Крыжовы шлях «Шляхам церпячага Хрыста» У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 1 Асуджаны на смерць С.:
Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Ты асуджаны на смерць. З самага нараджэння. А якой будзе гэтая смерць, залежыць ад таго, якім будзе тваё жыццё. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 2 Прыняцце крыжа С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Кожны мае які-небудзь крыж. Адзін чалавек прымае яго свядома, другі — несвядома. Хтосьці — пратэстуючы, нехта — з пакораю. Хтосьці — з радасцю, нехта, можа, з пагардаю. А як ты прымаеш свой крыж? Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 3 Першае падзенне С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Здавалася табе, што ты мацнейшы. Што дасі сабе рады ў любых абставінах. Што справішся з усімі цяжкасцямі. І ты моцна здзівіўся, калі ўпаў на зямлю. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 4 Маці С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Напэўна, не хацеў бы ты сустрэць сваю маці ў той момант, калі церпіш. Ты не хочаш, каб яна бачыла, што ты прыніжаны, пераможаны, каб бачыла, як ты пакутуеш. Але ці ёсць штосьці лепшае, чым сустрэць тую, якая ўсё разумее, якае цябе любіць, якая ніколі не будзе пагарджаць табою і ніколі не пакіне цябе? Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 5 Кірынэец С.:
Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Можа, ты нават не ведаў чалавека, які неспадзявана дапамог табе. Можа, ты нават не хацеў, каб ён дапамагаў. Можа, табе хацелася б, каб ён не ўмешваўся ў тваё жыццё, бо ты справішся і сам. А потым паміж табою і ім узнікла глыбокая прыязнасць. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 6 Вераніка С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! А калі ўсе плявалі на цябе, білі, зневажалі, з’явілася Вераніка, якая бескарысліва стала ў тваю абарону. Знайшоўся чалавек, які цябе заўважыў, зразумеў, пашкадаваў. Не забудзь пра яго. Гэта скарб. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.:
Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 7 Другое падзенне С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Здавалася, што ты ў бяспецы. Што з дапамогаю твайго Кірынэйца, абапіраючыся на любоў маці, на шчырую прыязнасць Веранікі, ты дасі рады ў сваім жыцці. Але ты зноў падаеш. І будзеш падаць яшчэ — і ў трэці раз, і ў чацвёрты, і ў дзесяты, — але дзякуючы іх дапамозе, парадзе, падтрымцы ты будзеш падымацца і ісці далей. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 8 Спачуванне С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Ты не хочаш спачування? Адмаўляешся ад яго, настойліва просіш, каб ніхто не плакаў па табе? Ты лічыш, што табе не патрэбныя чужыя слёзы і спачуванне, калі ты церпіш пакуты? Не адкідай чалавечай спагады. Ва ўсялякім разе не пагарджай спачуваннем, якое выказваюць табе людзі. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 9 Трэцяе падзенне С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Ты падаеш ад слабасці? Ці са страху, што наблізілася апошняя хвіліна? Кожны баіцца смерці. Кожны хацеў бы пажыць яшчэ. Радавацца сонцу, небу, ветру, лясам, лугам, людзям. Таму не здзіўляйся сабе. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 10 Езус аголены С.:
Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Табе здавалася, што аголенасць не прынясе табе ўжо прыкрасці. Аднак абражана твая чалавечая годнасць. Табе сорамна на абследваннях, на працэдурах, перад аперацыяй. Саромеешся перад людзьмі, якія ўспрымаюць цябе як рэч, як прадмет. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 11 Прыбіты да крыжа С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Ужо ані рукою, ані нагою, ані нават галавою не можаш паварушыць. Бездапаможны, знясілены, змучаны такім вялікім цярпеннем, што ты ўжо ні на што не здольны. Але ўсё ж такі маеш надзею, што можа станецца цуд і ты ўратуешся ад смерці. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 12 Смерць С.:
Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Ты памрэш. Не праклінай ані таго, хто цябе прыбіў, ані Бога, ані сябе. Чакай Пана так, як чакалі свайго Абранніка мудрыя панны з лямпамі ў руках. Чакай Яго, як добрыя слугі, з паходнямі ў руках, чакалі Пана, які вяртаецца з вяселля. Ён ужо набліжаецца да цябе, ужо бачыш ззянне і Яго шырока распасцёртыя рукі... Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 13 Зняты з крыжа С.: Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Тваё мёртвае цела застанецца, а ты будзеш ужо на другім баку. У акіяне цішыні, спакою, любові — у самым Богу. Будзеш ужо разам з тымі тваімі блізкімі, якія апярэдзілі цябе ў дарозе да твайго неба. Ты з замілаваннем назіраеш, як твае блізкія абмываюць тваё цела, апранаюць, кладуць у труну. Як яны моляцца пры тваёй труне ў касцёле. Як нясуць яе на могілкі... Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, Стацыя 14 Магіла С.:
Кланяемся Табе,
Пане Езу Хрыстэ! Будуць прыходзіць да тваёй магілы ў дзень Усіх Святых, у Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў, у гадавіну смерці ці пахавання. А часам і ў звычайны дзень. Бо ты стаіш цяпер, як пілігрым з далёкай дарогі, запылены і ўвесь у брудзе, перад брамаю Божага палаца. Табе патрэбны іх малітвы, іх святасць, іх ахвяры, якія б змылі з цябе ўвесь бруд. Ты не выйшаў з гэтай зямлі так, як выходзяць святыя мучанікі. Шмат чаго на тваім сумленні. Праз малітву блізкіх людзей ты ўдасканальваешся. Яны дапамагаюць табе зразумець, палюбіць, стаць сапраўды чыстым. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... С.: Які за нас цярпеў
ад ранаў, aКаб атрымаць
адпуст, памолімся ў інтэнцыі Святога Айца: Паводле кнігі «Крыжовы шлях: разважанні для моладзі Адноўлена 19.08.2010 |