21.1. Праслаўляю з верай, Божа мой Цябе * Ты пад відам хлеба скрыты дяа мяне. * Табе маё сэрца пакараецца * прад Тваёю веліччу ўсё змяншаецца. 2. Нашыя пачуцці памыляюцца, * толькі словы веры тут спраўджаюцца. * Што сказаў Сын Божы - праўда вечная; * слову Яго верыць - справа пэўная. 3. Боскасць Твая ўкрытай на крыжы была; * тут жа й чалавечнасць ўтоена Твая. * Як злачынец на крыжы, з верай вызнаю, * што Ты - Бог і Чалавек! Збаў душу маю. 4. Як Тамаш я раны не даследую. * Пазнаю, аднак, Цябе, Табе верую. * Дай ўсё болей верыць і надзеяцца, * і любоў мая к' Табе хай жа ўзмоцніцца. 5. О ўспаміне смерці Пана нашага! * Хлеб жывы, крыніца Божага жыцця! * Удзялі мне ласкі, каб жыць у Табе. * розумам і духам разважаць Цябе.
22. О Кроў і Вада, * якая выплыла з Найсвяцейшага Сэрца Езуса, * як крыніца Міласэрнасці для нас * давяраем Табе.
23. Misericordias Domini in aeternum cantabo.
24.Рэф.: Прымі падзяку, наш Божа Ойча, о Валадару магутны ў небе. 1. Ты нас паклікаў да веры. * Прымі падзяку... 2. Ты нас любіць навучаеш... 3. За дар святой Эўхарыстыі... 4. Ты нам грахі прабачаеш... 5. Ты ў нас жыццё аднаўляеш... 6. Божа, Ты з намі заўсёды... 7. Ты ўчыніў нас братамі... 8. Радасцю нас напаўняеш...
25. Рэф.: Пане, добры, якхлеб, Будзь праслаўлёны шўсюдным Касцёлам. Бо так бязмежна Ты палюбіў нас, бязмежна Ты палюбіў нас. 1. Ты хлеб памножыў на пустыні, Божа, * Каб мы ў шляху да неба сілы мелі. * Ты маннай стаў вандроўнікам галодным * Для тых, што вечна быць з Табой хацелі. 2. Жніво настала, радуюцца людзі, * саспела ніва, пахне свежым хлебам. * Хай алтаром зямля ўся наша будзе, * а хлеб - Камуніяй тым, хто прагне неба. 3. Ты нас сваімі назавеш сябрамі. * калі мы зробім, што Ты загадаў нам. * Што ж без Цябе ўчыніць мы можам, Пане, * бо Ты для нас - жыццё і спадзяванне! 4. Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных, * а сам застаўся Хлебам у святынях. * Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна, * Бо як дзяцей Ты, Божа, палюбіў нас.
26. 1. 3 далёкай Фацімы даносіцца звон, З'яўленне Марыі для нас весціць ён. Ave, Ave, Ave Maria. Ave, Ave, Ave Maria. 2. Дык пойдзем за Маці праз свет поўны слёз, Каб скласці на рукі Марыі наш лёс. 3. Цудоўная Пані нязвыклай красы, Ружанец трымае, бы кроплі расы. 4. 3 пяшчотнай усмешкай прад дзецьмі стаіць, А сэрца святое за грэшных баліць. 5. Пытаюцца дзеці: «Адкуль, Пані, Ты?» - Прыходжу я з неба, каб нішчыць грэх злы. 6. Мы хочам паслухаць Тваіх, Маці, слоў, Каб Бог нас любіў, як сапраўдных сыноў. 7. Малітвы і просьбы да Пана нясём, I душы ачысцім пакуты агнём. 8. А крыж і цярпенні мы прымем за тых, Чый грэх лёг слязамі на вочах Тваіх. 9. Ружанец, пакута - ратунак для нас, У долі нялёгкай і ў смяротны час.
27. У подыхы лёгкім наведваеш мяне Ты. (х2) He агнём, што палае, Але подыхам лёгкім мяне абдымаеш У подыхы лёгкім душа Цябе адчувае.
28. Ruah, Ruah, Ruah (х2) He сілай і моцай нашай, а моцай Духа ад Бога. (х2)
29. Мы напоўнім Твой храм ззяннем нашых вачэй, Хай гучыць у Тваім храме наш радасны спеў! Хвалім, Божа, Цябе, хвалім, Божа, Цябе! А Хрыстос жыве, сам Хрыстос жыве сярод нас, сярод нас! Сам Хрыстос жыве (х2) сярод нас, сярод нас, сярод нас!
