КРЫЖОВЫ ШЛЯХ ЯК НАВУКА ЛЮБОВІ
У імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.
Уступная малітва
Разам з Марыяй, Маці Балеснай, мы пройдзем, о Езу, гэты Крыжовы шлях, які прайшоў Ты, каб здабыць нам адкупленне на Кальварыі. Пакорна просім Цябе, учыні, каб разважанне над галоўнымі таямніцамі Тваіх пакутаў напоўніла нашыя сэрцы жалем за грахі і ўдзячнасцю за Тваю любоў да нас.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 1 Езус на смерць асуджаны...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Натоўп крычаў: «Укрыжуй!». Натоўп забыўся, што яшчэ зусім нядаўна ён вітаў Езуса: «Гасанна!». Людзі здрадзілі Яму і патрабавалі ў Пілата Ягонай смерці. Палахлівы Пілат вынес несправядлівы прысуд. Ён асудзіў саму Праўду, крывадушна абмыўшы пры гэтым рукі. Езус прыняў прысуд моўчкі, з годнасцю. Не захацеў гаварыць са сваімі суддзямі моваю сілы, але загаварыў з імі маўкліваю моваю пакоры і пакутаў, напоўненых любоўю — ціхай і ўсёпераможнай. Езу Міласэрны! Не дазволь, кааб у самую цяжкую хніліну жыцця, у часе панавання несправядлівасці і няпраўды, маё сэрца а дступілася ад Цябе. Дазволь мне заўсёды адважна, не крывячы душой, вызнаваць Цябе, мой Пане і Божа!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 2 Езус прымае крыж...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Ён прыняў крыж на свае змучаныя плечы... Ён мог унікнуць яго, мог запратэставаць. Але Ён прыняў крыж, які быў апушчаны на Ягоныя плечы Айцом і ўскладзены людзьмі. Людзі яшчэ не ведалі, што ўскладаюць на плечы Езуса крыж свайго збаўлення. Езус гэта ведаў і таму прыняў ганебную прыладу катавання з рук раз'юшаных людзей з любоўю і пакорай. Езу ласкавы! У кожнага з нас свой крыж, кожны — цяжкі. Але мой крыж мае сэнс толькі тады, калі ён — маленькая часцінка Твайго крыжа. Дазволь жа, мой Пане, не згубіць мне гэтага сэнсу, не ўнікаць цяжару крыжа, падтрымай мяне пад гэтай ношай. Дапамажы мне, нават пад цяжарам крыжа, любіць Цябе, мой Пане, а таксама самаахвярна любіць бліжняга свайго...
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 3 Езус першы раз падае...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Цяжар крыжа, які ўвабраў у сябе грахі людскія, невымерны. Езус падае пад гэтым цяжарам, каб зноў падняцца і зноў ісці шляхам цярпення. І на гэты раз Ён не скінуў крыжа з плячэй, не адштурхнуў, не раззлаваўся, але паволі, крок за крокам панёс далей... О Езу найцярплівейшы! Я столькі разоў падаю пад цяжарам майго крыжа! Столькі разоў мянс апаноўвае спакуса скінуць яго з плячэіі, каб аблегчыць сваё жыццё!.. Добры Езу! Не дазволь мне атрымаць часовую палёгку цаной здрады Табе. Учыні, каб пасля кожнага падзення ў мяне знаходзіліся сілы падняцца і працягваць свой Шлях — услед за Табою.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 4 Езус сустракае сваю Маці Балесную...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
На сваім крыжовым шляху Езус сустракае Маці. Хіба магла Яна не прыйсці на пакутлівы шлях свайго Сына? Яна прыйшла са сваім невымоўным болем, каб яшчэ раз сустрэць Сынаў позірк. Не плакала, не галасіла, а толькі паглядзела ў вочы. Абое яны не прамовілі ні слова — сапраўдная любоў не патрабуе слоў Яна ведала: Сын павінен прайсці гэты Шлях. І прыйшла раздзяліць Яго цярпенні. О Езу! Тваю верную Маці можна сустрэць на ўсіх пакутлівых сцежках. Яна ўсё ведае, усё разумее, усё прымае. Дазволь, каб мая любоў да Цябе была годнаю Яе Мацярынскай любові. Маці Балесная! Дапамажы мне любіць Твайго Сына так, як любіш Ты, і даверыць Яму сваё жыццё так, як даверыла Ты.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 5 Сымон Кірынэец дапамагае несці крыж...