БУДУЕМ НАШАЕ ЖЫЦЦЁ 3 ХРЫСТОМ Крыжовы шлях сем'яў УСТУП На пачатку Крыжовага шляху згадаем словы Папы Бэнэдыкта XVI «Трывайце моцныя ў веры!». Як ваш пастыр прашу вас, трывайце заўсёды пры Хрысце. Будуйце сваё сужэнства і сям'ю на скале, якою ёсць Бог — Езус Хрыстус. Няхай Марыя вядзе вас па слядах свайго Сына, які нясе Крыж Любові. Няхай гэты Крыж — Божае святло і моц — заззяе ў кожным сэрцы, у кожным сужэнстве, у кожнай сям'і. Марыя, наша Маці, дапамагай нам будаваць дом нашага жыцця, сужэнства і сям'і з Хрыстом і на Хрысце і дай нам радасць жыцця ў шчаслівай сям'і. Кардынал Станіслаў Дзівіш Стацыя 1 ЕЗУС АСУДЖАНЫ НА СМЕРЦЬ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Мацвея (27, 22-23.26) Кажа ім Пілат: «А што мне рабіць з Езусам, якога завуць Хрыстом?» Кажуць усе: «Няхай будзе ўкрыжаваны!» Ён жа сказаў: «Што дрэннага зрабіў ён?» Але яны яшчэ мацней крычалі: «Няхай будзе ўкрыжаваны!» I адпусціў ім Бараббу, а Езуса пасля бічавання аддаў на ўкрыжаванне. Разважанне Езус асуджаны на смерць перад трыбуналам Пілата. Гэта была гістарычная падзея, але яна ўвесь час паўтараецца. Перад прысудам у Хрыста спыталі, хто Ён. Ён адказаў: «Я ёсць Праўда». Гэтым Ён абудзіў сумненне: «А што такое праўда?» Але пытанне тое было рытарычным, без спадзявання на адказ, без намагання даведацца. Што такое праўда? Калі б чалавек адказаў на гэта пытанне свядома, не асудзіў бы Сына Божага, Настаўніка Праўды, на смерць. Пілат, баючыся страціць пасаду, здраджвае і асуджае Праўду... Спакуса нашага часу — вырачыся Хрыста дзеля «жыццёвых перспектываў», дзеля таго, каб «аблегчыць сабе жыццё»... Нельга нам, як Пілат, абмыць рукі, нельга адкінуць Божую праўду пра сужэнства і сям'ю. Пра гэту праўду нагадаў на Пятай Сусветнай сустрэчы сем'яў у Валенсіі Папа Бэнэдыкт XVI. Вось гэтая праўда: «Толькі непарыўнае сужэнства мужчыны і жанчыны стварае сям'ю. Сям'я ж павінна жыць вераю і перадаваць яе». Даручым сваё сужэнства, сваю сям'ю рукам Марыі, добрай Маці. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на Божай праўдзе пра сужэнства і сям'ю.
