200. СЫНЫ I ДОЧКІ Аллелюя, аллелюя, аллелюя! 1. Сыны і дочкі, Бог з нябёс з памерлых сёння уваскрос, без межаў радасць нам прынёс. Аллелюя! 2. Суботні ранак ўжо настаў, якога кожны з нас чакаў, ля гробу вучняў ён сабраў. Аплелюя! 3. Марыя Магдалена, Якуб і Саламея прыйшлі намасціць цела. Аплелюя! 4. Анёл у шатах белых жанчынам весціць смела: "Хрыстос у Галілеі!". Аплелюя! 5. А як настала ўжо пара, Ян, папярэдзіўшы Пятра, прыбег да гробу ледзь зара. Аплелюя! 6. Паміж Апосталаў стаяў, Хрыстос лагодна прамаўляў і свой спакой ім перадаў. Аплелюя! 7. Хоць Дыдым ўсё і разумеў, сумнеў ва Ўваскрашэнні меў і з тым мірыцца не хацеў. Аплелюя! 8. "Узглянь, Тамаш, на левы бок, на рукі ўзглянь, на раны ног і вер, што смерць я перамог". Аплелюя! 9. Як на Хрыста Тамаш глядзеў, сумненняў больш ужо не меў. Сказаў: "Ты Бог!" — я зразумеў. Аплелюя! 10. Шчаслівы, Бога хто спазнаў, хоць раны Сына не кранаў. Жыць у нябёсах Бог ім даў. Аплелюя! 11. Ў святое свята гэтае усё стварэнне хай пяе, Хрысту пашану аддае. Аплелюя! 12. Падзяку Тройцы узнясём, Айца і Сына вызнаём І Духа Творцам мы завём. Аллелюя!
1. Радуймася, хрысціяне, бо Хрыстова з гробу ўстанне даравала нам збаўленне. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! 2. Патрыярхі рады сталі, што ў адхланні прабывалі, як Збавіцеля даждалі. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! 3. I убачылі Жывога, Ён адняў моц духа злога, ім сказаў ісці да Бога. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! 4. 3 гробу камень адваліўся, Хрыстус з мёртвых абудзіўся і Марыіаб'явіўся. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! 5. Вучні Панасабраліся, што былі ўжо разыйшліся, па Хрысту засмуцячыся. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! 6. Мы ўсе разам заспявайма, Ўваскрасенне разважайма, з грэху ўстаць пастанаўляйма. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! 7. Хрысце, праз Уваскрашэнне дай грахоў нам адпушчэнне, душам вечнае збаўленне. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! Дзякуем табе, Божа наш, бо Ты ёсць добры, Дзякуем табе, Пане, Аплелюя. Дзякуем табе, Езу, за Тваю любоў святую, Дзякуем Табе, Пане, Аплелюя. Дзякуем табе, Дух Святы, за святло і суцяшэнне, Дзякуем табе, Пане, Аллелюя.
1. Збаўца наш Хрыстос ўваскрос! — Аллелюя! Мір і радасць нам прынёс! — Аллелюя! Ён у славе і красе! — Аллелюя! На зямлі спявайце ўсе! — Аллелюя! 2. Божую з'явіў любоў — Аллелюя! ў дзіўным, велічным з баёў — Аллелюя! Смерці ўладу Ён скрышыў,— Аллелюя! Рай нябесны нам адкрыў — Аплелюя! 3. Хрыстус навучае жыць — Аллелюя! Смерць Хрыстовых не страшыць — Алелюя! Смерцю смерць Ён зваяваў,— Алелюя! Моц у пекла адабраў — Алелюя! 4. Шлях адкрыўся нам прамы — Аллелюя! Там, дзе Хрыстус будзем мы — Алелюя! Хто з Хрыстом тут на зямлі — Аплелюя! Будзе з Ім на вышыні — Аплелюя!
Уладарка неба, усцешся, Аплелюя Бо той, каго пад сэрцам насіла, Аллелюя! Уваскрос Ён, як казаў нам, Аллелюя! Богу за нас маліся, Аллелюя!
