Разважанні аб веры Ксёндз Тадэвуш Дайчэр
«Сакрамэнт навяртання»
Заўсёды, калі ты са шчыраю скрухаю сэрца прыступаеш да сакрамэнту пакаяння, якое можна назваць сакрамэнтам навяртання, твая вера мае вялікі шанец для ўзрастання. Сакрамэнт навяртання ў нашым жыцці часта не выконвае належнай ролі з-за руціны, з-за штодзённасці, недахопу падрыхтоўкі і недастатковай адкрытасці на яго. Ты замала памятаеш, што асаблівым каналам ласкі для цябе і асаблівым часам тваёй сустрэчы з Хрыстом з'яўляецца не толькі Эўхарыстыя, але таксама сакрамэнт пакаяння. Можа, ты таксама зусім мала молішся за свайго спаведніка ці духоўнага кіраўніка, каб і ён станавіўся для цябе ўсё больш дасканалым Божым начыннем і памочнікам у працэсе твайго навяртання. Рахунак сумлення павінен быць позіркам углыб самаго сябе і распазнаваннем таго, на што скіравана тваё жыццё, што з'яўляецца для цябе найвышэйшай каштоўнасцю і кім для цябе з'яўляецца Езус Хрыстус. I ў гэтым трэба перш за ўсё спавядацца. Кім для цябе з'яўляецца Езус Хрыстус? Які твой галоўны выбар? Ці сапраўды ты выбраў Езуса Хрыста? 3 гэтага трэба пачынаць спавядацца, бо гэта — найважнейшае. Калі ты не выбраў Хрыста, то іншыя грахі — гэта наступства і вынік гэтай тваёй галоўнай віны. Грахі могуць быць розных відаў. Бываюць грахі ўчынко-выя і грахі занядбання (невыканання абавязкаў). I менавіта гэтыя апошнія зазвычай бываюць найгоршымі. Гэта сярод іх з'яўляецца той грэх, калі ты адыходзіш ад Хрыста, па-кідаеш Яго, даеш Яму толькі маленькі куточак у сваім сэрцы. I гэта ёсць тваё самае вялікае зло, менавіта гэты кампраміс і адсутнасць радыкалізму, тое, што Хрыстус не з'яўляецца для цябе пастаянна найвышэйшай каштоўнасцю, што не з'яўляецца для цябе ўсім, што твая вера пастаянна толькі «цеплаватая». 3 пяці ўмоваў сакрамэнту пакаяння самым важным з'яўляецца акт жалю за грахі. Як ты праводзіш час перад споведдзю? Менавіта скруха павінна быць непасрэднай падрыхтоўкай да сустрэчы з Хрыстом, бо яна лепш за ўсё можа адкрыць цябе на гэты канал ласкі, якім з'яўляецца сакрамэнт пакаяння. Мажліва, ты недастаткова цэніш час перад сакрамэнтам пакаяння, а гэты час бясцэнны. Гэты час ты павінен прысвяціць найперш таму, каб выклікаць у сваім сэрцы скруху. Скруха — гэта твая духоўная пастава перад крыжам, гэта адчуванне, што грахом ты параніў Хрыста, гэта таксама глыбокае жаданне папрасіць у Бога і выправіць учыненае зло. Твая скруха павінна станавіцца ўсё больш глыбокай, бо ад гэтага залежыць плённасць сакрамэнту пакаяння. Ты не можаш навярнуцца, пакуль у табе не будзе шчырага і поўнага раскаяння. Існуюць як бы два тыпы рэлігійнасці: адзін з іх можна было б назваць «эгацэнтрыч-ным», а другі — «тэацэнтрычным». У першым выпадку чалавек канцэнтруе сваю ўвагу на сабе. Ён прымае пад увагу не Бога, а толькі ўласную сітуацыю. Да споведзі ён ідзе з намерам ачысціцца, бо яму цяжка жыць са сваім грахом, і каб быць перад Богам «у парадку». Для такога чалавека споведзь можа стаць своеасаблівым «аспірынам» на боль сумлення, таблеткай, якая павінна яго супакоіць і вярнуць яму добрае самаадчуванне. Такім чынам, тут ёсць пастаянная сканцэнтраванасць на сабе. Такі чалавек, атрымаўшы адпушчэнне грахоў адыходзіць ад спавядніцы, можа, не зусім сумным, але і нё радасным, бо ён усё яшчэ сканцэнтраваны на тым зле, якое толькі што з сябе скінуў Паглядзеўшы на Юду, мы можам убачыць у яго паводзінах пасля здрады Езусу шмат элементаўсповедзі. Ёсцьрахунак сумлення, бо Юда задум-ваецца над тым, што зрабіў і ўсведамляе зло, якое ўчыніў. Ёсць таксама і жаль — Юда сапраўды раскайваецца. Ён нават хоча змяніцца, а значыць у яго ёсць намер выправіцца. ЁСць таксама прызнанне ў граху, калі Юда ідзе да святароў і прызнаецца: саграшыў я, прадаўшы кроў нявінную (пар. Мц 27,4). Ёсць нават кампенсацыя за