Стацыя 2 ЕЗУС БЯРЭ КРЫЖ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Мацвея (27, 27-31) Тады жаўнеры намесніка, завёўшы Езуса ў прэторыю, сабралі каля Яго цэлую кагорту. Распранулі Яго і накінулі на Яго чырвоны плашч, сплялі вянок з церня і ўсклалі Яму на галаву і дал і Яму ў правую руку трысціну. Становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: «Вітай, Кароль Юдэйскі!» I плявалі на Яго, бралі трысціну і білі Яго па галаве. А калі высмеялі, знялі з Яго плашч і апранулі ў адзенне Ягонае, і павялі Яго на ўкрыжаванне. Разважанне Не хачу думаць, што гэта быў крыж з дрэва. Зрэшты, гэта быў цяжар свету цяжар чалавецтва, гэта быў і той цяжар, які часткова падае на мяне. А значыць, — мой крыж і мой цяжар. «Сапраўднае разуменне таямніцы Хрыстовага крыжа — вянец нашай веры», — абвяшчаў святы Амброзій. Аднак наколькі ўкрыжаваны Хрыстус знаходзіць разуменне і любоў настолькі не стае нам разумення крыжа ў нашым жыцці. Нам цяжка паверыць у мудрасць гэтага крыжа, які прыціскае нас да зямлі. Цяжка ганарыцца ўласным крыжам. Цяжка ўбачыць у ім шанец на збаўленне. Цяжка адкрыць у ім дабразычлівасць Бога. Таму давайце прыслухаемся да таго, што казаў святы Францішак Сальскі наконт нашага чалавечага крыжа: «Мудры Бог ужо перад усімі вякамі выбраў для цябе крыж і пасылае табе яго як дар сэрца. Перад гэтым, аднак, Ён прыгледзеўся да крыжа сваімі ўсёвідушчымі вачыма, падумаў пра яго ў сваёй Божай мудрасці, адарыў яго цяплом сваёй любові, узважыў яго ў абедзвюх далонях, каб упэўніцца, што ён ні на сантыметр не большы, ні на грам не цяжэйшы, чым патрэбна. Ён паблагаславіў крыж сваім святым імем, агарнуў яго сваёю ласкаю, акрапіў яго сваім суцяшэннем і яшчэ раз паглядзеў на цябе, на тваю мужнасць. Вось так, урэшце рэшт, прыходзіць да цябе з неба крыж як асаблівае прывітанне ад Бога, болыы за тое — як міласціна Яго міласэрнай любові». Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на крыжы, які з'яўляецца нашым надзейным правадніком. Стацыя 3 ЕЗУС ПАДАЕ ПЕРШЫ РАЗ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Кнігі прарока Ісаі (53,4-6) Ён узяў на сябе цярпенні нашыя і панёс нашыя хваробы, а мы думалі, што Ён пакараны, забіты і прыніжаны Богам. ён зранены быў за беззаконні нашыя, раздаўлены за нашыя правіны. Пакаранне міру нашага на ім, і ў ранах яго мы атрымалі здароўе. Усе мы блукалі, як авечкі, кожны сышоў на сваю дарогу а Пан усклаў на яго ўсе нашыя правіны. Разважанне Ведаю, што толькі Бог мог збавіць свет, але Бог, які прыняў цела чалавека. На на-шым жыццёвым шляху мы павінны ўмець сказаць «так» у адносінах да двух супрацьлеглых аспектаў чалавечай прыроды: «так» на нашу мізэрнасць і «так» на нашу веліч. Рана ці позна мы заўважым глыбіню нашай мізэрнасці, нашага грэху, падзення. Будзем увесь час вучыцца гэтай праўдзе, што «моц удасканальваецца ў слабасці», а Бог прыходзіць на дапамогу. Будзем жа разважаць над вялікаю Божаю міласэрнасцю — яна перамяняе нашу мізэрнасць у справу сваёй дабрыні і любові. Ён сам да мяне дакрануўся, уклаў далоні ў раны майго грэху, каб я паверыў, што грашу і што Ён любіць мяне. Бог не змяншае грэху, а прабачае яго. