Дзявіцу, — Збаўца свету, Пан хвалы.

     2. Нарадзіўся з чыстай Дзевы / з мэтай збавіць людскі род. / Ён па свеце, нібы зерне, / слова кінуў у народ. / Цудам Ён тады бязмерным / скончыў там паслання ход.

     3. Ноч апошню пры вячэры / з тымі, што братамі зваў, / здзейсніў чын той, як належыць, / так закон патрабаваў. / Вучням Сам Сябе даверыў / і Хлеб з рук Сваіх ім даў.

     4. Слова ўцелаўлёна словам: / Сам змяняе Цела ў Хлеб. / А віно — то Кроў Хрыстова, / не спасцігне зрок Яе, / толькі вера божай мовай / у сэрцы ўпэўненасць хай шле.

     5. Гэты велічны Сакрамэнт / ушануйма шчыра ўсе. / Траціць моц Старое Права, / бо ўжо Новы Запавет. / Што нам розум не тлумачыць, / святло веры прынясе.

     6.  Богу вечнаму ў Тройцы / праслаўленне і хвала: / і Айцу і Сыну разам — / Творцу вечнага жыцця, / Духу, што ад іх паходзіць, / даўцу вечнага святла. Амэн.

 

7. О, Збаўча Гостыя / Salutaris hostia

 

     1.  О, Збаўча Гостыя, / нам брамы неба адчыні, / хоць люты вораг грозіць нам, / дай моц і сілу нам спашлі.

     2. Адзіны ў Тройцы Бог Святы, / Табе хвала у кожны час, / ў Айчыну вечную вядзі, / дары жыццём бясконцым нас. / Амэн.

 

8. Будзь заўсёды пахвалёны

 

Будзь заўсёды пахвалёны, ўсімі намі праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, наш нябесны Тэстамэнт.

 

9. Хай жа будзе праслаўлёны

 

Хай жа будзе праслаўлёны, Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.

 

10. Хвала і праслаўленне

 

Хвала і праслаўленне будзь у кожным моманце Езусу ў Найсвяцейшым Божым Сакрамэнце. Колькі хвілін у гадзіне і гадзін у вечнасці, столькі будзь пахвалёны, Езу, ўзор міласці.

 

11. Слаўлю Пана

 

Слаўлю Пана ў кожным моманце, о, Хлебе наш жывы, у Сакрамэнце, о, Хлебе наш жывы, у Сакрамэнце.

 

12. Богу заспявайма ўсе

 

     1.  Богу заспявайма ўсе, / дзякуем Табе, о Пане, / бо і ў шчасці і ў тузе / Ты заўсёды разам з намі. / Богу заспявайма ўсе / спеў падзякі, радасці спеў.

     2. У бясконцай дабрыні / Ты збаўленне нам прызначыў. / Свайго Сына з вышыні / даў нам і грахі прабачыў. / Богу заспявайма ўсе...

3. Каб жылі мы як браты, / у любові без заганы, / Жыватворчы Дух Святы, / Суцяшальнік нам пасланы. / Богу заспявайма ўсе...

4. І паўсюль дзе толькі тут / нас вядуць шляхі зямныя, / не пакіне верны люд / Маці Божая Марыя. / Богу заспявайма ўсе...

5. Божа, у неба нас вядзі, / захавай ад вечнай смерці, / у кожную сям'ю прыйдзі, / Валадар у кожным сэрцы. / Богу заспявайма ўсе...

13. Магутны Божа

 

         1. Магутны Божа! Уладар сусветаў, / вялікіх сонцаў і сэрц малых. / Над Беларусяй ціхай і ветлай, / рассып праменні Свае хвалы.

         2. Дай спор у працы штодзённай, шэрай, / на лусту хлеба, на родны край. / Павагу, сілу і веліч веры / у нашу праўду, у прышласць — дай!

         3. Дай урадлівасць жытнёвым нівам, / учынкам нашым пашлі ўмалот! / Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай / краіну нашу і наш народ!

14. Вячэрняя малітва

 

 

         1. Езу, мой Пане, Ты мне дай сёння / жыць да змяркання ў Тваім законе. / Сніся ж мне ў ночы, размаўляй са мною / як прымкну вочы, будзь з маёй душою. / О, Езу наймілейшы!

         2. Пад Твае ногі галаву схіляю, / рады, успамогі ад Цябе чакаю. / Хай Твае раны будуць мне за ложа, / Езу каханы, Збаўца мой, о Божа. / О, Езу наймілейшы!

