84.    1..Нова радасць стала, што яшчэ не бывала:

        над Бэтлеем зорка ясна свету зазіяла.  

 2 . Дзе Хрыстос радзіўся., з Панны ўцелавіўся,

нібы чалавек убогі ў пялюшкі спавіўся.

        3. Пастушкі з ягняткам перад тым Дзіцяткам

        упадаюць на калені для Яго ўслаўлення.

4. І мы заспявайма, Хрыста праслауляйма,

нараджонага з Марыі пакорна ўпрашайма.

      5. Просім Цябе, Божа, просім мы, як можам:

      "Дай нам ў небе жыццё шчасна, на зямлі прыгожа.

 

85.   1. Як прыбеглі пастухі у Бэтлеем,
заспявалі песню. што і мы пяем:

Рэф.: Слава на вышынях (х2) / спакой на зямлі

      2. І з пакорай кланяліся ўсе Яму,

      аддалі пашану Богу нашаму.

3. Абвясціў Анёл Святы аб цудах там,                      

не вядомых на зямлі раней людзям.

      4. І нясуць Анёлы пільна варту там,

       ля Дзіцяці і Марыі з Юзафам.

5. Распазналі ў Ім Месію слаўнага,  

Збаўцу нам пасланага, ласкавага.

     6. Мы таксама Бога-Сына вызнаём,

      шчыра Яго любім і Яму пяём:

 

86. 1. Езус наш маленькі пасярод стаенкі

плача ў сцюжы, бо Матуля не дала сукенкі (х2).

2.  Бо была так бедна, ў хустачку адзіну

спавіла, прыкрыўшы сенам Дзева Бога-Сына (х2).

3.  He было калыскі, ні падушкі, толькі

Сыну ў ясельках паклала сена пад галоўку (х2).

4.  А Дзіцятка плача ў жолабе ціхенька —

надта зябка і так цвёрда, хіліцца стаенка (х2).

5.  Ў роспачы Матуля — як слязам не ліцца?

О, мой Сыне, Божа воля — што ж Табе не спіцца? (х2)

6.  Хопіць плакаць, Сынку, жаль душу сціскае,

досыць мне тае пакуты, што я ў сэрцы маю. (х2)

 

87.  1. Дзева Святая сына калыхала, * шчыра, з любоўю так
яму спявала: * Люленькі-люлі, Ты маё дзіцятка, *
Люленькі-люлі, Кветка-Немаўлятка.

2.      3 неба Анёлы на зямлю прыбудзьце * і супакою вестунамі будзьце. * Люленькі-люлі, Божа — наша Сонца. * Люленькі-люлі, Валадар бясконцы.

3.      Богу спявайце ўсе зямныя дзеці, * хай Божа радасць ў сэрцах вашых свеціць. * Люленькі-люлі, мілы наш Збавіцель. * Люленькі-люлі, свету Адкупіцель.

 

 88.   1. Ціхая ноч, дзіўная ноч! * Свет маўчыць, моцна спіць. *
Вось чувае Святая Сям'я, * Маці ў яслях люляе Дзіця: *
Спі, Сыночак малы, * спі, Сыночак малы!

     2.  Ціхая ноч, дзіўная ноч! * Божы Сын, Ты адзін *
    
дорыш людзям з усмешкай любоў. *

     Час шчаслівы для свету прыйшоў *

     з нараджэннем Тваім, * з нараджэннем тваім.

3.  Ціхая ноч, дзіўная ноч! * Быў спярша пастушкам *
голас з неба анёлаў святых * гучна, блізка і ў далечыні: *
Езус Збаўца прыйшоў, * Езус Збаўца прыйшоў!

 

89.   1. Голас анельскі пастухам сказаў:

     "Бог нарадзіўся! Людзям радасць даў.

     Чым хутчэй ўсе выбягайце і у Бэтлеем спяшайце

     Збаўцу прывітаць".

2. У стайні Дзіцятка ў жолабе ляжыць,

і нова зорка ў небе зіхаціць.

Бога шчыра ўшанавалі і, вітаючы, спявалі

3 радасцю яны.

      3.  "Вітай жа, Збаўца! Мы Цябе ўвесь час
    
з верай.чакалі, бо ўратуеш нас.

