314. Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі Ютрань Пачынайце, вусны нашы, Маці праслаўляці, Пачынайце гімн хвалы радасна спяваці. Будзь нам, Маці міласэрна, сталай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога. Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна. Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі. Гімн Радуйся, Пані Святая, неба Валадарка, Ты светлая, як зорка, што ўзыйшла над ранкам. Радуйся, поўная ласкі, яснасць незямная, Ратуй нас ад шатана, Маці Прасвятая. Пані, Цябе сам Бог Моцны, Створца чалавека, Абраў за Маці Слова, што жыло спрадвеку. Слова, што свет сатварыла — неба над зямлёю, Паіла ўсё жывое чыстаю вадою. Бог узлюбіў Цябе, Маці, і ўчыніў святою, Адамаў грэх моц страціў, Пані, прад Табою.
Кантар: Выбраў Яе Бог і па-над усім узвялічыў. Усе: І абраў Яе, быццам дом, у якім сам прабывае. Кантар: Пані, пачуй маленні нашыя. Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о, наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Кантар: Пані, пачуй маленні нашыя. Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць. Кантар: Праслаўляйма Пана. Усе: Богу хвала. Кантар: А душы верных памерлых праз Божую міласэрнасць няхай адпачываюць у супакоі вечным. Усе: Амэн.
Першая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога. Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна. Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, мудрая Маці, Дом святы для Бога, Які калоны здобяць велічна, прыгожа. Пошасцям свету Ты, Пані, сталася бядою, Бо ва ўлонні маці ўжо была святою. Маці Зямлі, Ты ў неба і ў святасць Брама, Якуба зорка ясна і Анёлаў Пані. Пострах шатана, ратуй нас ад яго напасцяў, Ты прыстань хрысціянаў у горы і няшчасці.
Кантар: Сам Яе сатварыў у Святым Духу. Усе: І над справамі рук сваіх Яе ўзвялічыў. Кантар: Пані, пачуй маленні нашыя. Усе: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Трэцяя гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога. Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна. Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, Трон Саламонаў, Запавет Святога, Вясёлка з фарбаў райскіх Творцы Незямнога. Ты, як агонь Майсееў, Богам палымнееш, Як посах Ааронаў, нібы цвет квітнееш. Райская Брама замкнёна, мёду пласт Самсона, Руно, што мацавала мужнасць Гедыёна. Сын Твой Святы і Адзіны Бог Праўдзівы з неба, Цябе ўсцярог ад грэху нашай маці Евы. Толькі Цябе, Маці Слова, Бог абраў спрадвеку, Каб Ты была нявіннай, і без плямаў грэху.
Кантар: Я жыву на вышынях. Усе: А трон мой у слупе аблокаў. Кантар: Пані, пачуй маленні нашыя. Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Шостая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога. Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна. Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, Тройцы сяліба, Божая Святыня, Палац святы Анёлаў, дзеваў Храм нявінных. Ты суцяшэнне журботных, сад удзячных думак, Ты сіла цярплівых, чысціні дарунак. О Благаслаўлёная Пані, Ты зямля святая, Нявіннасці і цнотаў, дар таемны маеш. Быццам святы Горад Божы, ці на Усходзе Брама, Любоўю, ласкай светлай ззяеш, Беззаганна!
Кантар: Быццам лілея паміж церняў. Усе: Так і мая ўмілаваная паміж дачок Адама. Кантар: Пані, пачуй маленні нашыя. Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Дзевятая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога. Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна. Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, прыстань уцёкшых, вежа справядлівых, Прыгожая, як хорам, узведзены Давідам. Ты пры зачацці любоўю, ласкай палымнела, Ад яснасці той пекла ў немачы самлела. Мужная Панна Святая, як сама Юдыта, Што люд свой ратавала, у палон здабыты. Хлебам карміў увесь Егіпет, слаўны сын Рахэлі, Марыі Сын ад смерці збавіў свет збуцвелы.
