Пад Твае прыходзім дзьверы 1.1. Пад Твае прыходзім дзьверы. * шчырым сэрцам поўны веры, * што пад відам скрыты хлеба, * Ты ёсьць Бог праўдзівы з неба. 2. Зразумець нам трудна гэта, * каб Сын Божы - Збаўца сьвету, * аж так скрыўся ўсім на дзіва * і ў Гостыі жыў праўдзіва. 3. Міласьць Бога заясьнела, * як зьмяніў хлеб ў Сваё Цела - * нам пакінуў снажываці, * каб праз гэта нас збаўляці. 4. Несьмяротны, моцны Божа, * зразумець Цябе хто можа? * Ты для грэшных справядлівы * і для добрых міласьцівы. 5. Хоць Анёлы ў небе блізка, * прад Табою паўшы нізка, * ўсьцяж на твар Твой спаглядаюць, * чым ёсьць Бог, аднак, не знаюць. 6. .Нат Анёлам Бог спрадвеку * так не даў, як чалавеку. * Прыступаць да Бога смела, * спажываць Ягона Цела. 7. .Я таго нягодзен, Пане, * каб ва мне меў прабыванне - * Скажы толькі адно слова, * і душу мне збавіш знова. 8. Б'ю паклоны прад Табою. * ласку май над грэшным мною. * Хай жыву з Табою, Панам, * аж на векі вечны. Амэн.
2. 1. Чэсьць Табе, слава. наш добры Пане, * з веку да веку не перастане! 2. I грамада ўся, верныя людзі, * славіць Цябе мы, Ойча наш, будзем. 3. Дзякуем шчыра, Добры наш Божа, * за літасьцівы дар Твой прыгожы, 4. Што дараваў нам нашы заганы, * ласкі Сваёй дар даў тут сабраным. 5. Ты на Сябе ўзяў цяжар нялёгкі, * дзеля нас, грэшных, не меў палёгкі. 6. Цела Святое дзідай прабіта * і Кроў бязвінна была праліта. 7. На свет прыйшоўшы Бог вечнай славы, * меў тут пакутаў цяжкіх нямала. 8. Даўся пакорна на катаванне, * зведаў пакуты укрыжаваньня. 9. Потым, ўвайшоўшы да вечнай славы, * нам пакінуў дар небывалы. 10. Святы Сакрамэнт - Твой дар каштоўны, * нашыя сэрцы ўдзячнасыді поўны. 11. Мы Табе, Божа, сёньня сыіяваем, * нашы галовы нізка схіляем. 12. Дай Ты нам ласку, любы наш Божа, * верым, ў патрэбе Ты дапаможаш.
3. Святы Міхале (Юзэфе) апякуне наш (х2) маліся, маліся, маліся за нас.
4. Будзь заўсёды пахвалёны, * ўсімі намі праслаўлёны * Найсьвяцейшы Сакрамэнт, * наш нябесны Тэстамэнт. (3 разы)
5. Слаўлю Пана ў кожным моманце, * о, Хлебе наш жывы, у Сакрамэнце, * о, Хлебе наш жывы, у Сакрамэнце. (Зразы)
6. Хвала і праслаўленьне будзь у кожным моманце * Езусу ў Найсьвяцейшым Божым
Сакрамэнце. * Колькі хвілін ў гадзіне
7. 1.
О, Езу ў Гостыі, песьню хвалы прымі
* 2. О Езу, Пане мой, прагну я жыць з Табой; * Езу, я Твой заўжды -цяпер і на вякі! 3. О Езу, Божа мой, Збаўца душы маёй, * ў сэрцы маім жыві цяпер і на вякі!
8. 1.
Езу, у сэрцы Ты маім * радасць збаўлення мне адкрыў,
* 2. Што для Цябе ўчыніць магу, * каб паказаць любоў маю? - * Волю Тваю заўжды прымаць * і душу чыстай захаваць. 3. Езу, не пакідай мяне, * мая душа Табой жыве. * У час цярпення памажы * вытрываць у Тваёй любві.
