Малітвы перад споведдзю

 

Перад рахункам сумлення

 

     Найлепшы Ойча, Ты ведаеш мяне па імені. Ты паклікаў мяне да існавання і вядзеш па жыцці. У Хрысце Ты ўчыніў мяне Тваім дзіцем і атуляеш айцоўскаю любоўю, а я замест падзякі абражаў Цябе сваімі грахамі і аддаліўся ад Цябе. як блудны сын. Я прызнаю свае грахі і жадаю іх вызнаць. Ойча, дазволь мне вярнуцца да Цябе, каб ужо больш ніколі Цябе не пакідаць.

     Няхай Твой Дух Святы дапаможа мне адкрыта і сумленна паглядзець на сябе і са шчырым жалем ізноў вярнуцца ў Тваю любоў, каб я атрымаў мужнасць і сілы прайсці наступны этап таго шляху, які вядзе да Цябе і да вечнага прабывання з Табою ў Тваім нябесным доме. Амэн.

******

     Духу Святы, Духу святла і праўды, які пранікаеш у глыбіні чалавечых сэрцаў, перад Табою няма нічога ані скрытага, ані таемнага. Прыйдзі і асвяці мой розум, каб я мог узгадаць усе свае грахі і пазнаць іх зло. Напоўні маё сэрца скрухаю, каб я шчыра шкадаваў за ўчыненыя грахі. Умацуй маю волю, каб я рашуча пастанавіў больш не грашыць.

Просьба да Хрыста

     Пане Езу, я прыходжу да Цябе, каб прызнаць таямнічую сувязь паміж маімі грахамі і Тваёю мукаю, маімі ўчынкамі і тым, што  ўчыніў Ты. Прыходжу, каб прасіць у Цябе прабачэння і атрымаць Тваю міласэрнасць. Прыходжу, бо ведаю, што Ты можаш і хочаш прабачыць, бо Ты — мой Адкупіцель і мая надзея. Пане Езу, мой Збаўца, ажыві ўва мне жаданне Твайго прабачэння і надзею на яго. Умацуй маё пастанаўленне навярнуцца і быць верным Табе, каб я з болынай упэўненасцю давяраў Тваёй міласэрнасці. Збаўца мой і Настаўнік, дай мне сілу прабачаць іншым, каб я сам мог атрымаць ад Цябе прабачэнне. Збаўца мой і Пастыр, улі ў маё сэрца здольнасць любіць так, як Ты гэтага жадаеш, каб мы па Тваім прыкладзе і з дапамогаю Тваёй ласкі любілі Цябе, а ў Табе — усіх братоў.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі, Пане.

Паводле Паггы Паўла VI

 

Прыклад рахунку сумлення

     Гэтыя пытанні дапамогуць выпрабаваць сумленне і ўзгадаць свае грахі, а таксама пераасэнсаваць жыццёвыя пазіцыі. Робячы рахунак сумлення, не абавязкова карыстацца менавіта гэтымі пытаннямі. Зрэшты, імі ўвогуле можа не карыстацца той, хто спавядаецца рэгулярна і дастаткова часта.

Уступныя пытанні

     1. Ці прыступаю я да сакрамэнту пакаяння са шчырым жаданнем ачысціць сваю душу, навярнуцца, аднавіць сваё жыццё і ўсталяваць больш глыбокую прыязнасць з Богам, ці, хутчэй, лічу гэта цяжкім і непрыемным абавязкам, які разпораз усё ж такі трэба выконваць?

     2.Ці на папярэдніх споведзях не забыўся пра які-небудзь смяротны грэх? Ці не затаіў якогасьці граху наўмысна? Калі так, перачытай раздзел Што трэба зрабіць, каб споведзь была сапраўднай?

     З.Ці выканаў прызначаную пакуту? Ці выправіў крыўду, якую прычыніў сваімі грахамі? Ці прыклаў дастатковыя намаганні, каб выконваць свае пастановы адносна выпраўлення жыцця?