Кантар: Якая ж Ты прыгожая, наша Пані. Усе: А правіны граху першароднага ў Табе не знайшлося. Кантар: Пані, пачуй маленні нашыя. Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Нешпары Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога. Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна. Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, о яснасць свету, верных дапамога, Ты Кроў дала і Цела Сыну Пана Бога. Каб чалавек у даліне грэху не загінуў, А годным стаўся неба, хвалы Херувімаў. Промнямі сонца святога, зіхаціць Марыя — Зачатая без грэху чыстая лілея. Цвет паміж церняў — Марыя мужна змея топча, Як месяц ясны ў поўні, цемру губіць ноччу.
Кантар: Я ўчыніла, каб на небе няспынна ўзыходзіла сонца. Усе: І быццам імгліца ўсю зямлю агарнула. Кантар: Пані, пачуй маленні нашыя. Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Напрыканцы дня Хай жа дасць нам Сын Твой любы ласку навяртання, Хай даруе нам грахі, не спашле карання. Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога. Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна. Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, о Маці цноты, святасці дзявочай, Напоўненая ласкай у вянку святочным. О Беззаганная Маці, чысціня Анёлаў, Стаіш ля трону Бога — галава ў кароне. Ласку для нас спарадзіла, ветлая, Прачыста. Ты грэшнікаў надзея, тых, што тонуць, прыстань. Райская Брама для слабых, грэшных абарона, Вядзі нас на сустрэчу з Богам на Сіёне.
Кантар: Тваё імя, о Марыя, як алей духмяны. Усе: А Твае слугі моцна Цябе ўзлюбілі. Кантар: Пані, пачуй маленні нашыя. Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Ахвяраванне Гадзінак Пані, прымі спеў Гадзінак, што Табе мы ўзносім, З паклонам і пакорай дапамогі просім. Шляхам збаўленным, о Маці, нас вядзі да раю. Прыбудзь да ложа смерці, не пакінь пры сконе. Антыфона О Квеце Ружы, што грэх першародны амінула, і злога ўчынку бруду не спазнала. Кантар: Пры сваім Зачацці, о Пані, Ты была Беззаганнай. Усе: Маліся за нас да Бога Айца, бо Ягонага Ты нарадзіла Сына.
Молімся: Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны падрыхтаваў свайму Сыну годнае прабыванне ў нявінным улонні, і праз заслугі будучай смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякай правіны. Дазволь нам праз Яе заступніцтва дайсці да Цябе без грэху. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
315. Песні жальбы Натхненне 1. Песні жальбы заспявайце! * Сэрцы болем напаўняйце, сэрцы болем напаўняйце! 2. Вочы, плачце, як крыніцы, * дайце горкіх слёз напіцца (х2). 3. Нават сонца, месяц, зоры * сумна свецяць, нібы ў горы (х2). 4. Поўніць неба плач анёлаў, * ўжо мінуў іх час вясёлы (х2). 5. Крышацца са страху скалы, – мёртвыя з магіл паўсталі (х2). 6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * цэлы свет нібы канае (х2). 7. Крыж Хрыстовы і кананне * душы вострым болем раняць (х2). 8. Моцай, ласкай, сілай ранаў * знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х2). 9. Вось грэх мой перад Табою, * змый яго святой крывёю (х2). 10. У бяздонні мукаў Пана * я з правін сваіх паўстану (х2).
Першая частка З дапамогаю Божай ласкі пачынаем разважанне над мукаю нашага Пана Езуса Хрыста. Ахвяруем яго нябеснаму Айцу на праслаўленне і хвалу Ягонай Боскай велічы, пакорна дзякуючы за вялікую і надзвычайную любоў да чалавецтва, за тое, што спаслаў свайго Сына, каб цярпеў за нас жахлівыя пакуты і прыняў смерць на крыжы. Гэтае разважанне ахвяруем таксама дзеля ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Балеснай Божага Сына, а таксама на ўшанаванне св. Юзафа і тых святых, якія асабліва пабожна ўшаноўвалі муку Хрыста. У першай частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў у час ад малітвы ў садзе Аліўным ажно да несправядлівага абвінавачвання перад судом. Гэтыя знявагі Пана, якія Ён за нас цярпеў, будзем ахвяраваць, просячы за святы каталіцкі Касцёл, за Святога Айца і за ўсё духавенства, а таксама за непрыяцеляў Хрыстовага крыжа і ўсіх няверных, каб Пан Бог даў ім ласку навяртання.
