КАТЭХІЗІС

 

ПРА ПАНА БОГА

 І. Хто такі Бог?

-  Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.

2. Чаму Пана Бога мы называем Духам?

-  Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела.

3. Як мы называем Бога ў трох Асобах?

-  Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай.

4. Чаму Пана Бога мы называем вечным?

-  Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе.

5. Дзе ёсць Бог?

-  Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы.

6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным?

-  Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні.

7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем?

-  Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога.

8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом?

-  Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні.

9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым?

-  Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.

10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным?

-  Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх.

 

ПРА АНЁЛАЎ

 11. Хто такія анёлы?

-  Анёлы - гэта духі, якія маюць розум і вольную волю, але не маюць цела.

12. Навошта Пан Бог стварыў анёлаў?

-  Бог стварыў анёлаў каб яны праслаўлялі Яго, дапамагалі людзям у збаўленні і радаваліся шчасцем у небе.

13. Як мы называем анёлаў, якія нам дапамагаюць?

-  Анёлаў, якія нам дапамагаюць, мы называем Анёламі Ахоўнікамі.

14. Ці ўсе анёлы былі паслухмяныя Пану Богу?

-  Некаторыя анёлы ўзбунтаваліся і не захацелі служыць Пану Богу.

15. Што сталася з анёламі, якія адмовіл: ся выконваць волю Пана
Бога?

-  Гэтыя анёлы трапілі ў пекла. Там яны ўжо не могуць бачыць Бога і церпяць вечныя пакуты.

16. Як мы называем анёлаў, якія ўзбунтаваліся?

-  Анёлаў, якія ўзбунтаваліся, мы называем злымі духамі, д'ябламі,
сатаной.

17. Што робяць злыя духі?

-  Злыя духі спакушаюць людзей, каб яны не слухаліся Бога.

 

ПРА ЧАЛАВЕКА

18. Хто стварыў чалавека?

-  Чалавека стварыў Пан Бог.

19. Хто такі чалавек?

-  Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу.

20. Да каго падобна душа чалавека?

-  Душа чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум,
вольную волю і ніколі не памірае.

 21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека?

-  Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога,
выконваў Яго волю, а пасля смерці быў з Ім у небе.

22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі?

-  Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці.

23. Чаму болып за ўсё радаваліся першыя людзі?

-  Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку

24. Што дае асвячальная ласка?

-  Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу,
яднае нас з Езусам Хрыстом і дае права на вечнае жыццё ў небе.

 

ПРА ПЕРШАРОДНЫ ГРЭХ

25.  Чаго Пан Бог патрабаваў ад першых людзей?

-  Бог патрабаваў, каб першыя людзі любілі Яго і былі Яму паслухмяныя.

26. Ці заўсёды першыя людзі былі паслухмянымі Пану Богу?

-  Першыя людзі не заўсёды былі паслухмянымі Богу. Злы дух падгаварыў іх да непаслухмянасці.

27. Як называецца непаслухмянасць першых людзей?

-  Непаслухмянасць першых людзей называецца першародным грахом.

28. Як былі пакараныя першыя людзі за свой грэх?

-  Яны страцілі асвячальную ласку, права на вечнае жыццё ў небе.
Яны перасталі быць Божымі дзецьмі. Пан Бог папярэдзіў іх, што яны будуць цяжка працаваць, хварэць і паміраць.

29. Якія наступствы першароднага граху?

-  Гэтая кара перайшла на ўсіх людзей, гэта значыць, што кожны чалавек нараджаецца з першародным грахом, не мае асвячальнай ласкі.

 30. Хто быў вольны ад першароднага граху?

- Толькі Маці Божая была вольная ад першароднага граху, таму мы называем Яе Беззаганнай, Прачыстай.

 

ПРА АПОШНІЯ РЭЧЫ ЧАЛАВЕКА

31. Што такое смерць?

- Смерць - гэта аддзяленне душы ад цела.

32. Што адбываецца з душой пасля смерці чалавека?

-  Пасля смерці душа чалавека прадстае перад Божым судом.

33. Што адбываецца пасля суда?

-  Пасля суда душа альбо атрымлівае ўзнагароду вечнага шчасця ў небе (рай), альбо ачышчаецца ў чыстцы, альбо атрымлівае прысуд вечнай кары ў пекле.

