СВЯТЫ РУЖАНЕЦ
ДЗЕ ДВОЕ ЦІ ТРОЕ САБРАНЫЯ Ў ІМЯ МАЁ ТАМ Я СЯРОД IX – кажа Пан Езус. (Мц. 18,20) Каб адчытаць увесь Сьвяты Ружанец, трэба прачытаць усе яго часткі:
1. РАДАСНУЮ, 2. СВЯТЛА 3. ЖУРБОТНУЮ, 4. ХВАЛЕБНУЮ.
Калі прачытаеш адну з трох частак, незалежна якую, альбо калі ксёндз на споведзі скажа прачытаць (за пакуту) адпаведную частку Сьвятога Ружанца, будзе лічыцца, што прачытана толькі адна частка Сьвятога Ружанца.
У час Адвэнту і Божага Нараджэньня чытаецца першая частка Сьвятога Ружанца - Радасная, у якой асэнсоўваецца чаканьне і прышэсьце Езуса Хрыста ў Сьвята Божага Нараджэньня.
У час Вялікага Посту - ад Папяльцовай Серады да Вялікай Суботы - чытаецца трэцяя частка Сьвятога Ружанца -Журботная, у якой разважаем пра цярпеньні, пост і пакутную сьмерць Пана нашага Езуса Хрыста за нашы грахі.
У час Велікодных сьвят: - ад Нядзелі Ўваскрашэньня Езуса Хрыста да Спасланьня Духа Сьвятога (Зялёных Сьвятаў альбо Пяцідцзесятніцы) чытаецца чацвёртая частка Сьвятога Ружанца - Хвалебная, у якой мы думаем аб праслаўленьні Езуса Хрыста, аб Яго перамозе над грахом і сьмерцю.
Праз свае пакуты Езус Хрыстус адкрыў нам дзьверы ў Неба. Цяпер і ты маеш права і магчымасьць увайсьці туды, жыць у вечнай радасьці, калі пажадаеш і пойдзеш за Езусам Хрыстом, выконваючы Яго Божыя Запаведзі.
Ва ўсе наступныя месяцы года пажадана чытаць:
Радасныя таямніцы (молімся па панядзелках і суботах)
ІІ. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты (гл. Лк 1, 39-47) ІІІ. Нараджэнне Збаўцы нашага, Езуса Хрыста (гл. Лк 2, 6-11) ІV. Ахвяраванне Хрыста ў святыні (гл. Лк 2, 22-35) V. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні (гл. Лк 2, 43-49)
Таямніцы святла (молімся па чацвяргах)
ІІ. Езус аб’яўляе Сябе на вяселлі ў Кане (гл. Ян 2, 1-12) ІІІ. Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання (гл. Мк 1, 14-15; Мк 2, 3-13; Лк 7, 47-48; Ян 20, 22-23) ІV. Перамяненне Пана на гары Табор (гл. Лк 9, 28-35) V. Устанаўленне Эўхарыстыі (гл. Ян 13, 1; Мц 26, 26-28)
Балесныя таямніцы (молімся па аўторках і пятніцах)
ІІ. Бічаванне Езуса (гл. Мц 27, 22-25; Ян 19,1) ІІІ. Укаранаванне Езуса цернем (гл. Мц 27, 27-30) ІV. Езус нясе крыж на Галгофу (гл. Мц 27, 31; Лк 23, 26-28) V. Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы (гл. Ян 19, 17-27; Лк 23, 44-46)
Хвалебныя таямніцы (молімся па серадах і нядзелях)
ІІ. Унебаўшэсце Хрыста (гл. Лк 24, 46-51; Дз 1, 10-11) ІІІ. Спасланне Духа Святога (гл. Лк 24, 49; Дз 2, 1-4) ІV. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі (гл. Лк 1, 46-52) V. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі (гл. Ап 12, 1.10)
У дзень пахаваньня, гадавіны, Задушны Дзень пажадана чытаць частку чацвёртуя - Хвалебную. У многіх касьцёлах існуе традыцыя чытаць ці сьпяваць Сьвяты Ружанец у нядзелю перад Св. Імшою Сумаю.
У канцы Святога Ружанца ці адной яго часткі чытаем малітвы: ЛІТАНІЮ ДА НАЙСЬВЯЦЕЙШАЙ МАРЫІ ПАННЫ, ПАД ТВАЮ АБАРОНУ... Калі Сьвяты Ружанец ахвяруецца за душы памерлых, чытаецца яшчэ і малітва «Анёл Панскі. . .».
