Літанія да Найсвяцейшага Імені Езус

Кірые, элейсон,         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Езу, пачуй нас,          Езу, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,                           – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,      
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзіны Божа,

Езу, Сыне Бога жывога,            – змілуйся над намі.
Езу, адлюстраванне Айца,
Езу, яснасць святла вечнага,
Езу, Валадару хвалы,
Езу, Сонца справядлівасці,
Езу, Сыне Панны Марыі,
Езу наймілейшы,
Езу найцудоўнейшы,
Езу, Божа моцны,
Езу, Ойча будучага свету,
Езу, Вястуне Вялікай Рады,
Езу наймагутнейшы,
Езу найцярплівейшы,
Езу найпаслухмянейшы,
Езу ціхі і пакорны сэрцам,
.
Езу, узор чысціні,
Езу, які любіш нас,
Езу, Божа супакою,
Езу, даўца жыцця,
Езу, узор цнотаў,
Езу, які прагнеш душаў нашых,
Езу, Божа наш,
Езу, прытулак наш,
Езу, Ойча ўбогіх,
Езу, скарбе верных,
Езу, добры Пастыр,
Езу, святло праўдзівае,
Езу, мудрасць спрадвечная,
Езу, дабрыня бязмежная,
Езу, дарога і жыццё нашае,
Езу, радасць Анёлаў,
Езу, Валадар патрыярхаў,
Езу, Настаўнік апосталаў,
Езу, Вучыцель евангелістаў,
Езу, мужнасць мучанікаў,
Езу, святло веравызнаўцаў,
Езу, чыстасць паннаў,
Езу, карона ўсіх святых,    
– змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,      – даруй нам, Езу.
Будзь да нас літасцівы,      – выслухай нас, Езу.

Ад усяго злога                     – выбаў нас, Езу.
Ад граху ўсялякага
Ад гневу Твайго
Ад подступаў шатана
Ад духа нячыстасці
Ад смерці вечнай
Ад занядбання натхненняў Тваіх
Праз таямніцу святога Уцелаўлення Твайго
Праз нараджэнне Тваё
Праз дзяцінства Тваё,
Праз найсвяцейшае жыццё Тваё
Праз труды Твае
.
Праз крывавы пот і муку Тваю
Праз крыж і пакінутасць Твае
Праз знясіленасць Тваю
Праз смерць і пахаванне Тваё
Праз уваскрасенне Тваё
Праз унебаўшэсце Тваё
Праз Тваё ўстанаўленне Найсвяцейшай Эўхарыстыі,
Праз радасці Твае
Праз хвалу Тваю
          – выбаў нас, Езу.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          – даруй нам, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          – выслухай нас, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          – змілуйся над намі, Езу.

С.: Езу, пачуй нас,
Усе:
Езу, выслухай нас.

Молімся: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў: «Прасіце і атрымаеце, шукайце і знойдзеце, стукайце і будзе адчынена вам», дай нам, просім, адчуць любоў Тваю, каб мы ўсім сэрцам, словамі і ўчынкамі любілі Цябе і ніколі не пераставалі праслаўляць Цябе. Адары нас, Пане Езу, бояззю і бясконцай любоўю да святога імя Твайго, бо Ты ніколі не пакідаеш без апекі тых, каго ўзмацняеш у трываласці любові сваёй. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Усе:
Амэн.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Hosted by uCoz