     Каралі, прарокі, людзі марылі аб гэтым цудзе,

     нам з'явіўся Ты".

4.  I мы чакаем нашага Хрыста,
верым, на заклік прыйдзе святара.

I галовы ўсе схіляем, верым, што мы Богам маем

ў Хлебе з алтара.

 

90.  1. Ночка ціхая, зарыста, цуд-часіна. * Нарадзіла Дзева
     
чыста Бога-Сына. * Па загаду Бога-Духа ўцелавіўся, *
     
каб нас выбавіць ад грэху аб'явіўся.

2. Нарадзіла Дзева Маці у бядоце, * у паветцы, ў недастатку,

у клапоце. * I над гэтым Божа Маці бедавала * і калышучы

Дзіцятка, так спявала:

      3. "Спі, мой міленькі Сыночак, Збаўца свету, * выбачай, мой

      Галубочак,     беднасць гэту. * Чым Цябе, Сыночак, маю

      прыкрываці, * Твае ручанькі прыгожы спавіваці?

4.  He пагардзіў Ты прыйсці так на свет гэты, * у сукеначку
ў мяне Ты не адзеты. * Толькі сенцам тут Цябе я атуляю, *
невыгоды можа гэтым болып спраўляю.

 

91.  1. А ўчора з вячора засвяціла зора (х2), засвяціла зора.

2.    Зора засвяціла, свет узвесяліла (х2), свет узвесяліла.

3.    Свет узвесяліўся, Хрыстус нарадзіўся! (х2),

Хрыстус нарадзіўся!

4.    Людзі, паспяшайце, Збаўцу прывітайце(х2), Збаўцу прывітайце!

5.    Хрыста нараджэнне людзям на збаўленне(х2),

людзям на    збаўленне.

 

92.   1. Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем добрая навіна:
святая Панна, святая Панна нарадзіла Сына.

Рэф.: Хрыстус з'явіўся, Бог нарадзіўся, Анёлы граюць, Пастухі спяваюць, Каралі вітаюць, голавы схіляюць. Цуда, цуда абвяшчаюць.

2.      Марыя Панна, Марыя Панна Дзіцятка люляе

I святы Юзеф, і святы Юзеф іх абараняе.

3.      Няхай у стайні, няхай у стайні Хрыстус нарадзіўся.

Але у неба, але у неба шлях людзям адкрыўся.

4.1 каралі тры, і каралі тры з усходу прыбылі

Богу Діцяці, Богу Діцяці ахвяру злажылі.

5.      Пойдзем жа і мы, пойдзем жа і мы прывітаць Езуса

Вечнага Нана, вечнага Пана нашага Хрыстуса.

6.      Будзь пахвалёны, будзь пахвалёны, дай нам ўсім збаўленне.

Вечны наш Божа, вечны наш Божа, які спіш на сене.

 

93.   1. О, Зорка Еэтлеема, ў небе заззяй маім.
Шукаю Цябе і сумую я па святле Тваім.
Вядзі мяне да стайні, ляжыць там Божы Сын.
Пан Езус наш каханы, Збаўца людскіх правін.

     2. Няма Яго у стайні, ані у жолабе,

     Куды ж мы пойдзем, Хрысце? Дзе адшукаць Цябе?

     Да алтароў мы пойдзем ўзмацніць любові жар

     I нізкія паклоны — Табе наш шчыры дар.

3. He ведаю я, Пане, які быў ў стайні трон,

А ці душа мая бедна Табе мілей, чым ён?

Ты змілуйся нада мною і дай мне Свой спакой.

He нагарджаў Ты стайней, не пагарджай і мной.

 

94.   1. Пойдзем ўсе мы да стаенкі, да Езуса і Паненкі.
Прывітаем мы Малога і Марыю — Маці Бога! (х2)

     2. Вітай, Езу, наш каханы, Патрыярхамі чаканы,

     Праз прарокаў прадказаны і для ўсіх людзей жаданы. (х2)

3. Ў жолабе Цябе вітаем, шго Ты — Бог, мы дрбра знаем.

