108. 1. О Кроў
святая,
* о Кроў
адкуплення, * напой жыццёвы з 2. О Кроў святая, * ў келіху укрыта, * каб нашы душы ты сабой паіла. * Грэшным крыніца міласці адкрыта, * каб усе правіны змыла. 3. О Кроў святая, * о Кроў адкуплення, * з Божага Сэрца ты выток свой мела. * Вечна хай будзе хвала й пакланенне * на зямлі табе і ў небе.
109. 1. О садзе Аліўны, * як твой
від мне дзіўны! * Вобраз сумны 2. Келіх мукі горкай * Ён прыняў пакорна, * каб Айца праславіць * і народ свой збавіць. * Там Анёл з Ім размаўляе, * прад пакутай узмацняе. * Ах, Езу, мой Пане, * стомлены змаганнем! 3. Вучні засынаюць, * Збаўцу пакідаюць. * Здраднік надыходзіць, * жаўнераў прыводзіць. * Пацалункам свайго Пана * выдае на катаванне. * Ах Езу, мой Пане, * скуты кайданамі! 4. He судом Пілата * Збаўца быў распяты. * Смерць прыняў у муках, * зведаў ганьбу й смутак. * Мае ўчынкі то зрабілі, * да крыжа Яго прыбілі. * Пан цярпеў нявінна * за мае правіны!
110. 1. Плачце, Анёлы, вы святыя
духі, * радасць хай знікне, бо 2. Плач, ясна сонца, месячнае кола. * He ззяйце зоркі, сёння так вясёла. * Плачце, праменне, не мігайце ясна — Хто свеціць вечна, Toe Сонца гасне. 3. Плачце, аблокі, дажджавыя хмары. * Слёзы, як росы, сейце на абшары. * Хто вас развешаў тут на небасхіле, * Той спачывае на зямлі ў магіле. 4. Плачце, пагоркі, горы і даліны. * Плачце, жывёлы, птушкі і расліны. * Сорам змывайце горкімі слязамі, * грэх ваш замучыў Князя над князямі.
111 Езу, Ты бачыш
1... Езу. Гы бачыш, крыж Твой не мінаю. / Езу, ты бачыш, крыжа не баюся. / 3 болем на Крыж Твой цяжкі пазіраю, / да трона Бога на зямлі шкнуся.
2. На крыж кладу я ўсе мае жаданні, / тут прыбіваю грэшных думак мроі, / сэнс свой шукаю я ва ўкрыжаванні, / дзе з-пад кароны кроў цячэ на скроні.
3. Стаўшы пад крыжам, стомлены сабою, / прагну я ў сэрцы несці крыж заўсёды, / каб нс глуміўся вораг нада мною, / каб крочыць шляхам праўды і свабоды.
4. He заслужыў я ласкі суцяшэння, / бо вельмі доўга ад Цябе хаваўся. / Ты, Пане, клікаў да майго сумлення, / а я у цемры моўчкі заставаўся.
5. Ты мне насустрач першы выйшаў, Пане, / каб запрасіць зноў на свой шлях крыжовы. / Так і не выйшаў я на прывітанне / Збаўцы, што міласць даць мне быў гатовы.
6. Сёння з надзеяй пад крыжом шукаю / тое, што страціў, Пана не спаткаўшы, / грэх мой з пакорай прад Табой трымаю, / не адыходжу, мшасці спазнаўшы
.7 Дай мне заўсёды бьшь з Табою, Збаўца, / каб крыж мой стаўся мужнасцю і сілай. / Каб у жыцці больш з крыжам не расстаўся, / каб ён узнёсся над маёй магілай.
112. О, мой народдзе 1. О. мой народзе, што табе зрабіў я? / Ў чым вінаваты прадтабою быў я? / Я цябе вывеў з моцы фараона, / а ты прызначыў крыж мне на рамёны.
Рэфрэн: О, Мой народзе, што табе зрабіў Я? Ў чым вінаваты прад табою быўЯ?
2. Я вёў цябе ў край сонечны і хлебны, / ты ж Мне прызначыў смерці знак гансбны. / О, Мой народзе.. . 3. Я цябс выбраў Божаю лазою, / а ты Мне воцат даў замест напою. / О, Мой народзе...
4. Я над Эгштам здзейсьніў пакаранне, / а Мяне выдаў ты на бічаванне. / О, Мой народзе.. .5. Я за палон твой помсціў фараону, / ты ж учыніў Мне суд сынэдрыёну. / О, Мой народзе.. .6. Я прад табою раскрыў мора хвалі, / а ты Мне дзідай бок раскрыў бяз жалю. / О, Мой народзе...
7. Я у аблоку веў цябе дахаты, / ты ж Мяне з крыкам веў на суд Пілата. / О, Мой народзе...
8. Я цябе маннай накарміў ў пустыні, / ты ж Мне аддзячыў поўхамі сваімі / О, Мой народзе...
9. Я табе з камня дау вады крыніцу, / а ты Мне горкай жоўш даў напіцца./ О, Мой народзе...
10. Я хананэяў збіў Сваёю сілай, / ты ж галаву Мне моцна збіў трысцшай. / О, Мой народзе...
1 1. Я Даў падставы Юдзімаму трону, / а ты Мне з церпяў узлажыў каропу. / О, Мой народзе...
12. Я цябе ўзвысіў, людзе Мой абраны, / а ты Мяне ўзняў па крыжы драўляным.
