СПЕВЫ НА АДВЕНТ

 

84. Conditor alme siderum

 

     1. Conditor alme siderum, / aeterna lux credentium, / Christe redemptor omnium, / exaudi preces supplicum. Amen.

     2. Qui condolens interitu / mortis perire saeculum, / salvasti

     3. mundum languidum, / donans reis remediurn, 3. Vergente mundi vespere, / uti sponsus de thalamo, / egressus honestissima / Virginis matris clausula.

     4. Cuius forti potentiae / genu curvantur omnia; / caelestia, terrestria / nutu fatentur subdita.

     5.Te, Sancte, fide quaesumus, / venture iudex saeculi, / conserva nos in tempore / hostis a telo perfidi.

     6. Sit, Christe, rex piissime, / tibi Patrique gloria / cum Spiritu Paraclito, / in sempiterna saecula. Amen.

 

O, жыватворны Творца зор

 

     1. O, жыватворны Творца зор, / святло жыцця і наш узор, / о, Адкупіцель усёй зямлі, / малітвы нашы Ты прымі. Амэн

     2. Ты спачуваў, што згіне век / і смерць спазнае чалавек. / Знямоглы свет збаўляеш Ты, / нас апраўдаеш назаўжды.

     3. Хіліўся свет у вячэрні час, / Ты як жаніх прыйшоў да нас / з улоння Дзевы! Слава Ёй, / Марыі, Маці дарагой.

     4. Прад моцай Божай ты схілі / свае калені і малі. / Зямля і неба хай пяюць, / прарочаць і пашану шлюць.

     5. Цябе, Святога, з вераю / мы просім у будні шэрыя, / Суддзя народаў, збаў жа нас / ад зброі д'ябла ў страшны час.

     6. Няхай Табе, наш Хрыстус Бог, / з Айцом і Духам, што ў трох, / ад нас, год колькі будзем жыць, / хвала вячыстая гучыць.

 

85. Звеставанне

 

     1. Бог не шле да Панны простага анёла,/ а нябёсаў веліч — Князя арханёла: /ласка для народу. Хай жа Габрыэля / шле і ў нашай справе, каб Хрыста з'яўленнем / знішчыў Бог бязпраўе з ласкі Дзевы плоду.

     2. Усім стварэнням радзіць Бог хвалы бясконцай, / спраўна валадарыць, свеціць нам, як сонца, / зло з зямлі знішчае. / Ганарліўцаў пыху, злыя думкі зрыне, / і Яго ніводзін у славе не абміне, / бо сіл не хапае.

     3. I няхай з пасадаў Ён князёў здымае: / Маці Бога-Сына да хвалы ўзвышае / і на трон саджае. / Ты, Пасол Нябесны з божымі дарамі, / адчыні засовы, што ўжо прад вякамі / Бог для нас трымае.

     4. Прыступі са словам: "Будзь жа прывітана, / ласкі поўна, з Богам злучаная Панна". / I скажы: "He бойся! / Ты прымі скарб гэты, захавай аддана, / у якім план Божы будзе дараваны / ў чалавечым лёсе".

     5. Выслухала Панна, прыняла маўкліва, / верыць стала слову і пачала Сына, / Уладара Магуццяў. / Моцным Ён

дарадцам стане для народу / прад пасадам Бога чалавеку з роду / ў справах і пачуццях.

     6. Бог няхай нам дорыць ласку прабачэння / і грахі змывае, нам дае збаўленне / праз святыя справы. / Ты прасі, Марыя, за людзей у Сына, / каб дазволіў быць нам у вечнае Айчыне, / просім мы ласкава.

86. Езу маленькі

 

1. Езу маленькі, прагна чакаю,/ з верай гляджу ў нябёс сіняву. Свет паднябесны / Бога гукае, сэрцам сваім я Збаўцу заву./ Па Табе сумуюць людзі, о прыйдзі, суцеш і нас. Мы любіць Цябе ўсе будзем,/ о, прыйдзі настаў Твой час.

2. Дзева Марыя, мы Твае дзеці, / Ты — наша Маці на кожны дзень. / Ты нам як ясна сонейка свеціш, / нашых грахоў знішчаючы цень. / За свае грахі цяжкія / мы ў скрусе, і таму / просім Збаўцу, о Марыя! / Сэрцы аддаем Яму!

 

87.  Праз грэх Адама

 

     1. Праз грэх Адама людзі ў цярпенні, / рай зачыніўся, надышлі мучэнні. / Дай дождж, о неба, на зямныя нівы-/ з ясных аблокаў сыдзе Справядлівы.

