Парадак Святой Імшы з народам Святар гаворыць: Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча ўсемагутны.Пане, Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Пане Божа, Баранку Божы, Сыне Айца, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі. Які бярэш на сябе грахі свету, прымі маленне нашае. Які сядзіш праваруч Айца, змілуйся над намі. Бо толькі Ты святы, толькі Ты наш Пан, толькі Ты Найвышэйшы, Езу Хрыстэ, з Духам Святым у хвале Бога Айца. Амэн. Малітва дня – Калекта Пасля заканчэння гімна святар, звёўшы рукі, гаворыць: Молімся. Потым святар, развёўшы рукі, гаворыць малітву дня (калекту), на заканчэнне якой народ адказвае: Амэн.
Затым лектар ідзе да амбоны і чытае
першае чытанне, якое ўсе слухаюць седзячы. Закончыўшы чытанне, лектар
гаворыць: Псальміст альбо кантар спявае ці чытае псальм, а народ паўтарае рэфрэн. Потым, калі ёсць другое чытанне, лектар чытае яго з амбоны, як і першае. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць: Гэта слова Божае. Усе адказваюць: Дзякуем Пану Богу. Потым спяваецца "Аллелюя" альбо іншы спеў, прадпісаныў рубрыках, у залежнасці ад патрабаванняў літургічнага перыяду. Калі ўжываецца кадзіла, то святар насыпае яго ў кадзільніцу. Пасля гэтага дыякан, які будзе чытаць Евангелле, схіляецца перад святаром у нізкім паклоне, ціха просячы благаславіць яго: Благаславі мяне, ойча. Святар ціха гаворыць: Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. Ад наступных словаў і да словаў "стаўся
чалавекам" усе схіляюцца. Замест нікейска-канстантынопальскага сімвала веры, асабліва ў перыяд
Вялікага посту і падчас Велікоднага перыяду, можа ўжывацца хросны сімвал
Рымскага Касцёла, так званы Апостальскі (с. 17).
Пасля заканчэння літургіі слова прыслугоўваючыя размяшчаюць на алтары карпарал, пурыфікатар, келіх і імшал. У гэты час гучыць адпаведны спеў. Пажадана, каб вернікі засведчылі свой удзел, прыносячы хлеб і віно для цэлебрацыі Эўхарыстыі альбо іншыя дары на патрэбы Касцёла і бедных. Святар, стоячы пры алтары, бярэ патэну з
хлебам і, трымаючы яе абедзвюма рукамі, крыху ўздымае над алтаром, ціха
гаворачы: Потым святар ставіць патэну з хлебам на карпарал. Калі няма спеву на ахвяраванне, святар можа гэтыя словы гаварыць уголас; у канцы народ можа адказаць: Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі. Дыякан альбо святар налівае ў келіх віно
і крыху вады, ціха гаворачы: Потым святар бярэ келіх і, трымаючы яго абедзвюма рукамі, крыху ўздымае над алтаром, ціха гаворачы: Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі віно, плод вінаграднай лазы і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб яно стала для нас напоем духоўным. Потым святар ставіць келіх на карпарал. Калі няма спеву на ахвяраванне, святар можа гэтыя словы гаварыць уголас; у канцы народ можа адказаць: Благаслаўлёны Ты, Божа,
навекі. Прымі, Пане Божа, нас, якія стаім перад Табою ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы, а наша ахвяра, якую сёння складаем, няхай будзе Табе даспадобы. Калі ўжываецца кадзіла, святар акаджвае ахвярныя дары, крыж і алтар. Пасля гэтага дыякан альбо іншы прыслугоўваючы акаджвае святара і народ. Потым святар, стоячы збоку алтара,
абмывае рукі, ціха гаворачы: Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашую ахвяру прыняў Бог Айцец усемагутны. Народ устае і адказвае: Няхай Пан Бог прыме ахвяру з рук тваіх на праслаўленне і хвалу імя свайго, а таксама на карысць нам і ўсяму Касцёлу святому. Потым святар, развёўшы рукі, прамаўляе малітву над дарамі, на заканчэнне якой народ адказвае: Амэн.