121. Хрыстос Ўваскрос (3 х) Аллелюя. 1. О
смерць! Дзе дзелася, смерць ты? 2. Узрадуйся, узрадуйся браце, Любоў ёсць між намі, таму што Ўваскрос Ён. 3. Дзякуй, Ойча Табе За Тваё Валадарства, дзе пануе любоў. 4. Калі ж мы з Ім паміраем 3 Ім разам жыць будзем і будзем спяваць.
122. 1. Слёзы з твару
выцірайце, * праганяйце з сэрцаў грэх. * Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!
2. Што ж для Пана стражы зброя, * камень — перашкоды ўсе. * He стрымае злая воля * цуд, што нам жыццё нясе. * Знішчыць Бога хто стараўся — * надарэмна намагаўся.
3. Бог магутны, Пан натуры, * што стварыў зямны абшар, * Выйшаў з гробу, струшчыў муры * бессмяротны Валадар. * Варта пакідала зброю, * не валодае сабою.
4. Езу Хрысце, добры Пане, * далучы і нас усіх * праз Тваё Змёртвыхпаўстанне * да супольнасці святых. * Ў небе прад Табою, Панам, * гучна заспяваем разам: Аллелюя, аллелюя — Бога слаўце — аллелюя.
123. 1. Б'юць званы, быццам спяваюць, * ўсім народам абвяшчаюць, * што ўваскрос Хрыстос. Аллелюя, аллелюя, аллелюя! 2. Б'юць так гучна і бадзёра, * ў сэрцах робіцца вясёла — * Пан наш зноў жыве. Аллелюя... 3. Езус Збаўца ў Божай славе * крочыць сёння разам з намі, * перамогшы смерць. Аллелюя... 4. Абудзіся, край наш родны, * ў гэты дзень святы, пагодны, * каб хваліць Хрыста. Аллелюя...
124. Аллелюя, аллелюя! Аллелшя! 1. Дзень, поўны радасці настаў. * Хрыстус жывы з грабніцы ўстаў. * Змёртвыхпаустання прыклад даў. Аллелюя! Аллелюя... 2. Радуемся, жыве наш Пан! * За нашы віны выкуп дан. * Скончыўся ужо няволі стан. Аллелюя! Аллелюя... Ў гэты святы, праслаўны дзень * хай жа плыве узнёслы спеў. * I сэрцы убачаць хвалы цень. Аллелюя! Аллелюя...
125. 1. Хрыстус Пан,
паўстаўшы з гробу, аллелюя, аллелюя! Даў жыццё без шкадавання, аллелюя, аллелюя! Дзеля грэшных ратавання. Аллелюя, аллелюя! 2. Гэты дзень — радасць адзіна, аллелюя, аллелюя! Праслаўляй Божага Сына. Аллелюя, аллелюя! Бога ў Тройцы вызнавайма, аллелюя, аллелюя! Чэсць і хвалу аддавайма. Аллелюя, аллелюя!
126. 1. Радуйся, неба Ўладарка Бо той, каму Ты ёсць Маці, 3 мёртвых паўстаў згодна з словам, А Ты малі за нас Бога. Аллелюя, аллелюя! 2. Цешся і радуйся ў небе, За нас маліся ў патрэбе, Каб і мы ў небе спявалі, Бога й Цябе праслаўлялі. Аллелюя, аллелюя!
127. Гэта ёсць дзень (2х), які даў нам Пан
(2х) Гэта ёсць дзень які даў нам Пан Радуйцеся, весяліцеся ў ім Гэта ёсць дзень (2х), які даў нам Пан (2х)
128.
He бойцеся, радуйцеся
129. 1. Ён жыве, наш Пан, паверце, хоць прайшоў праз брамы смерці. Збаўцы вывела з грабніцы Божа сіла. Аллелюя!
2. Адкупіў Хрыстос Адама і ўвесь род людскі таксама, Адчыніў нам брамы неба Збаўца свету. Аллелюя!
3. Праз Тваё з мёртвых паўстанне дай грахоў нам дараванне, Каб з Табой жыць вечна Пане, аллелюя. Аллелюя!
130. Радасна Пану гімн спяваем,
аллелюя! 1. Благаславёны Ты, Пане, Бог Айцоў нашых. Аллелюя! Поўны славы і ўзвышаны на вякі вечна. Аллелюя! 2. Благаславёнае Тваё імя, поўнае святасці і славы. Аллелюя! Пахвальнае і ўзвялічанае на вякі вечна. Аллелюя! 3. Благаслаўляйце Пана ўсе Яго дзеянні і стварэнні. Аллелюя! Благаслаўляйце Пана Ягоныя Анёлы. Аллелюя! 4. Благаслаўляйце Пана, нябёсы. Аллелюя! Благаслаўляйце Пана ўсе нябесныя духі. Аллелюя! 5. Благаслаўляйце Пана сонца і месяц. Аллелюя! Благаслаўляйце Пана зоркі неба. Аллелюя! 6. Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому. Аллелюя! Як было спрадвеку, цяпер і заўсёды і на векі вечныя. Амэн. Аллелюя!
131. Таямніцх Сакрамэнта * усхваляйма шчыра
ўсе. I Айцу і Сыну разам — * Творцу вечнага жыцця, Духу, што ад іх паходзіць, * Даўцу вечнага святла. Амэн.
132. О Найсвяцейша Гостыя, * вядзі нас да нябесных брам. Адзіны ў Тройцы Бог Святы, * Табе хвала ва ўсе вякі. Калі закончыцца наш шлях зямны * У Валадарства сваё прымі. Амэн. |