ЛІТАНІЯ ДА ПЯЦІ РАНАЎ ЕЗУСА ХРЫСТА

Кірые, элейсон,         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,    Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                      – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,  – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,     – змілуйся над намі.

Езу, Ахвяра перапрашэння за грахі нашыя,     – змілуйся над намі.
Езу, Ты пажадаў стаць нашым братам,
Езу, Ты аж да смерці нас палюбіў,
Езу, Ты прыняў смерць на крыжы за нашыя правіны,
Езу, Тваё цела з ног і да галавы было ўсё зраненае,
Езу, праз Твае раны мы атрымалі аздараўленне,
Езу, Ты увесь свет паяднаў сваёю Крывёю,
Езу, Ты выбавіў нас сваёю Крывёю і са скарбніцы Айцоўскай ласкі здабыў для нас адпушчэнне грахоў,                                  – змілуйся над намі.
Езу, Ты запісаў нас Крывёю на сваіх руках,
Езу, Ты паказаў нам шлях збаўлення сваімі прабітымі нагамі,
Езу, з Твайго прабітага боку выцеклі кроў і вада,
Езу, пасля Твайго хвалебнага ўваскрасення Ты паказаў Апосталам сляды ад ранаў,                                                              – змілуйся над намі.
Езу, у апошні судны дзень Ты пакажаш свае раны справядлівым на суцяшэнне, а асуджаным на пострах,                                  – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,         — даруй нам, Езу.
Будзь да нас літасцівы,         — выслухай нас, Езу.

Ад усяго злога,                       — выбаў нас, Езу.
Ад няўдзячнага і нячулага сэрца,
Ад недаверу і абыякавасці,
Ад нецярплівасці ў цяжкасцях,
Ад усялякіх дрэнных жаданняў,
Ад небяспечных спакусаў,
У хвіліну смерці,
Праз Муку Тваю,
Праз пакуты Твае,                 — выбаў нас, Езу.

Мы, грэшныя, просім Цябе,  — выслухай нас, Езу.
Каб праз Твае пяць ранаў былі загладжаны злачынствы нашых думак, просім Цябе,                                       — выслухай нас, Езу.
Каб Твае прабітыя рукі кіравалі справамі нашых рук згодна з Божаю воляю і прывялі іх да шчаслівага выніку, просім Цябе,
Каб рана Твайго боку стала для нас месцам прытулку, просім Цябе,
Каб кроў і вада, якія выцеклі з раны Твайго боку, сталі для нас крыніцаю збаўлення і вечнага шчасця, просім Цябе,
                                                 — выслухай нас, Езу.
Каб з Магдаленаю мы маглі слязьмі пакаяння абмываць Твае ногі, просім Цябе,
 Каб мы скіроўвалі нашыя крокі згодна з Тваім словам і ніколі не збочвалі са сцежкі Тваіх запаведзяў, просім Цябе,  — выслухай нас, Езу.
Каб мы ва ўсіх прыгнётах і спакусах маглі знайсці дапамогу і суцяшэнне ў Тваіх пяці ранах, просім Цябе,          — выслухай нас, Езу.
Каб мы, як ушанавальнікі Тваіх пяці ранаў, у спакоі аддалі духа на смяротным ложы, просім Цябе,                  — выслухай нас, Езу.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    – змілуйся над намі.

С.: Прабілі рукі і ногі Яго.
Усе: А адзін з жаўнераў прабіў Яму бок.

Молімся.
Божа, Ты праз муку Твайго Сына абудзіў у нас надзею жыцця вечнага, у якое мы верым. Пакорна просім Цябе, учыні, каб праз Яго ўваскрасенне мы дасягнулі мэты нашых імкненняў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Hosted by uCoz