 

Цяпер прааналізуем сваё жыццё ў святле Божага слова

 

«Любі Папа Бога твайго усім сэрцам тваім»

(пар. Мц 22, 37)

     1. Ці я разумею, што Бог — найвышэйшае Дабро, якое непараўнальна большае за ўсе іншыя зямныя даброты? Ці імкнуся любіць Пана Бога больш за ўсё, верна выконваючы Яго запаведзі, ці больш клапачуся пра часовыя справы? Ці дазваляю Богу прысутнічаць ва ўсіх сферах свайго жыцця? Ці з'яўляюся сведкам Хрыста для свайго атачэння?

     2.Ці маю моцную веру ў Бога, які прамовіў да нас праз свайго Сына Езуса Хрыста? Ці трымаўся паслядоўна вучэння Каталіцкага Касцёла? Ці клапаціўся пра паглыбленне сваёй веры, слухаючы і чытаючы Святое Пісанне — жывое слова Божае? Ці меў час для чытання духоўнай літаратуры, каталіцкіх часопісаў? Ці імкнуўся высветліць не зусім зразумелыя для сябе пытанні, якія датычаць веры або маралі, у адпаведнасці з вучэннем Касцёла? Ці пазбягаў усяго, што магло пашкодзіць маёй веры?

     З.Ці не ішоў часам на кампрамісы са сваёю вераю і сумленнем? Ці не кіраваўся ў сваім жыцці прынцыпам «усе так робяць»? Ці не абмяжоўваў сваёй рэлігійнасці толькі знешнімі праявамі? Ці не імкнуўся скрыць сваю прыналежнасць да Касцёла, баючыся паказацца «дзіўным», «абмежаваным» ці «несучасным»? Можа, упадаў у іншую крайнасць, жадаючы апраўдаць сваёй «выключнай» рэлігійнасцю ўхіленне ад вырашэння надзённых праблемаў? Ці клапаціўся пра належнае рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей?

     4.Ці не прапускаў святой Імшы ў нядзелю і ў абавязковыя касцёльныя святы? Ці быў уважлівы на Імшы, ці імкнуўся браць у ёй чынны і свядомы ўдзел? Ці не занядбаў абавязку прынамсі раз у год спавядацца і прымаць святую Камунію? Ці захоўваў устрыманне ад мясных страваў і ад удзелу ў забавах у вызначаныя Касцёлам дні і перыяды?

     5.Ці не забываўся маліцца раніцай і вечарам? Ці не скарачаў празмерна час на размову з Богам? Ці быў засяроджаным падчас малітвы, ці не думаў пра штосьці іншае, адгаворваючы пацеры? Ці не забываўся ў сваіх малітвах праслаўляць Бога і дзякаваць Яму, a звяртаўся да Яго выключна з нейкімі сваімі просьбамі? Ці давяраў Богу? Ці не злаваўся на Яго, калі штосьці ў жыцці было не так, як гэтага хацелася б? Ці не наракаў на Бога, ці не блюзнерыў, калі Ён «не выслухоўваў» маіх просьбаў?

     6.Ці не цікавіўся празмерна нехрысціянскімі рэлігіямі і культамі? Ці не захапляўся атэістьгчнай і іншай філасофіяй, якая скажае праўду пра Бога і сусвет, прапагандуючы бязбожны светапогляд? Ці не верыў у сілу варажбы, талісманаў, забабонаў,  прыкметаў, гараскопаў?                                                                                                                  

     7.Ці адносіўся да імені Божага з належ-най павагай? Ці не абражаўЯго імя блюзнерствам, ілжываю прысягаю або бессэнсоўнымі воклічамі, у якіх узгадваў Бога, Панну Марыю ці святых? Ці не спрыяў сваімі агрэсіўнымі паводзінамі ўзнікненню міжканфесійнай варожасці? Ці не выкарыстоўваў рэлігію ў палітычных або камерцыйных мэтах?