3. Пэўны апекі я хай буду божай, / хворым, калекам Езус дапаможа. / Сэрцам, душою Богу аддаюся, / з ціхай слязою да Яго малюся. / О, Езу наймілейшы!

4. О, наймілейшы, о маё каханне, / найдаражэйшы скарб, нябесны Пане! / Хай пры Табе я сплю ў супакоі, / мая надзея, асалод здароўя. / О, Езу наймілейшы!

 

15. Езуса Сэрца

 

         1. Езуса Сэрца, міласць гарача, мольбы пакорна нашы нясём. Хоць мы і вельмі грэшны, аднак жа шчыра Табе мы чэсць аддаём. Не выпускай жа Ты з ласкі нас, будзь паратункам у кожны час.

 

Рэфрэн: Езуса Сэрца — найбольшы скарб наш, будзь міласэрным да грэшных нас.

 

2. Езуса Сэрца, Ты, што за нашы / віны цяжкія з неба зышло, / за чалавецтва, церпячы страшна, / дзідай ліхой прабіта было. / Просьбы ласкава ад нас прымі, кары Свае ад нас адхілі! / Езуса Сэрца...

3. Езуса Сэрца смутным да скону / Ты за правіны нашы было, / праз міласэрнасць, з Божага трону / людзям без меры шчасце зышло! / Той, хто дабротаў з верай жадаў, / з Божае ласкі ўсё атрымаў. / Езуса Сэрца...

4. Езуса Сэрца, Бога на небе, / намі кіруй у кожну пару, / хай жа ў працы, у кожнай патрэбе / ўзносім з мальбою сэрцы ўгару. / Дзе шчасце вечна, дзе светлы рай, / Божа, туды патрапіць нам дай! / Езуса Сэрца...

5. Езуса Сэрца, дай жа нам цноты: / веру, надзею, міласць к Табе; / Богу служыць дай верна, з ахвотай — / так мы здабудзем неба сабе. / Хай не забрудзіць душы нам грэх, / бо толькі Божых хочам пацех. / Езуса Сэрца...

6. Езуса Сэрца, будзь праслаўлёна / Ты ад людзкога роду ўсяго. / Прагнеш, каб кожны з нас быў збавёны, / прымеш мяне як сына свайго. / Будзь Богу слава ў Тройцы Святой, / а на зямлі ўсім нам супакой. / Езуса Сэрца...

 

16. О, Сэрца Бога

 

         1. О, Сэрца Бога ў Збаўчай  Гостыі белай, / свет з верай ў сэрцы гімн Табе спявае, / бо Ты пакуты за ўсіх нас цярпела, / шчыра мы Цябе ўслаўляем.

2. О, Найсвяцейша Збаўцы Кроў Святая, / дар жыватворны, што нам з неба даны, / ласкі крыніца, што грахі змывае, / гоіць нам цяжкія раны.

         3. О, добры Езу, божую дай манну, / не пагарджай Ты вернымі сваімі. / Узносім падзяку мы неперастанна / ўраз з анёламі й святымі.

17. О, бясконцая Крыніца

 

     1. О, бясконцая Крыніца Божай любові, / скарб сапраўднай асалоды - Сэрца Святое. / Месяц, сонца, ясны зоры, неба цэлае, анёлы / з захапленнем спазіраюць, ласкі чакаюць.

     2. Быў за грэшных нас ганебна Ты ўкрыжаваны. / Кроў, каб свет абмыць наш грэшны, выцекла з раны. / Чалавекам бічаваны, да крыжа ім прыкаваны, / цернем укаранаваны — так зневажаны.

     3. Той Выток Святы, што з Сэрца нам выплывае, / душы грэшныя людскія ўсе абмывае. / I напоўніць іх надзеяй, стануць нібы снег той белы, / у Святой салодкай Ране знойдуць трыванне.

     4. О, Надзея ўсіх гаротных, што так смуткуюць, / хай жа словы суцяшэння ў скрусе пачуюць. / Ты пацеха ўсіх журботных, смак раскошаў несмяротных, / Езу, сэрцам праслаўлёны, будзь пахвалёны!

     5. Просім ласкі для збаўлення нам абяцанай, / і душой, і целам шчыра так пажаданай. / Хай жа вобраз Твой лагодны аглядаці буду годным / са святымі па-над часам у небе разам.