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Цудоўная ласка Божая напаткала Сымона Кірынэйца: яму загадалі дапамагчы Асуджанаму несці крыж. Тады Сымон яшчэ не ведаў, Што гзта — ласка. Ён зразумее тое пазней. Але Сымон дапамог несці крыж і праз гэты чын дабрыні стаў для нас блізкім і добрым. Пане мой, Езу! Удзел у Тваім Крыжовым шляху — найважнейшая ласка. Калі ты дзелішся са мной сваім крыжам, як падзяліўся ім з Кірынэйцам, я ведаю: Ты любіш мяне. Дазволь мне, о Пане, без прымусу дзяліць з Табою Твой крыж. Бо шчасдівы той, хто дапаможа несці крыж Хрысту. Пашлі мне гэтае шчасце, Пане. Дазволь удзельнічаць у справе Збаўлення.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 6 Вераніка выцірае Езусаў твар...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Яна выбегла насустрач Езусу з хустай у руках, забыўшыся на страх і небяспеку, і абцерла Ягоны скрываўлены твар. Яна не пабаялася паспачуваць Асуджанаму і на вачах натоўпа засведчыла сваю любоў I Езус узнагародзіў Вераніку — пакінуў на яе хусціне адбітак свайго святога Аблічча. О Езу ласкавы! За кожны рух любові Ты шчодра ўзнагароджваеш сваёй любоўю. Дапамажы мне заўсёды, не тоячыся, любіць і вызнаваць Цябе. Нават тады, калі гэта будзе небяспечна для майго жыцця. Няхай Тваё Аблічча заўсёды нагадвае мне цану збаўлення. Няхай яно назаўсёды застанецца ў маім сэрцы, як засталося на хусце Веранікі.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 7 Езус другі раз падае…
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Людзі тоўпяцца ўздоўж дарогі — той пакутлівай дарогі, якая стала шляхам збаўлення. I насміхаюцца над чалавекам, які ідзе па тым шляху. Чалавек жа падае другі раз — падае ў пыл і гразь. Падае, каб зноў падняцца і доўжыць свой шлях пад смех і крыкі ачмурэлага ад жорсткасці натоўпу. Пане Езу! Твая настойлівасць на крыжовым шляху вучыць нас не саступаць з дарогі праўды, калі нават жорсткасць свету высмейвае гэтую праўду, пераследуе яе. Дапамажы мне, о Папе, не адступіцца ад Тваёй праўды, калі нават цэлы свет адрачэцца ад яе.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 8 Езус прамаўляе да жанчын...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Жанчыны абступілі Езуса, шкадуючы Яго. Але Ён адказаў ім цвёрда: «Не па Мне плачце, але самі па сабе і па дзецях вашых» пар. Лк 23, 28). Езу наймудрэйшы! Табе не патрэбна нашае спачуванне і шкадоба да Тваіх пакутаў. Табе патрэбныя наша вера, любоў, мужнасць наследавання Твайго шляху, шчыры жаль за грахі. Спашлі мне, о Пане, ласку шчырага жалю за грахі і мужнай любові да Бога і людзей.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 9 Езус трэці раз падае...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Каб пасапраўднаму быць моцным, трэба пазнаць сваю слабасць. Знясілены Езус падае трэці раз — такі вялікі цяжар грахоў чалавецтва! Але зноў па дымаецца, каб здзейсніць справу збаўлення тых, чые грахі прыціскаюць Яго да зямлі. О Езу найцярплівейшы! Тваё трэцяе падзенне — найвялікшая пакора. Твая любоў не ведае межаў. Ты заўсёды прабачаеш нам, калі мы спатыкаемся на сваім шляху. Не пакінь мяне, о Пане, калі мяне ахопяць сумненні і роспач, не дазволь спакусе лёгкага жыцця завалодаць маім сэрцам.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 10 3 Езуса здзіраюць адзенне...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Адзіную ўласнасць, якую меў Езус, у Яго адабралі — адзенне, вытканае рукамі Маці Божай. I адкрылася скрываўленае, зраненае цела... Сын Божы стаў перад усім светам — аголены, выдадзены на здзек і знявагу. Пакуты Таго, хто ёсць сама Сціпласць і Чысціня, — гэта пакуты за людскую бессаромнасць, за згублены сорам кожнага чалавека. О Езу, ціхі і пакорны сэрцам! Дазволь, каб сорам, сумленне і прага чысціні не пакідалі мяне ў самых розных жыццёвых выпадках. Дапамажы мне, о Пане, у чысціні захаваць аголеную праўду майго жыцця, з якою я некалі стану прад Абліччам Тваім. Дапамажы заўсёды памятаць, што чалавек створаны на Тваё падабенства.