СПЕВЫ ДА ДУХА СВЯТОГА

 

71. О, Творца Дух

 

О, Творца Дух Святы прыйдзі!

I верны люд наведай свой,

Дар ласкі дай для нашых сэрц,

Што моцай створаны Тваёй!

Ты Суцяшыцель нам усім,

І Найсвяцейшы Бога дар,

Ты намашчэнне нашых душ,

Жыццё, любоў, агнёвы жар.

Ты спасылаеш сем дароў,

Бо моц Табе Айцец-Бог даў,

Ты абяцаны Богам нам,

Каб словам нас узбагачаў.

Ты ўлі святло у думкі нам,

Сэрцы любоўю напаўняй,

Магутнай моцай незямной,

Ты нашым целам сілу дай.

Ад сіл варожых і ліхіх

Дай нам спакой у кожны час.

Хай у дарозе за Табой

Адпрэчым зло, што зводзіць нас.

Бога Айца дай нам спазнаць,

Дай, каб і Сын слазнаны стаў.

Цябе, адзіны подых Двух,

Каб кожны з верай праслаўляў.

Хай загучыць хвала Айцу,

І Збаўцу Сыну, што ўваскрос,

І Духу ў Тройцы Прасвятой

хай спеў імкнецца да нябёс! Амэн.

 

72. О Творца Дух прыйдзі да нас

 

     1. О, Творца Дух, прыйдзі да нас, наведай верных у добры час. Усё стварыла моц Твая, о Найсвяцейшы дар жыдця!

     2. Ты, Суцяшыцель дарагі, / Свет божай ласкі з вышыні, / жыцця Крыніца і Любоў, / наш Скарб і Даўца ўсіх дароў.

     3. Твае паўсюдна сем праяў, / о, Палец Божы, Веліч спраў / Цябе Айцец меў ласку даць / нам мовай новай прамаўляць.

     4. Святло Сваё ў нас запалі, / любоў у сэрцах ажыві / і нашы целы ўмацуй, / улі сілу, ласкамі шчыруй.

     5. Ад нас шатана прагані, / дары спакоем ва ўсе дні, / каб мы, асветлены Табой / не ўпалі ў грэх спакусай злой.

     6. Айца, Валадара нябёс / і Збаўцу Сына, што ўваскрос, / Цябе абодвух, Дух Святы, / услаўляем песнямі назаўжды.

 

73. Божа, Дух Святы, прыйдзі / СЕКВЕНЦЫЯ

 

     1. Божа, Дух Святы, прыйдзі / і нябеснага спашлі / нам святла Твайго струмень. / Добры Ойча ўбогіх, / Даўца дараў многіх / і Святло ўсіх сэрцаў.

     2. Суцяшыцель паспяшы, / наймілейшы госць душы, / Прахалода стомленых, / Адпачынак ў працы, / Цень у дзень гарачы, / ў плачы Суцяшэнне.

     3. О Святло шчаслівае, / у сэрцаў глыб уніклівае, / ласкай верных напаўняй. / Без Твайго натхнення / што сярод стварэння. / Толькі небяспека.

     4. Усс, што бруднае — абмый, / што засохла — ажыві, / што паранена — злячы. / Нахілі, што цвёрда, / разагрэй, што горда, / выпрастай крывое.

     5.Дай Тваім жа верным, / Божай ласкі пэўным, / сем дароў Тваіх святых: / умеласць, раду, мудрасць, / боязь, розум, мужнасць, / і даруй пабожнасць. Амэн.

 

СПЕВЫ ДА СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ

 

74. Тройцы спрадвечнай

 

"Тройцы спрадвечнай будзь хвала" —

Сэрцам усім спяваем.

З верай нясём любові дар

І Тройцу праслаўляем.

Сам Бог-Айцец нас сатварыў,

Сын адкупіў крывёю.

Ласкай Святы Дух асвяціў,

Каб жыць маглі любоўю.

 

75. Слава будзь Богу

 

Слава будзь Богу ў Найсвяцейшай Тройцы:

Айцу і Сыну, хай гучыць бясконца.

З Духам Святым, што ў боскасці Ім роўны,

святасці поўны.

Бога Айца мы будзем праслаўляці,

За дабрадзействы, што меў ласку даці,

Вывеў з няволі свой народ абраны

У край абяцаны.

Сына праславім! Праз свае пакуты

Выбавіў людзкасць ад грахоўных путаў.

Збаўцам названы усяго сусвету

За міласць гэту.

Духу Святому будзь хвала навекі:

сэрца натхняе, мір шле чалавеку.

Просім, напоўні божымі дарамі.

Будзь разам з намі!

 

76. У Тройцы адзіны

 

     1. У Тройцы адзіны, Бог адзінасутны, / Ойча і Сыне, з Духам Усемагутны. / У трох асобах Бог адвечнай славы, / будзь нам ласкавы!

     2. Клічу Цябе я, о Тройца Святая, / дай дапамогу, да Цябе ўсклікаю: / дай дабрыню нам, дай нам блаславенне / Тваім стварэнням.

     3. Дай мір і ласку, Ойча наш вячысты; / Сыне Крывёю нам душу ачысці; / ласку спашлі нам Духу жыватворны, / просім пакорна.

     4. Ойча, з Табою роўны Сын Адзіны. / Духу, паходзіш ад Абодвух дзіўна. / Мы Божай ласкай адроджаны станем / і ў цнотах устанем.

     5. Ты ў трох Асобах святасцю з'яднаны / вечнаю моцай велічнага Пана. / Верай з'яднай нас непарыўнай, сталай, / у душах трывалай.

     6. Адпроч бядоты, голад, разбурэнні, / нам, грэшным, ласку дай і суцяшэнне; / дай дабрыню нам, за грэх пакаянне, / ў ласцы сканнане.

     7. А калі сэрца біцца перастане, / прымі мяне Ты, мой ласкавы Пане / каб мне пабачыць Сутнага ў Тройцы / нашага Творцу.

 

Hosted by uCoz