9.
1. Езу, да мяне
прыйдзі, * сэрца ласкай абудзі. * 2. Сэрца прагне так Цябе, * бо ў самоце цяжка мне. * Клічу з болем: „Езу мой, * Ты заўсёды будзь са мной". 3. .Свет раскошамі заве, * толькі ў сэрцы цяжка мне. * Прагну міласці Тваёй, * што дае ўсім супакой. 4. .Я слуга нягодны Твой, * каб схіліўся нада мной. * Толькі слова мне скажы - * паратунак для душы. 5. Дык прыйдзі, чакаю я, * уратуй сваё дзіця. * He пагардзь маёй душой, * хай жа будзе ўжо Тваёй.
10.1. Богу заспявайма ўсе * дзякуем Табе, о Пане, * бо і ў шчасці і ў тузе * Ты заўсёды разам з намі. Рэф.: Богу заспявайма ўсе * спеў падзякі, радасці спеў. 2. У бясконцай дабрыні * Ты збаўленне нам прызначыў * Свайго Сына з вышыні * даў нам і грахі прабачыў. 3. Каб жылі мы як браты, * у любові без заганы, * Жыватворчы Дух Святы, * Суцяшальнік нам пасланы. 4.. І паўсюль дзе толькі тут * нас вядуць шляхі зямныя, * не пакіне верны люд * Маці Божая Марыя. 5. Божа, у неба нас вядзі, * захавай ад вечнай смерці, * у кожную сям'ю прыйдзі, * Валадар у кожным сэрцы
11.1. Блаславі нас, добры Езу, * Сэрца мы Тваё ўслаўляем. * Хай жа гэты скарб каштоўны * ў нашых сэрцах зберагаем. 2. За любоў Тваю прыносім * тое ўсё, што сёння маем. * Сэрца Бога шчыра просім: * хай жа нас не пакідае. 3. О, Святое Сэрца Бога, * неба гімн Табе спявае, * Маці зычыць ласкаў многа, * люд Цябе Твой праслаўляе. 4. He пакінь нас, шчыра просім, * і не дай з дарогі збіцца. * Сэрцы ў дар Табе прыносім, * ласкі божае Крыніца. 5.- Будзь, о любы Езу, з намі, * ззяй нам Сэрца прамянямі, * ззяй Сваёй любові сонцам * нам у вечнасці бясконца.
12. 1. Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць. * Тваёю ласкай захавай ад грэху. * К Табе ўздыхае маё сэрца плачыць. * Дай ў Тваёй сіле мне знайсці пацеху. 2. Ты свет уладзіў на людзкую службу - * такі карысны і такі прыгожы, * каб мы, ўвайшоўшы з гэтым светам ў дружбу. * Цябе хвалілі, найлепшы наш Божа. 3. Табе малюся, Божа міласцівы, * дай мне убачыць свет твой найяснейшы - * Цябе самога і ўсе ў небе дзівы * на векі вечны, Божа наймілейшы! 4. Тваёю моцай і я моцны стану. * Айца і Сына і Духа Святога - * Тройцу адзіну, калі ў неба гляну, * хваліці буду Стварыцеля Бога. 5. Будзь хвала Богу ў Тройцы ўсемагутнай * і жыватворчай. вечнай назаўсёды, * і непадзельнай, і адзінасутнай, * у Божай моцы знак любові, згоды.
13. 1.