     8.Ці не кпіў са святых рэчаў? Ці не высмейваў іншых кірункаў хрысціянства ці чыёйсьці «наіўнай» пабожнасці? Ці меў належную павагу да святых выяваў? Ці не выкарыстоўваў у адзенні або ў аздабленні сваёй кватэры ці пакою сатанінскай сімволікі і нехрысціянскай культавай атрыбутыкі? Ці не слухаў яўна антыхрысціянскую музыку?

     9.Ці не сумняваўся ў беспамылковасці веравучэння Касцёла або прынцыпаў хрысціянскай маралі? Ці не крытыкаваў іх публічна? Ці не даваў зразумець сваімі паводзінамі, што нешта з гэтага лічу няважным, другасным? Ці заўсёды з павагаю ставіўся да духавенства? Ці шанаваў цэлібат святара, шлюб чыстасці кансэкраванай асобы або таго, хто рыхтуецца яго прыняць? Ці дапамагаў у патрэбах Касцёла, ці толькі «кідаў» у скарбонку для ахвяраванняў непатрэбную дробязь, што назбіралася за тыдзень?

 

«Любі  бліжняга твайго, як самога сябя»

(пар. Мц 22, 39)

     І.Ці я сапраўды стаўлюся да іншых людзей як да сваіх бліжніх, паступаючы з імі так, як хацеў бы, каб паступалі са мной? Які сэнс укладаю ў паняцці «любоў», «разуменне», «павага » ў адносінах да бліжняга? Ці няма ў маіх адносінах да бліжніх эгаізму і абыякавасці? Ці не засяроджаны я толькі на сабе і сваіх патрэбах?

     2.Ці не ставіўся да кагосьці з пагардаю, як да ніжэйшага за сябе? Ці не выкарыстоўваў іншых людзей, якія залежаць ад мяне, або злоўжываў чыімсыді даверам? Ці не маніпуляваў людзьмі для сваёй выгоды? Ці не занядбоўваў магчымасцяў зрабіць добры ўчынак для душы або для цела бліжняга? Ці не асуджаў кагосьці замест таго, каб дапамагчы добрай парадай? Ці мае паводзіны не былі для кагосьці дрэнным прыкладам і прычынаю спакусы?

     З.Ці шаную я сваіх бацькоў? Ці адношуся да іх з удзячнасцю? Ці ўважлівы я да іх, ці лічуся з іх патрэбамі і клопатамі? Ці не  засмучаю іх, ці не праяўляю да іх абыякавасці? Ці прыслухоўваюся да іх парадаў? Ці падтрымліваю іх? Ці не забываюся за іх маліцца?

     4.Які прыклад я даю ўласным дзецям? Ці прысвячаю ім дастаткова часу, ці проста стараюся «адкупіцца» ад іх, робячы ім падарункі або даючы кішэнныя грошы? Ці цікаўлюся іх жыццём? Ці не патрабую ад іх зашмат, ці не прыгнятаю іх індывідуальнасці, жадаючы бачыць у іх «вундэркіндаў» або спрабуючы рэалізаваць у іх тое, чаго самому не ўдалося дасягнуць у жыцці? Ці не імкнуся ўсё рабіць за іх? Ці не занадта пешчу іх? Ці не адношуся да іх, як да сваёй уласнасці? Ці не абмяжоўваю празмерна іх права рабіць самастойны выбар? Ці не зрываю на іх сваю злосць?

     5.Ці адношуся да сваёй жонкі (мужа) з любоўю і павагаю, як да роўнай сабе асобы? Ці шаную святасць і непарыўнасць сужэнства? Ці імкнуўся падтрымліваць нармальныя адносіны ў сям'і? Ці не лічыў развод магчымым сродкам аблягчыць сабе жыццё? Ці адчуваю сваю адказнасць за духоўны і матэрыяльны дабрабыт сваёй сям'і? Ці сумленна выконваў у сям'і свае абавязкі, ад якіх залежала яе нармальнае існаванне?

