Ружанцовыя
разважанні з Янам Паўлам ІІ
ТАЯМНІЦЫ РАДАСНЫЯ
І. Звеставанне Панне
Марыі
Марыя выказвае сваю
поўную згоду думкаю і сэрцам на таямнічую Божую волю і
гатовая прыняць, спачатку вераю, а потым у сваім дзявочым улонні
Сына Божага. «Вось Я!». (...) Марыя дадае нам надзеі, кааб мы
верылі ў здзяйсненне абяцанняў Божых. Яна
заклікае нас мець у сабе дух пакоры,
адпаведную ўнутраную паставу стварэння да Створцы. Яна
заахвочвае нас ускладаць бяспечную надзею на Хрыста, які
рэалізуе ва ўсёй паўнаце збаўчы план нават тады, калі падзеі здаюцца
страшнымі і цяжкімі для прыняцця.
ІІ. Наведзіны св.
Альжбеты
Сустрэча з
Альжбетаю мае характар радаснай збаўчай падзеі, яна не толькі
з’яўляецца спантаннаю праяваю добразычлівасці, якую Марыя аказвае
сваячцы. У дом Захарыі, які страціў мову з-за ўласнага
малавер’я, Марыя нечакана ўносіць радасць сваёй веры, адкрытай
і гатовай да служэння. Наведваючы св. Альжбету, Марыя як бы
прадказвае місію Езуса, а супрацоўнічаючы з самага пачатку свайго
мацярынства з адкупленчай справай Сына, становіцца
прыкладам гэтых членаў Касцёла, якія вырушаюць у дарогу,
каб несці святло і радасць Хрыста людзям усіх краінаў і ўсіх
часоў.
ІІІ. Нараджэнне Пана
Езуса
Зняволенаму і
церпячаму народу, які крочыў у цемры, паказалася «святло вялікае».
(...) Калі першае стварэнне пачалося ад стварэння
святла, то тым больш ззяе бляскам і
з’яўляецца вялікім святлом, якое дае пачатак новаму стварэнню: ім
ёсць сам Бог, які стаў чалавекам. Вестка аб нараджэнні
Божага Сына суцяшае і адначасова ставіць патрабаванні.
Вера дазваляе нам адчуць, што Бог атачае нас сваёю
чулаю любоўю і адначасова заахвочвае нас да чыннай
любові да Бога і братоў.
IV. Ахвяраванне
Пана Езуса ў святыні
«Цяпер
адпускаеш слугу Твайго, Валадару, па слову Твайму,
з мірам; бо бачылі вочы мае збаўленне Тваё, якое Ты падрыхтаваў
перад абліччам народаў: святло для асвячэння паганаў і славу народу
Твайго Ізраіля». (...) Хрыстус з’яўляецца святлом
жыцця
чалавека.
З’яўляецца святлом, бо рассейвае
яго
цемру.
З’яўляецца святлом, бо асвячае
яго
таямніцу.
Бо адначасова
адказвае на асноўныя і канчатковыя пытанні. З’яўляецца святлом, бо надае
жыццю сэнс. З’яўляецца святлом, бо пераконвае чалавека ў яго вялікай
годнасці.
V. Знаходжанне
Пана Езуса
Калі пасля
трохдзённага пошуку Езуса знаходзяць ў святыні паміж настаўнікамі, Марыя
робіць Яму лагодны дакор: «Сыне, што Ты Зрабіў
з
намі?».
Божыя
намеры часта бываюць цяжкімі для
зразумення,
Яны патрабуюць
згоды, веры і пакоры.
Марыя
з’яўляецца для
нас прыкладам чалавека,
які, аддаючыся кіраўніцтву Духа Святога,
прымае і захоўвае ў сэрцы, быццам добрае зерне
(пар. Мц 13, 23), словы аб’яўлення, спрабуе іх як мага
лепш зразумець, каб пранікнуць у глыбіню таямніцы Хрыста.
ТАЯМНІЦЫ СВЯТЛА
І. Хрост Пана Езуса ў
Ярдане
«Гэта Сын Мой
Умілаваны!». Голас з неба над Ярданам, безумоўна, адносіўся да Езуса,
адзінага сапраўднага спрадвечнага Сына Божага. Але сёння і
падчас кожнага хросту гэтыя словы з неба яшчэ як бы па-новаму
прамаўляюцца над кожным ахрышчаным (...). Трэба, каб зерне
ласкі, пакладзенае ў нашых сэрцах, г.зн.
унутры ахрышчаных, узрастала і прыносіла багаты плён (...).
Таксама і вы, дарослыя, пакліканы да жыцця згоднага
вашаму хросту, г.зн. да аднаўлення сваёй веры
ў Пана і сваіх касцёльных абавязкаў, таму
што тое, што (падчас хросту) здзяйсняем, далучае
нас усіх асабіста.