Сардэчна Маці, наша апякунка, * Мы, як сіроты,
просім 2. Бедным сіротам да каго ўздыхаці? * Толькі да Сэрца і наймілейшай Маці, * бо міласэрна кожнаму спрыяе, * тым асабліва, хто турботы мае. 3. Мы заслужыді ўласнымі грахамі, * каб успылаў гнеў Божы па-над намі. * У час, як Айцец Бог гнеўна нас карае, * шчасны, хто ў Маці паратунак мае! 4. Для Беззаганнай Бог усё здзяйсняе: * доўг нам даруе, віны прабачае. * Як жа Цябе нам не любіць сардэчна, * бо ўкрыцца можам пад Твой плашч бяспечна. 5. Маці, ратуй нас, будзь нам абаронай * і адвядзі Ты Божы гнеў суровы. * Сэрца ўзгадай жа, што мячом працята, * ў час, калі Сына крыжавалі каты. 6. Дзеля пакутаў і душы збалелай, * бо на Галгофе з Сынам Ты цярпела, * Бог нам даруе, каб мы за правіны, * так не цярпелі. як цярпець павінны.
14. 1.
Упаўшы на калені. * Бога спахваляйма, * у кожным
сэрц 2. Спявай, зямля і неба: * Езусу Гасанна! Утоенаму ў хлебе - * Хвала, хвала, хвала. 3. О, паўтарай, народзе, * ўвечары і рана, * На захадзе і ўсходзе: * Хвала, хвала, хвала. 4. О збаўчая Ахвяра, * што ратункам стала? * будзь вечна праслаўлёна! * Хвала, хвала, хвала.
15. I. А
як дзень ужо мінае, * кожны з нас не забывае * 2. Усе нашы дзённы справы * прымі міла, Божа правы, * пакіруй на'м на збаўленне, * а на Тваё выслаўленне. 3. А калі паснем у ночы, * май над намі Твае вочы, * сцеражы ад злой прыгоды, * барані ад кожнай шкоды. 4. Хай здаровы са сну ўстанем * і служыць Табе зноў станем: * душой, сэрцам, як хто можа, * працай на Тваю чэсць, Божа! 5. Барані нас ад зграшэння, * каб не страцілі збаўлення, * але неба ўсе дасталі - * Цябе вечна выхвалялі.
16. Гэта ёсць дзень (2х), які даў нам Пан (2х) Радуйцеся (2х), весяліцеся ў ім (2х) Гэта ёсць дзень які даў нам Пан Радуйцеся, весяліцеся ў ім Гэта ёсць дзень (2х), які даў нам Пан.
17.1. Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы * наведай вернікаў сваіх напоўні ласкай з вышыні * сэрцы, што створаны Табой. 2. Названы Суцяшыцелем, * Ты найвышэйшы Бога дар, * Жыцця крыніца і любоў, * і узмацненне нашых душ. 4. Ты спасылаеш сем дароў, * бо маеш сілу ад Айца. * Праз Сына абяцаны нам. * Ты мноствам моваў загаварыў. 4. Сваёю ласкай асвяці * сэрцы і розум нашыя, * і сэрцы нам аздараві. * і нашы цноты узмацняй. 5. Ты злога духа адгані * і супакоем адары, * заўсёды за сабой вядзі. * і прабачэнне грэшным дай. 6. Дай праз Цябе Айца пазнаць, * і шлях да Сына пакажы. * Ты - Дух любові іх дваіх. * верым Табе ва ўсе часы. 7. Богу Айцу хвала заужды. * і Сыну Уваскрэсламу. * Суцяшыцелю, Табе * хвала на вечныя вякі.
18. Дух Свнты, будзь з
намі, (Цябе
просім!) /х2 Дух Святы, будзь з намі, (Цябе просім), Цябе просім, заклікаем Цябе. Прыйдзі да нас, (Свой касцёл збудуй), нам праўду адкрый. {Богу чэсць аддай); дарогу нам (падкажы), і з намі будзь (і з намі будзь).
19. Міласць Божую у сэрцы маім распалі, о Пане, Духам Сваім. Мы браты ў Хрысце, яднае нас любоў. Песня хвалы Богу хай гучыць і зноў!
20. Jubilate Deo omms terra. |