СЬВЯТАЯ ІМША, ЯК БЕЗУПЫННАЯ АХВЯРА ПАНА ЕЗУСА

 

Пан Езус памёр на крыжы крывавым чынам толькі адзін раз, але хацеў, каб гэта Ягоная Ахвяра паўтаралася да канца свету некрывавым чынам.

Пан Езус устанавіў ахвяру святой Імшы, у якой праз святара з усім святым Касцёлам панаўляе сваю Ахвяру. У святой Імшы Пан Езус ахвяроўвае сябе і нас, а мы разам з Ім ахвяроўваем Яго і сябе Пану Богу.

У святой Імшы молімся: «Успамінаючы, Божа, збаўленную муку Сына Твайго і Яго цудоўнае ўваскрасенне і ўшэсце ў неба, а таксама чакаючы паўторнага Ягонага прыйсця, з удзячнасцю складаем Табе гэтую жывую і сьвятую ахвяру» (III канон).

Святая Імша гэта найсвяцейшая падзея.

Пан Езус хоча, каб мы ўдзельнічалі ў святой Імшы.

Касцёл загадвае, каб кожны з нас ад 7 году жыцця прымаў удзел у святой Імшы кожную нядзелю і свята.

Падумаю: Які добры Пан Езус, што дазваляе нам удзельнічаць у святой Імшы, разам з Ім складаць Пану Богу найсвяцейшую Ахвяру?

П.: Чаму святая Імша ёсьць найсвяцейшая падзея?

Ад.: У святой Імшы складае ахвяру Бог-Чалавек, Езус Хрыстус, і ахвяра ёсць Пан Езус і ўвесь люд Божы.

 

Літургія Слова

На пачатку святой Імшы мы просім Пана Бога адпусціць нам грахі.

У першай частцы святой Імшы слухаем, як Пан Бог да нас прамаўляе словамі святога Пісаньня.

Перш слухаем Лекцыю, якую чытае хто-небудзь з людзей. Пасля чытання той, хто чытаў, кажа: «Гэта слова Божае». Людзі адказваюць: «Дзякуем Богу».

Потым святар чытае Евангелле. Праз святара прамаўляе да нас сам Пан Езус. Дзеля пашаны слову Божаму ў час Евангелля ўсе стаяць. Пасля прачытання Евангелля сьвятар кажа: «Гэта словы Пана», і цалуе Евангелію. Людзі адказваюць: «Хвала Табе, Хрыстос».

Пры чытаньні лекцыі і Евангелля слухаем пільна, бо гэта словы Пана Бога.

Святар выясняе тое, што чытаў, каб мы добра разумелі, чаго ад нас Пан Бог патрабуе.

Падумаю: Які добры Пан Бог, што хоча з намі гаварыць.

П.: Чаму першая частка святой Імшы называецца Літургіяй слова?

Ад.: Першая частка святой Імшы называецца Літургіяй слова, бо мы слухаем словы Божыя, запісаныя ў святым Пісанні.

 

Літургія Эўхарыстычная

Літургія Эўхарыстычная змяшчае:

1.         прыгатаванне ахвярных дароў,

2.         Эўхарыстычныя малітвы,

3.         святую Камунію.

Люд Божы прыносіць ахвярныя дары. Святар славіць Пан Бога, што даў хлеб і віно і што дары будуць ператвораные ў Цел і Кроў Пана Езуса.

Разам з хлебам і віном складаем у ахвяру Пану Богу і самі сябе.

Святар ад Імя Пана Езуса кажа над хлебам: «Гэта Цела маё» а затым над віном: «Гэта Кроў мая». Тады Пан Езус ператвара хлеб у Цела сваё, а віно ў Кроў сваю.

Пасля ператварэння (кансекрацыі) няма ўжо на алтары хлеба і віна, а пад іх відам — сапраўднае Цела і Кроў Пана Езуса - Пан Езус жывы і сапраўдны.

Пан Езус прысутны на алтары ахвяруе нас і з намі самога сяб у выглядзе хлеба і віна свайму Богу Айцу.

Пасля кансэкрацыі святар кажа: «Вось гэта вялікая таямнін веры». А мы адказваем: «Абвяшчаем смерць Тваю, Пане, вызнаём Тваё ўваскрашэнне і чакаем Твайго прышэсця ў хвале.

У час святой Імшы Пан Бог прымае таксама нашы духоўны дары.

П.: Што значыць слова Эўхарыстыя?

Ад.: Слова Эўхарыстыя азначае падзяку.

