Літанія да ўсіх Святых (Паралітургічная)

І. Просьбы, скіраваныя да Бога

Кірые, элейсон.      Кірые, элейсон.
Хрыстэ, элейсон.   Хрыстэ, элейсон.
Кірые, элейсон.      Кірые, элейсон.

Ойча з неба, Божа,                         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,     – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                         
– змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,       
– змілуйся над намі.

ІІ. Просьбы аб заступніцтве святых

Святая Марыя,                 – маліся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамі,
Святыя Міхале, Габрыэлю і Рафале,  
– маліцеся за нас.
Усе святыя Анёлы,                              – малiцеся за нас.

Патрыярхі і прарокі

Святы Абрагаме,          – маліся за нас.
Святы Майсею,
Святы Ілля,
Святы Яне Хрысціцелю,
Святы Юзэфе,
Усе святыя патрыярхі і прарокі,    
– малiцеся за нас.

Апосталы і вучні

Святыя Пётра і Паўле,    – маліцеся за нас.
Святы Андрэю,
               – маліся за нас.
Святыя Яне і Якубе,        
– маліцеся за нас.
Святы Тамашу,      
         – маліся за нас.
Святы Мацвею,
Усе святыя апосталы,
Святы Лука,
Святы Марку,
Святы Барнаба,
Святая Марыя Магдалена,
– маліся за нас.
Усе святыя вучні Пана,      – маліцеся за нас.

Мучанікі

Святы Стэфане,                     – маліся за нас.
Святы Ігнацыю з Антыёхіі,
Святы Палікарпе,
Святы Юстыне,
Святы Лаўрэнцію,
Святы Кіпрыяне,
Святы Баніфацыю,
.
Святы Язафаце,
Святы Андрэю Баболя,
Святы Максімільяне Марыя Кольбэ,
Святы Томас Бекет,           
             – маліся за нас.
Святыя Джон Фішар і Томас Мор, – маліцеся за нас.
Святы Павел Мікі,                            – маліся за нас.
Святыя Жан дэ Брэбёф і Ісаак Жог,
Святы Пётра Шанэль,
Святы Каралю Луанга,
Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта,
Святая Агнешка,
Святая Марыя Гарэці,          
           – маліся за нас.
Усе святыя мучанікі,                
        – маліцеся за нас.

Біскупы і доктары Касцёла

Святыя Лявоне і Грыгорыю,          маліцеся за нас.
Святы Амброзію,                             
– маліся за нас.
Святы Гераніме,
Святы Аўгустыне,
Святы Атаназію,
Святыя Базылю і Грыгорыю Назіянзскі,   
– маліцеся за нас.
Святы Яне Хрызастоме,                   
– маліся за нас.
Святы Марціне,
Святы Патрыку,
Святыя Кірыле і Мятодзе,     
          – маліцеся за нас.
Святы Каралю Барамей,                  – маліся за нас.
Святы Францішку Сальскі,
Святы Пій Дзесяты,                         
маліся за нас.

Святары і законнікі

Святы Антонію,                               – маліся за нас.
Святы Бэнэдыкце,
Святы Бэрнардзе,
Святыя Францішку і Дамініку,
Святы Тамашу Аквінскі,
Святы Ігнацыю Лаёла,
Святы Францішку Ксавэрыю,
Святы Вінцэнты дэ Поль,
Святы Яне Марыя Віянэй,
Святы Яне Боско,
Святая Кацярына Сіенская,
Святая Тэрэза Авільская,
Святая Ружа Лімская,                      
– маліся за нас.

Святыя

Святы Людвіку,                              – маліся за нас.
Святы Казіміру,
Святая Моніка,
Святая Альжбета Венгерская,
Усе святыя Божыя,                       
 – маліцеся за нас.

ІІІ. Просьбы, скіраваныя да Хрыста

Альбо А

Будзь да нас літасцівы,                  – выбаў нас, Пане.
Ад усяго злога
Ад усялякага грэху
.
Ад подступаў шатана
Ад гневу, нянавісці і ўсялякай злой волі
Ад смерці вечнай
Праз Уцелаўленне Тваё
Праз нараджэнне Тваё
Праз хрост і святы пост Твой
Праз крыж і муку Тваю
Праз смерць і пахаванне Тваё
Праз святое ўваскрасенне Тваё
Праз цудоўнае ўнебаўшэсце Тваё
Праз спасланне Духа Святога
Праз хвалебнае прыйсце Тваё
    – выбаў нас, Пане.

