АСНОЎНЫЯ МАЛІТВЫ I КАРОТКІ КАТЭХІЗІС
Знак Святога Крыжа У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Малітва Панская Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Анёльскае прывітанне Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. Апостальскі Сімвал веры Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго Адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.
Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Дзве запаведзі любові (Мц 22, 37.39) 1. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. 2. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.
Дзесяць Божых запаведзяў (Зых20,2-17) Я - Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі. 1. He май іншых багоў, апроч Мяне. 2. He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна. 3. Памятай дз.ень святы святкаваць. 4. Шануй бацьку свайго і маці сваю. 5. He забівай. 6. He чужалож. 7. He крадзі. 8. He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго. 9. He пажадай жонкі бліжняга твайго. 10. He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
Пяць касцёльных наказаў 1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы. 2. Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння. 3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію. 4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах. 5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
Галоўныя праўды веры 1. Ёсць адзін Бог. 2. Бог - Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, a за злое карае. 3. Бог - адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы. 4. Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення. 5. Душа чалавека несмяротная. 6. Ласка Божая неабходная для збаўлення.
Сем сакрамэнтаў Касцёла І. Хрост. 2. Канфірмацыя. 3. Эўхарыстыя. 4. Пакаянне. 5. Намашчэнне хворых. 6. Пасвячэнне. 7. Сужэнства.
Пяць умоваў сакрамэнту пакаяння 1. Рахунак сумлення. 2. Жаль за грахі. 3. Цвёрдае пастанаўленне выправіцца. 4. Шчырая споведзь. 5. Выкананне прызначанай пакуты.
Сем галоўных грахоў 1. Пыха. 5. Распуста. 2. Хцівасць. 6. Неўмеркаванасць у ежы і піцці. 3. Зайздрасць. 7. Лянота. 4. Гнеў.
КАТЭХІЗІС ПРА ПАНА БОГА
І. Хто такі Бог? - Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы. 2. Чаму Пана Бога мы называем Духам? - Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела. 3. Як мы называем Бога ў трох Асобах? - Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай. 4. Чаму Пана Бога мы называем вечным? - Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе. 5. Дзе ёсць Бог? - Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы. 6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным? - Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні. 7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем? - Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога. 8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом? - Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні. 9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым? - Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае. 10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным? - Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх.
ПРА АНЁЛАЎ
11. Хто такія анёлы? - Анёлы - гэта духі, якія маюць розум і вольную волю, але не маюць цела. 12. Навошта Пан Бог стварыў анёлаў? - Бог стварыў анёлаў каб яны праслаўлялі Яго, дапамагалі людзям у збаўленні і радаваліся шчасцем у небе. 13. Як мы называем анёлаў, якія нам дапамагаюць? - Анёлаў, якія нам дапамагаюць, мы называем Анёламі Ахоўнікамі. 14. Ці ўсе анёлы былі паслухмяныя Пану Богу? - Некаторыя анёлы ўзбунтаваліся і не захацелі служыць Пану Богу. 15. Што сталася з анёламі, якія адмовіл: ся выконваць
волю Пана - Гэтыя анёлы трапілі ў пекла. Там яны ўжо не могуць бачыць Бога і церпяць вечныя пакуты. 16. Як мы называем анёлаў, якія ўзбунтаваліся? -
Анёлаў, якія ўзбунтаваліся, мы называем злымі духамі, д'ябламі, 17. Што робяць злыя духі? - Злыя духі спакушаюць людзей, каб яны не слухаліся Бога.
ПРА ЧАЛАВЕКА 18. Хто стварыў чалавека? - Чалавека стварыў Пан Бог. 19. Хто такі чалавек? - Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу. 20. Да каго падобна душа чалавека? - Душа
чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум, 21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека? - Пан
Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога, 22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі? - Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці. 23. Чаму болып за ўсё радаваліся першыя людзі? - Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку 24. Што дае асвячальная ласка? -
Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу,
ПРА ПЕРШАРОДНЫ ГРЭХ 25. Чаго Пан Бог патрабаваў ад першых людзей? - Бог патрабаваў, каб першыя людзі любілі Яго і былі Яму паслухмяныя. 26. Ці заўсёды першыя людзі былі паслухмянымі Пану Богу? - Першыя людзі не заўсёды былі паслухмянымі Богу. Злы дух падгаварыў іх да непаслухмянасці. 27. Як называецца непаслухмянасць першых людзей? - Непаслухмянасць першых людзей называецца першародным грахом. 28. Як былі пакараныя першыя людзі за свой грэх? - Яны
страцілі асвячальную ласку, права на вечнае жыццё ў небе. 29. Якія наступствы першароднага граху? - Гэтая кара перайшла на ўсіх людзей, гэта значыць, што кожны чалавек нараджаецца з першародным грахом, не мае асвячальнай ласкі. 30. Хто быў вольны ад першароднага граху? - Толькі Маці Божая была вольная ад першароднага граху, таму мы называем Яе Беззаганнай, Прачыстай.
