ШКОЛА  МАЛІТВЫ

Дарога надзеі

 

«Дарога надзеі» так называецца кніга арцыбіскупа Ф. Кс. Нгуен ван Туана, які правёў 13 гадоў жыццяў турэмнай камеры, дзе ён працягваў заставацца пастырат даверанага яму люду Божага. 3 вязніцы ён пісаў вернікам кароткія запіскі, у якіх дзяліўся з імі сваім досведам Бога. Патаемна перададзеныя на волю запіскі склалі пазней цэлую кнігу якая сваім багатым зместам аказалася карыснаю для вернікаў усяго свету.  Вось што гэты мудры, адважны пастыр пісаў пра малітву.

 

     •   Ha     першым     месцы     знаходзіцца малітва; на другім —  пасвячэнне; і толькі на трэцім  — дзейнасць.

     •   Сакрэтама   ажыўлення  хрысціянскага    жыцця     з'яўляецца  малітва. He  вер таму,  хто не   моліцца,     нават   калі  б   ён  чыніў цуды.

     •   Здзіўляешся,  што шмат людзей   губляюць    Божую    ласку,  губляюць веру альбо паўстаюць   супраць   Касцёла?   Сярод     многіх     прычынаў      ёсць  адна асноўная: гэтыя     людзі ўжо    даўно    перасталі   маліцца.

   •     He   без   падставы    кажу    і  паўтараю:        «малітва       перадусім».     Езус    сказаў:     «Марыя      выбрала     найлепшую      частку,        якая   ў   яе   не   будзе   адабраная» (Лк 10,42). Яна    сядала    каля    ног  Пана    і    ўслухоўвалася    ў    Яго  мову,    любіла Яго     слова. Марыя Магдалена   ўбачыла  ў   Ім  тое,  што  мы  цяпер  атрымліваем   у  Эўхарыстыі,   у  Святым   Пісанні   і   Літургічных   малітвах.

     •  Чалавек, які з выгляду пабожны, але не моліцца, насамрэч   не   пабожны. Пачакай   і ўбачыш: мішура паволіі зблякне.

     •  Калі ты не молішся, ніхто  не паверыць табе, што працуеш  толькі  для  Бога.

     •  Чаму   Касцёл  перажывае  крызісы?    Бо    людзі    несур'ёзна  ставяцца  да малітвы.

     •  3   прычыны   тваіх  грахоў  не маеш адвагі стаць перад Богам, але словы Касцёла да-даюць   табе   адвагі:   «Праз   нашага  Пана,   Езуса  Хрыста».  Як  жа  можаш сумнявацца,     што  ўсіх цярпенняў Езуса і ўсіх добрых учынкаў Марыі ды святых   не хопіць,   каб  атуліць  і  ўмацаваць  тваю  сціплую  малітву?

     • Лічыш,    што   дзеці    не    ў  стане    зрабіць   штосьці   добрае  для Касцёла, альбо  што хворыя таксама      не      могуць     нічога  для   яго  зрабіць? Памыляешся. Пасля    афіцыйнай   малітвы Касцёла    малітвы   дзяцей    і    хворых  наймілейшыя Богу.  Трэба   ім   заўсёды   пра  гэта  нагадваць.

     •  Твая  малітва  павінна  ахапіць  усіх,   тваё  сэрца  павінна  ахапіць  свет.   Але з  гэтае  прычыны   не   забывай   пра  сябе  самога  і  пра  той  свет,   які  побач.

     •  Духоўныя кнігі дапамаглі многім стаць святымі. Яны, як алей,  які падтрымлівае полымя малітвы.

     •  Гэта не лянота Марыі Магдалены, што яна сядала, заслухаўшыся, каля ног Пана. Евангелле не кананізуе лянівых людзей. Марыя выбрала найлепшую частку: слухала Пана, дазволіла, каб Ягоныя словы   пранікалі   ў   яе   сэрца,  у яе душу і здзейснілі там рэвалюцыю. Ці можа быць штосьці   больш   актыўнае    за  такую аднову,  за  такую  перамену?  (пар. Лк 10,42).

                                                                                                                                                                      AveMaria № 5/2008 

ШКОЛА  МАЛІТВЫ

Шляхам пілігрыма

Дзе можа быць больш малітвы, як не ў пілігрымцы? І ўсё ж небяспека змарнаваць час, прызначаны на малітву, нават і тут таксама ёсць. Стомленага пілігрыма можа падсцерагаць небяспека механічнай, даўно завучанай малітвы, якая часта пакідае ў душы незадаволенасць сабою. Альбо кіраўнік пілігрымкі можа раптам прапанаваць не тыя малітвы, якімі ты найчасцей молішся. Альбо сусед будзе чымсьці нерваваць цябе... Як жа з найбольшай карысцю выкарыстаць святы час — пілігрымку?

 Дзеля чаго?

Дзеля чаго вырушаеш ты ў гэты шлях? Не істотна, пехатою альбо на транспарце, доўгі гэта шлях альбо кароткі. Важна — дзеля чаго. Пастаў перад сабою гэтае пытанне яшчэ да таго, як вырушыш. Што хочаш ты зразумець? У чым разабрацца? Каму дапамагчы? Аб чым прагнеш гаварыць з Панам Богам у часе гэтага шляху?

 Святы і таямнічы час

Найчасцей пілігрымка праходзіць так, што побач з табою ідуць альбо едуць гэткія ж, як і ты, вернікі. У кожнага свае інтэнцыі, мэты, у кожнага свае пытанні. Але шлях адзін. І таму вельмі шмат на гэтым шляху будзе супольнага. І хто ведае, можа, адказ на нейкае важнае пытанне для цябе прагучыць з вуснаў суседа. Можа, ты нават спачатку і не зразумееш гэтага, і толькі праз нейкі час, прыгадаўшы, успрымеш тыя словы як голас самога неба. Вельмі важна памятаць: кожны пілігрым таксама, як і ты, прагне штосьці важнае зразумець, вырашыць, у нечым разабрацца. А магчыма, да кагосьці Бог пажадае прамовіць менавіта тваімі вуснамі. Пілігрымка — святы і таямнічы час.

Не забывай аналізаваць тое, што перажываеш. Нават калі вельмі стомлены і цябе перапаўняюць пачуцці, кожны вечар пастарайся супакоіць душу і да таго, як пайсці спаць, падумай пра тое, што бачыў, чуў, перажываў. Знаходзь на сваім шляху хвіліны, калі ты можаш быць сам-насам з Богам.

 Усё важна

Якой бы малітваю ты не размаўляў у часе пілігрымкі з Ім — спевам, ружанцам, пацерамі, псальмамі альбо малітвай маўчання ці сузірання навакольнага свету — усё важна. Малітва мазалёў на нагах альбо поту на твары, што засцілае вочы, — таксама. Галоўнае — не забываць, дзеля чаго альбо дзеля каго ўсё гэта.

 Даверыць свой шлях

Не плануй загадзя радаснага правядзення часу ды не чакай розных прыемнасцяў на шляху. Не плануй стомы, зморанасці, паказной пабожнасці, не плануй загадзя добрага выніку. Усё гэта, напэўна ж, будзе, але найчасцей зусім не так, як чалавек чакае ды плануе. Дык ці не найлепш проста даверыць Богу свой шлях з гатоўнасцю прыняць усё, што Ён пашле ў гэтыя дні?

Ave Maria №6(158) 2008

 

Hosted by uCoz