Гімн 1. Жаль невыносны сэрца працінае, * Езус мой любы келіх свой прымае; * кленчыць у садзе льецца пот крывавы – * Бог моцы, хвалы. 2. Пана святога вучань злы цалуе, * войска цяжкія ланцугі рыхтуе. Без супраціву Езус іх прымае, нас выбаўляе. 3. Б’е і штурхае люд свайго Прарока, *злосць і нянавісць гнеў на кожным кроку. Церпіць пакорна Бога Сын адзіны, чысты, нявінны. 4. Кроў запяклася, вусны пасінелі, * рукі ад цяжкіх ланцугоў змярцвелі * Білі заўзята ледзь жывога Пана * ўсю ноч да рана. 5. Езу, мой Пане, дай дар пакаяння, дай мне, Езусе, ласку навяртання. Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі.
Плач душы над пакутамі Езуса
1 Езу, на жахлівыя мукі, нібы ягня, Ты ў путы звязаны, Езу, мілы Пане. 2. Езу, пацалункам здрадлівым быў Ты праданы, * Езу, мілы Пане. 3. Езу, перад смерцю ў садзе * з неба прасіў ад Айца злітавання, * Езу, мілы Пане. 4. Езу, на малітве ў самоце * кроў заміж поту цякла струмянямі, Езу, мілы Пане. 5. Езу, пацалунак ад Юды Ты прыняў, не спаслаў пакарання, Езу, мілы Пане. 6. Езу, ланцугамі цяжкімі Ты, нібы злодзей, быў ноччу звязаны,* Езу, мілы Пане. 7. Езу, прад суддзёю, нявінны, * злоснымі кпінамі быў зняважаны, Езу, мілы Пане. 8. Езу, да Каяфы жаўнеры * вывелі ў путах Цябе на світанні, Езу, мілы Пане. 9. Езу, злой рукою па твары * быў моцна біты за праўды вызнанне, Езу, мілы Пане. 10. Езу, праз ілжывых двух сведкаў падбухторшчыкам люду быў Ты названы, * Езу, мілы Пане.
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай 1. Ах, я, Маці, ледзь трываю! * Смутак сэрца мне сціскае. * Раніць сэрца востры меч (х 2). 2. О Марыя, што з Табою? * Так прыгнечана бядою, * бачу я Цябе ў слязах (х 2). 3. Што пытаеш? Боль ліхая, * мае сілы забірае, * сэрца кроў мне заліла (х 2). 4. Маці Чыстая, Святая, * бачу, што Ты ледзь жывая, * боль замгліў Твой ясны твар (х 2). 5. Сын мой любы, Сын адзіны, * змучаны, крывёй заліты, * цяжка ўжо Яго пазнаць (х 2). 6. Маці ласкі і любові, * буду плакаць я з Табою, * боль хачу дзяліць з Табой (х 2).
Напрыканцы кожнай часткі спяваем: Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
Другая частка
Натхненне 1. Песні жальбы заспявайце! * Сэрцы болем напаўняйце, сэрцы болем напаўняйце! 2. Вочы, плачце, як крыніцы, * дайце горкіх слёз напіцца (х2). 3. Нават сонца, месяц, зоры * сумна свецяць, нібы ў горы (х2). 4. Поўніць неба плач анёлаў, * ўжо мінуў іх час вясёлы (х2). 5. Крышацца са страху скалы, * мёртвыя з магіл паўсталі (х2). 6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * цэлы свет нібы канае (х2). 7. Крыж Хрыстов і кананне * душы вострым болем раняць (х2). 8. Моцай, ласкай, сілай ранаў * знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х2). 9. Вось грэх мой перад Табою, * змый яго святой крывёю (х2). 10. У бяздонні мукаў Пана * я з правін сваіх паўстану (х2).
