Святая
гадзіна
Святая гадзіна
адбываецца ў касцёле перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам альбо
асабіста – на ўспамін малітвы Хрыста ў садзе Аліўным. Ахвяруецца ў
інтэнцыі суцяшэння Божага Сэрца, якое вельмі цярпела ў садзе Аліўным за
нашыя грахі.
Вызнанне
веры
С.: Верым, Пане Езу
Хрыстэ, што з бясконцай любові да нас Ты ўстанавіў Найсвяцейшы
Сакрамэнт. Н.: О Езу, умацуй веру нашу! С.: Верым, што
ў кожнай Імшы святой праз святарскае служэнне перамяняеш сваёю
ўсемагутнасцю хлеб і віно ў Цела і Кроў сваю! Н.: О Езу, умацуй
веру нашу! С.: Верым, што ў гэтай Найсвяцейшай Гостыі
прысутнічаеш з Целам і Крывёю, Душою і Боствам як наш Бог і
Збаўца! Н.: О Езу, умацуй веру нашу! С.: Верым, бо Ты
сам гэта аб’явіў, бо так вучыць Твой святы Каталіцкі
Касцёл! Н.: О Езу, умацуй веру нашу! С.: Верым больш,
чым калі б бачылі Цябе вочы нашыя і рукі дакраналіся да ранаў Тваіх, бо
пачуцці падмануць нас могуць, а вера – ніколі. Н.: О Езу, умацуй
веру нашу! С.: О Езу, умацуй веру нашу, каб бачылі мы Цябе не
толькі вачыма веры, але і вачыма любові, і былі заўсёды мілымі Сэрцу
Твайму. Н.: Амэн.
Ушанаванне
С.: З найглыбейшаю
вераю, пакораю і любоўю схіляемся да ног Тваіх, Божа ўсемагутны, і аддаем
Табе пашану. Ушаноўваем Боства і Уцелаўленне Тваё, укрытае ў постаці
хлеба. Н.: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.:
Ушаноўваем цела Тваё, за нас укрыжаванае, і кроў Тваю, за нас
пралітую. Н.: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.:
Ушаноўваем Сэрца Тваё, для нас заўсёды адкрытае. Н.: Прымі,
Езу, нашу глыбокую пашану! С.: Ушаноўваем Цябе за сябе і за тых,
хто Цябе не ведае альбо, яшчэ горш, – словам і жыццём зневажае
Цябе. Н.: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.:
Ушаноўваем Цябе з усімі душамі на зямлі і ў чыстцы, разам са святымі і
анёламі ў небе, разам з Каралевай нашай Багародзіцай Марыяй. Н.:
Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.: Ушаноўваем Цябе, Сыне Бога
жывога, з Айцом і Духам Святым. Н.: Няхай будзе праслаўлёны
Найсвяцейшы Сакрамэнт, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Удзячнасць
С.: Прымі, о Езу,
нашу ўдзячнасць за ўсе ласкі, асабліва за гэты бясцэнны дар Тваёй
любові, за тое, што ўстанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт. Н.: Дзякуем
Табе, Пане Езу! С.: За тое, што дваццаць вякоў ахвяруешся
штодзённа на кожным алтары. Н.: Дзякуем Табе, Пане
Езу! С.: За тое, што прысутнічаеш няспынна ў кожным касцёле ва
ўсім свеце. Н.: Дзякуем Табе, Пане Езу! С.: За тое,
што нас паклікаў да свайго Вячэрніка, якім з’яўляецца Твой святы Касцёл, і
дазваляеш нам удзельнічаць у Вячэры нябеснай. Н.: Дзякуем Табе,
Пане Езу! С.: За тое, што прымаеш нашыя пакланенні, слухаеш
нашыя просьбы і благаслаўляеш Твой люд. Н.: Дзякуем Табе, Пане
Езу!
