ШКОЛА МАЛІТВЫ Вяночак Міласэрнасці
Малітва, якую перадаў Пан Езус людзям праз святую сястру Фаустыну
Святая Фаустына часта любіла станавіцца пад крыжам і разважаць над сцэнаю, калі жаўнер прабівае бок Збаўцы. Яе ўражвала тое, што, нягледзячы на такі жудасны бол ь, Езус не адказаў злосцю, але з Яго боку пачала біць крыніца вады, што дае людзям жыццё, і крыві, якая змывае людскія грахі. Гэтая сцэна стала адным з матываў, які дазволіў Фаустыне ўмацавацца ў патрэбе абвяшчэння Божай Міласэрнасці. А як гэта рабіць? I яна прыйшла да вы-сновы, што найлепшая форма евангелізацыі — малітва. Тым болып тпто сам Езус наказаў ёй маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці альбо разва-жаць аб Божай любові ў кантэмпляцыі. Нагадаем яшчэ раз пра абяцанні, якія Езус злучыў з гэтай малітвай.
Вяночак да Божай Міласэрнасці – апошняя дошка паратунку... Менавіта так сказаў сам Езус пра гэтую малітву. Ён наказаў сястры Фаустыне нястомна маліцца гэтай малітвай, абяцаў таксама, што кожны, хто будзе яе прамаўляць, атрымае вялікую міласэрнасць у хвіліну смерці. Таму святары павінны падаваць яе вернікам як апошнюю дошку паратунку. Душы, якія даверацца Божай Міласэрнасці і будуць маліцца гэты вяночак, атрымаюць вялікія ласкі: Божая міласэрнасць ахіне іх у жыцці і асабліва ў хвіліну смерці. Калі пры канаючым чалавеку людзі памоляцца вяночак, то сунімецца Божы гнеў і вялікая міласэрнасць агорне душу ды ўзрушыць «нутро Божае».
... і спосаб для набліжэння людзей да Бога... Святая Фаустына была вельмі засмучаная тым, што людзі так моцна абражаюць Бога сваімі грахамі, засмучаная парушэннем Яго запаведзяў ды легкаважным стаўленнем да Яго прысутнасці ў Касцёле. Аднойчы на малітве яна распавядала Яму пра свой вялікі боль з гэтае прычыны. Яе ўражвала таксама і тое, што так шмат людзей увогуле не ведаюць Бога, а, з іншага боку так шмат людзей пераследуецца за веру. Яна прасіла Езуса дапамагчы ёй неяк разабрацца з усімі гэтымі няпростымі пытаннямі. Адказ Бога на яе боль быў канкрэтны: «Дачка мая, Мне прысмна мова твайго сэрца, і праз малітву гэтага вяночка ты набліжаеш чалавецтва да Мяне». Таму вяночак стаў прыгожай духоўнай бранёю супраць людскіх грахоў і падзенняў, а таксама супраць адда-лення людзей ад Божай любові. Фаустына вельмі часта ахвяроўвала вяночак за зацвярдзелых фэшнікаў за тых, што жывуць так, нібы Бога няма, а таксама за тых, што не спазналі Яго. He адзін раз яна мела досвед прыгожага выніку гэтай малітвы і выканання Божых абяцанняў «Дачка Мая, заахвочвай душы маліцца гэты вяночак, які Я табе падаў Праз малітву гэтага вяночка падабаецца Мне даць усё, пра што Мяне будуць прасіць. Душы зацвярдзелых грэшнікаў калі будуць яго маліцца, Я напоўню спакоем, а гадзіна іх смерці будзе шчаслівай. (...) Душы, якія моляцца гэтай малітвай, найболыл блізкія да Майго літасцівага Сэрца, яны маюць першынство ў Маёй міласэрнасці. Скажы ім, што ніводная душа, якая прасіла Маёй міласэрнасці, не была падманутая, не зведала сораму. Я асабліва люблю тыя душы, што даверыліся Маёй дабрыні». AveMaria №4 (175) 2008 |