ПРА АПОШНІЯ РЭЧЫ ЧАЛАВЕКА 31. Што такое смерць? - Смерць - гэта аддзяленне душы ад цела. 32. Што адбываецца з душой пасля смерці чалавека? - Пасля смерці душа чалавека прадстае перад Божым судом. 33. Што адбываецца пасля суда? - Пасля суда душа альбо атрымлівае ўзнагароду вечнага шчасця ў небе (рай), альбо ачышчаецца ў чыстцы, альбо атрымлівае прысуд вечнай кары ў пекле. 34. У чым заключаецца вечнае шчасце ў небе? - Душы ў раі шчаслівыя, бо бачаць Пана Бога, знаходзяцца разам з Езусам Хрыстом, Найсвяцейшай Паннай Марыяй, анёламі і святымі. 35. Якую кару атрымліваюць асуджаныя ў пекле? - Асуджаныя ў пекле не бачаць Бога і церпяць вечныя мукі. 36. Што адбываецца з душою ў чыстцы? - У чыстцы душа некаторы час пакутуе за свае грахі, а потым пераходзіць у рай. 37. Калі цела атрымае ўзнагароду ці вечнае пакаранне? - Напрыканцы свету ўсе ўваскрэснуць. Падчас Апошняга Суда чалавек атрымае альбо ўзнагароду вечнага шчасця, альбо вечнае пакаранне.
ПРА БОЖЫЯ ЗАПАВЕДЗІ 38. Што Бог даў людзям, каб яны ведалі, як жыць? - Пан Бог даў людзям сумленне і 10 запаведзяў. 39. Як гучыць першая запаведзь? - Я - Пан Бог твой, не май іншых багоў, апроч Мяне. 40. Калі мы выконваем першую запаведзь? - Першую запаведзь мы выконваем, калі верым у Пана Бога і ва ўсё, што Ён аб'явіў, размаўляем з Ім на малітве, пазнаём Яго праз чытанне Бібліі і на занятках па рэлігіі. 41.Як гучыць другая запаведзь? - He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна. 42. Калі мы выконваем другую запаведзь? - Другую запаведзь мы выконваем, калі імя Пана Бога вымаўляем з пашанаю, калі з пашанаю вымаўляем імёны Маці Божай і святых, калі шануем асвячоныя рэчы і месцы, калі з павагай адносімся да асобаў, пасвечаных Богу, калі адпаведна паводзім сябе ў касцёле. 43. Як гучыць трэцяя запаведзь? - Памятай дзень святы святкаваць. 44. Калі мы выконваем трэцюю запаведзь? - Мы выконваем трэцюю запаведзь, калі ў нядзелю і ў прадпісаныя святы дні ўдзельнічаем у святой Імшы, аддаючы пашану Пану Богу, калі ў гэтыя дні не робім неабавязковую працу, калі адводзім час на адпачынак і добрыя ўчынкі. 45. Як гучыць чацвёртая запаведзь? - Шануй бацьку свайго і маці сваю. 46. Калі мы выконваем чацвёртую запаведзь? - Мы выконваем чацвёртую запаведзь, калі любім і шануем сваіх бацькоў, слухаемся іх і дапамагаем ім, а таксама калі з пашанаю адносімся да настаўнікаў, выхавацеляў і старэйшых, калі любім і молімся за сваю Айчыну. 47. Як гучыць пятая запаведзь? - He забівай. 48. Калі мы выконваем пятую запаведзь? - Мы выконваем пятую запаведзь, калі клагюцімся пра жыццё і здароўе сваё і бліжніх: выконваем правілы дарожнага руху, не курым і не ўжываем алкагольных напояў, не б'ёмся, апранаемся адпаведна надвор'ю, не крыўдзім бліжніх, а таксама калі беражліва адносімся да прыроды. 49. Як гучаць шостая і дзевятая запаведзі? - Шостая: не чужалож. - Дзевятая: не пажадай жонкі бліжняга твайго. 50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі? - Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела. 51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі? - Сёмая: не крадзі. - Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму. 52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі? - Сёмую
і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць
іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя
рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі
шануем 53. Як гучыць восьмая запаведзь? - He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго. 54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь? - Мы
выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не 55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай? - Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.