 

ПАН ЕЗУС ДАЕ НАМ САМОГА СЯБЕ НА ПАЖЫТАК

Спажыванне ў святой Імшы вернікамі Цела Пана Езуса Хрыстуса называем святой Камуніяй. Слова Камунія значыць яднанне.

У святой Камуніі яднаемся з Панам Езусам і з усімі вернікамі.

У святой Камуніі Пан Езус яднае нас у адну Божую сям'ю. Праз Камунію яднаемся ў ахвяры Хрыстусовай.

Пан Езус з любові да нас устанавіў Эўхарыстычную Ахвяру, застаўся ў Найсьвяцейшым Сакраманце. Эўхарыстыя — гэта сакрамант Міласці.

Хто прымае св. Камунію, павінен выяўляць міласць Богу і людзям, як Пан Езус. Святая Камунія павялічвае ў нас асвячаючую ласку і ўмацоўвае ў міласці, дае дзейсныя ласкі — сілу для добрых учынкаў ды трыванне ў дабрыні, а таксама аслабляе ў нас благія схільнасці.

Падумаю: Пан Езус чакае мяне ў кожнай святой Імшы. Ці хачу спаткацца з Панам Езусам у святой Камуніі?

Ты светам мой, праменні зіхацяць, — Вядзі мяне!

Тут цёмна ноч і пяруны грымяць, Вядзі мяне!

Кіруй ступой і вочы працірай, Каб ня згубіў мяне ліхі адчай!

П.: Чаму Найсвяцейшы сакрамант называем пажыткам?

Ад.: Найсвяцейшы сакрамант называем пажыткам, бо як пажытак падтрымоўвае жыццё, дае сілы целу, так і Найсвяцейшы сакрамант падтрымоўвае ў нас Божае жыццё, узмацняе веру, надзею і любоў.

 

ПРЫМАЕМ ПАНА ЕЗУСА 3 ВЕРАЙ, НАДЗЕЯЙ I ЛЮБОЎЮ

Сотнік прасіў Пана Езуса, каб вылячыў яго слугу. Калі Пан Езус хацеў йсці ў ягоны дом, сотнік сказаў: «Пане, я не варты, каб Ты прыйшоў да мяне, але скажы толькі слова і выздаравее слуга мой».

Перад прыняццем святой Камуніі разам са святарам кажам: «Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлена душа мая».

Да святой Камуніі найлепш прыгатуемся, прымаючы ўдзел у святой Імшы, у літургіі слова ды ў літургіі Эўхарыстьіі.

Пасля прыняцця святой Камуніі вызнаём веру Пану Езусу, што Ён цяпер у нас, маем надзею, што прыме нас калісці ў неба, што вельмі мілуем Яго ды вельмі дзякуем, што прыйшоў да нас у госці.

Святую Камунію можна прымаць кожны дзень, калі адчуваем, што мы ў ласцы Божай, без цяжкага граха. Перад Камуніяй трэба ўстрымацца на гадзіну ад яды, чыстую ваду дазваляецца піць.

Святую Камунію можна прымаць, будучы ў ласцы асьвячаючай.

Падумаю: Як мусім дзякаваць Пану Езусу за тое, што ўстанавіў ахвяру святой Імшы і што прыходзіць да сэрцаў нашых у св. Камуніі.

П.: Як трэба падрыхтавацца да прыняцця Пана Езуса ў св. Камуніі?

Ад.: Перад прыняццем трэба яшчэ раз перапрасіць Пана Бога за свае грахі і прасіць Пана Езуса, каб прыйшоў да нас.

 

СЛАВІМ ПАНА ЕЗУСА Ў НАЙСВЯЦЕЙШЫМ САКРАМАНЦЕ

Найсвяцейшы сакрамант захоўваецца ў каталіцкіх касцёлах у табернакулюм. Перад табэрнакулюм гарыць вечная лямпка (лямпадка). Перад Найсвяцейшым Сакрамантам стаем на калені каб ушанаваць укрытага ў Гостыі Пана Езуса.

Для ўрачыстага, публічнага ўшанавання Пана Езуса ў Найсьвяцейшым Сакраманце, адбываюцца працэсыі, асабліва ў свята Божага Цела.

Адбываюцца ў Касцёлах выстаўленні Найсьвяцейшага Сакраманта ў манстранцыі, каб людзі гледзячы на Гостыю славілі Пана Езуса.

Хто мілуе Пана Езуса, часта наведвае укрытага ў Найсвяцейшым Сакраманце. Славім таксама Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце песнямі.

