184. Прад Панам нашым станьма на калені, Чэсць найвышэйшую дай Яму люд верны, Моцай Ахвяры збаўчае крыжовай Ён сам прыходзіць у сваёй любові. На грэх і слабасць племені Адама Бог міласэрны з літасцю спаглянуў, Праз таямніцу Слова Ўцелаўлення Даў Свайго Сына грэшным на збаўленне. Збаўцы Ахвяра на далей трывае У Эўхарыстыі Езус прабыве. Боскі Вучыцель запаведаў вучням. Каб дар збаўлення стала неслі людзям. Для Хлеба з неба адчыняйма сэрцы Ён Найсвяцейшым нездарма завецца, У ім не толькі моц дае Бог людзям, Сына дае нам, Ім шчаслівы будзем. 185. Божа, наш Ойча, просім, прымі, гэты хлеб і віно - нашыя дары. Плён працы рук людскіх і плады зямлі, Божа, наш Ойча, просім, прымі. /2х Божа, наш Ойча, просім, прымі ўсё, што мы ад Цябе маем у жыцці Нашую радасць, боль, працу, і любоў, Божа, наш Ойча, просім, прымі.
186. Пр. Хто спажывае той Боскі Хлеб і п'е Святую Кроў Той ёсць у-ва Мне і Я ў ім, той вучань Мой. Тваё Цела хлеб Анёлаў прадвяшчае райскі пір, Няхай дасць мне ўзмацненне. Будзь маёй надзеяй Ты. Твая Кроў Найсвяцейшая вызваляе мяне ад грахоў, Няхай дасць нявіннасць душы, будзь маёй любоўю Ты. Твая Святая Таямніца змяняе ўсё жыццё маё. Няхай будзе абаронай, каб на векі жыць з Табой.
187. Нашаму Богу песні грайце, моц Яго і веліч праслаўляйце. х2 Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! х2
188. ЕЗУ, БОЖА МІЛАСЭРНЫ 1.Езу, Божа міласэрны ў дабрыні Сваёй нязмерны: Зышоў, зышоў на зямлю Ты з неба і ўтаіўся ў крышынцы хлеба. 2. Праз людзей быў затрыманы, і на суд, як злодзей, гнаны Вінавачаны фальшыва, суджаны несправядліва. 3. Збічавалі Тваё Цела, не было і часткі цэлай, Ранамі ўсяго пакрылі, Найсвяцейшу Кроў пралілі. 4. Пасля вострую карону на Твае ўсклалі скроні, Каралём на смех убалі, здзекваліся, як жадалі. 5. На зямлю пад крыжам падаў і на ім прыбіць Сябе даў, Працярпеўшы страшны мукі, аддаў Богу Душу ў рукі. 6. Будзь заўсёды пахвалёны, у міласэрдзі несканчоны! Езу, Божа, хай сардэчна хваляць Цябе ў небе вечна.
189. ВОСЬ КРОЎ Вось Кроў, што абмывае нас, Вось Кроў, што ачышчае ад грэху, Вось Кроў, што аднаўляе нас, Вось Кроў, Святая Збаўцы Кроў. Гэта Кроў — Збаўцы Кроў. Гэта Кроў — Збаўцы Кроў, Святая Кроў.
190. 3 ТАБОЮ БЫЦЬ ХАЧУ 1.3 Табою быць хачу, о Езу мой! 3 Табою мне лягчэй крыж несці свой. Да Цябе ўдзячны спеў я пасылаю свой, 3 Табою быць хачу, о Пане мой. 2. 3 Табою быць хачу у кожны дзень I за Табой ісці ўсцяж, нібы цень. Тваю прысутнасць чуць дай мне ў душы маёй. 3 Табою быць хачу, о Пане мой. 3. Нібы вандроўнік я ў цемры начы, Дай сілу духа мне, шлях асвяці. Ты на мяне скіруй спагадны позірк Свой, 3 Табою быць хачу, о Пане мой.