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на Тваёй міласэрнасці, якая прабачае грахі і вядзе сужэнствы і сем'і да святасці. Стацыя 4 ЕЗУС СУСТРАКАЕ СВАЮ МАЦІ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Лукі (2,34-35.51) I благаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі, і на знак, якому супраціўляцца будуць. I праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў». I [Езус], пайшоўшы з імі, прыйшоў у Назарэт і быў ім паслухмяны. А Маці Яго захавала ўсе гэтыя словы ў сэрцы сваім. Разважанне На Тваім крыжовым шляху стала Маці. Маці, якая Цябе нарадзіла і выкарміла, у якой Ты быў адзіным дзіцем. Паколькі Ты не меў зямнога бацькі, напэўна, у Цябе былі яе валасы, вочы, усмешка... Што павінна было адчуваць чуллівае сэрца Маці? Марыя — Маці! У Ёй жаноцкасць не ведае ценю, а любоў не атручваюць прылівы эгаізму, якія знявольваюць і замыкаюць сэрца. Марыя — Маці! Яе сэрца верна трывае каля сэрца Сына і пакутуе, і нясе крыж, і адчувае ва ўласным целе ўсе раны цела Сына. Марыя — Маці! I застаецца Маці: для нас, назаўсёды! Пане Езу, усім нам патрэбная Маці! Нам патрэбная любоў сапраўдная і верная. Нам патрэбная любоў непахісная, любоў якая будзе надзейным прытулкам у хвіліну страху цярпення і выпрабавання. Пане Езу нам патрэбныя такія жанчыны, жонкі і маці, якія б вярнулі мужчынам прыгожае аблічча чалавечнасці. Пане Езу нам патрэбная Марыя — Маці, якая ніколі не скажае і не адкідвае любові. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на сэрцы, якое любіць, як Маці, Твая і наша. Стацыя 5 СЫМОН КІРЫНЭЕЦ ДАПАМАГАЕ ЕЗУСУ НЕСЦІ КРЫЖ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Мацвея (27, 32; 16, 24) Выходзячы, яны сустрэлі аднаго кірынэйца па імені Сымон, якога прымусілі несці крыж Езуса. Езус сказаў сваім вучням: «Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мною». Разважанне Трэба было прымушаць Сымона, каб ён дапамог Езусу Не знайшлося нікога ахвочага, адважнага, ахвярнага. Усе адвярнуліся ад Яго. Ці сапраўды Езус не мог данесці крыж на Кальварыю? Ці патрэбная была Яму дапамога чалавека? Мы ж самі часта хочам быць самадастатковымі. Не ўмеем прыняць дапамогу, добрую параду, добразычлівы клопат іншых. Свет не можа быць збаўлены толькі Богам, без нашых намаганняў. I чалавек не можа быць збаўлены без уласнага ўдзелу; чалавек павінен несці крыж збаўлення. Мы не можам вызваліцца ад гэтага абавязку, не можам стаць убаку. Мы павінны ўдзельнічаць у справе Бога, які збаўляе свет у сям'і і праз сям'ю. Сёння дзеці клічуць: «Тата, мама, будзьце для нас такімі, як Сымон з Кірынэі». Маленькае дзіця бярэ маці і тату за рукі і кажа ім: «Мама! Тата!» I крычыць з радасцю: «Гэта мае бацькі!». I ты, бацька, і ты, маці, калі будзеце добрымі бацькамі, то дапаможаце несці крыж Хрысту. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на прыкладзе жыцця нашых бацькоў. Стацыя 6 ВЕРАНІКА ВЫЦІРАЕ ТВАР ЕУСА
