Набажэнства
да Найсвяцейшай Тройцы
Малітоўныя
заклікі
С.:
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Н.: Амэн. Бог Айцец нас
стварыў, Бог Сын нас адкупіў, Бог Дух Святы нас
асвячае.
Альбо
Перакананыя ў
гэтых бясконцых ласках, у духу ўдзячнасці і пакорнай просьбы молімся да
Найсвяцейшай Тройцы: Цябе заклікаем, Цябе просім, о Найсвяцейшая
Тройца! Н.: Цябе заклікаем, Цябе просім, о Найсвяцейшая
Тройца!
– Ратуй стварэнне, дай суцяшэнне! – Спашлі Духа
свайго ў сэрца маё! – Дапамажы ў патрэбе таму, хто просіць Цябе! –
Даруй нам правіны дзеля Тваёй літасці! – Адхiлі голад, войны, учыні час
спакойным! – Дай дар любові і пабожнасці! – Давай шчасце Твайму люду
як свайму! – Сцеражы ў ім жывых, барані канаючых! – Дай нам быць у
небе, просім Цябе!
С.: Благаслаўлёны Ты, Пане, на
небе. Н.: Праслаўлены і годны бясконцай хвалы
навекі.
С.: Пане, выслухай малітву нашу. Н.: А
просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.
Альбо
С.: Вызнаем нашую
веру ў Бога ў Святой Тройцы Адзінага, паўтараючы: верым у Цябе.
Н.: Верым у Цябе.
– Божа Ойча ўсемагутны, які ў сваёй
спрадвечнай мудрасці стварыў сусвет і няспынна яго аднаўляеш. – Божа
Ойча, які ў сваёй бясконцай міласэрнасці справядліва кіруеш усім
светам. – Сыне Божы, які з невыказнай любові да чалавека стаўся ва ўсім
падобным да нас, акрамя граху. – Сыне Божы, які аддаў сваё жыццё на
крыжы, каб збавіць чалавецтва. – Духу Святы, які сваім святлом адорваеш
людзей ва ўсе часы. – Духу Святы, які ствараеш чыстыя сэрцы і напаўняеш
іх любоўю.
С.: Няхай будзе праслаўлена Найсвяцейшая Тройца і
непадзельная еднасць, бо аб’явіла нам сваю міласэрнасць. Н.:
Амэн.
Літанія
да Найсвяцейшай Тройцы (для прыватнага
чытання)
Кірые,
элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые,
элейсон. Хрыстэ, пачуй
нас, Хрыстэ, выслухай
нас.
Ойча з неба,
Божа,
–
змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
– змілуйся над намі. Духу Святы, Божа,
–
змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа,
– змілуйся над намі.
Найсвяцейшая
Тройца, адзіны Божа, праз якога і ў якім усё існуе,
–
змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які
Провідам сваім як Айцец усім
кіруеш, – змілуйся над
намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, літасцівы, цярплівы і
вялікай міласэрнасці, –
змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, Валадар над
валадарамі, Пан над усімі пануючымі,
– змілуйся над
намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які не жадаеш згубы
грэшнага чалавека, – змілуйся
над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які тых, хто пакутуе,
атуляеш сваёю ласкаю, –
змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, імя якога –
Бясконцая Міласэрнасць,
– змілуйся над намі.
Будзь да нас літасцівы, – даруй нам, Пане. Будзь да нас літасцівы,
– выслухай нас, Пане.
Ад
зла ўсялякага – выбаў нас, Пане. Ад пажару, голаду,
вайны і заразы – выбаў нас,
Пане. Ад раптоўнай і неспадзяванай
смерці – выбаў нас,
Пане. Праз усемагутнасць Тваю, Бога Айца і Стварыцеля
нашага, – выбаў нас,
Пане. Праз уцелаўленне, муку і смерць Тваю, Бога Сына, Збаўцы
нашага, – выбаў нас,
Пане. Праз асвячэнне Тваё, Бога Духа Святога, Суцяшыцеля
нашага, – выбаў нас,
Пане. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых
Тваіх – выбаў нас,
Пане.