* * * «Святы Ружанец», «Літанію да Найсьвяцейшай Панны Марыі», «Анёл Панскі» пажадана ведаць напамяць, бо тады можна маліццй ўсюды: ідучы дарогай, едучы ў транспарце, трымаючы ў руце толькі Сьвяты Ружанец. У такім выпадку не патрэбны малітоўнік. Калі на Сьвятым Ружанцы молімся за здароўе, блаславенства Божае, выздараўленьне ці за іншыя просьбы альбо падзякі, то пасьля кожнай таямніцы чытаюцца прызваньні:
ХВАЛА АЙЦУ I СЫНУ, І ДУХУ СЬВЯТОМУ.. * * * О МАРЫЯ, БЕЗ ГРЭХУ ПАЧАТАЯ... * * * НЯХАЙ БУДЗЕ ПАХВАЛЁНЫ, НАЙСЬВЯЦЕЙШЫ САКРАМАНТ... * * * О МОЙ ЕЗУ, ДАРУЙ НАМ ГРАХІ НАШЫ, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба, асабліва тыя, якім найбольш патрэбна міласэрнасьць Твая. * * * Калі на Сьвятым Ружанцы молімся за душы памерлых, за душы ў чыстцы церпячыя, то пасля кожнай таямніцы чытаем наступныя прызваньні:
ХВАЛА АЙЦУ, I СЫНУ, I ДУХУ СЬВЯТОМУ. * * * О МОЙ ЕЗУ, ДАРУЙ НАМ ГРАХІ НАШЫ, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба, асабліва тыя, якім найбольш патрэбна міласэрнасьць Твая. * * * ВЕЧНАЕ СПАЧЫВАНЬНЕ ДАЙ ІМ, ПАНЕ...
* * *
Перад малітвай на Сьвятым Ружанцы трэба з пашанай і набожна перажагнацца:
У ІМЯ АЙЦА, I СЫНА, I ДУХА СЬВЯТОГА. АМЭН.
На крыжыку Сьвятога Ружанца чытаецца малітва Веру ў Бога Апостальскі Сімвал веры, - молімся так, як маліліся Апосталы:
Веру ў Бога, Айца Ўсемагутнага, Творцу неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго Адзінага, Пана нашага, Які быў пачаты з Духа Сьвятога, нарадзіўся з Панны Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; сышоў у валадарства сьмерці, трэцяга дня ўваскрос, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца Ўсемагутнага; прыйдзе адтуль судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Сьвятога, Сьвяты Касьцёл Каталіцкі, еднасьць Сьвятых, адпушчэньне грахоў, уваскрашэньне цела, жыцьцё вечнае. Амэн.
На першай вялікай пацерцы чытаецца малітва «Ойча наш»:
Ойча наш, Які ёсьць на небе! Сьвяціся Імя Тваё. Прыйдзі Валадарства Тваё. Будзь воля Твая Як на небе, так і на зямлі. Хлеб наш штодзённы дай нам сёньня. I адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым. I не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
На трох меншых пацерках тры разы чытаецца малітва «Вітай, Марыя, поўная ласкі» — на праслаўленьне Найсьвяцейшай Марыі Панны, просячы:
На першай пацерцы — аб ласцы Божай для Айца Сьвятога і ўсяго каталіцкага касьцёла.
На другой пацерцы - аб ласцы Божай для Біскупа і ўсёй дыяцэзыі
На трэцяй пацерцы - аб ласцы Божай ддя ксяндза і ўсёй парафіі.
Вітана будзь, Марыя, ласкі поўная! Пан з табою. Блаславёна Ты між жанчынамі, і блаславёны плод улоньня Твайго Езус. Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас , грэшных, цяпер і ў хвіліну сьмерці нашай. Амэн.
Наступная малітва «Хвала Айцу» на праслаўленьне Тройцы Сьвятой:
Хвала Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер, і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн. * * * Потым таямніцы чытаюцца ў прыведзенным парадку: На вялікай пацерцы заўсёды чытаецца «Ойча наш», на наступных дзесяці меншых пацерках заўсёды чытаецца 10 разоў « Вітай, Марыя,». Пасьля кожнай таямніцы чытаем наступныя прызваньні: * * * Хвала Айцу ... * * * О МАРЫЯ, БЕЗ ГРЭХУ ПАЧАТАЯ, маліся за нас, хто ў Цябе ратунку шукае і за тых грэшных, хто Табой пагарджае, асабліва за хворых і канаючых. * * * НЯХАЙ БУДЗЕ ПАХВАЛЁНЫ, Найсьвяцейшы Сакрамант, Праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага, Езуса Хрыста. * * * О МОЙ ЕЗУ, ДАРУЙ НАМ ГРАХІ НАШЫ, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба, асабліва тыя, якім найбольш патрэбна міласэрнасьць Твая. |