Літанія да Найсвяцейшай Тройцы

(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,   – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                        – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
      – змілуйся над намі.

Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, праз якога і ў якім усё існуе,
                                                          – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, які Провідам сваім як Айцец усім кіруеш,                                             – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, літасцівы, цярплівы і вялікай міласэрнасці,                                  – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, Валадар над валадарамі, Пан над усімі пануючымі,                          – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, які не жадаеш згубы грэшнага чалавека,                                         – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, які тых, хто пакутуе, атуляеш сваёю ласкаю,
                                            – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, імя якога – Заўсёдная Міласэрнасць,
                                                          – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,     – даруй нам, Пане.
Будзь да нас літасцівы,     – выслухай нас, Пане.

Ад зла ўсялякага                                            – выбаў нас, Пане.
Ад пажару, голаду, вайны і заразы              – выбаў нас, Пане.
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці          – выбаў нас, Пане.
Праз усемагутнасць Тваю, Бога Айца і Стварыцеля нашага,
                                                                          
– выбаў нас, Пане.
Праз Уцелаўленне, муку і смерць Тваю, Бога Сына, Збавіцеля нашага,
                                                                          – выбаў нас, Пане.
Праз асвячэнне Тваё, Бога Духа Святога, Суцяшальніка нашага,
                                                                         – выбаў нас, Пане.
Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых Тваіх
                                                                         
– выбаў нас, Пане.

Мы, нягодныя стварэнні Твае, просім Цябе   – выслухай нас, Пане.
Каб мы Цябе, Бога нашага, усім сэрцам, усёю душою і ўсёю моцаю нашаю любілі,                                           
          – выслухай нас, Пане.
Каб мы запаведзі Твае і навуку верна захоўвалі, – выслухай нас, Пане.
Каб згоду і супакой паміж уладаю і людзьмі Ты памножыць меў ласку,
                                                                                – выслухай нас, Пане.
Каб край наш ад усялякіх суровых пакаранняў Тваёй справядлівасці захаваць меў ласку,                                             – выслухай нас, Пане.
Каб нам грахі нашыя адпусціць і да хвалы Твайго Валадарства прыняць меў ласку,                                                             – выслухай нас, Пане.

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,    – даруй нам, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,    – выслухай нас, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,    – змілуйся над намі.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, які даў сваім слугам у вызнаванні сапраўднай веры пазнаць хвалу Тройцы вечнай і ў сіле велічы ўслаўляць еднасць Боскасці, пакорна просім, каб мы сілаю гэтай веры заўсёды былі захаваныя ад усялякай небяспекі. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Усе
: Амэн.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Hosted by uCoz