34. У чым заключаецца вечнае шчасце ў небе?

-  Душы ў раі шчаслівыя, бо бачаць Пана Бога, знаходзяцца разам з Езусам Хрыстом, Найсвяцейшай Паннай Марыяй, анёламі і святымі.

35. Якую кару атрымліваюць асуджаныя ў пекле?

-  Асуджаныя ў пекле не бачаць Бога і церпяць вечныя мукі.

36. Што адбываецца з душою ў чыстцы?

-  У чыстцы душа некаторы час пакутуе за свае грахі, а потым пераходзіць у рай.

37. Калі цела атрымае ўзнагароду ці вечнае пакаранне?

-  Напрыканцы свету ўсе ўваскрэснуць. Падчас Апошняга Суда чалавек атрымае альбо ўзнагароду вечнага шчасця, альбо вечнае пакаранне.

 

ПРА БОЖЫЯ ЗАПАВЕДЗІ

38. Што Бог даў людзям, каб яны ведалі, як жыць?

-  Пан Бог даў людзям сумленне і 10 запаведзяў.

39. Як гучыць першая запаведзь?

-  Я - Пан Бог твой, не май іншых багоў, апроч Мяне.

 40. Калі мы выконваем першую запаведзь?

-  Першую запаведзь мы выконваем, калі верым у Пана Бога і ва ўсё, што Ён аб'явіў, размаўляем з Ім на малітве, пазнаём Яго праз чытанне Бібліі і на занятках па рэлігіі.

41.Як гучыць другая запаведзь?

He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.

42. Калі мы выконваем другую запаведзь?

-  Другую запаведзь мы выконваем, калі імя Пана Бога вымаўляем з пашанаю, калі з пашанаю вымаўляем імёны Маці Божай і святых, калі шануем асвячоныя рэчы і месцы, калі з павагай адносімся да асобаў, пасвечаных Богу, калі адпаведна паводзім сябе ў касцёле.

43. Як гучыць трэцяя запаведзь?

-  Памятай дзень святы святкаваць.

44. Калі мы выконваем трэцюю запаведзь?

-  Мы выконваем трэцюю запаведзь, калі ў нядзелю і ў прадпісаныя святы дні ўдзельнічаем у святой Імшы, аддаючы пашану Пану Богу, калі ў гэтыя дні не робім неабавязковую працу, калі адводзім час на адпачынак і добрыя ўчынкі.

45. Як гучыць чацвёртая запаведзь?

-  Шануй бацьку свайго і маці сваю.

46. Калі мы выконваем чацвёртую запаведзь?

-  Мы выконваем чацвёртую запаведзь, калі любім і шануем сваіх бацькоў, слухаемся іх і дапамагаем ім, а таксама калі з пашанаю адносімся да настаўнікаў, выхавацеляў і старэйшых, калі любім і молімся за сваю Айчыну.

47. Як гучыць пятая запаведзь?

He забівай.

48. Калі мы выконваем пятую запаведзь?

-  Мы выконваем пятую запаведзь, калі клагюцімся пра жыццё і здароўе сваё і бліжніх: выконваем правілы дарожнага руху, не курым і не ўжываем алкагольных напояў, не б'ёмся, апранаемся адпаведна надвор'ю, не крыўдзім бліжніх, а таксама калі беражліва адносімся да прыроды.

49. Як гучаць шостая і дзевятая запаведзі?

-    Шостая: не чужалож.

-    Дзевятая: не пажадай жонкі бліжняга твайго.

50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі?

-  Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў

Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела.

51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі?

-    Сёмая: не крадзі.

-    Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.

52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі?

-  Сёмую і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі шануем
працу іншых людзей, калі мы не зайздросцім.

53. Як гучыць восьмая запаведзь?

He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.

54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь?

-  Мы выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не
выдумваем, не паклёпнічаем на іншых, не абгаворваем бліжніх
і прызнаём сваю віну, калі мы вінаватыя.

55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай?

-  Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.

 

ПРА КАСЦЁЛЬНЫЯ НАКАЗЫ

56. Якія ёсць яшчэ наказы, абавязковыя для кожнага хрысціяніна?