     2. У цемры плача чалавек самотны. / Дык хто ж направіць гэты лёс гаротны? / Ды вось нарэшце так людзьмі чакана / Зорка заззяла — без заганы Панна.

     3. Яе пакора, чысціня і сціпласць / у Бога-Творцы распаліла міласць. / Збаўцу Святога прыняла ва ўлонне / веліч Якога і свет не агорне.

     4. Нашых у гэтым не было заслугаў, / што так бясконца палюбіў Бог слугаў. / Цела людзкое пажадаў прыняці, / нас мець братамі, Сынам быць у Маці.

     5. Падзякуй Пану шчыра, о люд верны, / бо нас наведаў і быў міласэрны. / Рукі ўзнясіце і хвалу ўсклікайце, / вечнага Бога ў Тройцы праслаўляйце.

88    .О, Збаўца

 

          1. О, Збаўца, неба разарві, сыйдзі да нас Ты з вышыні, знішчы нябесныя замкі і з намі будзь ва ўсе вякі.

     2. О, Божа, з неба злі расу, каб Збаўцы бачыць нам красу. Воблакі, плачце вы дажджом на Пана праз Якубаў дом.

     3. Гара з далінаю квітней, зямля наўкола зеляней, нам гэту кветку райску дай. О, Збаўца, Ты з зямлі ўзрастай.

     4. Дзе Суцяшэнне наша ёсць, наша Надзея, мілы Госць? З залі высокай узглянь, мы тут, суцеш у даліне слёз, пакут.

     5. Прыгожа Зорка, Сонца Ты, жадаем быць з Табой заўжды. Шлях нам у цемры асвяці, ласкаў праменнем зіхаці!

     6. Сярод нядолі мы й пакут, смерць прад вачыма злая тут. Нас Ты вядзі Сваёй рукой у вечны нябесны супакой

 

89. Збаўца свету, завітай

 

     1. Збаўца свету, завітай,/ нам з'яўленне бачыць дай./ Хай жа дзівіцца зямля / прыйсцю Божага Дзіця.

     2. I не з семя мужа там, / а праз сілу Духа Пан / з Слова Целам стаць хацеў — / плод улоння заквітнеў.

     3. Панна носіць ужо Дзіця, / захавана й чысціня. / Увысь штандары перамог, / у святыні Госпад Бог.

     4. Хай з пакою выйдзе Той, / з каралеўскай чысцінёй / Волат праўды ў вяках, / каб пачаць свой збаўчы шлях. Роўны Ты Айцу Свайму, / Творцу Богу аднаму. Целы нашы ўмацуй / і збаўленне нам даруй.

     5. Ззяюць яслі ўжо Твае, / неба новы свет нам шле. / Хай не гасне ўноч і ўдзень / веры нашае прамень. Хрысце, свету Валадар, / Дух, што ласкі шле нам дар, / і Табе, Айцец Святы, / хай хвала гучыць заўжды.

90. Творца зор і ўсіх свяцілаў

 

     1. Творца зор і ўсіх свяцілаў,/ свет справечны, верных сіла! / Хрысце, адкупіцель мілы / просьбы выслухай чулліва. О Творца, о Творца, о Творца.

     2. Спачуваючы няшчасным, / што загінуць могуць з часам, / свет знямоглы Ты збаўляеш, / на судзе нас апраўдаеш.

     3. Свет да вечару хіліўся / як жаніх Ты нам з'явіўся: / выйшаў з лона Дзевы-Маці / Ты ў вобразе дзіцяці.

     4. Прад магутнай моцай Божай / схіліць голаў вернік кожны. / Неба і зямлі стварэнні / хай прарочаць у натхненні.

5. Просім мы Цябе, Святога, / захавай нас ад ліхога. / Ты суддзёю будзеш людзям, / пад Тваёй апекай будзем.

     6. Хай Табе, наш Хрысце мілы, / Валадару справядлівы, / і Айцу і Духу-Творцу / хай хвала гучыць бясконца.

 

91. Божа вечны

 

     1. Божа вечны, літасцівы, / Адкупіцель наш праўдзівы, / выслухай голас тужлівы.

     2. Ты знаходзішся ў вышынях, / можа літасць Ты учыніш — / у нашыя сыдзеш глыбіні.

     3. О, нябесныя вы горы, / з нас расою змыйце гора / і грэху знішчыце мора.

     4. Хай жа хмары дождж праліюць / і шляхі да нас адкрыюць / Боскаму Збаўцы-Месіі.