Нарадзіўся ў стайні ўбогай, каб пазбавіць нас ад злога. (х2)

     4. Вітай, Езу, што з'явіўся, Той, што двойчы нарадзіўся.

     Раз з Айца перад вякамі, потым з Маці — як мы самі. (х2)

5. Хто ж такія ведаў дзівы: Чалавек і Бог Праўдзівы.

Ты злучыў ў Сваей Асобе дзве натуры ў Ёй асобных. (х2)

 

95. 1. Дзіўная навіна сёння Дзева Сына
     
нарадзіла ў Бэтлееме, Марыя адзіна. (х2)

            2. He ў царскай палаце, не ў багатай хаце,

            а ў вярцепе пасяліўся і ўсе будуць знаці. (х2)

      3. 3 Назарэту места — Марыя Усячыста

      і радзіла і павіла Яго як нявеста. (х2)

           4. На руках трымае і Яму спявае.

           Усемагутным Творцам Богам Сына называе. (х2)

 

96.   In manus tuas, Pater, commendo spiritum meum.

In manus tuas, Pater, commendo spiritum meum.

 

97.     3 намі будзь, маліся, чувай, з намі маліся, з намі маліся.

 

98.     1. Дзякуем Табе, Ойча наш, * за святы вінаградны шчэп Давіда,

* які спазнаць дау нам * праз Твайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!

2.      Дзякуем Табе, Ойча наш, * за жыццё і за веру, * якую пазнаць даў нам * праз Твайго Сына Езуса. Будзь...

3.      Дзякуем Табе, Ойча наш, * за Тваё імя святое, * падрыхтаваў якому

* жыллё ў сэрцах нашых. Будзь...

4.      Дзякуем Табе, Ойча наш, * за веру і несмяротнасць, * якую пазнаць

даў нам * праз Твайго Сына Езуса. Будзь...

5.      Пане наш Усемагутны, * стварыў Ты ўсё для Імя свайго святога, *

даў напой і ежу людзям, * каб спажывалі. Будзь...

6.      Нам жа Ты пакінуў ежу * і напой духовы, * вечнае жыццё даў нам

* праз Твайго Сына Езуса. Будзь...

7. Божа памятай пра Касцёл Твой, * барані яго ад злога * і прывядзі
яго сваёй любоўю * у Тваё Валадарства. Будзь...

8.        Хай жа прыйдзе Твая ласка * і праміне свет гэты; хто святы — прыступіць, * хто ж не ёсць ім — хай каецца шчыра. Будзь...

9.        Дзякуем Табе, Ойча наш, * за Найсвяцейшую Марыю Дзеву, *

прыгатаваў Якую * для Свайго Сына Езуса. Будзь...

10.   Дзякуем Табе, Ойча наш, * за спасланне на нас Святога Духа, *
Які нас яднае ў Тваім Сыне Езусе. Будзь...

99.   Ubi caritas, et amor. Ubi caritas, Deus ibi est.
Там дзе ёсць любоў, - там Госпад ёсць.

Там дзе ёсць любоў, - там Бог жыве.

 

100.      Crucem Tuam adoramus Domine
Resurectionem Tuam laudamus Domine.

            Laudamus et glorificamus

            Resurectionem Tuam laudamus  Domine.

 

101.    1.  Езу Хрысце, Збаўца мілы, як ягнятка Ты цярплівы,  *
церпіш, церпіш на крыжы мучэнні, * за ўсе, за ўсе нашы праграшэнні.

2.  Дык заплач жа, чалавеча, грэх твой Пана так скалечыў! * Глянь жа,
глянь жа, як Бог міласэрны, * кайся. кайся грэшны і мізэрны.

3.    Ён сказаў апошня слова, пахіліў на грудзі голаў. * Маці, маці ў
слёзах замлявае, * ў жальбе, ў жальбе з плачу ледзь жывая.

4.          Загрымела навакола, ды зямля аж раскалолась. * Гэты, гэты цуд усіх трывожа, * сотнік, сотнік кажа: "Ён Сын Божы".

5.          Потым бок Яму прабілі, кроў з вадой адтуль пралілі. * Мы тут, мы тут заліты слязамі: * Езу Хрысце, злітуйся над намі.