-  Абавязковымі для кожнага хрысціяніна з'яўляюцца яшчэ каcцёльныя наказы.

57. Хто даў Касцёлу права ўстанаўліваць наказы?

-  Гэтае права даў Касцёлу Сам Езус Хрыстус.

58. Колькі ёсць касцёльных наказаў?

-  Ёсць пяць касцёльных наказаў:

     1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць  неабавязковай працы.

     2   Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.

     3.  Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.

    4.  Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.

     5.  Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.

 

ПРА ГРЭХ

59. Што такое грэх?

-  Грэх - гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзяў альбо касцёльных наказаў.

60. Ці ўсе грахі аднолькавыя?

He ўсе грахі з'яўляюцца аднолькавымі. Ёсць грахі смяротныя (цяжкія) і лёгкія.

61. Калі чалавек здзяйсняе смяротны грэх?

-  Калі свядома і дабравольна парушае запаведзь у сур'ёзнай матэрыі.

62. Якія наступствы мае смяротны грэх?

-  Праз смяротны грэх чалавек адыходзіць ад Пана Бога і страчвае асвячальную ласку.

 

ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА

63. Хто такі Езус Хрыстус?

-  Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.

64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў?

-  Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы.

65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста?

-  Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец.

66. Хто з'яўляецца Маці Езуса?

-  Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя.

67. Кім быў святы Юзаф?

-  Святы Юзаф быў апекуном Езуса.

68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай?

-  Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі.

69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай?

-  Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.

 

ПРА БОЖУЮ ЛАСКУ

70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?

-  Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.

71. Хто выслужыў нам Божую ласку?

-  Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.

72. Якая ёсць Божая ласка?

-  Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.

73. Што такое асвячальная ласка?

-  Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.

74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?

-  Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.

75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?

-  Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.

76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?

-  Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.

77.  Што такое дзейсная ласка?

-  Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.

 

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?

-  Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.

79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?

-  Ёсць сем сакрамэнтаў:

     І.     Хрост.

     2.    Канфірмацыя.

     3.    Эўхарыстыя.

     4.    Пакаянне.

     5.    Намашчэнне хворых.

     6.    Пасвячэнне.

     7.    Сужэнства.

80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?

-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.

 

ПРА СВЯТЫ ХРОСТ

81. Што такое хрост?

- Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.

82. Хто ўдзяляе сакрамэнт хросту?

-  Сакрамэнт хросту ўдзяляе біскуп, святар альбо дыякан, але пры неабходнасці хрысціць можа любы чалавек.

83. Якім чынам удзяляецца хрост?

-  Святы хрост удзяляецца такім чынам: галава кандыдата да хросту паліваецца вадой і адначасова гаворацца словы: «(называецца імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».

 

ПРА САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ

84. Што такое сакрамэнт пакаяння?

-  Сакрамэнт пакаяння - гэта сакрамэнт, у якім Пан Езус праз пасрэдніцтва святара прабачае нам грахі, учыненыя намі пасля хросту

85.Якія ўмовы неабходна выканаць, каб сакрамэнт пакаяння быў
сапраўдным і карысным для нашай душы?

-  Для таго, каб Езус Хрыстус прабачыў нам грахі ў сакрамэнце пакаяння, неабходна:

     1.    Зрабіць рахунак сумлення.

     2.    Шкадаваць за грахі.

     3.    Прыняць цвёрдае пастанаўленне выправіцца.

     4.    Шчыра вызнаць свае грахі.

     5.    Выканаць прызначаную пакуту.

86. Што такое рахунак сумлення?

-  Рахунак сумлення - гэта разважанне над тым, як мы выконвалі волю Пана Бога, і прыпамінанне сваіх грахоў.

87. Што такое жаль за грахі?

-  Жаль за грахі - гэта раскаянне за ўчыненыя грахі, жаль аб тым, што мы не выканалі волю Пана Бога і пакрыўдзілі бліжняга.

88.  Што такое цвёрдае пастанаўленне выправіцца?

-  Цвёрдае пастанаўленне выправіцца - гэта шчырае жаданне пазбягаць грахоў і рашэнне змяніць да лепшага сваё жыццё.

89. Што такое споведзь?

-  Споведзь - гэта вызнанне ўсіх сваіх грахоў перад Богам у прысутнасці святара, каб атрымаць прабачэнне.