У другой частцы разважанняў над мукаю Пана будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад несправядлівага прысуду ажно да ўкаранавання цернем. Гэтыя раны і знявагі ахвяруем Пану, просячы супакою для нашай Айчыны, згоды паміж народамі, а для нас саміх – прабачэння грахоў, паратунку ад зямных няшчасцяў, а асабліва ад пажару, голаду, вайны і заразы.
Гімн 1. Грэшнікі, гляньце на пакуты Пана, * за грэх ваш цяжкі ён прымае раны. * Не лютасць катаў раніць Пана болеем, * а злая воля. 2. Творцу сусвету судзяць людзі злосна, * б’юць, чыняць кпіны, абражаюць моцна. * Вуснаў збалелых Пан не адкрывае, * моўчкі трывае. 3. За грахі свету Езуса бічуюць, * грэшным патолю на вякі рыхтуюць. * Кроў, што са Збаўцы па слупе сцякае,* свет выбаўляе. 4. Свету гардыня венчыць скроні ружай,* на голаў Пана лёг вянок калючы. * Плашч апранае Езусу для жартаў, * злосная варта. 5. Езу, мой Пане, дай мне пакаянне, * каб мне спазнаці шчасце навяртання.* Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі. 5 Плач душы над пакутамі Езуса 1. Езу, на судзе супраць праўды, * хоць быў нявінны, злачынцам названы, * Езу, мілы Пане. 2.Езу, ад людзей жорсткіх, лютых, * горкую чашу прыняў зневажанняў,* Езу, мілы Пане. 3.Езу, тройчы Пятром у страху * нават знаёмым не быў Ты прызнаны, * Езу, мілы Пане. 4. Езу, у Пілата прад людам * быў Ты да крыві скатаваны, * Езу, мілы Пане. 5. Езу, з Цябе крыўдна і злосна * Ірад смяяўся і кпілі дварчане, * Езу, мілы Пане. 6. Езу, ў белай вопратцы здзекі * злосных жаўнераў цярпеў Ты на світанні, * Езу, мілы Пане. 7. Езу, да слупа прывязаны, * нелітасціва Ты быў бічаваны, * Езу, мілы Пане. 8. Езу, дзеля большага болю * цернем калючым укаранаваны, * Езу, мілы Пане.
9. Езу, у плашч чырвоны жаўнерамі * здзекліва й злосна быў Ты ўбраны, * Езу, мілы Пане. 10. Езу, кроў праліў Ты святую, * невінаваты, цярпеў пакаранне, * Езу, мілы Пане. Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай 1. Бачу Сына без адзення, * кроў з плячэй цячэ струменем. * Пад бічамі Сыне мой (х2). 2. Раны Сына, о Марыя, * жыватворныя, святыя, * мне на сэрца пакладзі (х2). 3. Бачу Сына я ў кароне, * церні моцна раняць скроні, * кроў сцякае па грудзях (х2). 4.Маці, бачыш Сына ў муках, * Ты не будзь адна ў пакутах, * дай і мне спазнаць Твой боль (х2). 5. Як жа мне, той беднай Маці, * Сынаў крыж на плечы ўзяці, * каб паднесці з ім хоць крок (х2). 6.Маці ласкі і любові, * буду плакаць я з Табою, * боль хачу дзяліць з Табой (х2). Напрыканцы: Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
Трэцяя частка
Натхненне 1. Песні жальбы заспявайце! * Сэрцы болем напаўняйце, сэрцы болем напаўняйце! 2. Вочы, плачце, як крыніцы, * дайце горкіх слёз напіцца (х2). 3. Нават сонца, месяц, зоры * сумна свецяць, нібы ў горы (х2). 4. Поўніць неба плач анёлаў, * ўжо мінуў іх час вясёлы (х2). 5. Крышацца са страху скалы, * мёртвыя з магіл паўсталі (х2). 6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * цэлы свет нібы канае (х2). 7. Крыж Хрыстовы і кананне * душы вострым болем раняць (х2). 8. Моцай, ласкай, сілай ранаў * знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х2). 9. Вось грэх мой перад Табою, * змый яго святой крывёю (х2). 10. У бязонні мукаў Пана * я з правін сваіх паўстану (х2).