191. ЕЗУ, ТЫ БАЧЫШ
І. Езу, Ты бачыш, крыж Твой не мінаю, Езу Ты бачыш крыжа не баюся. 3 болем на КрыжТвой цяжкі пазіраю, да трона Бога на зямлі імкнуся. 2. На крыж кладу я ўсе мае жаданні, тут прыбіваю грэшных думак мроі, Сэнс свой шукаю я ва ў крыжаванні, дзе з-пад кароны Кроў цячэ на скроні. 3. Стаўшы пад крыжам, стомлены сабою, прагну я ў сэрцы несці крыж заўсёды. Каб не глуміўся вораг нада мною, каб крочыць шляхам праўды і свабоды. 4. Не заслужыў я ласкі суцяшэння, бо вельмі доўга ад цябе хаваўся. Ты, Пане, клікаў да майго сумлення, а я ў цемры моўчкі заставаўся. 5. Ты мне на сустрач першы выйшаў, Пане, каб запрасіць зноў на Свой шлях крыжовы, Так і не выйшаў я на прьівітанне Збаўцы, што міласць даць мне быў гатовы. 6. Сёння з надзеяй пад крыжом шукаю тое, што страціў, Пана не спаткаўшы. Грэх мой з пакорай прад Табой трымаю, не адыходжу, міласці спазнаўшы. 7. Дай мне заўсёды быць з Табою, Збаўца, каб крыж мой стаўся мужнасцю і сілай. Каб у жыцці больш з крыжам не расстаўся, каб ён узнёсся над маёй магілай.
192. МАРЫЯ! ПРЫГОЖА ПАННА
Марыя! Прыгожа Панна! Маці Збаўцы і наша Маці, Ты нам дапамажы, ад ліхоццяў нас беражы!
193. ВЯДЗІ МЯНЕ, БОЖА 1. Вядзі мяне, Божа (х2), праз цемру і вецер (х2), Туды дзе убачу (х2) збаўлення святло (х2). Пр.: Божа, кТабе іду, Божа, Цябе шукаю. Божа - душы святло, узношу мой голас да Цябе.
2. Мой Бог - Пастыр Добры (х2), мяне не пакіне (х2), З любоўю прытуліць (х2) да Сэрца свайго. (х2)
3. У цемры даліны (х2) я не заблукаю - (х2) Вядзе мяне Бог мой (х2), надзея мая. (х2)
194. КАЛІ НА МОРЫ Калі на моры вялікі вецер, Хрыстос са мной ў чаўне плыве. Трымае моцна за руку, човен не хістаецца... Калі на моры...
195. ПРАЧЫТАЙ У МАІМ СЭРЦЫ, ПАНЕ 1. Прачытай у маім сэрцы, Пане, Няхай так стане, як хочаш Ты, мой Божа, Бо з усіх дарог Твая адна – мая . Пр.: Найсвяцейшы Богда мяне прыйшоў, Адкупіў мяне сваёй міласцю, I сказаў, што Яго любоў Ува мне адбілася. Найсвяцейшы Богда мяне прыйшоў, Адкупіў мяне сваёй ласкаю I сказаў, што на ўсіх шляхах Маё жыццё ў Яго руках.
2. Прачытай у маім сэрцы, Пане, На ўсе пытанні дай мне адказ, мой Божа, Бо з усіх дарог Твая адна - мая.
Пр.: Раскінуў свае рукі, Прыбітыя да крыжа, Зірні з яго на зямлю, Як сокал з узвышша.
1. Вуліцы гамоняць, мітусяцца людзі, I у вечар позні, і як ранак будзіць. Ласкава ўсміхніся, да крыжа Прыбіты, Паглядзі лагодна на люд Твой працавіты.
2. Выслухай, хто моліць, накармі галодных, Дапамажы пакутнікам і прабач памерлым. Будзь цярплівы, Саколе, да свайго народа Просім прабачэння, надзеі і збаўлення.
197. СТРАХ АДКІНЬ Страх адкінь, на глыбіню плыви Сам Хрыстос цябе вядзе Не страшнсь, на глубнну плывм. – Рядом есть Господь всегда.
198. ЕЗУ, Я ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ Езу, я люблю Цябе, да Цябе імкнуся я, Цэлы свет Ты для мяне. Хай Імя Тваё праславяць (ўсе.) |