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Кнігі прарока Ісаі (53, 2-3) Не меў ён ні хараства, ні прыгажосці, каб мы паглядзелі на яго; і не меў выгляду каб прывабіць нас. Зняважаны, адрынуты людзьмі, муж цярпення, які спазнаў слабасці, ад якога адварочваюць твар; пагарджаны, таму мы лічылі яго за нішто. 3 Кнігі Псальмаў (42, 2-3) Як лань прагне вады з патоку так душа мая прагне Цябе, Божа. Душа мая прагне Бога, Бога жывога; калі я пайду і з'яулюся перад Божым абліччам? Разважанне Твар Езуса пакрыты потам, скрываўлены, пагардліва апляваны. Хто адважыцца наблізіцца? — Жанчына! Жанчына выходзіць, несучы запаленую лямпу чалавечнасці... і выцірае Твар — і атрымлівае Аблічча! Як жа шмат людзей застаецца без твару! Як жа шмат людзей адсунута на абочыну жыцця, на самотнае выгнанне, у абыякавасць, якая забівае абыякавых. Таму што жыве толькі той, хто палае любоўю і схіляецца над спакутаваным Хрыстом, які чакае ўтых, што пакутуюць сёння! Так, сёння! Бо заўтра будзе запозна! Такою ласкаю Ты захапіў сэрца Веранікі. Яна прабілася праз натоўп, каб абцерці Твой Боскі, знявечаны, апляваны твар. Яна была мужная. Езу, дай і нам мужнасці, каб мы маглі выціраць чалавечыя твары, змываць з іх жыццёвыя цяжкасці і пот, вяртаць ча-лавеку сапраўднае Божае падабенства, вяртаць яму радасць і прыгажосць. Учыні, Пане, каб мы дапамагалі адно аднаму ўваскрасаць з граху, ізаляцыі, абыякавасці. Каб кожны з нас меў дзеля чаго, дзеля каго і сярод каго жыць. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на сэрцы, якое, не марудзячы, спяшаецца з дапамогаю. Стацыя 7 ЕЗУС ПАДАЕ ДРУГІ РАЗ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Кнігі прарока Ераміі (12, і) Справядлівы Ты будзеш, Пане, калі я пачну судзіцца з Табою. Аднак буду гаварыць з Табой пра правасуддзе: чаму шлях няправедных шчаслівы, чаму ўсе вераломныя жывуць у спакоі? 3 Кнігі Псальмаў (37,1-2.10-11) Не абурайся на злачынцаў і не зайздросці несправядлівым. Бо яны, як трава, будуць хутка скошаны, і завянуць, як маладая зеляніна. Яшчэ крыху, і знікне грэшнік, глянеш на яго месца, а яго ўжо не будзе. А пакорныя атрымаюць у спадчыну зямлю і будуць цешыцца вялікім спакоем. Разважанне Ты ляжыш на бруку ў вулічным пыле. Бездапаможны, прыбіты болем. Маўчыш, а мог бы сілай Божага слова кінуць на калені бяздушны натоўп. Ты выбраў цяжкую смерць, ганебную, каб выказаць найвялікшую любоў Нашая любоў занадта лёгкая. Што на самай справе нас прыспешвае, што натхняе нашыя намеры, дзеля чаго ўсе нашыя пачынанні, што спадарожнічае нашым намаганням? Ці гэта любоў у сям'і? Адказ усе мы ведаем. Як жа тут кіравацца любоўю да Хрыста, калі праца наганяе тугу, манатоннасць даймае, цяжкасці засмучаюць, бліжнія дакучаюць, дзеці прыносяць клопаты? Хрыстэ, падымаючыся пасля падзення, Ты нібы кажаш нам, што кожнае наша маленькае намаганне, кожная праца вельмі важныя і патрэбныя бліжнім. I таму, нават калі я змучаны і прыгнечаны цяжарам, хоць і ўпаў раз, і другі, я павінен падняцца, каб жыць любоўю. Пане Езу, дай мне ласку адкрыць у штодзённых клопатах, што сям'я — гэта Божая задума, давераная чалавецтву; сям'я — гэта нябесная іскра, якая з'яўляецца ўдзелам чалавецтва; сям'я — гэта калыска, дзе мы нарадзіліся і дзе ўвесь час адраджаемся ў любові. Пане Езу, увайдзі ў нашыя дамы. Запалі наноў светач любові і дазволь адчуць прыгажосць сувязі, якая яднае нас паміж сабою. Пане Езу ратуй сем'і, ратуй маю сям'ю, ратуй нашыя сем'і! Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на любові ў нашых сем'ях. Стацыя 8 ЕЗУС СУЦЯШАЕ РУЗАЛЕМСКІХ ЖАНЧЫН
