Літанія прысвячэння сябе Маці Божай Фацімскай (паводле Яна Паўла II -Фаціма, 13 мая 1991 г.)
Маці Адкупіцеля... Зорка мора, да неба сцежка найпрасцейшая, Ты — пераходная брама да вечнага раю... Цябе мы просім, май ласку падтрымаць народ, які падае, які ў грахах сваіх патанае, які нрагне з іх паўстаць. Сёння, сабраныя каля Цябе, Маці Хрыста і Маці Касцёла, яшчэ раз звяртасмся да Цябе, каб падзякаваць за ўсё, што Ты ўчыніла на працягу гэтых цяжкіх гадоў для Касцёла, для кожнага з нас і ўсяго чалавецтва. Дзякуем Табе, Фацімская Пані. Маці Хрыстова і Маці Касцёла! Сёння
мы сабраліся тут, каб падзякаваць за тое, што была для нас Маці. Дзякуем Табе, Фацімская Пані. Маці Місійнага Касцёла, які ідзе зямным шляхам у трэцяе тысячагоддзе хрысціянства, дзякуем Табе за Тваю вандроўку з намі. Дзякуем Табе, Фацімская Пані.
Маці людзей, дзякуем Табе за нястомную апеку, якая дазволіла нам пазбегнуць катастрофаў і
непазбежных спусташэнняў,
пасадзейнічала Дзякуем Табе, Фацімская Пані. Маці народаў, дзякуем Табе за нечаканыя перамены, якія вярнулі веру ў будучыню народам, што занадта доўга знаходзіліся пад прыгнётам і прыніжэннем. Дзякуем Табе, Фацімская Пані. Маці жыцця, дзякуем Табе за шматлікія знакі, якія сведчаць пра тое, што Ты з намі, што Ты ахоўваеш нас ад зла і ад моцы смерці. Дзякуем Табе, Фацімская Пані. Маці жыцця, дзякуем Табе за тое, што Ты 13 мая 1981 года асаблівым чынам была Побач з Янам Паўлам II, які адчуваў Тваю прысутнасць і апеку. Дзякуем Табе, Фацімская Пані. Маці кожнага чалавека, Ты змагаешся за жыццё, якое не ведае смерці, дзякуем Табе, што Ты падтрымліваеш нас у гэтым змаганні. Дзякуем Табе, Фацімская Пані.
Маці чалавецтва, адкупленага крывёю Хрыста, пакажы, што Ты — Маці. — Маці дасканалай любові, — Маці Надзеі і Спакою, — Святая Маці Адкупіцсля, — Няспынна паказвай, што Ты —
Маці ўсіх, бо свет Маці ўбогіх, пакажы, што Ты — Маці. — Таго, хто памірае ад голаду, — таго, хто смяротна хворы, — таго, каго напаткалі зло і несправядлівасць, — таго, хто не знаходзіць працы, — таго, хто бяздомны і каму няма дзе прытуліцца, — таго, хто зносіць прыгнёт, каго эксплуатуюць, — таго, хто здалёк ад Бога ў роспачы і дарэмна — усіх
тых, хто абараняе жыццё, якое з'яўляецца
Пастанаўляем ісці з Табою за Хрыстом, Адкупі- целем чалавека Дапамажы нам, Марыя! — Няхай нас не абцяжарвае стома, — няхай праца не замаруджвае нашыя крокі, — няхай перашкоды не заглушаюць нашай адвагі, — Марыя, дай свету Хрыста, які з'яўляецца нашым спакоем. Няхай народы не дзеляць ужо нянавісць і жаданне помсты. Няхай жа свет не паддасца міражам ілжывага дабрабыту, які забівае годнасць асобы і пастаянна падвяргае рызыцы ўсё стварэнне. Дбай, Марыя, пра нашую вандроўку і ўчыні, каб мы ў небе, поўныя радасці, сузіралі Твайго Сына. Амэн. |