Мы, нягодныя стварэнні Твае, просім Цябе
–
выслухай нас, Пане. Каб мы Цябе, Бога нашага, усім
сэрцам, усёю душою і ўсёю моцаю нашаю любілі,
– выслухай нас,
Пане. Каб мы запаведзі Твае і навуку верна
захоўвалі, – выслухай нас,
Пане. Каб згоду і супакой паміж уладаю і людзьмі
– выслухай нас,
Пане. Ты памножыць меў ласку,
– выслухай нас,
Пане. Каб край наш ад усялякіх суровых пакаранняў Тваёй
справядлівасці захаваць меў ласку,
– выслухай нас,
Пане. Каб нам грахі нашыя адпусціць і да хвалы Твайго Валадарства
прыняць меў ласку, – выслухай
нас, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,
–
даруй нам, Пане. Святы Божа, Святы Моцны, Святы
Несмяротны, – выслухай
нас, Пане. Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,
–
змілуйся над намі.
Молімся: Усемагутны вечны
Божа, які даў сваім слугам у вызнаванні сапраўднай веры пазнаць хвалу
Тройцы вечнай і ў сіле велічы ўслаўляць еднасць Боскасці, пакорна просім,
каб мы сілаю гэтай веры заўсёды былі захаваныя ад усялякай небяспекі. Які
жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Усе: Амэн.
Малітва
да Найсвяцейшай Тройцы
Дзякуем Табе,
Божа, што меў ласку аб’явіць нам праўду аб сабе, адзіным Богу, які жывеш у
Трох Асобах. Спрадвечны, святы і ўсемагутны Божа Ойча, спрадвечны, святы і
ўсемагутны Сыне Божы, спрадвечны, святы і ўсемагутны Духу Святы, няхай
праслаўляюць Цябе ўсе народы. Божа, у Тройцы адзіны, веру, што Ты
прабываеш у нас дзякуючы асвячальнай ласцы, веру, што, атрымліваючы Божае
жыццё, мы прымаем таксама і Цябе.
Божа, Ты робіш нас
высакароднымі, асвячаеш нас і ўзвышаеш, каб станавіліся мы годным
памяшканнем для Цябе. Дзякуем Табе за гэтую вялікую ласку. Святы Божа,
пакорна просім Цябе: кіруй намі, падтрымлівай у нас веру ў Тваю
прысутнасць, дапамагай нам, каб ва ўсіх учынках мы памяталі пра сваю
годнасць і праз хрысціянскае жыццё выказвалі сваю ўдзячнасць за ласку
Твайго, Божа, жыцця ў нас.
Удзяляй нам
таксама, Божа ў Тройцы адзіны, вялікі дар трывання ў добрым да канца
свайго жыцця, а пасля дазволь нам сузіраць Цябе тварам у твар, жыць з
Табою вечна і цешыцца бясконцым прабываннем з Табою. Амэн.
Малітва
св. Аўгустына да Найсвяцейшай Тройцы
Усемагутны
Пане, у Тройцы адзіны Божа, які быў, ёсць і будзеш навекі! Табе давяраю
сёння і на ўсе часы душу, цела, пачуцці мае, усе думкі мае, словы і
ўчынкі, веру і нястомнасць у добрым, каб Ты сцярог іх кожную хвіліну майго
жыцця. Выслухай мяне, о Найсвяцейшая Тройца, і абарані мяне ад усялякага
зла, асабліва ад кожнай нявернасці ў адносінах да Цябе, ад усіх нагодаў да
граху і ад усіх бачных і нябачных непрыяцеляў.
Прашу аб гэтым
праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, праз малітвы святых
патрыярхаў, заступніцтва святых Апосталаў, вернасць мучанікаў, чыстасць
паннаў і заслугі Тваіх выбраных слугаў. Амэн.
Адноўлена
19.08.2010 |