ЛІТАНІЯ ДА СВЯТОГА ФРАНЦІШКА АСІЗСКАГА
Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, змілуйся над намі. Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.
Святая Марыя, без граху першароднага пачатая, маліся за нас. Святы Францішак, краса Божай ласкі, Святы Францішак, паслядоўнік Хрыста, Святы Францішак, прагны пакутніцкай смерці, Святы Францішак, пястун Хрыстовых ранаў, Святы Францішак, абдараваны моцаю чынення цудаў, Святы Францішак, палымнеючы Божай любоўю, Святы Францішак, перапоўнены любоўю бліжняга, Святы Францішак, прыхільнік пакоры, Святы Францішак, узор пакуты, Святы Францішак, прыклад паслухмянасці, Святы Францішак, прыхільнік чыстасці, Святы Францішак, які пагарджаў дабротамі свету, Святы Францішак, патрыярха ўбогіх, Святы Францішак, жывая выява цнотаў Евангелля, Святы Францішак, барацьбіт Хрыстовы, Святы Францішак, апора святога Касцёла, Святы Францішак, абаронца каталіцкай веры, Святы Францішак, тарча тых, хто змагаецца за праўду, Святы Францішак, пераможца зла свету, Святы Францішак, аднавіцель хрысціянскіх звычаяў, Святы Францішак, паказвальнік для блукаючых, Святы Францішак, лекар хворых на душы, Святы Францішак, мужны заступнік у Бога, Святы Францішак, заснавальнік трох Ордэнаў, Святы Францішак, святы наш Ойча, маліся за нас
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
- Маліся за нас, святы Фанцішак. - Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, які невычарпальныя таямніцы Крыжа выявіў шматлікімі спосабамі ў благаславёным Францішку, Тваім прыхільніку, дай нам, просім Цябе, каб пераймаючы прыклад Яго набожнасці, праз разважанне Крыжа і Тваёй Мукі, пагаджаліся з уласным цярпеннем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва Яна Паўла II да святога Францішка Асізскага Ты, які вельмі наблізіў свайму часу Хрыста, дапамажы нам наблізіць Хрыста нашай эпоцы; нашым цяжкім і крытычным дням. Дапамагай нам! Сучасныя часы чакаюць на Храста з вялікім смуткам, хоць вялікая колькасць сучасных людзей не здае сабе з гэтага справы. Мы набліжаемся да двухтысячнага года пасля Хрыста. Ці будуць гэта часы, якія прыгатуюць нас да адраджэння ў Хрысце, да новага адвэнта? Кожны дзень падчас эўхарыстычнай малітвы мы выказваем нашае чаканне, звяртаючыся да Яго Самаго, нашага Збаўцы і Выратавальніка; да Яго, Які з’яўляецца напаўненнем гісторыі чалавека і света. Святы Францішак Асізскі! Дапамажы нам наблізіць Хрыста касцёлу і сучаснаму свету! Ты, які насіў у сваім сэрцы зменлівасці лёсаў сучасных Табе людзей, дапамагай нам, каб мы з сэрцам, блізкім сэрцу Збаўцы, зразумелі справы людзей нашага часу, цяжкія праблемы грамадства, эканамічныя і палітычныя праблемы, праблемы культуры сучаснай цывілізацыі, усе цярпенні, напружанасці, трывогі. Дапамажы нам усё гэта перакласці на простую мову Евангелля, на мову, якая прыносіць добры плён. Дапамажы нам вырашыць усе гэтыя праблемы словам Добрай Навіны, каб Хрыстос мог быць Дарогай, Праўдай і Жыццём сучаснаму чалавеку. Просіць Цябе аб гэтым, о святы Сын Касцёла, святы айцец Ян Павел II, сын польскай зямлі, і спадзяецца, што Ты не заставіш яго, а дапаможаш. Ты заўсёды быў добрым і заўсёды спяшаўся на ратунак усім, хто прасіў цябе аб дапамозе.
Акт пасвячэння францішканскага закона Беззаганнай Маці Божай О Беззаганная, Найсвяцейшая Пані Марыя, Маці Божая і наша Маці, Каралева Сэрафіцкага Ордэна, стоячы на каленах перад Табой, мы, паслядоўнікі святога нашага айца Францішка, аддаём і пасвячаем сябе Табе і Твайму Сыну Езусу, нашаму Пану. Нашая Маці і Каралева, Табе і Твайму Сыну мы аддаём і пасвячаем увесь наш Францішканскі Ордэн: кіраўнікоў і падпарадкаваных, усіх, субратоў святароў, семінарыстаў, братоў, пастулантаў і кандыдатаў, семінарыі і калегіі нашага ордэна, рэктараў, прафесараў, выхавальнікаў і выхаванцаў, замежныя і ўнутраныя даручэнні нашага Ордэна, усіх місіянераў, правінцыі, кляштары, касцёлы, парафіі, увесь Другі Ордэн, Францішканскі Ордэн Свецкіх, Трэці Рэгулярны Ордэн, як і супольнасці, якія жывуць паводле статута святога айца Францішка. О Каралева Апосталаў, Каралева Сэрафіцкага Ордэна, якая насіла Стваральніка свету і якая нарадзіла Таго, Які цябе стварыў, Ты, якая на вякі застанешся Паннай, Ты, якой усемагутны і міласэрны Бог з крыжа даручыў збаўленне ўсіх чалавечых душаў, якая сама знішчыла усе ерасі па ўсяму свету, прымі нас да працы распаўсюджвання Божай хвалы, вечнага збаўлення веруючых, развіцця і дабрабыту святой Маці Касцёла, каб пашыралася Валадарства Твайго Сына, нашага Пана, Езуса на ўсім свеце і каб усе народы пазналі, што няма іншага Бога, толькі наш Бог. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. |