     5. О, наш Божа міласэрны, / Ты прыйдзі ў мой свет мізэрны. / Цябе чакае люд верны.

     6. Божа, будзь да нас ласкавы, / каб не горшыліся справы / дзеля Тваёй, Божа, славы.

     7. Зменшы, просім, гнеў свой строгі, / каб мог чалавек убогі / стаць на святыя парогі.

     8. Плач пачуй Свайго стварэння / і яму дай суцяшэнне — / Збаўцы чакаць нараджэння.

     9. Божа, мы схіляем голаў, / Ты вазьмі нас, грэшных, з долу / у неба край, да Анелаў.

 

92. Дайце, нябёсы

 

Рэфрэн: Дайце, нябёсы, росы з вышыняў, / хмары, спашліце Бога Месію.

     1. Гнеў справядлівы ўстрымай Свой, Ойча, /на Тваю літасць спадзявацца хочам.

     2. Грэх нас знявечыў і ўсе людзі разам / прад Збаўцам свету нібы ў праказе.

     3. Глянь на цяжкія нашых сэрцаў раны, / дай нам Таго, Хто мае быць спасланы.

     4. Люду, суцешся, ды забудзь нядолю, / з путаў грахоўных выйдзеш ты на волю.

     5. Дзверы адкрый нам вечнай ласкі, Божа, / дай жа нам Збаўцу, што грэх пераможа.

 

93. Для збаўлення чалавека

 

     1. Для збаўлення чалавека, / а такі план быў спрадвеку,/ наша грэшнае падзенне /Бог змяняе на збаўленне.

     2. Тройца так пакіравала, / каб грахі, а іх нямала, / змылі праз уцелаўленне, / справай Духа асвячэння.

     3. Богам праз вякі абрану / Арханёл вітае Панну. / To паважная прычына: / стане Маці Бога-Сына.

     4. Кажа Арханёл да Панны: / "Будзь, Марыя прывітана, / ласкі поўна, Бог заўсёды / выбавіць Цябе з нягоды.

     5. Вось пачнеш Ты Сына-Творцу, / Ён магутны і бясконцы. /I народзіш Духа сілай, / станеш Богу гэтым мілай".

     6. Дзева поўна неспакою, / чуе першы раз такое. / Волю Божую прымае / Панна чыстая, святая.

     7. Гэта выслухала, устала / і пасланцу так сказала: / "Я слуга Яго, хай стане / так, як весціць прывітанне".

     8. Вось адразу Дух сыходзіць, / асвячэнне надыходзіць. / Слова Бога целам стала, / хвіля радасці настала.

     9. I ў навіне той прыемнай, / што сказаў Анёл таемна, / чутны веснікі збаўлення, / што прыйдзе праз Нараджэнне.

 

94. Ойча наш нябесны

 

Рэфрэн: Збаўца наш, мы Цябе чакаем.

     1. Ойча наш нябесны, глянь на нас ласкава: / цемрай свет пакрыты, зло запанавала. / На зыходзе нашы сілы, не пакінь нас, Божа мілы.

     2. Просіць люд бяздольны, грэшны і пакутны. / 3 цемры грэху звольні, Збаўца наш магутны. / Адхілі свой гнеў і кару ад нас, Божа-Валадару. Збаўца наш...

     3. Хай слязьмі абмыем мы свае правіны. / Да Цябе ўсклікаем, Збаўца наш адзіны. / Дай нам слёзы ачышчэння і спашлі Тваё збаўленне. / Збаўца наш...

     4. Хай святлом заззяе Збаўцы нараджэнне - / з краю і да краю людзям на збаўленне. / Твая ласка хай пальецца ў нашы сем'і, ў нашы сэрцы. / Збаўца наш...

 

95. Гэйнал разам заспявайма

 

     1. Гэйнал разам заспявайма, / славу Пану Богу дайма, / усе набожна усклікайма. Моцны Божа, Пан з вышыняў, / Ты святлом Сваім учыніш, / што аковы пекла зрынеш.

     2. Вось ужо і ноч мінула, / што свет Божы агарнула; / Божы кліч зямля пачула. Хрыстус Бога Сын Адзіны, / каб зняць нашыя правіны / прыйдзе з вечнае Айчыны.

     3. Бог увесь свой люд у апеку / даў Яму як Чалавеку, / каб не згінулі да веку. Ён лагодна ўсіх прымае, / шлях жыццёвы асвятляе, / збаўчай ласкай адарае.