Увесь свет — зямля і мора, Ўсё жывое у прасторы, Выслаўляйце міласць Божу — Заспявайце песню гожу. Бійця нізкія паклоны Прад Хрыстусам утаёным; Бо ў гэтай крошцы хлеба Ёсць праўдзівы Бог, із неба.

Падумаю: Пан Езус дужа цешыцца, калі Яго наведваю ў касцёле, калі яго часта прымаю, аб Ім помню. Ён хоча жыць з намі. як калісці ў небе будзе разам жыць. Ён хоча, каб я Яго любіў вышэй за ўсё на свеце.

 

ПАН ЕЗУС НАЗНАЧАЕ ПАСТЫРАЎ СВАЙМУ КАСЦЁЛУ

Пан Езус сказаў Апосталам: «Дадзена Мне ўся ўлада ў небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа. Вучыце іх берагчы ўсё, што Я вам загадаў. А Я з вамі ўсе дні аж да канца свету» (Мт. 28, 18-20).

Пан Езус паручыў Апосталам і іх намеснікам вучыць народ Божы таму, што Пан Бог аб'явіў, усьвячаць яго, кіраваць і апекавацца ім.

Пан Езус выбраў св. Пятра сваім Намеснікам. Перадаў яму найвышэшую ўладу ў сваім касцёле. Намеснікам св. Пятра ёсць Біскуп Рымскі, Айцец сьвяты, Папа (Папеж).

Намесьнікамі Апосталаў — Біскупы, якія разам з Папаю кіруюць Касцёлам. Біскупам памагаюць і з імі супрацоўнічаюць святары. Папа, біскупы, святары і вернікі твораць Люд Божы, Касцёл Каталіцкі. У кожнай св. Імшы молімся за Айца сьвятога (Папу), Біскупа і за ўвесь Люд Божы.

Падумаю: Які добры Пан Езус, што не пакінуў нас саміх, але паручыў нас Айцу Святому і Біскупам. Буду дзякаваць за гэта дабрадзейства.

 

ПАН ЕЗУС ВЯРТАЕЦЦА ДА АЙЦА

У сорак дзён па сваім уваскрашэнні Пан Езус у апошні раз паказаўся сваім вучням. Загадаў ім, каб не пакідалі Ерусалім, пакуль не атрымаюць дароў Духа Святога. Потым пайшоў Пан Езус з вучнямі на гару Аліўную. Там на вачах прысутных, узыйшоў у неба.

Калі яны пільна ўглядаліся ў Яго, як узыходзіў у неба, з'явіліся дзве постаці ў белым адзенні дый сказалі: «Галілейцы, чаму стаіце і ўглядаецеся ў неба? Гэты Езус, узяты ад вас у неба. Прыйдзе таксама, як бачылі Яго ўзыходзячага ў неба» (Дз. Ап. 1, 9).

У канцы свету з'явіцца Пан Езус і будзе судзіць людзей. Па смерці чалавека душа ідзе на суд Асаблівы. А пры канцы свету будзе Апошні суд. Хто з'яднаны з Панам Богам, мілуе Яго, спаўняе Яго волю, той па смерці пойдзе ў неба.

Урачыстасць Ушэсця (У неба ўзыходу) Пана Езуса святкуем у сорак дзён па Вялікадні. Праўду аб Ушэсці вызнаём у «Веру»: «які узыйшоў у неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памёршых».

Падумаю: Я таксама павінен быць у небе. Які добры ёсць Пан Езус, бо хоча, каб і я быў у небе.

 

ПАН ЕЗУС ЗСЫЛАЕ ДУХА СВЯТОГА

«Калі надыйшоў дзень Пяцідзесятніцы, знаходзіліся Апосталы і Марыя Маці Езуса разам на тым самым месцы (у Вячэрніку). Раптам паўстаў шум з неба... Паказаліся ім як бы языкі полымя, якія раздзяліліся, і на кожным з іх супачыў (спусціўся) адзін. Усе былі напоўнены Духам Святым» (Дз. Ап. 2, 1-4).

Дух Святы ёсьць трэцяй асобай Прасвятой Тройцы.

Дух Святы сыходзіць на кожнага з нас у час Святога Хрышчэння, а асаблівым чынам ў сакраманце Канфірмацыі (Крыжмавання). Дух Сьвяты яднае нас з Хрыстусом і між сабой, калі ў святой Імшы прымаем святую Камунію.