Перапрашэнне
С.: Пане Езу, Божа
ўсемагутны, з глыбіні сэрцаў нашых перапрашаем Цябе за ўсе знявагі, якія
ад пачатку аж дагэтуль церпіш, за ўсе грахі, блюзнерствы і
святатацтвы. Н.: Перапрашаем Цябе, Божа! С.: За ўсе
занядбанні нядзельнай святой Імшы. Н.: Перапрашаем Цябе,
Божа! С.: За занядбанне Велікоднай святой Камуніі, а таксама за
недастойнае альбо непабожнае прыманне Цела і Крыві Тваёй. Н.:
Перапрашаем Цябе, Божа! С.: За ўсялякія знявагі, учыненыя ў
святынях Тваіх. Н.: Перапрашаем Цябе, Божа! С.: За ўсе
грахі і нявернасць нашу. Н.: Перапрашаем Цябе,
Божа! С.: За ўсялякую няўдзячнасць людскую. Н.:
Перапрашаем Цябе, Божа!
Ахвяраванне
С.: Ахвяруем Твайму
Божаму Сэрцу сябе саміх і ўсё, што маем, як і Ты аддаў нам сябе самога.
Ахвяруем розум, каб Цябе ўсё лепш спасцігаў, і сэрца, каб Цябе ўсё мацней
любіла, і волю, каб Тваёй волі усё больш верна служыла, і ўсё жыццё нашае,
каб на хвалу Тваю палымнела, і ўсю вечнасць нашу, каб вечна шанаваць і
любіць Цябе бясконца. Нашу шчырую волю ахвяры выказваем словамі: «У рукі
Твае аддаю, Божа, сябе самога, жыццё і смерць маю».
Н.: У рукі Твае
аддаю, о Пане Божа! С.: Усе мае імкненні, намеры і
працу. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Усе мае
радасці і смуткі. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане
Божа! С.: Удачы і няўдачы мае. Н.: У рукі Твае аддаю,
о Пане Божа! С.: Усіх, каго люблю і хто мяне
любіць. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.:
Прыяцеляў, іх дабро і пасвячэнне, ворагаў і паяднанне нашае. Н.:
У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Сем’і нашы і ўсё
грамадства. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.:
Касцёл Твой і Святога Айца. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане
Божа! С.: Галодных, прагнучых, асірацелых і бяздомных. Н.:
У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! Ойча наш...
Суплікацыя
Святы
Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі! (Паўтараецца
тройчы.) Ад пажару, голаду, вайны і заразы,
– барані нас, Божа! Ад
раптоўнай і неспадзяванай
смерці, – сцеражы нас,
Божа! Каб Касцёл свой святы каталіцкі бараніць і ўзвышаць меў
ласку, – Цябе просім,
Божа! Каб Айца Святога і ўсе духоўныя станы ў пабожнай еднасці
захаваць меў ласку, –
Цябе просім, Божа! Каб нас у святой службе Тваёй умацаваць меў
ласку, – Цябе просім,
Божа! Каб нас да шчырага пакаяння давесці меў ласку,
– Цябе просім,
Божа! Каб ураджай даць і захаваць яго меў ласку,
– Цябе просім,
Божа! Мы, грэшныя, Цябе, Бога, просім,
– выслухай нас,
Божа! О, Езу, Езу, Езу,
– змілуйся над намі! О, Марыя, Панна і Маці Божая,
– заступіся за
нас!
Малітва
праслаўлення
Хай будзе
Бог праслаўлёны. Хай славіцца імя Яго святое. Хай будзе праслаўлёны
Езус Хрыстус, сапраўдны
Бог і Чалавек сапраўдны. Хай будзе ўзвялічана імя Хрыстова. Хай
будзе праслаўлена
Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Хай будзе
праслаўлена Найдаражэйшая
Кроў Езуса. Хай будзе ўзвялічаны Езус Хрыстус
у Найсвяцейшым
Сакрамэнце. Хай будзе праслаўлены
Дух Святы
Суцяшыцель. Хай будзе ўшанавана
Найсвяцейшая Панна
Марыя. Хай будзе ўшанавана
Яе святое і беззаганнае зачацце. Хай будзе ўшанавана
поўнае хвалы Яе
ўнебаўзяцце. Хай будзе ўшанавана
імя Марыі, Панны і
Маці. Хай будзе ўшанаваны святы Юзаф,
Яе прачысты
абраннік. Хай славіцца Бог у сваіх анёлах
і ўсіх святых.
Амэн.
Адноўлена
18.08.2010 |