грахі, бо ён кідае святарам тыя 30 срэбранікаў якія ад іх атрымаў Ён не хоча платы за кроў. Уласна кажучы, у паводзінах і паставе Юды можна знайсці амаль усё, што мае месца падчас споведзі, няма толькі адной, найважнейшай, рэчы — веры ў міласэрнасць Езуса (гл. L. Evely, Le chemin de joie, 116). Менавіта таму «споведзь» Юды такая сумная, трагічная, і закончылася яна роспаччу і самазабойствам. Наша споведзь павінна быць такою, як у Пятра, які паверыў у міласэрнасць Хры-ста і сканцэнтраваўся не столькі на сваім граху колькі на прабачэнні. Чалавек з «тэацэнтрычнай» рэлігійнасцю не столькі глядзіць на свае грахі, колькі бярэ грэх за пункт адліку, каб праз веру адкрыць міласэрнасць Бога. Падыходзячы да спавядніцы, ён думае найперш пра тое, што параніў Хрыста і хоча аднавіць параненую ім прыязнасць. Ён хоча раскаяннем і скрухаю дазволіць Езусу прабачыць і тым самым прынесці Яму радасць. «Вы ўкрыжавалі Хрыста, — сказаў святы пробашч з Арса (св. Ян Вія-нэй), — але калі вы ідзяце спавядацца, вы ідзяце зняць Пана нашага з крыжа». Калі ты параніў Хрыста, Ягоныя раны крывавяць. Таму ты павінен прыступіць да сакрамэнту пакаяння, каб гэтыя раны маглі гаіцца. Ты павінен прыходзіць дзеля Яго; не для таго, каб супакоіцца табе, але каб выклікаць у Яго радасць ад фармавання ў табе праз ласкі сакрамэнту новага, адроджанага чалавека. Некаторыя людзі папракаюць сябе ў гым, што пасля споведзі яны не выпраўляюцца. Можа, і ты думаеш, што спо-ведзь існуе для таго, каб ты быў лепшым, а калі ты не становішся лепшым, то лічыш, што твае споведзі не маюць сэнсу; мажліва, ты лічыш, што, калі ты павінен быць лепшым, але не выпраўляешся, то лепш табе не ісці да споведзі, паколькі няма прагрэсу Тым часам, калі ты так моцна хочаш выправіцца, калі для цябе такі важны прагрэс, то атрымліваецца, што ты хочаш не столькі Бога, не столькі Ягонай міласэрнасці, колькі, мабыць, уласнай дасканаласці, і ў гэтым заключаюцца недахопы тваёй веры. Ты ідзеш да споведзі для таго, каб потым быць ужо такім добрым, каб табе не патрэбны быў Бог, які ёсць міласэрнасцю. Ты ідзеш да Бога па прабачэнне, каб потым ужо больш ніколі не патрабаваць Яго прабачэння, каб ты мог абыходзіцца без Яго, хоць Ён пастаянна хоча прабачаць табе, прабгічаць з радасцю. Як жа мала мы верым у гэтае Божае прагненне нястомнага прабачэння! Так рэдка сярод тых, хто адыходзіць ад канфесіянала, можна ўбачыць чалавека з радасным тварам. A пасля ж споведзі свет для цябе павінен быць іншым — яснейшым, асветленым вераю ў міласэрнасць Пана. У Евангеллі ўсе «споведзі» заканчваюцца пірам: Пан прыходзіць да Захарыі ў госці, а мытнік Мацвей, будучы евангеліст, запрашае на гасціну Хрыста, адначасова запрасіўшы іншых мытнікаў і грэшнікаў, каб усе радаваліся, што ён атрымаў прабачэнне. Пір прыгатаваў таксама айцец блуднага сына (гл. L. Evely, Le chemin dejoie, 112). Евангелле ўвесь час спалучае прабачэнне з элементам радасці. Навяртанне залежыць ад скрухі. У сакрамэнце пакаяння мы сустракаемся з Хрыстом, які хоча нам прабачыць і лячыць раны нашага граху, але калі ты не паказваеш Езусу сваіх ранаў, то Ён не можа вылечыць іх. Калі твая скруха за грахі будзе бязмежнаю, то бязмежнаю будзе і міласэрнасць Пана. Падумай, якія былі твае споведзі. Скруха — гэта акт пакоры. Ты павінен нястомна ўзрастаць у пакоры, таму і скруха павінна ў табе ўвесь час узрастаць. Ніколі не бывае дастаткова скрухі і ніколі не бывае дастаткова жалю (за грахі). Чым больш ты адчуеш, што ты грэшны і горшы за іншых, тым болш ты вызваліш месца для ласкі і для тваёй веры. Сакрамэнт пакаяння павінен быць чаканым сакрамэнтам, бо гэта асаблівы час нашай сустрэчы з Хрыстом. Любоў хоча быць чаканаю, а калі яе не чакаюць — гэта яе вельмі раніць. Пераклад з польскай мовы Міколы Новікава, магістра тэалогіі. |