Дух Святы асвячае Касцёл Святы ў пераказе нам навукі Пана Езуса. Кіруе Касцёлам, каб трываў да канца свету і ажыўляе яго.

Урачыстасць «Сёмухі», саслання Духа Святога святкуем у сёмую нядзелю па Вялікадні (таму «Сёмуха»).

Падумаю: Дух Святы ёсць ва мне праз асвячаючую ласку Буду маліцца да Духа Святога такімі словамі:

Прыйдзі, Дух Святы, напоўні сэрцы Тваіх Вернікаў, і агонь міласці Тваёй запалі ў іх.

 

НАЙСВЯЦЕЙШАЯ ДЗЕВА МАРЫЯ Ў НЕБА ЎЗЯТАЯ

Па  Ушэсці  Пана  Езуса  Найсвяцейшая  Дзева  Марыя  жыла  яшчэ  на  зямлі  нейкі час.

Калі Маці Божая памерла, то з душой і целам была ўзята ў неба.

Найсвяцейшая Дзева Марыя ў небе вельмі шчаслівая, моліцца, заступаецца за нас, апякуецца намі. Касцёл святы ўстанавіў шмат святаў на чэсьць, і ўшанаванне Маці Божай. Абвясьціў Яе Маткай Касцёла. Урачыстасць Унебаўзяцьця Найсв. Дзевы Марыі святкуем 15 жніўня. У гэты дзень прыносім у касцёл кветкі, зёлкі,плады, збожжа, а святар іх асвячае. Свята Н. Д. Марыі, Маці Касцёла, Касцёл ўстанавіў святкаваць у панядзелак па Сёмусе.

Маці Божаю хвалім песнямі.

Матачка Божая, Матачка Добрая, Бедныя дзеці мы клічам Цябе; Песняй пакорнай мольбы складаючы, Сэрцы свае аддаём мы Табе.

Падумаю: Маю ў небе Найсвяцейшую Дзеву Марыю сваю Найсвяцейшую Маці. Буду прасіць Яе апекі, буду любіць Яе.

 

ПАН ЕЗУС ДАЕ НАМ СВЯТЫХ, КАБ IX НАСЛЕДАВАЛІ

На святым Хрышчэнні дзіця атрымоўвае імя якога небудзь - Святога. Гэты святы ёсць нашым Апякунам у Бога. Молімся мы да свайго Апякуна, Патрона, каб упрашаў нам ласкі ў Пана Езуса ды апякаваўся намі. Маем многа Апякуноў дзяцей і моладзі: Святога Станіслава Костку, св. Казіміра, каралевіча, святую Тэрэсу і шмат другіх: Мы павінны пацікавіцца, пазнаць іх жыцьцё, дабрадзейнасці, наследаваць іх.

Падумаю: У чым хачу наследаваць майго Патрона, аднаіменніка?

У дзень Імянін буду маліцца да свайго Патрона.

П.: Каго ўшаноўваем як Святога?

Ад.: Як Святога ўшаноўваем таго чалавека, які калі яшчэ жыў на зямлі, вельмі кахаў Бога і людзей, а па смерці святы Касцёл абвясціў, што гэты чалавек знаходзіцца ў небе і ёсць патрэба яго ўшаноўваць.

 

ПРЫЙДЗІ, ЕЗУСЕ!

Праз святое Хрышчэнне пасылае Пан Езус у нашыя душы Духа Святога, рабіць нас сваімі дзяцмі і членамі Касцёла.

У Касцёле вучыць Пан Езус чаго патрэба нам, каб мы былі з Ім спалучаны тут на зямлі, а пасля смерці ў хвале нябеснай.

Яднаемся з Езусам Хрыстусам праз веру, любоў да Бога і бліжніх, выпаўненне загадаў, а таксама праз яднанне з Ім у святых сакрамантах.

Пан Езус патрабуе ад нас таксама паслухмянасці Касцёлу. Пан Езус сказаў Апосталам: «Хто вас слухае, Мяне слухае, хто вамі пагарджае, Мною пагарджае».

Пан Езус заўсёды знаходзіцца для нас ў Сакраменце Эўхарыстыі, і хоча, каб мы прыходзілі да Яго.

Дзякуем Табе, Езусе Хрыстусе, за Тваю даброту, любоў і ахвяру. Хочам прыняць Цябе ў святой Камуніі.

Прыйдзі, Пан Езус, да нас.

Падзякуем Пану Езусу за тое, што мы маглі праз навуку рэлігіі падрыхтавацца да Споведзі і святой Камуніі.

 

Hosted by uCoz