МАЛІТВА ДА БОЖАЕ МАЦІ

(св. Кірыла Тураўскі)

 

Цара Сьвятога, о, добрая Маці,

Глянь літасьціва на грэшнага сына:

Руку падай мне — ня дай прападаці, — Вызваль ад грэху, надзея адзіна!

 

Увесь я грэшны душою і целам, —

Вачэй падняці да Цябе ня сьмею:

Малюся з плачам, каб Ты захацела

Мне даць ратунак, як маю надзею.

 

Хрыста  радзіла:  Ён  мёртвых ажывіць. —

Ратуй мяне Ты — ў грахох паміраю:

Твая  малітва мяне ашчасьлівіць, —

3 Хрыстом паўстану і Бога пазнаю

 

Ад стрэл варожых духа вельмі злога

Твой шчыт надзеі мяне абароніць: Нягодных д'яблаў (а іх надта многа!),

Твой меч магутны у пекла прагоніць.

 

Заграз я ў злосьці, глыбей западаю;

Каб я ня згінуў ганебна ў астатку

Вырві з балота, падыймі з упадку,

Сын блудны — ласкі тваей выпрашаю!

 

Загады Сына Твайго я пакінуў, —

Я адвяртаўся ад Яго навукі:

О, Найсьвяцейша, каб-жа я ня згінуў,

Ратуй ад пекла — ад вечнае мукі!

 

А цемра грэху мяне агарнула,

О, асьвяці нас сваею зарою! —

 

 

Сьляпая, немач да зямлі прыгнула —

Пайду да Бога я разам з Табою.

 

Найпрыгажэйша, цудоўна лілея,

Ты між жанчынаў — з усіх кветак Дзева,

Божая Маці, магутна надзея,

Брама да неба, Ты — райскае дрэва!

 

Грахі, як воды, мяне абступілі:

Думкі нягодны і словы бясстыдны

Так з галавою мяне затапілі —

Стаўся, як дрэва гнілое, агідны.

 

Цябе вітаю і надзею маю,

Чыстая Дзева, маё ачышчэньне,

О, Маці Божа, у бядзе канаю:

Сваею ласкай прысьпяшы збаўленьне!

 

Мяне разьдзерці і пажорці хоча

Люты зьвер-вораг (яму душаў мала!),

Каб цябе бачыць, адчыні мне вочы,

Язык ачысьці — пяяць Тваю хвалу!

 

«Вітай, Марыя!» клічу з арханёлам

Усей душою — пяю цэлай сілай:

Прад Божым Тронам, прад нябескім хорам «Радуйся шчасыдем у Айчыне мілай!»

 

Богу  у  Тройцы — вечна  хвала  ў  небе:

О, Маці Божа, ведаеш дарогу —

Саму бліжэйшу — у  маей  патрэбе —

Мае малітвы пакажы ўсе Богу!

 Амэн.

 

Hosted by uCoz