 

96. А пасля грахоўнага падзення

 

     1. А пасля грахоўнага падзення / злітаваўся Пан усяго стварэння. / Арханёла шле для абвяшчэння.

     2. "Да Марыі ў Назарэт спяшайся, / "Ласкі поўна!" — з Ёю прывітайся, — / Бог з Табою ў блаславёным часе."

     3. Панна ў цішыні псалтыр чытала, / з Арханёлам Божым размаўляла, / над Святым Пісаннем разважала.

     4. Арханёл той цнотай захапіўся / і з пакоры Панны Ён дзівіўся: / "Ты не бойся, Богу пакарыся.

     5. Ты знайшла ў Творцы ласкаў многа, / будзеш называна Маці Бога / згодна з воляй Госпада Святога.

     6. Сын Твой будзе Езусам названы / на збаўленне душаў людзкіх даны. / Ты прымі усё, Святая Панна".

     7. Усё ж Марыі на душы трывожна: / "Як Тваю спазнаці волю, Божа? / Амэн", — так прамовіла прыгожа.

     8. "Усё жыццё сваё таго жадала / і малітвы ў неба пасылала, / каб, як Ты прамовіў, так і стала".

     9. Толькі словы гэтыя сказала / з Духа Сына Божага пачала, / мір і радасцьу сэрцы адчувала.

     10. О, Святая Панна, дай нам сілы! / У радасці часы і ў дзень сумлівы / ўзглянь на нас, о Маці літасціва.

     11. Просім, каб праз Матчына прашэнне / мелі мы правінаў прабачэнне, / у небе вечнаіснае збаўленне.

 

97. Да Марыі быў пасланы

 

    1. Да Марыі быў пасланы Габрыэль, Анёле слаўны. 3 волі Тройцы Найсвяцейшай / кажа Дзеве Найчысцешай: "Будзь вітана, / ласкі поўна, Бог з Табою, бласлаўлёна".

     2. Панну дужа падзівіла, / вестка, што пачута была. / Словы ў сэрцы разважае, / Божы сэнс у іх шукае. / Засмучоная з той мовы, / не азвалася ні словам.

     3. Той Вястун святы з аблокаў, / поўны мудрасці высокай, / словы Ёй сказаў такія: / "He палохайся, Марыя! / 3 ласкі Божае прычыны / Ты народзіш Бога-Сына.

    4. Будзе Езусам названы / Божы Сын ушанаваны, / "Ён Найбольшы" — скажа кожны, — / неабдымны ў свеце Божым, / Бога вечнага Сын вечны, / Збаўца свету — Бог спрадвечны."

     5. "Як жа можа быць такое, — / кажа Панна ў непакоі, — / мужа я ж яшчэ не знала?" / Адказаў Анёл: "Так стала! / Сына Дух Святы падорыць, / ў чысціні дзявочай створыць."

     6. Панна ў гэта верыць стала / і удзячна прамаўляла: / "Хай не зменіцца нічога, / Я служыць гатова Богу. / Калі гэтага Ён хоча, / будзе так, як Ты прарочыш!"

 

98.  Вітай, Зорка вод глыбокіх

 

     1. Вітай, Зорка вод глыбокіх - / Маці Бога з хмар высокіх. / Панна, будзь Благаслаўлёна - /Брама раю адамкнёна.

     2. Ты Анёлам прывітана, / Маці Божай называна. / Адары спакоем з неба, / што згубіла Маці Ева.

     3. Глянь на тых, што з гора плачуць. / Хай сляпыя свет убачаць. / A памылкі чалавека / адвядзе Твая апека.

     4. Разарві грахоў аковы, / бачыць дай сляпым нанова. / Зло адрынь ад нас ліхое, / дай жыццё ў Хрысце святое.

     5. Мы Табе ўдзячны, Панна, / што за нас бесперастанна / Сына моліш і ўпрашаеш / і да літасці схіляеш.

     6. Сціпласць, цішыня, цярпенне / ў Ёй дастойны праслаўлення. / Дык прасі, каб нашы віны / Бог змяніў у добры чыны.

     7. Просім, дай жыццё нам чыста, / каб мы мелі вечаісны / супакой і радасць з Богам — / ужо вышэй няма нічога.

     8. Слава будзь Айцу й пашана, / Сыну Божаму таксама / і Святому Духу-Творцу / хай хвала гучыць бясконца.

 

99. Радуйся, Марыя

 

     1. Радуйся, Марыя! Ты - нябёс Лілея, / Богам Ты абрана, о, Святая Панна! / Збаўцу свету нам дала, ласкі поўная была!