 

102.     1. На крыж прыбіты Бог Сын цвікамі * плач, чалавеча, за грэх
слязамі. * Ах, ах! На крыжы умірае * Езус вочы закрывае.

2.       Зранена страшна Божае цела * зліта крывёю у ранах вісела. * Ах, ax! To грэх наш пракляты * мучыць Бога так заўзята.

3.       Коле карона голаў балюча, * вусны спаліла смага пякуча. * Ах, ах! За маё зграшэнне * Езус млее ад цярпення.

4.       Пад крыжам Маці плача, канае. * Матчына сэрца жаль разрывае. * Ах,.ах! Злосць мая ліхая * страшна Богу адплачае.

5.       Буду ўжо лепшым. памажы мне Божа * грэх, вораг люты, болей не можа. * Ах, ах! Годзе ўжо грашыці, * з ласкай Божай хачу жыці.

6.       I з Магдаленай пакутаваці * за ўсе зграшенні адшкадаваці. * Ах, ах! Зжалься нада мною * Божа, дай мне жыць з Табою.

7.       Сёння з грахом я пачну змагацца * і з жалем буду я спавядацца. * Ах, ах! Мне прабач, о Божа! * Болей грэх мяне не зможа.

 

103.    О Езу наш, свяці нам у цемры,
выратуй нашыя душы ад грахоў.
О Езу наш, свяці нам у цемры.
сэрцы прагнуць любові Тваёй.

 

104.   Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрысце, змілуйся над намі.

 

105.   І. Святы крыжу наймілейшы, * з усіх дрэваў найслаўнейшы, *
У гэтым дрэве моц і сіла, * яно Езуса насіла; * з яго плыве асалода *
для гаротнага народа.

2.     Дрэва цвёрдае, змякчыся, * аж да зямлі прыхіліся! * Спусці цела

майго Пана — Яно вельмі скатавана. * Дазволь Яму адпачыці, *

На зямлю скарэй ступіці.

3.     Цябе выбраў Бог адвеку * на збаўленне чалавеку: * 3 Цябе ласка

 людзям дана, * душа наша ўзмацавана, * Крывёй Божай ўся абмыта, *

што праз Езуса праліта.

4.     Як ў зімнай ляжаў стайні, * для яго не была тайна: * Каб свет

грэшны адкупіці, * трэба кроў сваю праліці. * Там звяры паклон давалі, *

а тут людзі катавалі.

5.     Нечувана міласць гэта, * каб ісці на крыж для свету! * Хто ж так

будзе міласцівы, * такі добры, літасцівы? * Сам Пан Езус гэта справіў — * нас ад пекла крыжам збавіў.

6.     Чаму тваё сэрца горда * як бы камень, глуха-цвёрда? * Ты над

Езусам ты не плачаш, * хоць Яго на крыжы бачыш. * На ахвяру Богам даны * за цябе ўкрыжавыны.

 

106.    1. О Душа Хрыстова. асвяці мяне. * Цела Хрыстова, захавай
мяне. * Кроў Хрыстова, напаі мяне. * О вада з боку Хрыстова, абмый мяне.

2.      Мука Хрыстова, умацуй мяне. * О добры Езу, пачуй мяне. *

У сваіх ранах укрый мяне. * He дазволь мне Цябе пакінуць.

3.      Ад ворага злога барані мяне. * У гадзіну смерці пакліч мяне. *

I дазволь да Цябе прыйсці, * каб са святымі хваліць Цябе *       

на векі вечныя. * Амэн.

 

107.   1. А пад крыжам Маці стала. * Крыж у смутку абдымала. *
На якім канаў Бог-Сын, * на якім канаў Бог-Сын.

2.      Дзідай бок Яго праткнуты. * На высокі крыж пакуты *

 Ён пайшоў за ўсіх адзін, * Ён пайшоў за ўсіх адзін.

3.      Як суцешыць Маці мукі? * На Яе святыя рукі *

Сына кроў сцякае з ран, * Сына кроў сцякае з ран.

4.      Маці, з-пад крыжа святога, * распалі любоў да Бога, *

Бога-Сына, Ён наш Пан, * Бога-Сына, Ён наш Пан.

 

Hosted by uCoz