     6.Якія мае адносіны да жыцця і здароўя як уласнага, так і іншых людзей? Ці быў я ўдзячны Богу за гэтыя вялікія Ягоныя дары? Ці ў цяжкіх, безнадзейных сітуацыях не меў часам думак пра самазабойства? Ці не забіла сваё ненароджанае дзіця? Ці не стаў прычынаю аборту, ці не даваў згоду на аборт камусьці са сваіх блізкіх? Ці не карыстаўся супрацьзачаткавымі сродкамі? Ці не рызыкаваў уласным жыццём і жыццём іншых людзей, напрыклад, кіруючы аўтамабілем у нецвярозым стане? Ці не нанёс свядома шкоды свайму здароўю ці здароўю іншага чалавека? Ці не ўжываў наркотыкі? Ці не злоўжываў алкаголем, бо кожны раз, калі бываю моцна п'яны, раблю смяротны грэх? Ці не ўчыніў якога-небудзь іншага граху ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення? Ці не нішчыў свайго здароўя і здароўя сваіх блізкіх паленнем тытуню? Ці не біўся і ці не пагражаў камусьці расправаю? Ці не жадаў чыёй-небудзь смерці? Ці не ўпадаў у гнеў і ці не злаваўся на кагосьці без важкай прычыны?

     7.Ці не паводзіў сябе з іншай асобай як з прадметам для атрымання пачуццёвай асалоды? Ці не лічу секс чымсьці такім, чым можна займацца калі захочаш і з кім захочаш проста для ўласнага задавальнення? Ці зберагаў цнатлівасць да шлюбу? Ці захоўваў сужэнскую вернасць ва ўчынках і ў думках? Ці не спрабаваў атрымліваць палавое задавальненне непрыстойнымі спосабамі (мастурбацыя, гомасексуалізм, «нетрадыцыйны» секс, палавыя    ненармальнасці)? Ці    захоўваў    прыстойнасць    у  пацалунках і дотыках? Ці не ўзбуджаў сябе парнаграфіяй? Ці не рабіў камусьці непрыстойных прапановаў? Ці не расказваў брыдкіх анекдотаў? Ці не «смакаваў»  непрыстойных думак ці вобразаў у сваім уяўленні?

     8.Ці не скраў чаго-небудзь? Калі так, то мушу гэтую рэч вярнуць або заплаціць за яе, калі вярнуць немагчыма. Ці зрабіў гэта, калі раней ужо вызнаў такі грэх на споведзі? Ці своечасова вяртаў пазычаныя рэчы або грошы? Ці не пакінуў сабе знойдзеную рэч, калі ведаў, хто з'яўляецца яе ўладальнікам, або мог яго лёгка знайсці? Ці клапаціўся пра дабрабыт сваіх блізкіх? Ці ўтрымліваў сям'ю на належным узроўні, адпаведна сваім прыбыткам? Ці не пазбаўляў чагосьці сваіх блізкіх з-за прыхільнасці да алкаголю, цыгарэтаў, азартных гульняў і іншага? Ці не займаўся ашуканствам або махлярствам? Ці заўсёды добрасумленна выконваў сваю працу? Ці разлічваўся своечасова і ў належным аб'ёме за выкананую працу і паслугі? Ці не браў і не даваў хабару? Ці не нішчыў чужую або дзяржаўную ўласнасць? Ці не зайздросціў?

     9.Якім чынам я стаўлюся да праблемы праўды і фальшу? Ці магу назваць сябе сумленным чалавекам? Ці стараюся заўсёды гаварыць праўду? Ці не спрабаваў атрымаць якуюсьці карысць для сябе праз падман? Ці не пашкодзіў чыёйсьці рэпутацыі распусканнем або перадачай плётак? Калі так, то мушу публічна абвергнуць фалынывую інфармацыю. Ці зрабіў гэта, калі раней ужо вызнаў такі грэх на споведзі? Ці не абгаворваў каго-небудзь? Ці не абвінавачваў кагосьці без дастатковых доказаў? Ці прызнаваў сваю віну, ці спрабаваў перакласці яе на іншых? Ці не ўдзельнічаў у агульным цкаванні якога-небудзь чалавека? Ці не даваў ілжывых абяцанняў? Ці не замоўчваў праўды, баючыся пераследу або непрыемнасцяў?

 

Hosted by uCoz