     2. Габрыэль пасланы да Цябе, о Панна. / Весціць Ён навіну. З гэтае прычыны / ў радасці ўся зямля — заклік вечнага жыцця.

     3. Слухаеш вітанне, ласкі прадказанне, / Ты ў хвалявані і ў разважанні. / І з пакораю тады славу не прымаеш Ты.

     4. Ты не бойся болей, Госпад Бог з Табою, / вось зачнеш Ты Сына і народзіш дзіўна — / будзеш чыстаю заўжды, хоць і Маці станеш Ты.

     5. Знішчыць грэх Адама той Месія слаўны. / На пасад узыйдзе слаўнага Давіда / і ў Якуба доме валадарства зойме!

     6. Панна ў хваляванні і ў святым маўчанні. / Мы аб згодзе просім, мольбы ў неба ўзносім, / поўны радасці святой, што дае душы спакой.

     7. Я слуга, хай стане, як у прывітанні / Мне распавядаў Ты і што абяцаў Ты. / Я шчаслівая ў вяках, што сказала Богу так!

     8. Маці ўсіх сіротаў, прыстань для журботных, / немачных ратунак, грэшнікаў прытулак, / праз Тваё прашэнне прынясі збаўленне.

 

100. Veni Emmanuel

 

     1. Veni, Veni Emmanuel, / captivum solve Israel, qui gemit in / exilio, privatus Dei Filio.

Refren: Gaude, gaude: Emmanuel nascetur pro te, Israel.

     2. Veni, o Sapientia / exolve nos amentia / disponens omne suaviter / attingens fines fortiter. Gaude, gaude...

     3. Veni, veni, o Adonai, / qui populo in Sinai ? / legem dedisti vertice / in majestate gloriae. Gaude, gaude...

     4.Veni, o Jesse Virgula; / ex hostis tuos ungula, / de specu tuos tartari / educ et antro barathri. Gaude, gaude...

     5. Veni, Clavis Davidica; / regna reclude caelica; / fac iter tutum superum, / et claude vias inferum. Gaude, gaude...

     6. Veni, veni, o Oriens; / solare nos adveniens; / noctis depelle nebulas / dirasque noctis tenebras. Gaude, gaude...

     7. Veni, veni, Rex gentium / desiderate omnium / te angulari lapide / salvemur juncti solide. Gaude, gaude...

 

Прыйдзі, прыйдзі, Эммануэль

 

     1. Прыйдзі, прыйдзі, Эммануэль, / з няволі вызваль Ізраэль. У зямным выгнанні / стогне Ён, чакае Бога - Сына / дзён.

Хвала, хвала! Эмануэль прыходзіць збавіць Ізраэль

     2. Прыйдзі, крыніца мудрасці, / пазбаў жа нас ад пошасці. / Лагодна ўсім кіруеш Ты, / бязмежны Творца, Бог Святы. Рэфрэн: Хвала, хвала!....

    3. Прыйдзі, прыйдзі, о Аданай, / Закон з Сіная верным дай. / Цябе ў віхуры люд спазнаў / і веліч славы адчуваў. Хвала, хвала!...

     4. Эсея парастак, прыйдзі, / народ з няволі выведзі. / 3 праддоння пекла, з д'ябла рук, / Ты, Божа, вызваль верных слуг. Хвала, хвала!...

     5. О, Ключ Давіда, адчыні / нябёсаў брамы ў вышыні. / Прамым чыні да неба шлях / і зачыні пякельны страх. Хвала, хвала!...

     6. Прыйдзі, прыйдзі, о наш Усход, / суцеш Ты наш зямны паход. / Начную цемру прагані, / хай зло не зводзіць ва ўсе дні. Хвала, хвала!...

     7. Народаў Валадар, прыйдзі, / бо па Табе сумуем мы. / Усе станем збаўлены Хрыстом, / бо вуглавы наш камень Ён. Хвала, хвала!...

 

101. Божы Арханёл

 

 

     1.Божы Арханёл Габрыэль Святы / абвясціў Прачыстай Дзеве: / «Ты народзіш Сына Божага, / Езус будзе імя Яго."

    2. "Бога я слуга, а жыццё' маё / прыналежыць волі Творцы, / хай спрадвечна воля споўніцца / як Табою абвешчана".

     3. Стаўся Ён дзіцём, хоць і Богам быў, / у святым улонні Дзевы. / I збаўлення радасць нам адкрыў / вечны Бог, добры Збаўца наш.

 

Hosted by uCoz