Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Кірые,
элейсон, Хрыстэ,
элейсон, Кірые, элейсон. Ойча з
неба, Божа,
– змілуйся над намі. Сэрца
Езуса, Сына Айца
Спрадвечнага,
–
змілуйся над намі. Баранку
Божы, які бярэш на сябе грахі свету, –
даруй нам, Пане. С.: Езу лагодны і
пакорны сэрцам, Молімся:
Усемагутны вечны Божа, узглянь на Сэрца Наймілейшага Сына свайго, на хвалу
і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто
просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста, які
з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя.
С.: О Езу
Наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, узглянь на тых, хто пакорна
схіляецца да падножжа Твайго алтара. С.: Сёння кожны з нас
шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з
Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе,
пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу
найласкавейшы, і прытулі ўсіх да Святога Сэрца свайго. Валадаром будзь
нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступілі ад Цябе, але і
сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі. С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас. Усе: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.
Пане Езу Хрыстэ, наш Збавіцель! Ты прыйшоў на свет, каб запаліць на зямлі агонь Божай любові і хацеў, каб ён запалаў у кожным сэрцы. Ты хочаш зрабіць гэта таксама праз сем’і, якія будуць жыць паводле Евангелля. Да такіх сем’яў хочам належаць і мы. Таму сёння Сэрцу Твайму, якое так нас палюбіла, прысвячаем назаўсёды нашу сям’ю. Аддаем Табе наш розум, натхнёныя шчырай і жывой верай. Аддаем Табе нашую волю і сэрцы, прымаючы Твае запаведзі. Хочам заўсёды жыць Тваім жыццём, як галінкі вінаградніка, захоўваць асвячальную ласку, яднацца з Табою ў штодзённай малітве, у Ахвяры і Святой Камуніі. У лучнасці з Касцёлам і яго пастырамі будзем змагацца з грахом, бараніць святасць сужэнства і зачатага жыцця, клапаціцца пра хрысціянскае выхаванне моладзі. Будзем абараняць сям’ю ад п’янства, распусты і нянавісці. Будзь для нас, Езу Хрыстэ, Валадаром і паяднаннем нашых сэрцаў. Благаславі нашую працу і адпачынак, нашыя поспехі і няўдачы. Учыні, каб нашая сям’я, паяднаная з Табою, праслаўляла ў небе Тваю міласэрнасць. Амэн. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова. |