Набажэнства
да Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Абяцанні,
якія даў Езус Хрыстус св. Маргарыце Марыі Алякок для тых, хто ўшаноўвае
Яго Боскае Сэрца:
Дам ім
усе неабходныя ласкі.
Згода і
спакой будуць панаваць у іх сем’ях.
Буду
суцяшаць іх у кожным смутку.
Буду для
іх бяспечным прытулкам пры жыцці, а асабліва – пры смерці.
Удзялю
шчодрае благаслаўленне ўсім іхнім пачынанням.
Грэшнікі
знойдуць у Маім Сэрцы крыніцу бясконцай міласэрнасці.
Абыякавыя
душы стануцца адданымі.
Адданыя
душы хутка дойдуць да вышыняў дасканаласці.
Буду
благаслаўляць дамы, дзе будзе знаходзіцца і ўшаноўвацца абраз Майго
Сэрца.
Святарам
дам сілу зрабіць чулымі самыя зацвярдзелыя сэрцы.
Імёны
тых, хто будзе пашыраць гэтае набажэнства, будуць упісаны ў Маё Сэрца і
застануцца ў Ім назаўсёды.
Абяцаю ў шчодрай
міласэрнасці Майго Сэрца, што ўсіх, хто на працягу дзевяці месяцаў у
першыя пятніцы будзе прымаць святую Камунію, Мая ўсемагутная любоў адорыць
ласкаю шчырага пакаяння; што не памруць ні ў стане без Маёй ласкі, ні без
cвятых сакрамэнтаў, і што Сэрца Маё станецца для іх бяспечным прытулкам у
часіну смерці.
Літанія
да Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Кірые,
элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай
нас.
Ойча з
неба, Божа,
– змілуйся над
намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся
над намі. Духу Святы,
Божа,
– змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны
Божа, – змілуйся над намі.
Сэрца
Езуса, Сына Айца Спрадвечнага, –
змілуйся над намі. Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы Маці
Духам Святым створанае, –
змілуйся над намі. Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна
з’яднанае, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, бязмежнай
велічы, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, святыня
Бога, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, сяліба
Найвышэйшага, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, доме Божы і брама
неба, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча
міласці, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, справядлівасці і любові
скарбніца, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, дабрыні і любові
поўнае, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня
бяздонная, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, усялякай хвалы
найдастойнейшае, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, Валадар і з’яднанне ўсіх
сэрцаў, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і
ўмеласці, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, у якім уся паўната
Боства, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, упадабанне Айца
Нябеснага, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе
атрымалі, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, прага адвечных
вышыняў, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай
міласэрнасці, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе
звяртаецца, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, крыніца жыцця і
святасці, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі
нашыя, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, напоўненае
знявагамі, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае,
– змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да
смерці, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, дзідай
прабітае, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага
суцяшэння, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне
нашае, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, супакой і паяднанне
нашае, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі
нашыя, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе
спадзяецца, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе
памірае, – змілуйся над
намі. Сэрца Езуса, радасць усіх святых,
– змілуйся над
намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
–
даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе
грахі свету, – выслухай нас,
Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі
свету, – змілуйся над
намі.
С.: Езу ціхі і пакорны
сэрцам, Н.: Учыні сэрцы нашыя да
Твайго падобнымі.
Молімся: Усемагутны вечны
Божа, глянь на Сэрца наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён
складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй
міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста. Які з Табою жыве і
валадарыць на векі вечныя.
Н.:
Амэн.
Прысвячэнне
роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
С.: О Езу наймілейшы,
Адкупіцель роду людскога, глянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа
Твайго алтара.
Н.: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць
хочам.
С.: Сёння кожны з нас
шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з
Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе,
пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі,
о Езу
найласкавейшы, і прытулі ўсіх да святога Сэрца свайго. Валадаром будзь
нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступіліся ад Цябе, але
і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі. Н.: Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі
дом і не згінулі ад нястачы і голаду.
С.:
Будзь Валадаром
для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да
прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін
пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і
згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся
голас
Н.: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас
збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.
Перапрашэнне
Найсвяцейшага Сэрца Езуса
С.: Пане Езу Хрыстэ,
мы, што сабраліся ў гэтай святыні, хочам пакланіцца Твайму Найсвяцейшаму
Сэрцу, поўнаму бязмежнай любові. Усведамляючы сваю няўдзячнасць і
зневажанне Тваёй любові, хочам перапрасіць Цябе за нашыя грахі.
С.: За грэх бязвер’я,
за знішчэнне веры ў сэрцах дзяцей і моладзі, за пагарджанне Тваімі
запаведзямі ў нашым асабістым і грамадскім жыцці, за тое, што хоць і
з’яднаныя мы з Табою праз святы хрост, але не імкнемся больш пазнаць і
палюбіць Цябе. Н.: Даруй, Пане, даруй народу Твайму, бо навекі
міласэрнасць Твая. С.: За знявагу святаў, за непатрэбную працу ў
нядзелю і святочныя дні, а таксама за марнаванне часу коштам святой Імшы і
нягоднае прыманне святой Камуніі, за ўсялякую абыякавасць у адносінах да
Цябе, які прысутнічаеш у Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Н.: Даруй, Пане,
даруй..
С.: За разбіццё
сужэнстваў і парушэнне сужэнскай вернасці, за забойства ненароджаных
дзяцей, за грахі п’янства, за распусту і за кожны дрэнны прыклад, які мы
далі нашым бліжнім. Н.: Даруй, Пане, даруй..
С.: За нешанаванне
грамадскай маёмасці, за несумленнасць у працы, за ўсялякую
нядобразычлівасць і абыякавасць да патрэбаў людзей, за ўсё, што супярэчыць
Тваёй запаведзі любові. Н.: Даруй, Пане, даруй..
С.: За недахоп
мужнасці ў вызнаванні Цябе і адказнасці за Твой Касцёл, за тое, што
ставілі матэрыяльныя каштоўнасці вышэй за Цябе, за абыякавасць бацькоў і
дарослых да хрысціянскага выхавання дзяцей і моладзі, за тое, што не
сведчым аб Табе ў свеце, які нас акружае.
Н.:
Даруй, Пане,
даруй...
С.: Пане, пачуй малітвы нашыя. Н.:
А просьбы нашыя няхай да Цябе
дойдуць
.Молімся:
Сэрца Езуса, найдастойнейшае любові, у знак нашай удзячнасці і
дзеля направы крыўды, нанесенай Табе праз нашыя правіны, аддаем Табе нашыя
сэрцы і абяцаем, з ласкі Тваёй больш ніколі не абражаць Цябе. Просім,
умацуй нас у гэтым пастанаўленні. Н.: Амэн.
Малітва
да Хрыста Валадара
Пане Езу Хрыстэ,
прызнаем Цябе за Валадара сусвету. Усё, што сталася, створана для Цябе.
Ажыццяўляй адносна нас усе Твае правы. Аднаўляем абяцанні, якія мы давалі
ў час хросту. Выракаемся сатаны і ўсялякай яго пыхі, і ўсіх спраў ягоных і
абяцаем жыць, як належыць добрым хрысціянам, а перадусім абавязваемся
рабіць усё дзеля таго, каб перамаглі правы Бога і Твайго Касцёла. Боскае
Сэрца Езуса, ахвяруем Табе нашыя добрыя памкненні дзеля таго, каб усе
сэрцы прызналі Тваю святую каралеўскую ўладу і каб Валадарства Твайго
супакою ўмацавалася ва ўсім свеце. Амэн.
Адноўлена
19.08.2010 |