Літанія
да Беззаганнага Сэрца Марыі
(для
прыватнага чытання)
Кірые,
элейсон, Хрыстэ,
элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй
нас, Хрыстэ,
выслухай нас.
Ойча з
неба, Божа, –
змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель
свету, Божа, –
змілуйся над намі. Духу Святы,
Божа, –
змілуйся над намі. Святая Тройца,
адзіны
Божа –
змілуйся над намі.
Сэрца
Марыі, пры зачацці грэхам не закранутае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, ласкі
поўнае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, з
Сэрцам Езуса найбліжэй
з’яднанае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
благаславёнае між усімі
сэрцамі, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
найчысцейшае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
найпакорнейшае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
наймілейшае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
годная Святыня Найсвяцейшай Тройцы, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
Святыня Бога ўчалавечанага, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, ад
грэху першароднага
захаванае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, у
адведзінах новымі ласкамі ўпрыгожанае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, пры
нараджэнні Хрыста дзівоснай радасцю напоўненае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, пры
ахвяраванні мечам балесці
пранізанае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, пры
знаходжанні Езуса вельмі ўзрадаванае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, з
Езусам самотным у Садзе Аліўным жальбою ахопленае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, пры
бічаванні Хрыста страшна
змучанае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, пры
ўкаранаванні Хрыста цернямі балесці
прабітае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, пры
нясенні крыжа Хрыстом спачуваннем ахопленае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
дасканалая ахвяра Божай
Любові, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, з
Езусам да крыжа прыбітае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, разам
з Езусам церпячае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, з
памерлым Езусам у смутку пахаванае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, з
уваскрэслым Езусам радасцю ажыўленае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, пры
Унебаўшэсці Езуса радасцю
напоўненае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
пры спасланні Духа Святога зноў асвячонае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, пры
ўнебаўзяцці над усімі святымі
ўзвышанае, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
суцяшэнне
засмучаных, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
прытулак і надзея
грэшнікаў, –
маліся за нас. Сэрца Марыі,
надзея
паміраючых, –
маліся за нас. Сэрца Марыі, трон
міласэрнасці, –
маліся за нас.
Баранку
Божы, які бярэш на сябе грахі
свету, –
даруй нам, Пане. Баранку Божы, які
бярэш на сябе грахі
свету, –
выслухай нас, Пане. Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету, –
змілуйся над намі.
Хрыстэ,
пачуй нас, Хрыстэ,
выслухай нас. Кірые
элейсон, Хрыстэ
элейсон, Кірые элейсон.
С.: Марыя
Беззаганная, лагодная і пакорная сэрцам. Усе: Учыні
сэрцы нашыя падобнымі да Сэрца Пана Езуса.
Молімся: Божа дабрыні, які
дзеля збаўлення грэшнікаў і дзеля дапамогі ўбогім пажадаў, каб Сэрца Панны
Марыі праз сваю любоў і міласэрнасць было падобным да Божага Сэрца Езуса
Хрыста, Твайго Сына; учыні, каб мы, аддаючы пашану Яе Найцудоўнейшаму
Сэрцу, праз Яе заслугі і заступніцтва заслужылі мець сэрца, падобнае да
Сэрца Езуса. Які жыве і валадарыць на векі вечныя.
Усе: Амэн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў
сайта спасылка на Catholic.By
абавязкова |