69. Рэф.: Дайце, нябёсы, росы з вышыняў, хмары, спашліце Бога-Месію. 1. Гнеў справядлівы устрымай Свой, * Ойча, на Тваю літасць спадзявацца хочам. 2. Грэх нас знявечыў і ўсе людзі разам * прад Збаўцам свету нібы у праказе. 3 Глянь на цяжкія нашых сэрцаў раны. * дай нам Таго, Хто мае быць спасланы. 4. Люду, суцешся, ды забудзь нядолю, * з путаў грахоўных выйдзеш ты на волю. 5. Дзверы адкрый нам
вечнай ласкі, Божа, *
70. 1. На зямлю спусціце з неба *
Збаўцу да нас, аблокі. * Свет пракляты быў праз Бога,* Панам чорт стаў, смерць. трывога, * а цяжар людзкіх грахоў * не пускаў з тых кайданоў. 2. Ды Айцец меў злітаванне * над беднай людзкой доляй * Стаўся Сын ахвяраваннем. каб споўнілася воля. * На зямлю Анёл сыходзіў * і Марыі так даводзіў. * што гіраз Духа Святога * зачне Сына Божага. 3.
Панна са святой пакорай * слухае
голас смелы *
71. Рэф.: Анёл ад Бога Габрыель з'явіўся Дзеве Марыі: "Народзіш Богу Сына, Езус будзе Імя Яго". 1. . Хай жа мне станецца водле слоў Тваіх мой Валадару. Служка я Бога, жыццё маё належыцца толькі Яму. 2. Так стаўся Бог Дзіцём малым, улонне Дзева дала Яму. Наша жыццё пазнаў Ён, і радасць, і гора, і смерць.
72. Блізка ёсць Пан, чакай Яго. Блізка ёсць Пан — жыцця святло.
73. l.
О, жыватворны Творца
зор, *
святло жыцця і наш узор; * 2. Ты спачуваў, што згіне век * і смерць спазнае чалавек. * Знямоглы свет збаўляеш Ты, * нас апраўдаеш назаўжды. 3. Хіліўся свет ў вячэрні час, * Ты як жаніх прыйшоў да нас * з улоння Дзевы! Слава Ёй, * Марыі, Маці дарагой. 4. Прад моцай Божай ты схілі * свае калені і малі. * Зямля і неба хай пяюць, * прарочаць і пашану шлюць. 5. Цябе, Святога, з вераю * мы просім ў будні шэрыя, * Суддзя народаў. збаў жа нас * ад зброі д'ябла ў страшны час. 6. Няхай Табе, наш Хрыстус Бог, * з Айцом і Духам, што у трох. * ад нас. год колькі будзем жыць, * хвала вячыстая гучыць.
74. 1. Раду йся Марыя! Ты нябёс Лілея, * Богам Ты абрана, о, Святая Панна! * Збаўцу свету нам дала, ласкі поўная была! 2. Габрыэль пасланы да Цябе, о Панна. * Весціць Ён навіну. 3 гэтае прычыны * ў радасці уся зямля — заклік вечнага жыцця. 3. Слухаеш вітанне, ласкі прадказанне, * ты у хваляванні і у разважанні. * I з пакораю тады славу не прымаеш Ты. 4. Ты не бойся балей, Госпад Бог з Табою, * вось зачнеш Ты Сына і народзіш дзіўна — * будзеш чыстаю заўжды, хоць і Маці станеш Ты 5. Знішчыць грэх Адама той Месія слаўны. * На пасад узыйдзе слаўнага Давіда * і ў Якуба доме валадарства зойме! 6. Панна ў хваляванні і ў святым маўчанні. * Мы аб згодзе просім, мольбы ў неба ўзносім, * поўны радасці святой, што дае душы спакой 7. Я слуга, хай стане, як у прывітанні * Мне распавядаў Ты і што абяцаў Ты. * Я шчаслівая ў вяках, што сказала Богу так! 8. Маці ўсіх сіротаў, прыстань для журботных, * немачных ратунак, грэшнікаў прытулак, * праз Тваё прашэнне прынясі збаўленне.
75. Вось Пан Бог надыходзіць, са святымі прыбывае, I святло ўсім заяаснее. Аллелюя, аллелюя!
76. Слава Табе, Ойча, слава Табе Сыне, слава Табе Духу — Тройцы адзінай.
77. 1. Гэйнал разам заспявайма, * славу Пану Богу дайма, * Ўсе набожна усклікайма, 2. Моцны Божа, Пан з вышыняў, * Ты святлом Сваім учыніш, * што аковы пекла зрынеш. 3. Вось ужо і ноч мінула, * што свет Божы агарнула; * Божы кліч зямля пачула. 4. Хрыстус Бога Сын Адзіны, * каб зняць нашыя правіны * прыйдзе з вечнае Айчыны. 5. Бог увесь свой люд ў апеку * даў Яму як Чалавеку, * каб не згінулі да веку. 6. Ён лагодна ўсіх прымае, * шлях жыццёвы асвятляе, * збаўчай ласкай адарае.