30. Хваліць Цябе жадаю, хай спеў хвалы
гучыць Хай сэрца маё, Божа, любові гімн стварае. Усё ўва мне спявае: "Абба, Ойча' Табе аддаць жадаю ўсе думкі, волю, спрвы, Прызнацца сёння шчыра: "Люблю Цябе".
31. Ён - Альфа і Амега, Ён - Першы і Апошні. Езус ёсць крыніцай, мэтаю маёй. На кожнай дарозе і ў дзеянні кожным Езус ёсць крыніцаю маёй.
32. Любоў Твая найвышэй за горы ўсе, Ласка без межаў Твая ад неба ды ўвысь. Любоў Твая - гэта акіян ды без дна, Ласка без межаў Твая спадае на мяне.
33. Нашаму Богу песні грайце, моц Яго і веліч праслаўляйце! (х2) Аллелюя, аллелюя. аллелюя, аллелюя! (х2)
34. Глядзі, якую любоў нам даў Айцец нябесны наш, (х2) Каб маглі быць дзяцьмі Ягонымі (х2)
35. Табе ахвярую, Пане мой, усё маё жыццё I цяпер я твой назаўсёды. Гэта - маё сэрца, паглядзі, Ты - любоў мая, адзіная.
36. Цела Хрыста за нас ахвяра (х4) Хрыстова Кроў за нас праліта
37. .Хвалім Цябе, Пане (х2), праслаўляем (х2) Узносім угору свае рукі, праслаўляючы Цабе. Вялікі Ты. моцны ў велічы Сваёй. Хто зраўняецца з Табой! (х2)
38. Ты наш Цар, Валадар, о! О наш Езус. (х2) Узносім да Цябе мы сэрцы, узносім да Цябе мы рукі, Стаім перад Тваім абліччам, славім Цябе (х2)
39. .Ойча, бясконца добры, * Цябе пакорна просім. Цераз Твайго Сына * Дай нам знак любві. Усс дары. ахвяры, * Што мы Табе прыносім, Ты прымі, наш Пане, * I благаславі. Навучы (х2) Нас любві (х2) Благаславі (х2) Благаславі (х2)
40. 1. Маці Хрыстова, мы Цябе
просім, паўная ласкі, верым Табе. Рэф.: О, Марыя, Марыя, наша Маці, О, Марыя, Уладарка ўсёй зямлі. Хай малітва ў нас полымя запаліць, Сваім дзецям Ты надзею ў душу ўлі. 2. Прымі, о, Маці, сэрца малое, радасць і горыч нашы прымі. Хочам з крыніцы праўды напіцца, Тваёй малітвы чакаем мы. 3. Як бараніла Вострую Браму, так ад шатана нас уратуй Матчынай ласкай вылечы раны і міласэрнасць дай нам сваю.
41. Дай Духа любові, увайдзі ў жыццё маё! (х2) I. I буду я хваліць усім сэрцам Цябе, I буду я хваліць усім розумам Цябе, I буду я хваліць душою Цябе, О, Пане мой! 2. І буду я шукаць... 3. I буду я любіць... 4. I буду я хваліць... шукаць... любіць...
42. 1. Гасанна, гасанна, гасанна Усемагутнаму! (х2) Хай жа сэрца маё (аллелюя) славіць Імя Тваё (аллелюя) Славіць ласку і ліоц Тваю! Гасанна Ўсемагутнаму! 2. Gloria, gloria на вышынях gloria! (х2) 3. Са мною, са мною спявайце песню гожую (х2) 4. Спявай жа, спявай жа, скачы, мой браце, як Давід. (х2)
43. Бог так палюбіў увесь свет, Што Сына нам Свайго Адзінага Ён дал. I каб кожны. хто ў Яго верыць, He згінуў. але меў жыццё ў вяках. О-о, Езус, Езус, Езус.
44. Увойдзем у брамы Яго ды з падзякай. Прад Яго тронам аддайма хвалу. Увойдзем у брамы Яго ды з падзякай. Радасна гімн заспявайма Яму. Узрадуйся ў Ім, Збаўцы і Пану. Узрадуйся ў Ім, праўды Святле. Узрадуйся ў Ім, Збаўцы і Пану. Узрадуйся ў Ім, аддай Яму чэсць.
45. Хай міласць будзе Божая ў-ва мне Спевам слаўлю Імя Яго, бо Ён святло жыцця майго.
46. Хвала,
хвала, хвала Табе, вялікі Бог. I шчаслівы я, што Ты жывеш ў-ва мне. I спяваю для Цябе я гімн хвалы. Са мною, Божа, Ты заўжды. |