90. Якой павінна быць споведзь?

-  Споведзь павінна быць шчырай і поўнай - гэта значыць, трэба прызнацца ва ўсіх грахах, сказаць, як часта мы іх рабілі і чаму.

91. Што нам дае добрая споведзь?

-  Пасля добрай споведзі Пан Бог адпускае нам грахі, вяртае страчаную намі асвячальную ласку і дае дзейсныя ласкі для захавання запаведзяў.

92. Што такое выкананне прызначанай пакуты?

-  Гэта выкананне дадзенага падчас споведзі задання і напраўленне крыўды, учыненай бліжняму.

 

ПРА САКРАМЭНТ ЭЎХАРЫСТЫІ

93. Што такое Найсвяцейшы Сакрамэнт?

-  Найсвяцейшы Сакрамэнт - гэта сапраўднае Цела і Кроў Езуса Хрыста ў постаці хлеба і віна.

94.  Хто прысутнічае ў Найсвяцейшым Сакрамэнце?

-  У Найсвяцейшым Сакрамэнце прысутнічае жывы Езус Хрыстус.

95. Якія сакрамэнты ўстанавіў Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры?

-  Падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт
Эўхарыстыі і сакрамэнт пасвячэння.

96. Што здзяйсняе Езус падчас Ахвяры святой Імшы?

-  У Ахвяры святой Імшы Езус ахвяруе сябе за нас свайму нябеснаму Айцу і корміць нас сваім Целам.

97.  Што такое святая Камунія?

-  Святая Камунія - гэта прыняцце Цела і Крыві Езуса Хрыста ў постаці хлеба (часам - хлеба і віна).

98.  Што дае святая Камунія?

-  Святая Камунія яднае нас з Езусам Хрыстом, а таксама з Айцом і Духам Святым. Яна ўмацоўвае ў нас любоў да Бога і бліжняга, памнажае ў нас асвячальную ласку і дае дзейсную ласку.

99. Хто можа прымаць святую Камунію?

-  Кожны, хто знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі (не мае на душы цяжкага граху) і прагне з'яднацца з Езусам Хрыстом.

 

ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ

100. Што такое канфірмацыя?

-  Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.

101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?

-  Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.

102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?

-  Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.

103. Што такое сакрамэнт сужэнства?

-  Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.

104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?

-  Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.

-    Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.

-    Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.

 

ПРА СВЯТЫ КАСЦЁЛ

105. Адкуль мы ведаем пра Пана Бога, пра Яго сутнасць?

-  Сам Пан Бог аб'явіў людзям праўду пра сябе. Гэтую праўду перадае нам Касцёл.

106. Што такое Касцёл?

-  Касцёл - гэта сям'я Божая, супольнасць хрысціянаў, якія пад кіраўніцтвам Езуса Хрыста, наступнікам якога з'яўляецца Папа Рымскі, імкнуцца да збаўлення, вызнаючы адну веру і прымаючы адны і тыя ж святыя сакрамэнты.

107. Каму Хрыстус даручыў навучаць людзей усяму, што аб'явіў Бог?

-  Хрыстус даручыў гэта Апосталам і іх пераемнікам.

108. Якога Апостала Хрыстус выбраў сваім наступнікам?

-  Езус Хрыстус выбраў сваім наступнікам святога Пятра.

109. Хто з'яўляецца наступнікам святога Пятра?

-  Наступнікам святога Пятра з'яўляецца біскуп Рыма – гэта значыць, Святы Айцец, Папа Рымскі.

110. Хто з'яўляецца наступнікамі Апосталаў?

-  Наступнікамі Апосталаў з'яўляюцца біскупы.

111. Хто дапамагае біскупам навучаць людзей таму, што аб'явіў Бог?

-  Навучаць таму, што аб'явіў Бог, дапамагаюць біскупам святары і дыяканы.

112. Якія галоўныя абавязкі хрысціяніна?

-  Кожны хрысціянін павінен:

верыць у тое, што аб'явіў Бог, і чаму навучае Касцёл; выконваць Божыя запаведзі і касцёльныя наказы; прымаць святыя сакрамэнты; маліцца і рабіць добрыя ўчынкі.

 

 

 

Hosted by uCoz