ПРА КАСЦЁЛЬНЫЯ НАКАЗЫ 56. Якія ёсць яшчэ наказы, абавязковыя для кожнага хрысціяніна? - Абавязковымі для кожнага хрысціяніна з'яўляюцца яшчэ каcцёльныя наказы. 57. Хто даў Касцёлу права ўстанаўліваць наказы? - Гэтае права даў Касцёлу Сам Езус Хрыстус. 58. Колькі ёсць касцёльных наказаў? - Ёсць пяць касцёльных наказаў: 1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы. 2 Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння. 3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію. 4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах. 5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
ПРА ГРЭХ 59. Што такое грэх? - Грэх - гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзяў альбо касцёльных наказаў. 60. Ці ўсе грахі аднолькавыя? - He ўсе грахі з'яўляюцца аднолькавымі. Ёсць грахі смяротныя (цяжкія) і лёгкія. 61. Калі чалавек здзяйсняе смяротны грэх? - Калі свядома і дабравольна парушае запаведзь у сур'ёзнай матэрыі. 62. Якія наступствы мае смяротны грэх? - Праз смяротны грэх чалавек адыходзіць ад Пана Бога і страчвае асвячальную ласку.
ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА 63. Хто такі Езус Хрыстус? - Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення. 64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў? - Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы. 65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста? - Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец. 66. Хто з'яўляецца Маці Езуса? - Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя. 67. Кім быў святы Юзаф? - Святы Юзаф быў апекуном Езуса. 68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай? - Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі. 69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай? - Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
ПРА БОЖУЮ ЛАСКУ 70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне? - Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка. 71. Хто выслужыў нам Божую ласку? - Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус. 72. Якая ёсць Божая ласка? - Ёсць ласка асвячальная і дзейсная. 73. Што такое асвячальная ласка? - Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе. 74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку? - Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту. 75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку? - Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх. 76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку? - Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння. 77. Што такое дзейсная ласка? - Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.
ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ 78. Што такое святыя сакрамэнты? - Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку. 79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў? - Ёсць сем сакрамэнтаў: І. Хрост. 2. Канфірмацыя. 3. Эўхарыстыя. 4. Пакаянне. 5. Намашчэнне хворых. 6. Пасвячэнне. 7. Сужэнства. 80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці? - Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
ПРА СВЯТЫ ХРОСТ 81. Што такое хрост? - Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл. 82. Хто ўдзяляе сакрамэнт хросту? - Сакрамэнт хросту ўдзяляе біскуп, святар альбо дыякан, але пры неабходнасці хрысціць можа любы чалавек. 83. Якім чынам удзяляецца хрост? - Святы хрост удзяляецца такім чынам: галава кандыдата да хросту паліваецца вадой і адначасова гаворацца словы: «(называецца імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».
ПРА САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ 84. Што такое сакрамэнт пакаяння? - Сакрамэнт пакаяння - гэта сакрамэнт, у якім Пан Езус праз пасрэдніцтва святара прабачае нам грахі, учыненыя намі пасля хросту 85.Якія ўмовы неабходна выканаць, каб сакрамэнт
пакаяння быў - Для таго, каб Езус Хрыстус прабачыў нам грахі ў сакрамэнце пакаяння, неабходна: 1. Зрабіць рахунак сумлення. 2. Шкадаваць за грахі. 3. Прыняць цвёрдае пастанаўленне выправіцца. 4. Шчыра вызнаць свае грахі. 5. Выканаць прызначаную пакуту. 86. Што такое рахунак сумлення? - Рахунак сумлення - гэта разважанне над тым, як мы выконвалі волю Пана Бога, і прыпамінанне сваіх грахоў. 87. Што такое жаль за грахі? - Жаль за грахі - гэта раскаянне за ўчыненыя грахі, жаль аб тым, што мы не выканалі волю Пана Бога і пакрыўдзілі бліжняга. 88. Што такое цвёрдае пастанаўленне выправіцца? - Цвёрдае пастанаўленне выправіцца - гэта шчырае жаданне пазбягаць грахоў і рашэнне змяніць да лепшага сваё жыццё. 89. Што такое споведзь? - Споведзь - гэта вызнанне ўсіх сваіх грахоў перад Богам у прысутнасці святара, каб атрымаць прабачэнне. 90. Якой павінна быць споведзь? - Споведзь павінна быць шчырай і поўнай - гэта значыць, трэба прызнацца ва ўсіх грахах, сказаць, як часта мы іх рабілі і чаму. 91. Што нам дае добрая споведзь? - Пасля добрай споведзі Пан Бог адпускае нам грахі, вяртае страчаную намі асвячальную ласку і дае дзейсныя ласкі для захавання запаведзяў. 92. Што такое выкананне прызначанай пакуты? - Гэта выкананне дадзенага падчас споведзі задання і напраўленне крыўды, учыненай бліжняму.