Альбо Б

Хрыстэ, Сыне Бога жывога,          – змілуйся над намі.
Які прыйшоў на гэты свет,
Які вісеў на крыжы,
Які памёр за нас,
Які ляжаў у гробе,
Які змёртвыхпаўстаў,
Які ўзышоў на неба,
Які на апосталаў спаслаў Духа Святога,
Які сядзіш праваруч Айца,
Які прыйдзеш судзіць жывых і памерлых,
 – змілуйся над намі.

IV. Просьбы ў розных патрэбах

Альбо А

Адпусціць нам грахі май ласку,     – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нас да шчырага пакаяння прывесці май ласку,
Нас у святой службе Тваёй умацаваць май ласку,
Усім дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку,
Ураджай зямлі даць і зберагчы яго май ласку,
                                                          – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Альбо Б

Ад нас кару адвесці май ласку,      – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку,
Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы выратаваць май ласку,
Усім верным памерлым вечны супакой даць май ласку,
Свет ад заразы, голаду і вайны захаваць май ласку,
Увесь народ хрысціянскі супакоем і еднасцю адарыць май ласку,
                                                         
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.

С (заўсёды чытаецца)

Касцёл Твой святы берагчы і кіраваць ім май ласку,
          
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Айца Святога і ўсё духавенства берагчы ў святой пабожнасці май ласку,
          – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усіх вернікаў Хрыстовых адарыць адзінствам май ласку,
          
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усіх людзей да святла Евангелля давесці май ласку,
          
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.

V. Заканчэнне

Альбо А

Хрыстэ, пачуй нас,          Хрыстэ, пачуй нас.
Хрыстэ, выслухай нас,    Хрыстэ, выслухай нас.

Альбо Б

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
    – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    
– змілуйся над намі.

Малітва

Альбо А

     Божа, прытулак наш і сіла, крыніца нашай пабожнасці, выслухай пакорныя малітвы свайго Касцёла і ўчыні, каб мы атрымалі ўсё, аб чым Цябе з даверам просім. Праз Хрыста, Пана нашага.

Усе: Амэн.

Альбо Б

Божа, Ты бачыш, што мы часта паддаемся слабасцям, учыні ласкава, каб прыклад святых умацаваў нас у любові да Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе:
Амэн.

Літанія да ўсіх Святых (Літургічная)

Кірые, элейсон.          Кірые, элейсон.
Хрыстэ, элейсон.       Хрыстэ, элейсон.
Кірые, элейсон.          Кірые, элейсон.

Святая Марыя, Маці Божая,          – маліся за нас.
Святы Міхале,
Святыя Анёлы Божыя,                  
– маліцеся за нас.
Святы Яне Хрысціцелю,               
– маліся за нас.
Святы Юзэфе,
Святыя Пётра і Паўле,
                   – маліцеся за нас.
Святы Андрэю,                              – маліся за нас.
Святы Яне,
Святая Марыя Магдалена,
Святы Стэфане,
Святы Ігнацыю з Антыёхіі,
Святы Лаўрэнцію,
Святы Язафаце,
Святы Андрэю Баболя,
Святы Максімільяне Марыя Кольбэ,
Святая Пэрпэтуя і Фэліцыта,
Святая Агнешка,
Святы Грыгорыю,
Святы Аўгустыне,
Святы Атаназію,
Святы Базылю,
Святы Марціне,
Святы Бэнэдыкце,
Святыя Францішку і Дамініку,
     – маліцеся за нас.
Святы Францішку Ксавэрыю,
     – маліся за нас.
Святы Яне Марыя Віянэй,
Святая Кацярына Сіенская,
Святая Тэрэза ад Езуса,
Святы Казіміру,
Усе святыя Божыя,

Будзь да нас літасцівы,               – выбаў нас, Пане.
Ад усяго злога 
Ад усялякага грэху
Ад смерці вечнай
Праз уцелаўленне Тваё
Праз смерць і ўваскрасенне Твае
Праз спасланне Духа Святога    
– выбаў нас, Пане.
Мы, грэшныя, Цябе просім,        
– выслухай нас, Пане.

Касцёл Твой святы берагчы і кіраваць ім май ласку,
          – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Айца Святога і ўсё духавенства берагчы ў святой пабожнасці май ласку,
          – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Увесь народ хрысціянскі супакоем і еднасцю адарыць май ласку,
          
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нас у святой службе Тваёй умацаваць май ласку,
          – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Езу, Сыне Бога жывога,
          
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Хрыстэ, пачуй нас.          Хрыстэ, пачуй нас.
Хрыстэ, выслухай нас.    
Хрыстэ, выслухай нас.

   Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By

 

Hosted by uCoz