САКРАМАНТ СПОВЕДЗІ
Калі вернік прыходзіць, каб паспавядацца, святар ветліва яго прымае. Вернік хрысціцца, гаворачы:
В.: У Імя Айца, і Сына, і Духа Святога.
Сьвятар адказвае: С.: Амэн. В.: Пахвалёны ЕзусХрыстус. С.: На векі вечныя. Амэн.
Святар у гэты час моўчкі робіць знак Крыжа над вернікам. Затым заахвочвае яго да веры ў Божую міласэрнасць наступнымі словамі:
С.: Няхай Пан Бог будзе ў сэрцы тваім, каб ты пакорна прызнаў(ла) свае грахі. В.: Амэн. В.: Апошні раз я быў(ла) у споведзі ... Заданую мне пакуту выканаў (не выканаў); (Прыступаю да споведзі першы раз). Я абразіў(ла) Бога наступнымі грахамі (гаворацца грахі):... Болей грахоў не памятаю, за ўсе грахі шкадую і пастанаўляю выправіцца, прашу даць мне адпушчэнне грахоў і вызначыць пакуту.
Затым святар заахвочвае верніка да скрухі, якую вернікможа выказаць гэтымі ці падобнымі словамі:
В.: Божа, будзь міласэрны да мяне, грэшнага(най).
Святар працягвае правую руку над вернікам і гаворыць словы адпушчэння грахоў. Святар, робячы знак крыжа, кажа:
С: ... I я адпускаю табе грахі ў імя Айца, і Сына, + і Духа Сьвятога. В.: Амэн. С.: Будзем праслаўляць Пана, бо Ён добры. В.: Бо Яго міласэрнасць на векі. С.: Бог дараваў табе грахі. Ідзі ў спакоі. В.: Дзякую Пану Богу.
Споведзь — гэта папулярная назва сакрамэнту паяння і паяднання. «Катэхізіс Каталіцкага Касцёла» называе яго таксама:
—сакрамэнтам навяртання, бо ў ім здзяйсняецца заклік Хрыста да навяртання, вяртання да Айца, ад якога чалавек аддаліўся праз грэх;
—сакрамэнтам пакаяння, бо ён паказвае асабісты і касцёльны шлях да навяртання, пакаяння і задаволення з боку хрысціяніна, які ўчыніў грэх;
—сакрамэнтам споведзі, бо прызнанне ў грахах — споведзь — з'яўляецца яго істотным элементам, а ў болын глыбокім сэнсе ў ім прызнаецца і праслаўляецца святасць Бога і Яго міласэрнасць да грэшных людзей;
—сакрамэнтам прабачэння, бо праз разграшэнне святара Бог дае таму, хто каецца, прабачэнне і супакой;
— сакрамэнтам паяднання, паколькі дае грэшніку Божую любоў, якая прыносіць паяднанне.
Разам з сакрамэнтам намашчэння хворых сакрамэнт пакаяння і паяднання з'яўляецца сакрамэнтам аздараўлення. У канстытуцыі пра Касцёл Lumen gentium II Ватыканскага Сабору чытаем: «Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння, атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу, учыненую Богу, і ў той жа час яднаюцца з Касцёлам, якому праз грэх нанеслі рану і які сваёй любоўю, прыкладам і малітваю спрыяў іх навяртанню». Грэх — гэта перш за ўсё абраза Бога, разрыў еднасці з Ім. Апрача таго, грэх парушае адзінства з Касцёлам, а таму навяртанне адначасова прыносіць Божае прабачэнне і паяднанне з Касцёлам, што літургічным спосабам выяўляе і здзяйсняе сакрамэнт пакаяння і паяднання — споведзь. вяты Аўгустын так піша пра гэты сакрамэнт: «Касцёл атрымаў ключы Нябеснага Баладарства, каб у ім здзяйснялася адпушчэнне грахоў праз Кроў Хрыста і дзеянне Духа Святога. Душа, якая памерла з-за грахоў, у гэтым Касцёле ажывае, каб жыць з Хрыстом, ласка якога нас збавіла». Таму гэтая ўлада адпушчэння грахоў, якую Хрыстус даў свайму Касцёлу, называецца «ўладаю ключоў». |