 

18. Блаславі нас, добры Езу

 

     1. Блаславі нас, добры Езу, / Сэрца мы Тваё ўслаўляем. / Хай жа гэты скарб каштоўны / ў нашых сэрцах зберагаем.

     2. За любоў Тваю прыносім / тое ўсё, што сёння маем. / Сэрца Бога шчыра просім: / хай жа нас не пакідае.

     3. О, Святое Сэрца Бога, / неба гімн Табе спявае, / Маці зычыць ласкаў многа, / люд Цябе Твой праслаўляе.

     4. Не пакінь нас, шчыра просім, / і не дай з дарогі збіцца./ Сэрцы ў дар Табе прыносім, / ласкі божае Крыніца,

     5. Будзь, о любы Езу, з намі, / ззяй нам Сэрца прамянямі, / ззяй Сваёй любові сонцам / нам у вечнасці бясконца.

 

19. Ласкі Крыніца

 

 1. Ласкі Крыніца, будзь жа прывітана, / Езуса Сэрца, о, Святая Рана. / Сэрца сагрэй мне любасцю, лагодай, / слодыч нябёсаў, дай

 спакой і згоду.

2. Рана Святая будзь жа блаславёна, / будзь жа навекі намі праслаўлёна; / а праз ваду і кроў Табой праліту, / хай будуць душы грэшныя абмыты.

3. Дасць сілу слабым Кроў Твая Святая, / а з душаў віны хай вада змывае. / Сэрца маё хай, ласкаю натхнёна, / узносіць малітвы перад Божым тронам.

4. Хай жа ў дарозе па жыцці часовым / Рана Святая будзе мне ўзорам. / Езуса Сэрца, поўнае пакоры / хай у часе смерці будзе абаронай.

5. Бога я прагну, да Яго імкнуся, / быць ля Святога Сэрца спадзяюся. / У ім мая радасць і маё натхненне, / ўзношу з падзякай да Яго маленні.

 

 

20. Будзь прывітана

 

         1. Будзь прывітана, Сэрца Пана Бога, / — верным апора, грэшным дапамога. / Шчыра паклоны мы Табе складаем, / з жалем, у пакоры міласці чакаем.

         2. Поўніцца Сэрца божай дабрынёю, / каб мы не зналі злога грэху болей. / Хай Кроў Святая душы нам абмые, / свет божай праўды й чысціні адкрые.

         3. Болей за дзіду лютага Лангіна / Божае Сэрца раняць нашы віны. / У скрусе прымаю я Святую рану: / у ёй — паратунак, з ёй шчаслівым стану.

         4. З ранай святою хочам жыць, уміраці; / мудрасць адвечну з верай спазнаваці, / душы ачысціць, з Богам у небе жыці, / Сэрца Святое праз вякі хваліці.

 

21. О Душа Хрыстова

 

О Душа Хрыстова, асвяці мяне.

Цела Хрыстова, захавай мяне.

Кроў Хрыстова, напаі мяне.

О вада з боку Хрыстова, абмый мяне.

Мука Хрыстова, умацуй мяне.

О добры Езу, пачуй мяне.

 

У сваіх ранах укрый мяне.

Не дазволь мне Цябе пакінуць.

Ад ворага злога барані мяне.

У гадзіну смерці пакліч мяне.

І дазволь да Цябе прыйсці,

Каб са святымі хваліць Цябе

На векі вечныя. Амэн.

 

22. Пад Твае прыходзім дзверы

 

Пад Твае прыходзім дзверы,

Шчырым сэрцам, поўны веры:

Што пад відам скрыты хлеба,

Ты ёсць Бог праўдзівы з неба.

Зразумець нам трудна гэта,

Каб Сын Божы — Збаўца свету

Аж так скрыўся ўсім на дзіва

I ў Гостыі жыў праўдзіва.

Міласць Бога заяснела,

Як змяніў хлеб у сваё цела —

Нам пакінуў спажываці,

Каб праз гэта нас збаўляці.

Несмяротны, моцны Божа,

Зразумець Цябе хто можа?

Ты для грэшных справядлівы

I для добрых міласцівы.

Хоць Анёлы ў небе блізка,

Прад Табою паўшы нізка,

Усцяж на твар Твой спаглядаюць,

Чым ёсць Бог аднак, не знаюць.