ІІ. Аб’яўленне Пана
Езуса на вяселлі ў Кане Галілейскай
У любым
выпадку Яе вера ў Сына застаецца ўзнагароджанаю. Езус, якому Яна цалкам
аддае ініцыятыву, здзяйсняе цуд, прызнаючы адвагу і пакору
Маці. Просьба Марыі: «Зрабіце ўсё, што толькі вам скажа» (гл. Ян 2,
5), застаецца
заўсёды
актуальнай
для
хрысціянаў кожнай эпохі, а яе мэта – аднавіць цудоўныя вынікі
ў жыцці кожнага чалавека (...). Эпізод вясельнага святкавання
ў Кане Галілейскай заахвочвае нас быць адважнымі ў
веры і сведчыць у нашым жыцці аб праўдзе евангельскіх
слоў: «Прасіце, і дадзена вам будзе».
ІІІ. Абвяшчэнне
валадарства Божага і заклік да
навяртання
Чалавек не з’яўляецца
пасіўным сведкам уваходу Бога ў гісторыю. Езус заклікае
нас чынна клапаціцца аб Божым валадарстве і аб Яго
справядлівасці і хоча, каб гэта стала нашым
асноўным клопатам. Таму што чалавек пакліканы, каб рукамі,
розумам
і сэрцам
садзейнічаць пашырэнню Божага
валадарства на свеце. Адносіцца гэта асабліва да тых,
хто пакліканы да апостальства, але датычыць таксама і кожнага чалавека.
IV. Перамяненне на
гары Табор
У хвіліну перамянення
ўдаецца пачуць голас Айца нябеснага: «Гэта
Сын Мой Умілаваны, Яго слухайце!» (гл. Мц 9, 7). У гэтых словах
заключаецца ўся праграма: мы павінны слухаць Езуса. Ён
аб’яўляе нам Айца і
аб’яўляе нам аб тым, хто мы такія; Ён
аб’яўляе чалавека самаму чалавеку. А таму не будзем жа
баяцца
Хрыста! Узносячы нас да вышыняў свайго Боскага жыцця,
Ён
не пазбаўляе
нас чалавечнасці, але, наадварот, робіць нас больш людзьмі, надаючы
поўны сэнс нашаму асабістаму і грамадскаму жыццю.
V. Устанаўленне
Эўхарыстыі
Езус
устанавіў Эўхарыстыю, бо Ён хацеў, каб Яго адкупленчая
ахвяра трывала ў кожнай эпосе і для кожнага пакалення. Будзем
вучыцца ад Найсвяцейшай Панны, жыццё якой было
сапраўднай «эўхарыстычнай экзістэнцыяй». Яна дазволіла цалкам
сфармавацца праз прысутнасць свайго Божага Сына (...). Яна – поўная
ласкі,
з’яўляецца жывым табэрнакулюмам уцелаўлёнага Слова.Праслаўляючы Хрыста
Пана, прысутнага ў Эўхарыстыі, звернемся з дзіцячаю
ўдзячнасцю да Той, якая стала каралеўскаю
Брамаю для
Яго прыйсця ў свет.
ТАЯМНІЦЫ БАЛЕСНЫЯ
І. Малітва Пана Езуса
ў Садзе Аліўным
Гефсеманія – час
страху, час пакутаў, смутку, крывавага поту, сяброў, вочы якіх
былі соннымі, і якія не разумелі. (...)
Гефсеманія – час
малітвы, нацягнутай, як струна, сыноўскай размовы з
Айцом, прыняцця з любоўю келіха горычы. О, Сябра
людзей, Твая пакорлівасць волі Айца з’яўляецца нашаю сілаю ў
евангельскіх рашэннях сярод небяспекаў жыцця. Умацуй нас
на шляху
веры, учыні, каб мы без страху навучыліся аддаваць жыццё ў імя любові
Жыцця.
ІІ. Бічаванне Пана
Езуса
Езус
у
маўчанні
прымае
знявагі і
здзек. Сярод
абсалютнага непаразумення (...). «Пагарджаны і прыніжаны
людзьмі, Муж скрухі, які зведаў
цярпенні, Ён узяў нашыя немачы». Асвечаныя Праўдаю, якая вызваляе,
просім Цябе, навучы нас бачыць Тваё аблічча ў кожным
чалавеку. Твая прысутнасць у кожным бедным і пераследаваным
чалавеку, у кожным, хто
чыніць
спакой
і
справядлівасць, набліжае пакліканага да ласкі Божага
сыноўства.
ІІІ. Укаранаванне Пана
Езуса цернямі
Святы Ян схіляе нас
да перамены нашага разважання
ў
малітву,
прасякнутую праслаўленнем і чуласцю, бачачы цярпенні Езуса,
укаранаванага цернем: Пілат паўторна выйшаў на
вуліцу і прамовіў да іх: «Вось Чалавек ... я не знаходжу ў
Ім ніякай віны». Езус выйшаў на двор
у церневай кароне і пурпурным плашчы (...). З
гэтага дня кожнае пакаленне людзей заклікана адкрыцца перад гэтым
Чалавекам, укаранаваным цернямі. Ніхто не можа застацца абыякавым. Трэба
стаць на Яго бок. І не толькі словам, але таксама і ўчынкамі.