У гэтай апошняй частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад хвіліны ўкаранавання ажно да цяжкага скону на крыжы. Усе цярпенні, кпіны і крыўды, якія Ён зносіў, ахвяруем за грэшнікаў, каб Збаўца абудзіў іхнія заблуканыя сэрцы і натхніў іх да пакаяння і жыцця ў праўдзе, а таксама будзем маліцца за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы, каб літасцівы Езус пагасіў сваёй Крывёю агонь іхніх мукаў. Будзем таксама прасіць Пана, каб Ён і нам у хвіліну нашай смерці даў ласку скрухі за грахі і дапамог вытрываць у надзеі да апошняй хвіліны жыцця на гэтым свеце.
Гімн 1. Жорсткае сэрца, ты яшчэ не плачаш, * ці ж мукаў Пана страшных Ты не бачыш! * Езус Твой любы ўвесь крывёй сцякае,* сіл больш не мае. 2. Нас палюбіўшы, сышоў Езус з неба, * ды вось на плечы крыж прымае з дрэва. * Пад ім Ён кленчыць, млее, устаць не можа, * добры наш Божа. 3. На крыж кладзецца, ціха церпіць мукі,* цвік, нібы джала, прабівае рукі. * Па-над зямлёю Збаўцу крыж узносіць, * неба галосіць. 4. Дрэва святое, дай нам Збаўцы цела, * каб на табе ўжо болей не вісела. * Мы пахаваем Пана ў сумным гробе * з плачам у жалобе. 5. Езу, мой Пане, прагну пакаяння, * прагну з надзеяй грахоў даравання. * Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі. 6. Богу навекі хай жа будзе хвала * за ўсе знявагі – іх сустрэў нямала. * За нас цярпеў Ён, Бога Сын адзіны, * Збаўца нявінны.
Плач душы над пакутамі Езуса 1. Езу, на судзе ў Пілата * з ліхадзеямі быў параўнаны, * Езу, мілы Пане. 2. Езу, на Галгоце жахлівай * Ты смерць прыняў праз укрыжаванне,* Езу, мілы Пане. 3. Езу, з крыжам цяжкім ішоў Ты, * нёс на гару ўсіх грахоў дараванне, * Езу, мілы Пане. 4. Езу, да крыжа на Галгоце * быў Ты прыбіты тупымі цвікамі, * Езу, мілы Пане. 5. Езу, са злачынцамі разам * Ты прынародна быў пакараны, * Езу, мілы Пане. 6. Езу, кпіны, здзекі жаўнераў * боль узмацнялі, пяклі Твае раны, * Езу, мілы Пане. 7. Езу, на крыжы літасціва * злодзею ласку Ты даў паяднання, * Езу, мілы Пане. 8. Езу, воцат з жоўцю змяшаны * далі Табе піць у хвіліну канання, * Езу, мілы Пане. 9. Езу, Ты знёс маўкліва пакуты, * каты не чулі Твайго наракання, * Езу, мілы Пане. 10.Езу, з крыжа вучнямі зняты, * у грабніцы Ты быў пахаваны, * Езу, мілы Пане.
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай 1. Ах, я Маці нешчасліва, * ўжо цярпець не маю сілы, * на крыжы Мой любы Сын (х2). 2. О, Марыя, боль Твой люты, * пад крыжом Твае пакуты, * я хачу дзяліць з Табой (х2). 3. Вось канае Мой Сыночак, закрывае Ён ўжо вочы, * Я канаю разам з Ім (х2). 4. Маці, страшнаю бядою * падзяліся Ты са мною, * дай і мне спазнаць Твой боль (х2). 5. Ох, не чую Сына мовы, * Ён схіліў на грудзі голаў, * Я на свеце ўжо адна (х2). 6. О, Марыя, мукі Пана, * крыж, пакуты, боль і раны * буду ў сэрцы я насіць (х2).
Напрыканцы: Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
316. АФІЦЫЙ ЗА ПАМЕРЛЫХ Ютрань К.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу. Н.: Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн.