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Лукі (23,27-29.31) Ішло за Ім вялікае мноства людзей і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. А Езус звярнуўшыся да іх, сказаў: «Дочкі ерузалемскія, не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых; бо вось надыходзяць дні, калі скажуць: Шчаслівыя бясплодныя і ўлонні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі. Бо калі гэта робяць з зялёным дрэвам, то што будзе з сухім?» Разважанне Абступілі Цябе. Спачуваюць. Ты даеш ім, як здаецца, жорсткі адказ: «Па сабе плачце, не па Мне». Бо літасць — гэта не любоў, а любоў — гэта не словы. Ці ж плач дапаможа Езусу? Не. Чалавек, які спачувае, павінен дзейнічаць. «Хлеб, які вы маеце з лішкам, — гэта хлеб галодных; адзенне, што вісіць у вашай шафе, — гэта вопратка для тых, хто раздзеты; абутак, які вы не носіце, — гэта абутак бедных; грошы, якія вы трымаеце ў хованках, — гэта грошы беднякоў; учынкі любові, якіх вы не выконваеце, — гэта таксама несправядлівасць, якую вы чыніце», — так казаў св. Базыль Вялікі. Пане Езу, растапі глыбы нячуласці, якія спыняюць плынь любові ў жылах нашых сем'яў. Дазволь нам яшчэ раз адчуць сябе дзецьмі, каб даць нашым мамам — на зямлі ці ў небе — адчуць гонар за тое, што нас нарадзілі, і радасць благаслаўлёнага дня нашых народзінаў Пане Езу, вытры слёзы маці, каб усмешка вярнулася на твары людзей, на твары ўсіх людзей. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на сэрцы, добрым, як хлеб, на сэрцы, да якога кожны можа прыйсці і ўзяць сабе столькі, колькі яму патрэбна. Стацыя 9 ЕЗУС ПАДАЕ ТРЭЦІ РАЗ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Кнігі прарока Абакума (1,12-13; 2, 2-3) Хіба не Ты спрадвечны, Пане мой Божа, святы мой? Мы не памром! Пане, Ты пры-значыўхалдэйскі народ для суда, скала мая! Ты захаваўяго для пакарання. Чыстыя вочы Твае не могуць бачыць зла, і глядзець на няшчасце Ты не можаш. Чаму ж Ты глядзіш на тых, хто паступае несправядліва, і маўчыш, калі бязбожны паглынае больш справядлівага, чым ён? «Запішы, што бачыш, і растлумач на табліцах, каб чытач мог лёгка прачытаць. Бо тое, што бачыш, прызначана яшчэ на пэўны час і гаворыць пра канец, і не ашукае. Калі нават будзе марудзіць, чакай, бо прыйдзе абавязкова, не спозніцца». Разважанне Ты не ўтрымаўся на збалелых нагах. Трэцяе падзенне — гэта сведчанне поўнага знясілення. Езус губляе сілы, а цяжар крыжа і вялізнае зло, якое Ён церпіць, кідаюць Яго на зямлю. Ты не патрабуеш, каб я заўсёды быў моцны. Я павінен пазнаць сваю слабасць. Аднак Ты патрабуеш, каб я падымаўся. Ты ўпаў каб выслужыць для мяне сілы паўстаць і няспынна пачынаць нанава. Як жа не давяраць Табе, Пане, хоць часам гэта так цяжка. Няшчасці бываюць выпрабаваннем для чалавека і яго веры, якая з'яўляецца як бы здольнасцю бачыць там і тады, калі падводзяць вочы і калі ўсё агортвае змрок безнадзейнасці. Адбываецца гэта часам, можа, дзеля таго, каб чалавеку глыбіні сваёй душы знайшоў святло, веру, Бога. Твая дапамога, Пане, прыходзіць падчас малітвы. 