ПРА САКРАМЭНТ ЭЎХАРЫСТЫІ 93. Што такое Найсвяцейшы Сакрамэнт? - Найсвяцейшы Сакрамэнт - гэта сапраўднае Цела і Кроў Езуса Хрыста ў постаці хлеба і віна. 94. Хто прысутнічае ў Найсвяцейшым Сакрамэнце? - У Найсвяцейшым Сакрамэнце прысутнічае жывы Езус Хрыстус. 95. Якія сакрамэнты ўстанавіў Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры? -
Падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт 96. Што здзяйсняе Езус падчас Ахвяры святой Імшы? - У Ахвяры святой Імшы Езус ахвяруе сябе за нас свайму нябеснаму Айцу і корміць нас сваім Целам. 97. Што такое святая Камунія? - Святая Камунія - гэта прыняцце Цела і Крыві Езуса Хрыста ў постаці хлеба (часам - хлеба і віна). 98. Што дае святая Камунія? - Святая Камунія яднае нас з Езусам Хрыстом, а таксама з Айцом і Духам Святым. Яна ўмацоўвае ў нас любоў да Бога і бліжняга, памнажае ў нас асвячальную ласку і дае дзейсную ласку. 99. Хто можа прымаць святую Камунію? - Кожны, хто знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі (не мае на душы цяжкага граху) і прагне з'яднацца з Езусам Хрыстом.
ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ 100. Што такое канфірмацыя? - Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры. 101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых? - Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне. 102. Што такое сакрамэнт пасвячэння? - Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння. 103. Што такое сакрамэнт сужэнства? - Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў. 104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў? - Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці. - Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне. - Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.
ПРА СВЯТЫ КАСЦЁЛ 105. Адкуль мы ведаем пра Пана Бога, пра Яго сутнасць? - Сам Пан Бог аб'явіў людзям праўду пра сябе. Гэтую праўду перадае нам Касцёл. 106. Што такое Касцёл? - Касцёл - гэта сям'я Божая, супольнасць хрысціянаў, якія пад кіраўніцтвам Езуса Хрыста, наступнікам якога з'яўляецца Папа Рымскі, імкнуцца да збаўлення, вызнаючы адну веру і прымаючы адны і тыя ж святыя сакрамэнты. 107. Каму Хрыстус даручыў навучаць людзей усяму, што аб'явіў Бог? - Хрыстус даручыў гэта Апосталам і іх пераемнікам. 108. Якога Апостала Хрыстус выбраў сваім наступнікам? - Езус Хрыстус выбраў сваім наступнікам святога Пятра. 109. Хто з'яўляецца наступнікам святога Пятра? - Наступнікам святога Пятра з'яўляецца біскуп Рыма – гэта значыць, Святы Айцец, Папа Рымскі. 110. Хто з'яўляецца наступнікамі Апосталаў? - Наступнікамі Апосталаў з'яўляюцца біскупы. 111. Хто дапамагае біскупам навучаць людзей таму, што аб'явіў Бог? - Навучаць таму, што аб'явіў Бог, дапамагаюць біскупам святары і дыяканы. 112. Якія галоўныя абавязкі хрысціяніна? - Кожны хрысціянін павінен: верыць у тое, што аб'явіў Бог, і чаму навучае Касцёл; выконваць Божыя запаведзі і касцёльныя наказы; прымаць святыя сакрамэнты; маліцца і рабіць добрыя ўчынкі.
|