78. 1. Да Твайго
сэрца, Маці Святая, * пра боль Якога
не 2. Маці, куды ж мы без Цябе пойдзем. * дзе мы ратунак жаданы знойдзем? * Перад Тваімі стаім вачамі — за нас маліся, будзь заўжды з намі! 3. Маці. Сваёй Ты літасцю слынеш. * Ты ўцеха наша ў кожнай хвіліне. * Боль калі цісне нас абручамі — за нас маліся, будзь заўжды з намі! 4. О, наша Маці, любасці Маці, * мы Цябе славім у кожнай хаце. * 3 ранамі ў сэрцы мы і з грахамі — за нас маліся, будзь заўжды з намі! 5. А як сляза ў нас скрушная сплыне, * Маці Святая, ў гэтай часіне, * Закрый павекі Ты нам рукамі — за нас маліся, будзь заўжды з намі!
79. 1. Поўная ласкі Дзева Марыя *
і Блаславёная Панам. * 2. Божае слова верай сагрэла, * каб у Табе целам стала. * Новую зорку нам спарадзіла * — вечную яснасць. 3. Будзь абаронай, Божая Маці, * дзецям, што ў цемры блукаюць, * Шляхам надзеі і моцнай веры, * святасці шляхам.
80. 3 Табой цемра не будзе цёмная вакол
нас,
81. 1. Нарадзіўся, нам з'явіўся сярод ночы ў стайні Бог. Хто ж Малога, дарагога праслаўляць там годна мог? Пастушкі, вы паспяшайце, чэсць і славу Богу дайце, вас Анёл туды заве.
2. Разам з вамі мы з мальбамі паспяшым туды хутчэй, хоць Малога, станем Бога цешыць песняю сваёй. Бо Ён бедна нарадзіўся, у жалабочку прытуліўся, каб нас, грэшных, ў небе мець.
3. Станем ў кола і вясёла будзем Глёрыя спяваць: бо Жаданы ёсць пасланы, каб збаўленне свету даць. Шчыра так Яго вітайма і з Анёламі спявайма: Усі.м спакой тут на зямлі!
4. Прывітайма, запытайма, хто ж прычынай гэта быў? Скуль патрэба, што аж з неба на зямлю сам Бог ступіў? Міласць Божа то зрабіла, Сына з неба падарыла, каб у небе мы былі.
5. Чаму ж, Божа, жолаб-ложа, з сена меў пасцель сабе? Быдла грэла — літасць мела. а не людзі для Цябе? Грэшнік, злосці што паддаўся. і як сена кволы стаўся, — праз Мяне, каб рай здабыў.
6. У дарогу к Сыну Бога сабраліся каралі, дарагія-залатыя яны дары прывязлі. Хоць дары Ты і прымаеш, — болыд на сэрца ўсё ж зважаеш — над людзьмі Ты літасць мей.
7. У Юдэі без надзеі маці плачуць цэлы век. Гэрад строгі з дапамогі войска дзетак іх пасек. Недалёка та хвіліна — кроў пальецца Бога-Сына за грахі усіх людзей.
8. Божым царствам, валадарствам трэба цэлы свет назваць. Дзе ж прычына — Бога-Сына не хацеў ён тут прыняць? Бо свет цэлы грэхам скуты, не ахвотны да пакуты. крыжам Збаўцу абдарыў.
82. 1. Як жаданы Хрыстус к нам на свет прыходзіць, Ноч у ясным ззянні на зямлю сыходзіць. Цешацца усе Анёлы, да нябёс іх спеў вясёлы. Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo! 2. Пастушкам Анёлы
абвясцілі чутку: Нарадзіўся там Збавіцель, ўсяго свету Адкупіцель.
3. О, нябёсаў сілы і пасланцы неба, Вы ясней скажыце, што рабіць нам трэба. Бо мы ўсе не разумеем і ажно ад страху млеем.
4. Ў Бэтлеем ідзіце, бо
там дзіва дзіўна — Пакланіцеся, як Богу, Ен пашле вам дапамогу.
5. Як жа зразумелі пастушкі навіну, ў Бэтлеем пабеглі, каб пабачыць Сына. Цуд вялікі там адкрылі. як Анёлы гаварылі.
6. А калі прыбеглі. у
здзіўленні сталі, Ўкленчылі прад Богам вечным у абліччы чалавечым.
83. 1. Люлі, мой Езусе, мілы Сыночак, спі мая Кветачка, мой Галубочак. Рэф.: Люлі, мой Езусе, люленькі-люлі, а Ты суцеш з плачу Сына, Матуля. 2. Закрый стамлёныя плачам павекі, вусны суціш Свае на час хоць нейкі. 3. Люлі, цудоўны мой, мілы Анёлак, Кветка, якой няма у свеце роўнай. 4. Люляй жа, Ружачка найпрыгажэйша, люляй жа, Лілея найаздабнейша. 5. Спі, ясна Зорачка, што ззяе дзіўна . Ты — наша Сонейка. наш Бог праўдзівы. 6. Ў неба краіне ўсе
хочам так быць мы. |