3 упадку, са слабасці ўзнімае малітва мужа, жонкі, дзіцяці — мая малітва, малітва ўсёй сям'і. Абарані мяне, Пане Езу, ад сумненняў. А калі яны авалодаюць мною, — ужо сёння прашу, — дазволь мне ўзняцца Тваёю сілаю! Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на веры ў Тваю дапамогу. Езу, давяраю Табе! Стацыя 10 3 ЕЗУСА ЗДЗІРАЮЦЬ АДЗЕННЕ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Евангелля паводле св. Яна (19,23-24) Жаўнеры ж, якія ўкрыжавалі Езуса, узялі Ягоную вопратку і падзялілі на чатыры часткі, кожнаму жаўнеру па частцы; узялі і туніку. Туніка была без швоў уся ад верху да нізу тканая. Таму сказалі адзін аднаму: Не будзем разрываць яе, але кінем жэрабя, чыя будзе. Каб збылося сказанае ў Пісанні: Падзялілі між сабою маю вопратку і аб адзенні маім кінулі жэрабя. Жаўнеры так і зрабілі. Разважанне Жаўнеры сцягваюць туніку з Езуса, як зладзеі, і спрабуюць украсці ў Яго таксама сорам і годнасць. Але сам Езус ёсць сорамам чалавека і яго цела, сам Езус ёсць яго годнасцю. I так зняважанае цела Хрыста абвінавачвае ўсе зневажанні чалавечага цела, створанага Богам як аблічча душы і мова для выказвання любові. Але сёння часта бывае, што цела прадаецца і купляецца на вуліцах гарадоў на тэлевізійным «бруку», у дамах, якія становяцца вуліцамі. Калі ж мы зразумеем, што забіваем любоў? Калі ж мы зразумеем, што без чысціні цела не можа ні жыць, ні нараджаць жыццё? Калі ж бацькі зразумеюць, што трэба ставіць Божыя патрабаванні перад падрастаючымі дзецьмі, каб час заручынаў яны перажывалі ў чысціні? У гэтым агаленні аб'явілася вялікая годнасць чалавека, прыгажосць яго несмяротнай душы, створанай па падабенстве Бога, душы, якую чалавечая злосць не здолее знявечыць. Навучы мяне, Пане, шанаваць чалавечую годнасць, а не адзенне. Ствары ўва мне новыя, чыстыя вочы, чыстыя думкі і чыстае сэрца. Чысціня — гэта неабходная ўмова, каб любіць, каб любіць пасапраўднаму, каб любіць верна. Апрача таго, Пане, калі хтосьці не можа валодаць сабою, як ён можа ахвяраваць сябе самога? Толькі той, хто жыве ў чысціні, можа любіць; толькі той, хто жыве ў чысціні, можа любіць, не зневажаючы. Пане Езу, моцаю Тваёй крыві, пралітай з любові, дай нам чыстыя сэрцы, каб адрадзілася ў свеце любоў, па якой усе мы так моцна сумуем. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на чысціні, якая ёсць адзеннем Тваёй любові. Стацыя 11 УКРЫЖАВАННЕ ЕЗУСА
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Мацвея (27, 35-42) Тыя, хто ўкрыжаваў Яго, падзялілі Ягоную вопратку, кідаючы жэрабя. I, седзячы, пільнавалі Яго там. I змясцілі над галавой Ягонай надпіс з віной Ягонай: Гэта Езус, Кароль Юдэйскі. Тады ўкрыжавалі з ім двух злачынцаў аднаго з правага, а другога з левага боку. Тыя, хто праходзіў, зневажалі Яго, ківаючы галовамі і кажучы: «Ты, што руйнуеш святыню і за тры дні адбудоўваеш яе, уратуй сябе самога; калі Ты Сын Божы, сыдзі з крыжа». Таксама і першасвятары з кніжнікамі і старэйшынамі насміхаліся і казалі: «Іншых ратаваў а самога сябе не можа ўратаваць. Ён — Кароль Ізраэля, няхай сыдзе цяпер з крыжа, і мы паверым у Яго». Разважанне Далоні, якія