47. Пр.: Аллелюя, Аллелюя! Амэн, амэн, аллелюя! (х2) 1. Езус - зла пераможца! Ён - Бог і Пан наш! (х2) Езус - зла пераможца/ Ён - Бог і Пан наш! Амэн, амэн, аллелюя! 2. Спавай Яму песню! Ён - Бог і Пан наш!... 3. Святкуй усім сэрцам! Ён - Бог і Пан наш!...
48. О праслаўляйце Яго ўсе народы, 3 пашанай песні Яму спявайце, Бо Яго ласка заўсёды з намі? А яго міласць на вякі. О аллелюя, аллелюя! (х4)
49. Найсвяцейшае Імя: Езус, Езус, Езус, Сілай Духа хваліць Цябе. (х2) Няма ў іншым збаўлення, толькі верыць у праўду, Пра Божага Сына, (1. бо Ён збавіў свет) (2. Езус збавіў свет).
50. Езу, мой Езу. сёння я малюся Табе. Ты даеш мне Духа Святога. Слаўлю Цябе.
51. Дакраніся да маіх вачэй і ўбачу. Дакраніся маіх вуснаў, і прамоўлю праслаўленне. Дакраніся майго сэрца і ачысці. Хай Твой Дух Святы напаўняе мяне.
52. Я веру, гэта Езус. Веру, што Ён Сынам Бога ёсць, Веру, што памёр і ўваскрос, Веру, што праз смерць жыццё прынёс. Веру, што ёсць тут зараз, (Ён тут зараз ёсць). Ён ёсць сярод нас, Дае моц аздараўлення, (аздараўлення моц). I прабачэння дар.
53. Пан мой ідзе, (х2) зараз бяжыць, каб сустрець мяне.
/х2 Хоча накарміць нас хлебам, да Сябе нас прывясці.
54. 1. Божа, злітуйся над наімі, * благаслаў, пашлі нам ласку: * Хай убачаць нашы вочы * воблік Твой у поўным бляску. Рэф.: Услаўляюць хай народы, * хай народы Цябе славяць, Божа! 2. Хай спазнае свет нарэшце * Пана і Яго дарогі. * Прымуць хай Тваё збаўленне * людзі ўсе і ўсе народы. 3. Хай жа радасць запануе * на зямлі спаміж народаў. * Праведнасць няхай кіруе * цэлым светам з Божай згоды. 4. Плён зямлі ўжо нам адданы, * Бог паслаў благаславенне. * Пану хай нясецца слава * на свет цэлы, на век вечны!
55. 1. Уладарка і зямлі і неба *
да Цябе звяртаемся ў патрэбе. праз Ружанец літасці чакаем, * Ружанцова Панна Марыя. 2. Маці, Ты прыйшла з адным жаданнем * ратаваць людзей ад пакарання. 3. Хто ад гневу Божага ўратуе, * хто гаротных грэшных пашкадуе. 4. Праз Бэрнардку Ты дала ружанец, * грэшным ён для абароны шанец. 5. Таямніцы ружанца святога * перамогуць моц шатана злога.
56. 1. О Марыя, Маці Бога, * Ты ўсім грэшным дапамога. * Неба чыстая Лілея, * асвяці нам шлях надзеяй. Рэф.: О, Марыя, малі Сына, Ты надзея наша адзіна. 2. Вызнаём Цябе, Марыя, * нашай Матачкай адзінай: * Ты у смутку пацяшаеш, * супакоем адараеш. 3. Хочам мы Табе, о Маці, * думкі ўсе свае аддаці. * У дар прымі, Марыя, сэрца, * да Цябе яно імкнецца. 4. I ў ліхой, цяжкой гадзіне * ласкі
поўная Марыя *
57. 1. Малюся за цябе Беларусь, * за тваіх дачок і сыноў, Каб была паміж намі любоў - * я малюся да Бога і прашу: Рэф.: Хай прыйдзе да цябе Божае Слова, хай сыдзе на цябе Божая радасць, іўвайдзе ў нашыя сэрцы да Бога любоў і да брапга, Хрыстова любоў. 2. I хоць цяжкія дні існуюць, * і шмат злога ёсць між людзьмі, Божа, край наш, прашу, не пакінь, * захавай ад няшчасця і граху.
58.1. Дух Святы, Дух Святы, прыйдзі, аздараві і запалі Сваёй любоўю. 2. Дух Святы, Дух Святы, прыйдзі, напоўні нас, разрадуй нас Сваёй любоўю. 3. Дух Святы, Дух Святы, прыйдзі, і нас суцеш, і навучы Сваёй любові.
59. Пргну славіць я Цябе Вывышаць Цябе, мой Пане. Маю радасць у Табе, Бо мяне прыйшоў і збавіў. 3 неба зыйшоў і цяпер вядзеш мяне Заплаціў мой доўг праз крыж замест мяне. Уваскрос і жывы Цару неба і зямлі Прагну славіць я Цябе. Пргну славіць я Цябе Абвяшчаць Імя Святое. Супакой мой у Табе. Бо з Табой магу ўсё я.
