МАЛІТВА

аб выпрошванні Божых ласкаў

праз заступніцтва святой сястры Фаустыны

 

     О Езу, які ўчыніў святую Фаустыну вялікаю шанавальніцаю Тваёй бязмежнай міласэрнасці, праз яе заступніцтва, калі гэта згодна з Тваёю найсвяцейшаю воляю, удзялі мне ласку ..., аб якой я Цябе прашу. Я, грзшны, не годны міласэрнасці Тваёй, але дзеля духа ахвярнасці і адданасці святой сястры Фаустыны выслухай просьбы, якія я ўзношу да Цябе праз яе заступніцтва.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... ХвалаАйцу... Святая сястра Фаустына, маліся за нас.

 

Малітва падзякі

     О Езу, Вечны Божа, дзякую Табе за незлічоныя ласкі і дабрадзейнасці Твае. Няхай кожны ўдар майго сэрца будзе новым гімнам падзякі Табе, Божа. Няхай кожная кропля крыві маёй рухаецца ў маіх жылах для Цябе, Пане; душа мая няхай будзе суцэльным гімнам праслаўлення міласэрнасці Тваёй. Люблю Цябе, Божа, дзеля Цябе самога (Дз 1794).

 

Аб Божай Міласэрнасці для свету

     О Божа вялікай міласэрнасці, Дабрыня бясконцая, вось сёння ўсё чалавецтва з бездані сваёй нікчэмнасці і ўбогасці прызывае Тваю міласэрнасць і літасць Тваю, Божа; і кліча Цябе моцным голасам нікчэмнасці сваёй. Божа ласкавы, не адкідай малітвы выгнаннікаў гэтай зямлі. О Пане, Дабрыня неспасцігальная, Ты наскрозь бачыш нашую нікчэмнасць і ўбогасць і ведаеш, што сваімі сіламі мы не здольныя падняцца да Цябе, таму молім Цябе: апярэджвай нас ласкаю сваёю і няспынна павялічвай у нас міласэрнасць сваю, каб мы верна выконвалі Тваю святую волю на працягу ўсяго жыцця і ў хвіліну смерці. Няхай атуліць нас усемагутнасць міласэрнасці Тваёй ад ворагаў нашага збаўлення, каб мы з даверам, як дзеці Твае, чакалі Твайго канчатковага прыйсця, дзень якога вядомы толькі Табе. I спадзяёмся, што мы атрымаем ўсё, абяцанае Езусам, нягледзячы на ўсю нашую нікчэмнасць, бо ў Езусе — надзея наша; праз Яго міласэрнае Сэрца мы праходзім, як праз адчыненую браму, у неба (Дз 1570).

AveMaria №4 (175) 2008

 

Hosted by uCoz