Літанія да Найдаражэйшай
Крыві
Пана нашага Езуса
Хрыста
Кірые,
элейсон, Хрыстэ,
элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй
нас, Хрыстэ,
выслухай нас.
Ойча з
неба,
Божа,
–
змілуйся над намі. Сыне,
Адкупіцель свету, Божа, –
змілуйся над намі. Духу Святы,
Божа,
–
змілуйся над намі. Святая Тройца,
Адзіны Божа, –
змілуйся над намі.
Кроў
Хрыста, Адзінароднага Сына Айца Спрадвечнага, –
выбаў нас. Кроў Хрыста,
уцелаўлёнага Слова Божага, Кроў Хрыста, Новага і Вечнага
Запавету, Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю пры кананні ў Садзе
Аліўным, Кроў Хрыста, якая сцякала пры бічаванні, Кроў Хрыста, якая
сачылася з-пад цярнёвай кароны, Кроў Хрыста, на Крыжы пралітая, Кроў
Хрыста, расплата за нашае збавенне, Кроў Хрыста, без якой няма
прабачэння, Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі поіць і ачышчае
душы, Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці, Кроў Хрыста, якая перамагае
злых духаў, Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў, Кроў Хрыста, моц
веравызнаўцаў, Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў, Кроў Хрыста,
падтрымка ў небяспецы, Кроў Хрыста, прахалода працуючых, Кроў
Хрыста, суцяшэнне смуткуючых, Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні, Кроў
Хрыста, палёгка паміраючых, Кроў Хрыста, супакой і радасць сэрцаў
нашых, Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага, Кроў Хрыста, збавенне
душаў чыстцовых, Кроў Хрыста, усялякай хвалы і
пашанынайдастойнейшая, –
выбаў нас.
Баранку
Божы, які бярэш на сябе грахі
свету, –
даруй нам, Пане. Баранку Божы, які
бярэш на сябе грахі свету, –
выслухай нас, Пане. Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі
свету, –
змілуйся над намі.
С.: Адкупіў Ты нас,
Пане, Крывёю сваёю. Усе: І
ўчыніў нас Валадарствам Бога нашага.
Молімся: Усемагутны вечны
Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз Кроў
Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна
ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага
на зямлі, каб радавацца вечным шчасцем у небе. Праз Хрыста, Пана
нашага.
Усе: Амэн.
Пры
выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By
абавязкова |