благаслаўлялі, ужо не могуць благаслаўляць... Благаслаўлёныя ступні, якія неслі Добрую Навіну, прабітыя, каб не маглі яе несці... Пане Езу, вялікую муку, якая пранізвае Тваю душу і цела, Ты пераносіш у маўчанні. Дабравольна паддаешся катам, каб да канца споўніць волю Айца. У Тваім вялікім болю мае цярпенні становяцца мізэрнымі. Мае грахі, правіны згладжваюцца Тваёю Божаю мукаю. Усё замірае ўва мне, калі бачу Цябе на дрэве крыжа. Яднаюся з Табою. Мае шэрыя, часам сумныя, часам безнадзейныя дні напаўняюцца сэнсам. I менавіта ў такія дні трэба некаму дапамагчы знайсці збаўленне. Не прашу ўжо ні спакою, ні таго, каб было інакш, я прыйшоў падзякаваць за тое, што Ты — Бог. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на ўпэўненасці, што Ты заўсёды з намі. Стацыя 12 ЕЗУС ПАМІРАЕ НАКРЫЖЫ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Яна (19, 25-27) Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў сказаў Маці: Жанчына, вось сын Твой. Потым сказаў вучню: Вось Маці твая. I з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе. 3 Евангелля паводле св. Мацвея (27,45-46.50) Ад шостай гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі да гадзіны дзевятай. А каля гадзіны дзевятай усклікнуў Езус моцным голасам, кажучы: «Элі, Элі, лема сабахтані?» Што азначае: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?» Езус зноў ускрыкнуў моцным голасам і сканаў Разважанне Цячэ кроў і вада... Нашае жыццё... вялікая трансфузія, пераліванне крыві. На алтары крыжа — збаўленне свету. Хрыстус узвышаны, каб усіх прыцягнуць да Сябе. 3 крыжа Ён просіць прабачэння для нас. Злачынцу абяцае рай. Людзям аддае сваю Маці. У рукі Айца аддае свой дух, уваходзячы ў брамы смерці. Там Яго чакаюць расчыненыя абдымкі Айца. Смерць нараджае нас да жыцця. З'яўляецца пераходам да Айца. У цішыні цёмнай, шчыльна зачыненай грабніцы нараджаецца цуд. I хоць у глыбіні душы мы прагнем яго і дзякуючы ласцы веры чакаем, ён заўсёды неспадзяваны, бо як жа ў смерці шукаць жыцця? Пане Езу, паміраючы на дрэве крыжа, учыні, каб апошнюю хвіліну майго жыцця асвяціла моц веры, асалода надзеі і магутнасць любові. I таму крыж — гэта не смерць Бога, але хвіліна, калі лопаецца крохкая абалонка чалавечнасці, прынятай Богам, і ўздымаецца хваля любові, якая аднаўляе чалавецтва. Таму крыж — гэта не смерць Бога, але нараджэнне Яго любові ў свеце. Няхай будзе благаслаўлёны крыж Хрыста! Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на Табе, бо Ты шляхам крыжа вядзеш нас да дому Любячага Айца. Стацыя 13 ЕЗУСА ЗДЫМАЮЦЬ З КРЫЖА
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Мацвея (27, 55. 57-58; 17, 22-23) Было там таксама многа жанчын, якія глядзелі здалёк і якія спадарожнічалі Езусу ад Галілеі, служачы Яму. Калі звечарэла, прыйшоўбагаты чалавек з Арыматэі па імені Юзаф, які таксама быў вучнем Езуса. Ён прыйшоў да Пілата і папрасіў цела Езуса. Тады Пілат загадаў аддаць цела. Калі Езус з вучнямі знаходзіўся ў Галілеі, Ён сказаў ім: «Сын Чалавечы павінен быць аддадзены ў рукі людзей, і яны заб'юць Яго, і на трэці дзень ён уваскрэсне». Тады яны вельмі засмуціліся. Разважанне «Здзейснілася»... Ты збавіў