Святар распачынае эўхарыстычную
малітву. Святар з разведзенымі рукамі спявае альбо чытае прэфацыю: Сапраўды, годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, каб мы Табе, святы Ойча, заўсёды і ўсюды складалі падзяку праз умілаванага Сына Твайго Езуса Хрыста. Ён - Слова Тваё, праз якое Ты ўсё стварыў. Яго, уцелаўлёнага ад Духа Святога і народжанага з Панны Марыі, Ты паслаў нам як Збаўцу і Адкупіцеля. Ён, спаўняючы Тваю волю, набыў для Цябе народ святы, распасцёр на крыжы свае рукі, каб смерць перамагчы і аб'явіць змёртвыхпаўстанне. Таму з Анёламі і з усімі святымі мы праслаўляем Цябе, разам з імі ўсклікаючы: На заканчэнне прэфацыі ён зводзіць рукі і разам з вернікамі спявае альбо гучным голасам гаворыць: Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Гасанна на вышынях. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана. Гасанна на вышынях. Святар, развёўшы рукі, гаворыць: Успамінаючы смерць і змёртвыхпаўстанне Твайго Сына, ахвяруем Табе, Пане, хлеб жыцця і келіх збаўлення, дзякуючы, што ўчыніў нас годнымі стаяць перад Табою і служыць Табе. Пакорна молім Цябе, каб усіх нас, прымаючых Цела і Кроў Хрыста, Дух Святы сабраў у адно. Памятай, Пане, пра Касцёл Твой, рассеяны па ўсім свеце, удасканаль яго ў любові разам з Папам нашым N., біскупам нашым N. і ўсім духавенствам. У Імшах за памерлых можна дадаць: Памятай пра слугу Твайго (Тваю) N., якога (якую) Ты (сёння) паклікаў да сябе з гэтага свету. Дазволь яму (ёй), які стаў (стала) праз хрост падобным (падобнаю) у смерці да Твайго Сына, таксама ўдзельнічаць у Яго ўваскрасенні. Памятай
таксама пра братоў і сясцёр нашых, якія паснулі ў надзеі на ўваскрашэнне,
і пра ўсіх, хто ў Тваёй ласцы адышоў з гэтага свету, і дазволь ім убачыць
святло аблічча Твайго. зводзіць рукі праз Сына Твайго, Езуса
Хрыста. Народ адказвае: Святар, звёўшы рукі, гаворыць: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. З разведзенымі рукамі святар адзін працягвае: Просім Цябе, Пане, збаў нас ад усяго злога, дай ласкава супакой у дні нашыя, дапамажы нам у міласэрнасці Тваёй, каб мы былі заўсёды вольныя ад граху і, захаваныя ад усялякага неспакою, чакалі спаўнення шчаслівай надзеі і прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Зводзіць рукі. Народ завяршае малітву, адказваючы: Бо Тваё валадарства і моц, і хвала навекі. Пасля, развёўшы рукі, святар гучным голасам гаворыць: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў апосталам Тваім: Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Просім, не зважай на грахі нашыя, але на веру Касцёла Твайго і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй адарыць яго супакоем і еднасцю. Зводзіць рукі. Які жывеш і валадарыш на вeкі вечныя. Народ адказвае: Святар, павярнуўшыся да народа, разводзіць і зводзіць рукі, пры
гэтым гаворачы: Пане Езу Хрыстэ, Сыне Бога жывога, Ты па волі Айца пры садзеянні Духа Святога праз сваю смерць даў жыццё свету: праз гэтае Найсвяцейшае Цела Тваё і Кроў вызвалі мяне ад усіх маіх правінаў і ад усяго злога. Учыні, каб я заўсёды трымаўся запаведзяў Тваіх і не дапусці, каб я адышоў ад Цябе. Альбо: Святар укленчвае, бярэ Гостыю і, трымаючы яе крыху ўзнятай над патэнаю альбо над келіхам, павярнуўшыся да народа, гучным голасам гаворыць: Вось Баранак Божы, вось той, хто бярэ на сябе грахі свету. Благаслаўлёныя пакліканыя на вячэру Ягоную. І разам з народам дадае: Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлена душа мая.
Цела Хрыста
няхай захавае мяне на жыццё вечнае. Потым бярэ келіх і ціха гаворыць: Кроў Хрыста
няхай захавае мяне на жыццё вечнае. Пасля гэтага бярэ патэну альбо пушку (цыборыюм), падыходзіць да тых, хто будзе прымаць Камунію, і, паказваючы кожнаму з іх крыху ўзнятую Гостыю, гаворыць: Цела Хрыста. Той, хто прымае Камунію, адказвае: Амэн. У той час, калі святар прымае Цела Хрыста, пачынаецца спеў на Камунію. Калі ўдзяленне Камуніі скончыцца, святар, дыякан ці акаліт пурыфікуе патэну над келіхам і сам келіх. Падчас пурыфікацыі святар ціха гаворыць: Пане, тое, што мы вуснамі прынялі, няхай успрымем чыстай душою, каб сталася для нас з часовага дару лекам на жыццё вечнае. Пасля гэтага святар можа вярнуцца да свайго месца. Пэўны час можна захоўваць маўчанне альбо спяваць ці прамаўляць псальм альбо іншы спеў хвалы ці гімн. Потым, стоячы пры алтары ці каля свайго месца, святар, павярнуўшыся да народа, са зведзенымі рукамі гаворыць: Молімся. Амэн.
Калі ёсць патрэба, робяцца кароткія паведамленні для
народа. |