ЛІТАНІЯ ДА НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМАНТА (Для прыватнай малітвы)
Кірые элейсон, Хрысце элейсон, Кірые элейсон. Хрысце, пачуй нас, Хрысце, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі. Сыне, Збаўца свету, Божа, змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, змілуйся над намі.
Хлеб жывы, Які сышоў з неба, змілуйся над намі. Зерне пшанічнае выбраных Тваіх, Віно каштоўнае, што нараджае паннаў, Хлеб шчодры, Чыстая ахвяра, Баранак беззаганны, Стол і алтар новазаконны, Спрадвечны пакарм анельскі, Нябесная манна закрытая, Хлеб надістотны, Спрадвечнае слова Айца, якое стала Целам і пасялілася сярод нас, Таямніца веры, Цудоўны і самы праслаўлены Сакрамант, Ахвяра найсвяцейшая, Праўдзівае ўпрошванне за жывых і памерлых, Незразумелы цуд, Нябесныя лекі грэшных, Памятка найсвяцейшай Пакуты Пана, Напамін, які перавышае ўсе дары, Найдаражэйшая памяткі Божай любові, Хлеб, моцай Слова пераменены ў Цела, Некрывавая Ахвяра, Сакрамант невыслаўленай Божай ласкавасці, Пасілак і наталенне чыстых душаў, Падарожнае атрыманне моцы тых,хто ў Пану памірае, Напамін будучай хвалы, Найсвяцейшая Эўхарыстыя, Крыніца ўсялякіх ласкаў, Задатак вечнага шчасця, змілуйся над намі,
Будзь да нас літасцівы, даруй нам, Пане. Будзь да нас літасцівы, выслухай нас, Пане.
Ад усяго злога, збаў нас, Пане. Ад нягоднага спажывання Цела і Крыві Тваёй, Ад пагарды і пажадлівасці, Ад вечнай загубы, Праз тое вялікае прагненне, якім Велікоднага Баранка з вучнямі сваімі жадаў спажываць, Праз глыбокую пакору, з якой мыў ногі сваім вучням, . Праз найсвяцейшую любоў, у якой гэты Божы Сакрамант жадаў устанавіць, Праз усялякія цяжкасці, працу і пакутаванне Тваё, якое Ты ў сваім Целе павінен быў падняць, . Праз пяць ран Твайго Найсвяцейшага Цела, Праз Тваю Найсвяцейшую Кроў, якую за нас і на алтары хацеў пакінуць, збаў нас, Пане
Мы грэшныя, Цябе просім, выслухай нас, Пане. Каб нам веры і набажэнства да гэтага Сакраманта памножыў, Цябе просім, выслухай нас, Пане. Каб нас да частага і збавеннага прыняцця гэтай святой Эўхарыстыі праз праўдзівае спавяданне нашых грахоў пабудзіў і прывёў, Цябе просім, выслухай нас, Пане. Каб нас ад усялякага недаверу і слепаты сэрца захаваў, Цябе просім, выслухай нас, Пане. Каб нас да ўдзелу ў тых каштоўных і нябесных пажыткаў гэтага самага слаўнага Сакраманту прывёў, Цябе просім, выслухай нас, Пане. Каб нас ў гадзіну нашай смерці гэтым нябесным пакармам умацаваў і абараніў, Цябе просім, выслухай нас, Пане. Сыне Божы, Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, Які бярэш на Сябе грахі свету даруй нам, Пане, Баранку Божы, Які бярэш на Сябе грахі свету, выслухай нас, Пане, Баранку Божы, Які бярэш на Сябе грахі свету, змілуйся над намі.
С: Хлеб з неба ім даў. Усе.: Які мае ў сабе ўсялякую слодыч.
Молімся Божа, Які нам ў Сакраманце цудоўнай памятцы Тваёй пакуты пакінуў, дай нам, просім, каб мы так Цела, як і Кроў Тваю святых таямніцаў спажывалі, каб мы збаўлення нашага пажытак адчуваць маглі, Які з Айцом і Духам Святым жывеш і валадарыш, Бог у Тройцы Святой адзіны на векі вечныя. Амэн. |