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 11 Езус прыбіты да крыжа...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Яго прыбілі да крыжа... Ягоныя рукі ўжо бездапаможныя і больш Не могуць аздараўляць, благаслаўляць, чыніць дабро. Ягоныя ногі больш ужо не пойдуць вандраваць па зямлі. Вандроўка скончылася. Святая Езусава Кроў сцякае на зямлю - збаўляе, ратуе людзей ад смерці вечнай. У хвіліны гора і адчаю спашлі мне, Пане, ласку адчуць Тваю збавенную Кроў, якая надае моцы. Дазволь мне заўсёды памятаць, што Ты ратаваў нас у той час, калі мы прыбівалі Цябе да крыжа. Калі мы хацелі перамагчы Цябе, знішчыць Цябе Ты ратаваў нас з нашых цяжкіх грахоў.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 12 Езус памірае на крыжы...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
«Ойча, у Твае рукі аддаю дух Мой», — усклікнуў Езус з крыжа да Айца Нябеснага. Праз тысячагоддзі гэтыя словы напаўняюць Ягоную смерць вялікім сэнсам — для нас збавенным. Бо смерць не страшная, калі за яе парогам, які мы пераступаем услед за Сынам Чалавечым, нас чакае спатканне з Айцом Нябесным. Сваёю смерцю на крыжы Езус падараваў чалавецтву гэтую магчымасць. Езу міласэрны! Учыні так, каб заўсёды, калі я гляжу на крыж, вочы маёй душы бачылі збавенны сэнс Тваёй смерці. Не дазволь мне забыць, што ў крыжы Тваім — і мучэнне, і збаўленне, і любові навука.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 13 Езуса здымаюць з крыжа...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Знявечанае Езусава цела знялі з крыжа. Крыж апусцеў. I над целам Сына схілілася верная Маці. Ад стаенкі ў Бэтлееме Яна дайшла побач з Сынам да Кальварыі. Што ў смутку Тваім, святая Марыя? Што ў маўчанні Тваім? Што ў слязах? Любоў... Мячом болесці прабітае Сэрца Найсвяцейшай Маці ўмее любіць гэтак жа, як і ў Бэтлееме. Толькі цяпер Яна яшчэ і Маці ўсяго чалавецтва — па запавету Сына, які Ён пакінуў нам, паміраючы на крыжы. Езу ласкавы! Дзякуй за тое, што не пакінуў нас без Мацярынскай апекі. Учыні, каб гэтак жа,як пад Тваім целам, знятым, з крыжа, Найсвяцейшая Маці Божая схілілася і нада мной у хвіліну маёй смерці. Маліся за нас, Маці Божая, цяпер і ў хвіліну смерці нашай!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 14 Пахаванне Езуса...
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Здзейснілася. Крыжовы шлях скончыўся. Езуса паклалі ў грабніцу. Цяжкім каменеем прывалілі ўваход. Бога забілі. I — цішыня... Заснула спакойна зямля. Як дзіця ў калысцы — бесклапотна. Яна можа спаць спакойна. Цяпер ужо можа. Бо здзейснілася. Бо шлях у цемры скончыўся. Бо святло ўжо блізка. Жыццё вечнае блізка. Смерць пераможана. I заўтра будзе Змёртвыхпаўстанне... О Езу — крыніца жыцця вечнага! Няма гэткіх слоў, каб аддзячыць Табе за гэты цудоўны дар — дар уваскрасення. Ты ведаеш маю ўдзячнасць, Ты ўсё ведаеш пра мяне. Прасіць не асмельваюся. Дазволь адно спадзявацца, што ў Тваім Нябесным Валадарстве і для мяне знойдзецца месца.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 15 ………………………………………………………………………………… ………………………………………………………………………………… ………………………………………………………………………………… …………………………………………………………………………………
Малітва на заканчэнне
Усемагутны вечны Божа! Па Тваёй волі наш Збавіцель прыняў чалавечае цела і цярпеў муку крыжовай смерці. Ласкава ўчыні, каб мы, беручы прыклад з Ягонай цярплівасці, заслужылі ўдзел у хвале Змёртвыхпаўстання. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
|