Літанія
да Божай Міласэрнасці
Кірые,
элейсон, Хрыстэ,
элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй
нас, Хрыстэ,
выслухай нас.
Ойча з
неба,
Божа, –
змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель
свету, Божа, –
змілуйся над намі. Духу Святы,
Божа, –
змілуйся над намі. Святая Тройца,
Адзіны Божа, –
змілуйся над намі.
Міласэрнасць
Божая, бязмежная годнасць Творцы,
–
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, найбольшая дасканаласць
Адкупіцеля, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, неспасцігальная любоў Асвяціцеля, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, незразуметая таямніца Святой
Тройцы, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, праяўленне найвялікшай моцы
Пана, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ў стварэнні духаў
нябесных, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая кліча нас з небыцця да
існавання, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая ахоплівае ўвесь
сусвет, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая адорвае нас несмяротным
жыццём, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая ахоўвае нас ад заслужанага пакарання, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая ўздымае нас з няшчасця
граху, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая апраўдвае нас у Слове
уцелаўлёным, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая струменіць з ранаў Хрыстовых, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая сыходзіць з Сэрца
Езуса, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая дае нам Найсвяцейшую Панну Марыю за Маці
міласэрнасці, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ў аб’яўленні таямніцаў Божых, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ва ўстанаўленні паўсюднага
Касцёла, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ва ўстанаўленні святых
сакрамэнтаў, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ў сакрамэнце хросту і
пакаяння, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ў сакрамэнце алтара і
святарства, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ў пакліканні нас да святой
веры, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ў навяртанні грэшнікаў, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ў асвячэнні
справядлівых, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая ва ўдасканаленні праведнікаў, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, палёгка для хворых і
церпячых, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, суцяшэнне змучаных
сэрцаў, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, надзея для тых, хто ў
роспачы, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, якая спадарожнічае ўсім людзям заўсёды і
ўсюды, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, што апярэджвае нас
ласкамі, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, супакой паміраючых, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, нябесная раскоша збаўленых, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, прахалода і палёгка душаў
чыстцовых, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, карона ўсіх святых, –
давяраем Табе. Міласэрнасць
Божая, невычэрпная крыніца
цудаў, –
давяраем Табе.
Баранку
Божы, які праявіў найбольшую міласэрнасць у адкупленні свету на
крыжы,
–
даруй нам, Пане. Баранку Божы,
які міласэрна ахвяруеш сябе за нас падчас кожнай Святой Імшы,
–
выслухай нас, Пане. Баранку Божы,
які з бясконцай міласэрнасці адпускаеш грахі
нашыя,
–
змілуйся над намі.
С.: Міласэрнасць
Божая па-над усе Яго справы (гл. Пс 145, 9). Усе:
Таму
Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі (гл. Пс 89,
2).
Молімся: Божа,
міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас
ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у
самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам
згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага
Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае
нам міласэрнасць навекі. Усе:
Амэн.
Пры
выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By
абавязкова.
|