Реgіпа сеіі Іеtаге, АІІеІuіа Оuiam, quem meruisti рогtаге, АІІеІuіа Resurexitі dixit, АІІеІuіа Ога рго поЬіs Deo АІІеІuіа
1. Хрыстус ўваскрослы супакой прынёс нам, радасць і збаўленне, душам суцяшэнне. Кугіе Іеіз. 2. А калі б Ён не паўстаў, свет бы ўжо не існаваў. Людзям радасць дараваў, за якіх жыццё аддаў. Кугіе Іеіз. 3. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя. Пан прынёс баўленне, душам суцяшэнне. Кугіе Іеіз
1. Хрыстос ўваскрос з памерлых! Смерць смерцю зваяваў, парваўшы путы пекла, жыццё нам дараваў. 2. Апоўначы з магілы Наш Збаўца уваскрос; ўсім верным з неба радасць і супакой прынёс. 3. Зямля ўся затраслася, калі Збавіцель наш устаў з магілы ў славе у бласлаўлёны час. 4. Анёл там прамяністы на камяні сядзеў, і голасам нябесным "Хрыстос ўваскрос!" — ён пеў. 5. Пабожныя жанчыны да Езуса ішлі і міра дарагое з сабой яны няслі. 6. Прыйшлі намасціць цела Валадара свайго: ды толькі ў магіле Яго ўжо не было. 7. Анёлы ім сказалі: "Больш вам не трэба слёз — Хрыстос, Збавіцель свету, з памерлых уваскрос!" 8. Хрыстос ўваскрос з памерлых смерць смерцю зваяваў, парваўшы путы пекпа, жыццё нам дараваў!
207. ВЯСЁЛЫ ДЗЕНЬ 1. Вясёлы дзень для нас настаў, якога свет увесь жадаў: сягоння Хрыстус з гробу ўстаў! Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя! 2. Ўладар нябесны к нам прыбыў, як цвет на сонейку зацвіў, па смерці з намі зноў зажыў! 3. Пякельну нетру зваяваў усіх злачынцаў пакараў, а грэшным ласку дараваў. 4. Тры дні ў адхлані Ён правёў, там суцяшаў святых Айцоў, пасля з сабою іх павёў. 5. А тыя, ўсе да аднаго, як Збаўцу ўбачылі свайго, загаварылі да Яго: 6. Вітай, жаданы нам, вітай! 0 Хрысце, нас не пакідай, з пякельнай моцы выбаўляй. 7. Якую ж радасць мелі ў цьме, як Збаўцу ўбачылі ў сабе, Яго здаўна чакалі ўсе. 8. На трэці дзень сам з гробу ўстаў, пячацяў нават не кранаў, а варту страх апанаваў. 9. А як Хрыстос з магілы ўстаў, сваіх Апосталаў вітаў, да Маці Анёлаў паслаў. 10. Анёлы верныя Мае! Да Панны йдзіце вы хутчэй, да Матачкі святой Маей. 11. Вітайце Дзеву ад Мяне, 1 заспявайце для Яе: вітае Твой Сынок Цябе! 12. Пасля у яснасці такой да Маці зблізіўся святой і прывітанне кажа ёй: 13. Будзь поўна радасці уся Матуля родная Мая жалоба скончана Твая! 14 Вітай жа, Езу, мой жывы, Сынок мой любы, залаты, пацеха ўсякае душы! 15. Ах, вельмі радасна ўжо мне! Жывога ўбачыўшы Цябе, як новым свет стаў для мяне. 16. Вось гэтак гутарку вяла, вітала радасна Хрыста, з вялікім шчасцем адышла. 17. О, Езу Божа наш жывы, грахі нам нашы адпусці, душы збаўленне прынясі!