Нат анёлам Бог спрадвеку

Так не даў, як чалавеку!

Прыступаць да Бога смела,

Спажываць Ягона цела.

Я таго нягодзен, Пане,

Каб ва мне меў прабыванне —

Скажы толькі адно слова,

I душу мне збавіш знова.

 Б'ю паклоны прад Табою,

Ласку май над грэшным мною.

Хай жывы з Табою, Панам,

Аж на векі вечны. Амэн.

 

23. Пане, добры як хлеб

Рэфрэн:

 

Пане, добры, як хлеб,

Будзь праслаўлёны паўсюдным Касцёлам.

Бо так бязмежна Ты палюбіў нас,

Бязмежна Ты палюбіў нас.

 

Ты хлеб памножыў на пустыні, Божа,

Каб мы ў шляху да неба сілы мелі.

Ты маннай стаў вандроўнікам галодным —

Для тых, што вечна быць з Табой хацелі.

 

Пане, добры, як хлеб...

Жніво настала, радуюцца людзі,

Саспела ніва, пахне свежым хлебам.

Хай алтаром зямля ўся наша будзе,

А хлеб — Камуніяй тым, хто прагне неба.

 

Пане, добры, як хлеб...

Ты нас сваімі назавеш сябрамі,

Калі мы зробім, што Ты загадаў нам.

Што ж без Цябе ўчыніць мы можам, Пане,

Бо Ты для нас — жыццё і спадзяванне!

 

Пане, добры, як хлеб...

Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных,

А сам застаўся Хлебам у святынях.

Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна,

Бо як дзяцей Ты, Божа, палюбіў нас.

 

24. Ты — мая радасць

Рэфрэн:

Ты — мая радасць, о Езу мой, Ты — маё шчасце, о Езу мой.

Ты —мая радасць, о Езу мой, Ты — маё шчасце, о Езу мой!

 

Езу, Цябе люблю ўсёй душою, Ты мне надзеяй і супакоем.

Ты — мая радасць, о Езу мой...

Хрыстэ, к Табе ў думках імкнуся; На Цябе, Пане, я спадзяюся.

Ты — мая радасць, о Езу мой...

Езу, Цябе ўсім сэрцам люблю я, іншай любові і не хачу я.

Ты — мая радасць, о Езу мой...

Свету багаццяў я не жадаю, Бо ўсёй душою Бога шукаю.

Ты — мая радасць, о Езу мой...

Страціць гатовы я ўсё, што маю, Ты — скарб адзіны, з Табой трываю.

Ты — мая радасць, о Езу мой...

Быць пры Табе заўсёды жадаю, толькі Табе жыццё давяраю.

Ты—мая радасць, о Езу мой...

 

25. Хлеб Нябесны

Рэфрэн:

Хлеб Нябесны даў нам Пан, каб жылі вечна.

Спажываем Хлеб Благаславёны —

Цела Пана і Бясцэнную Кроў.

Мы п'ем з Келіха збаўлення

напой, які смагу душы спаталяе.

Хлеб Нябесны даўнам Пан...

Прыняўшы Хлеб Святы, будзем праслаўляць Бога,

Які на ўсёй зямлі ўчыніў вялікія справы.

Узрадуйцеся, справядлівыя ў Пану,

Прымаючы Цела і Кроў Хрыстовы.

Хлеб Нябесны даў нам Пан...

Сёння мы спажываем Хлеб Анёлаў,

Сёння мы бачым Езуса Хрыста, нашага Пана;

Сёння мы праслаўляем Агонь, які гарыць на алтары,

У ценю якога спяваюць Сэрафімы.

Хлеб Нябесны даў нам Пан...

Сёння мы чуем моцны і салодкі голас:

Гэтае Цела спаліць грахоў церні

I асвеціць людскія душы,

Якія прымаюць Боскую Спажыву.

 

26.Упаўшы на калені

Упаўшы на калені,

 Бога спахваляйма,

У кожным сэрц імкненні:

Хвала, хвала, хвала.

Спявай, зямля і неба:

Езусу Гасанна!

Утоенаму ў хлебе -

Хвала, хвала, хвала.

О, паўтарай, народзе,

Увечары і рана,

На захадзе і ўсходзе:

Хвала, хвала, хвала.

О збаўчая Ахвяра,

Што ратункам стала,

Будзь вечна праслаўлёна!

Хвала, хвала, хвала.

 

Hosted by uCoz