свет. Здымаюць Тваё змучанае, мёртвае цела. Крыж цяпер пусты, але ён надалей гаворыць пра Тваю любоў, пра здзяйсненне вялікага плана Айца, пра адкрыццё для нас брамаў неба. Марыя цярпела разам з Сынам. Яе балеснае аблічча праз стагоддзі пацвярджае Ягоныя словы: «Ніхто не мае большай любові, за тую, калі хто жыццё сваё аддае...» Марыя, трымаючы на руках укрыжаванае цела Сына, гаворыць кожнаму з нас.: «Маёю кнігаю жыцця з'яўляецца крыж Ён — настаўнік любові». Просячы заступніцтва Марыі, якая трымае на руках ўкрыжаванае цела Хрыста, няхай годна служаць сям'і ўсе: тыя, хто складае законы пра сям'ю, пра абарону зачатага жыцця; кіраўнікі дзяржаваў, члены рухаў і таварыстваў, якія ставяць у цэнтр сваёй дзейнасці сужэнства і сям'ю. Няхай дзецям і бацькам заўсёды спадарожнічае мудрая любоў бабуляў і дзядуляў, сваякоў і знаёмых. Хрыстэ! Маё жыццё звязанае з Тваім. Ты выкупіў мяне сваёю крывёю. Ты — мая праўда і жыццё. Марыя, вучы мяне сапраўднай любові да Езуса. Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на сэрцы, якое любіць Езуса так, як Сэрца Найсвяцейшай Маці. Стацыя 14 ЕЗУСА КЛАДУЦЬ У ГРАБНІЦУ
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! 3 Евангелля паводле св. Мацвея (27,59-61) Узяўшы цела, Юзаф захінуў Яго ўчыстае палатно і паклаўу сваёй новай магіле, якую высек у скале. I прываліў вялікі камень да ўваходу ў магілу, і адышоў. Была там Марыя Магдалена і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы. 3 Кнігі Псальмаў (16,9-П) Таму радуецца маё сэрца і весяліцца душа, і цела маё будзе спачываць бяспечна, бо не пакінеш душы маёй у адхлані і не дасі святому Твайму ўбачыць тленне. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, паўната радасці перад Табою, вечнае шчасце праваруч Цябе. Разважанне Усё, здаецца, ужо скончылася, здаецца, што злы дух перамагае, што зло мацнейшае за дабро. Але вера дазваляе нам бачыць далёка, дазваляе нам убачыць бляск новага дня, іншага, чым дзень сённяшні. Вера запэўнівае нас, што апошняе слова належыць Богу: толькі Богу! Вера — гэта, як лямпачка, але гэта адзіная лямпа, якая асвятляе ноч свету: і яе сціплае святло зліваецца з першымі промнямі дня — дня ўваскрослага Хрыста. Езу, Ты адышоў на кароткі час, бо Твая грабніца — гэта толькі брама да праслаўленага ўваскрасення. 3 грабніцы Хрыста нараджаецца новая вартасць жыцця. Святы Павел заклікае: «Цярпенні цяперашняга часу нягодныя той славы, якая павінна выявіцца ў нас». Таму варта папрацаваць. Хто з Хрыстом звязаў свой лёс, «не памрэ навекі». Хрыстэ, мы будуем дом нашага жыцця на скале — на прыязнасці з уваскрослым Панам.
ЗАКАНЧЭННЕ Пане Езу, сёння мы прайшлі шляхам Твайго крыжа, ведаючы, што гэта таксама і наш шлях. Але нас асвячае ўпэўненасць: гэты шлях не заканчваецца на крыжы, але ідзе далей, ідзе да Валадарства Жыцця і да вялікай радасці, якую ніхто не можа ў нас забраць! Пане, Ты прыйшоў на гэты свет дзеля мяне, каб адшукаць мяне, каб прытуліць мяне бацькоўскім абдымкам: абдымкам, якога мне так не хапае! Ты — Аблічча дабрыні і міласэрнасці; таму Ты хочаш мяне збавіць! Пане, учыні, каб нашыя сем'і знайшлі любоў і згодуспакой з Табою і радасць у Табе. Амэн. |