60. 1. Наш Пан - Хлеб
Нябесны між намі жыве; * Ён
сумным нам Пажывай, дае Сябе ўдар. 2. Наш Пан - Добры Пастыр, прытулак слабым * дае літасціва у Сэрцы Сваім, * любоўю святою лагодзіць наш боль * і сум разганяе надзеі святлом. 3. Наш Пан міласэрны, Ён любіць свой люд, * прамень з неба шле у даліну пакут, * каб шлях чалавеку дабром асвятляць, * у сэрцах па небе тугу абуджаць. 4. Наш Пан праслаўлёны, да нас Ён ідзе, * нясе супакой, суцяшае ў бядзе. * О. свету Збаўленне. з грахоў нас абмый * і моцай Сваёю ад злога укрый.
61. Блізка,
блізка ля мяне, мой Пане.
62. 1. Езу, Ты ёсць святло для
свету, Дай пазнаць моц Тваёй любові. Асвяці мяне, асвяці мяне. Рэф.: Хрысце, свяці, слаеай Божай зямлю напоўні. Духу, гары ў сэрцах Божым агнём. Струмень плыві ласкі Божай на ўсе народы. Слова спашлі, хай жа станв святло. 2. Адчуваю Тваю прысутнасць, Цемра перад Табой знікае. Кроў Твая душу абмывае, Дух Святы сэрца пранікае. Асвяці мяне, асвяці мяне. 3. Тваю веліч я адчуваю, Радасць твар мне раз'ясняе. Дай мне моц жыць паводле Духа, Сведчыць аб Табе перад светам. Асвяці мяне, асвяці мяне.
63. Езус - Пан мой і Збавіцель мой. Аллелюя! (х2) Мяне любіць Ён, мяне любіць Ён. Аллелюя! (х2)
64. Цячэ вада ад алтара, скрозь крыж праз сэрца, Міласці Божай няма канца. Рака любові, цячэ рака з Галгофскага крыжа, Новы Завет Тваёй Крывію Бог жывы будзь са мной, Дух Святы кіруй мной, Напаі нашы сэрцы Святою вадой.
65. 1. Калі наш Пан зноў прыйдзе
к нам (х2) Калі наш Пан зноў прыйдзе к нам. 2. Калі святых пакліча Бог... 3. Калі з нябёс пальецца спеў... 4. Аллелюя (х4) Я хачу быць пры гэтым Калі наш Пан зноў прыйдзе к нам.
66. Рэф.: Вось жа Пан прыходзіць, шляхі жыцця свайгораўняйце. 1. . Божа прыйдзі з дапамогай, * вызвалі з путаў няволі, * Пане, спяшайся нас збавіць* моц разбудзі, Ты ў нас на нова. 2. Божа ўдыхні ў нас надзею, * з беднымі будзь міласэрны, * доўга чакае з тугою, * збаўцу ўвесь люд Ягоны верны. 3. Гэта ж збліжаецца Збаўца, * каб валадарыць над намі * сілай вялікай ахвяры. * станемся Бога мы сынамі.
67. 1. Да Марыі быў пасланы * Габрыель,
Анёле слаўны. * 2. Панну дужа падзівіла, * вестка, што пачута была. * Словы ў сэрцы разважае, * Божы сэнс у іх шукае. * Засмучоная з той мовы, * не азвалася ні словам. 3. Той Вястун святы з аблокаў, * поўны мудрасці высокай, * словы Ёй сказаў такія: * He палохайся, Марыя! * 3 ласкі Божае прычыны * Ты народзіш Бога-Сына. 4. Будзе Езусам названы * Божы Сын ушанаваны, * Ён Найболылы — скажа кожны, — * неабдымны ў свеце Божым,* Бога вечнага Сын вечны, * Збаўца свету — Бог спрадвечны. 5. Як жа можа быць такое, — * кажа Панна ў непакоі, — * мужа я ж яшчэ не знала? * Адказаў Анёл: Так стала! * Сына Дух Святы падорыць, * ў чысціні дзявочай створыць. 6. Панна ў гэта верыць стала * і удзячна прамаўляла: * Хай не зменіцца нічога, * Я служыць гатова Богу. * Калі гэтага Ён хоча, * будзе так, як Ты прарочыш!
68. 1. Езу маленькі, прагна
чакаю, * з верай гляджу ў нябёс сіняву.* Па Табе сумуюць людзі, * о, прыйдзі, суцеш і нас. * Мы любіць Цябеўсе будзем, * о прыйдзі — настаў Твой час. 2. Дзева Марыя, мы Твае дзеці, * Ты — наша Маці на кожны дзень.* Ты нам як ясна сонейка свеціш,* нашых грахоў знішчаючы цень.* За свае грахі цяжкія * мы у скрусе, і таму * просі.ч Збаўцу, о Марыя! * Сэрцы аддае.м Яму! |