ШКОЛА МАШТВЫ

 

Праслаўляй, душа мая, Панаі

 

Божая воля такая, што мы павінны дзякаваць Яму ў кожнай сітуацыі, але Бог любіць таксама, каб мы Яго прасілі ў нашых патрэбах. Аднак мусім памятаць таксама і пра яшчэ адну форму малітвы — праслаўлення. Анёлы ў небе праслаўляюць Бога, спяваючы ў гонар Яго гімны. Святыя, якія вызваліліся ад вялікага пераследу і «выбелілі свае шаты ў крыві Ягняці», таксама не стамляюцца праслаўляць Пана. Маці Божая спявае ў Яго гонар слынны «Магніфікат» і ўжо ў першых словах выказвае жаданне душы праслаўляць Пана. Вернікі праслаўляюць Яго ў розных супольнасцях і ў часе літургіі. Аднак трэба зрабіць усё, каб і ў нашай прыватнай малітве не бракавала словаў хвалы.

 

Праслаўленне — не кампліменты, а праява сапраўднай любові

 

На малітве няма неабходнасці ў кампліментах—Богу не патрэбныя пустыя пахвалы.

Ен чакае ад нас праслаўлен-ня, якое паходзіла б з нашага сэрца і было б праяваю нашай любові да Яго. Як закаханым не надакучае прызнавацца ў каханні, так і тым, хто любіць Бога, хочацца праслаўленнем выказаць Яму сваю любоў. Калі ты любіш іншага чалавека, цяжка стрымаць словы прызнання. Калі ты пасапраўднаму любіш Бога, тваё сэрца ў адзін цудоўны дзень само пачне праслаўляць Яго.

 

Праслаўленне аздараўляе

 

Добрая малітва мае такі духоўны вынік, што я пачынаю змяншацца, а Бог узвышацца, Ён становіцца цэнтрам маёй увагі і майго мыслення, а я, тым часам, адыходжу на другі план. Такі плён малітвы магчымы толькі для тых, хто моліцца малітвай праслаўлення. Праслаўляючы Бога, чалавек перастае засяроджвацца толькі на сабе. Праслаўляючы справы Пана і Яго дасканаласць, чалавек адкрывае, што ён з'яўляецца пылам перад Богам і што поўню свайго шчасця ён можа рэалізаваць толькі ў Ім. Праслаўляючы Збаўцу, мы выразна і канкрэтна адкрываем для сябе, як шмат у нашым жыцці ўчыніў Пан Бог. Таму спрабуй ужо ў бліжэйшы час праслаўляць Яго! А потым прыгледзься ўважлівей да сябе: ці бачыш ты ўвогуле, які цудоўны наш Бог і якія цудоўныя Яго дзеі? Калі табе ўдасца гэта ўбачыць, пачнеш яшчэ мацней праслаўляць Яго і — парадаксальна — яшчэ мацней палюбіш сябе, за тое, што ты знаходзішся ў камуніі з Богам. Таму не шкадуй часу на праслаўленне Пана, бо, праслаўляючы Яго, ты аздараўляеш сваю душу.

Кс.Л.П.

Паводле тыднёвіка «Niedziela», №47,2007 г.

Рубрыку вядзе Ірына Жарнасек.

 

 

Hosted by uCoz