1.0, Езу Хрыстэ, цэлы свет Аплелюя, аллелюя! Хвалу, пашану шле Табе. Аллелюя, аллелюя! 2. Нябёсы песню узнялі Аллелюя, аллелюя! і хрысціяне на зямлі. Аллелюя, аллелюя! 3. Уся прырода ажыла Аплелюя, аллелюя! і зелянець распачала. Аплелюя, аллелюя! 4. I птушкі спеў свой узнялі, Аплелюя, аллелюя! услаўляюць Бога салаўі. Аллелюя, аллелюя. 5. Праменні сонца зіхацяць, Аллелюя, аллелюя! нам хочуць нова ззянне даць. Аллелюя, аллелюя! 6. Увесь сусвет хвалу Табе Аплелюя, аллелюя! узносіць сёння у мальбе. Аллелюя, аллелюя!
209. Дух Святы, прыйдзі да нас. Дух святла ілюбові, Дух Агонь, прыйдзі і нас распалі! 1. Дух Айца,прыйдзі,будзь нашым святлом, Хай прамянее бляскТваёй хвалы. Нябесная брама, жыцця крыніца, Будзь аздараўленнем, моц сэрцам дай. 2. О, Дух Жыватворчы, радасць Касцёла, Хай песня Ягняці з сэрцаў плыве. Любові Айцоўскай дай нам спазнаць, Аблічча Хрыстова нам пакажы. 3. Будзь чыстай крыніцай,промнем бліскучым, Табою яснее Хрыстовы крыж. О, Сведка праўдзівы,дай нам адвагі Сведчыць заўсёды: Езус жыве!
210. Аднаві маю надзею, запалі ўва мне любоў. Пане, дай жывую веру, каб ёй жыць слуга мог Твой. Я знаю - Ты любіш мяне, Я знаю - Ты чуеш мяне, Мой Езу, з'яднайся са мной, жыві ўва мне. Адпусці мае правіны і прабач мае грахі. Пан лагодны і цярплівы, не пагардзь слугой Тваім.
211. Пакліканне 1. Езус ішоў узбярэжжам, за сабою Ён клікаў ў дарогу, каб людзі чулі слоў Божых праўду. Пр: О, Езу, клічаш Ты за сабою, сёння імя маё ціха прамовіў, я пакіну свой на беразе човен і з Табою распачну новы лоў. 2. Золата, срэбра не маю, але рукі да працы гатовы, і маю сэрца, што хоча праўды. 3. Ты маіх рук патрабуеш, кропель поту і шчырага сэрца, нязломнай веры, маёй адвагі. 4 Мы паплывём з Табою разам лавіць сэрцы у моры агромным Тваёю сеццю Жыцця і Праўды.
212. Блізка, блізка ля мяне, Ты Пане, блізка, блізка чую подыхТвой. Ты прыходзіш, дакранаешся мяне, ласкай прабачэння корміш Ты душу маю. 213. Гэтай нядзеляй святой да Бога, Да Цябе я прыйду,о,Пане. Толькі я не маю нічога, Што аддам я Табе ў храме? ПР: Я вазьму з сабой толькі сэрца, Ў далонях сваіх панясу, І напэўна мне так здаецца, I дуаіу з сабой захаплю. 2. Што Табе палажыць на алтар: Свае малітвы, песні, чуванні, Твар, палымлеючы ад слёз, Нараканні, грахі, праблемы?
214. Езу, добры як хлеб, будзь праслёны паўсюдным Касцёлам, бо так бязмерна Ты палюбіў нас, бязмерна Ты нас палюбіў. 1. Ты хлеб памножыў на пустыні, Божа, каб мы ў шляху да неба сілы мелі. Ты маннай стаў вандроўнікам галодным – для тых, што вечна быць з Табой хацелі. 2. Жніво настала, радуюцца людзі, саспела ніва, пахне свежым хлебам. Хай алтаром зямля ўся наша будзе, а хлеб - Камуніяй тым, хто прагне неба. 3. Ты нас сваімі назавеш сябрамі, калі мы зробім, што Ты загадаў нам. Што ж без Цябе ўчыніць мы можам, Пане, бо Ты для нас - жыццё і спадзяванне! |