IV. Крыжовая дарога
Пана Езуса
Цяпер Езус,
безумоўна, з’яўляецца настаўнікам, які апярэджвае сваіх
вучняў, святаром, які ідзе на ахвярны алтар, баранкам, які
ўзяў на сабе грэх свету. (...) З гэтага часу распачынаецца вялікае
вяртанне чалавека ў дом Айца. З крыжам (...) Езус
чакае апошняга з
людзей, каб разам з ім несці цяжар жыцця. Езу, святы Святар, абцяжараны
крыжам, узыдзі на гару ахвяры, з Тваёю ахвяраю злучы
цярпенне ўсіх народаў, і ўсе народы збяры каля дрэва крыжа.
Няхай будзе хвала
Табе, Хрыстэ. Твой крыж указвае дарогу жыцця, вызначае
шлях надзеі.
V. Смерць Пана Езуса
на крыжы
Двойчы гучным
голасам кліча канаючы Езус: «Божа мой, Божа мой, чаму мяне
пакінуў?». Гэты зварот таямнічы і поўны болю. Голас надзеі наперакор
роспачы, песня перамогі над сіламі зла. Езус пацвярджае тое, што
адбылося ў цішыні Вячэрніка, пацвярджае любоў да
чалавека, таму што «ніхто не мае большай любові за тую,
калі хтосьці аддасць жыццё сваё за сяброў сваіх». Езу, праз
Тваю муку і смерць, прабач нам грэх, моцаю Твайго Духа а днаві
аблічча зямлі.
ТАЯМНІЦЫ ХВАЛЕБНЫЯ
І. Уваскрасенне Пана
Езуса
Уваскрасенне
Хрыста прынесла ўсім новую надзею: з гэтага часу
мець надзею не
азначае ўжо чакаць нечага, што павінна яшчэ толькі здарыцца.
Значыць быць упэўненым, што гэта ўжо адбылося, бо «Пан уваскрос і
валадарыць жывы». Мы таксама пакліканы, каб сустрэць Яго асабіста і стаць
Яго абвяшчальнікамі і сведкамі, прыкладам жанчын і вучняў.
«Уваскрос ужо Хрыстус, Пан
мой
і надзея», –
паўтараем сёння, просячы Яго аб адвазе вернасці і вытрымкі ў
добрым. Мы просім Яго асабліва
аб
супакоі –
дары, які здабыў нам праз сваю смерць і ўваскрасенне.
ІІ. Унебаўшэсце Пана
Езуса
У Хрысце, узыходзячым
у
неба,
узвышаецца
чалавечая
натура,
пастаўленая праваруч Бога, а
вучні
атрымліваюць наказ
евангелізацыі свету. Больш за тое, Хрыстус,
узыходзячы ў неба, не аддаляецца ад зямлі: Ён укрыўся ў кожным чалавеку,
асабліва найбольш няшчасным – людзях убогіх, хворых, выкінутых
па-за межы грамадства, пераследаваных...
ІІІ. Спасланне Духа
Святога
«Усе
яны трывалі аднадушна ў малітвах і
просьбах разам з Жанчынамі і Марыяй, Маці
Езусавай, ды братамі Ягонымі» (гл. Дз 1, 14). Гэта сцэна
сёння стаіць перад вачамі як цалкам актуальная рэчаіснасць (...).
Усе
разам, пастыры і вернікі, павінны
засяроджваць свой позірк на Найсвяцейшай
Панне, паслухмянай натхняльніцы першага
цэнтра хрысціянскай супольнасці, прызначэнне якога
– несці святло Евангелля па ўсёй зямлі і да сканчэння
свету.
IV. Унебаўзяцце Маці
Божай
Унебаўзяцце Марыі
раскрывае вялікую каштоўнасць і годнасць
чалавечага жыцця.
Бачачы прафанацыю і знявагу, якія часта спазнае ў
сучасным свеце асабліва жаночае цела, таямніца
ўнебаўзяцця гаворыць нам пра звышнатуральнае прызначэнне
і годнасць кожнага чалавечага цела, створанага Богам,
каб яно станавілася прыладаю святасці і атрымала ўдзел у
Яго хвале (...). Углядаючыся ў Марыю,
хрысціянін вучыцца адкрываць каштоўнасць уласнага цела і а
хоўваць яго як Божую святыню, якая чакае
ўваскрасення.
V. Укаранаванне
Маці Божай
Хрысціяне ўглядаюцца
з даверам у Марыю Каралеву, што не толькі не змяншае, але, хутчэй,
павялічвае іх сыноўскі давер да Той, якая з’яўляецца іх Маці.
(...) Такім чынам, хвалебны стан Марыі не
аддаляе Яе ад нас, але дазваляе Ёй быць
заўсёды бліжэй да людзей і атачаць іх апекаю. Марыя ведае пра ўсё,
што адбываецца ў нашым жыцці, і падтрымлівае нас
мацярынскаю любоўю ў жыццёвых выпрабаваннях. (...) Узятая да хвалы
нябёсаў, Марыя цалкам аддаецца справе збаўлення, каб адарыць
кожнага алавека шчасцем, якое стала Яе
лёсам. |