Гiмн Хрыстэ, надзея збаўлення, Наша жыццё і ўваскрашэнне. Мы да Цябе у час смерці Сэрцы і вочы ўздымаем. Ты зведаў смерць і пакуты, Крыжа жахлівыя мукі. Перад Айцом у пакоры Ціха аддаў свайго духа. Ты, Пастыр наш міласэрны, Узяў на сябе нашу немач. І тых, хто церпіць з Табою, На ўлонне Бога прымаеш. Пане, прыбіты да крыжа, І з сэрцам, дзідай адкрытым, Хворых, гаротных прымаеш, Каб сум глыбокі суцешыць. Вось брамы пекла зламаны, Ідзе ўжо наш Пераможца, Каб на зямлі нас суцешыць І пасля смерці даць неба. Тым, што ўжо спяць у спакоі, Ты, Пане наш міласэрны, Дай радасць у Тваім доме, Каб Цябе славілі вечна. Амэн. Псальмодыя 1 ант. Узрадуюцца Пану * зламаныя косткі.
Псальм 51 (50) Змілуйся нада мною, Божа, * у вялікай міласці Тваёй; і ў паўнаце міласэрнасці Тваёй * знішчы беззаконні мае. Цалкам абмый мяне ад правінаў маіх * і ачысці мяне ад граху майго. Бо я ведаю беззаконні свае, * і грэх мой заўжды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў * і зло ўчыніў перад Тваімі вачыма. Таму Ты будзеш справядлівы ў сваім прысудзе * і беззаганны ў судзе сваім. Вось я ў беззаконні зачаты, * і ў граху мяне нарадзіла маці. Ты палюбіў глыбокую праўду * і навучыў мяне тайнай мудрасці. Акрапі мяне ісопам — і буду чысты, * абмый мяне — і стану бялейшы за снег. Дай мне пачуць радасць і вяселле, * і ўзрадуюцца косткі, якія Ты зламаў. Адвярні аблічча сваё ад грахоў маіх * і знішчы ўсе мае правіны. Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа,* і аднаві ўва мне трывалы дух. Не адкінь мяне ад свайго аблічча * і не пазбаў мяне духа Твайго святога. Вярні мне радасць збаўлення Твайго* і ўмацуй мяне духам прыхільным. Навучы няправых шляхам Тваім, * і бязбожнікі да Цябе вернуцца. Вызвалі мяне ад крыві, Божа, † Божа, мой Збаўца, * няхай славіць язык мой Тваю справядлівасць. Пане, адкрый мае вусны, * і вусны мае будуць абвяшчаць Тваю хвалу. Бо Ты не прагнеш ахвяры, † усеспаленне, хоць бы даў я, * Табе не спадабаецца. Ахвяра Богу — гэта скрушаны дух, * не пагарджай, Божа, пакорным і прыгнечаным сэрцам. У сваёй дабрыні будзь ласкавы да Сіёна, * адбудуй муры Ерузалема. Тады ўпадабаеш Ты ахвяру справядлівасці, † прынашэнні і ўсеспаленні, * і прынясуць цяльцоў на Твой алтар. Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Узрадуюцца Пану / зламаныя косткі.
2 ант. Пане, уратуй маю душу * ад брамаў пекла.
Песня Іс 38, 10-14. 17-20 Я казаў сабе: «У палове дзён маіх † я павінен адысці ў брамы адхлані, * я пазбаўлены рэшты маіх гадоў». Я казаў: «Не ўбачу я Пана на зямлі жывых, † не ўбачу больш чалавека * сярод жыхароў гэтага свету». Разбяруць маё жыллё і перанясуць ад мяне, * як шалаш пастуха. Я павінен адрэзаць, як ткач, сваё жыццё. * Ён мяне адрэжа ад асновы. За дзень і да ночы * Ты скончыш са мною. Я крычу да світання. * А Ён, як леў, трушчыць усе мае косткі. Я пішчу, як ластаўка, † уздыхаю, як голуб, * аслаблі мае вочы, гледзячы ўгару. Ты захаваў маё жыццё ад долу пагібелі * і за спіну сваю кінуў усе мае грахі. Бо не адхлань будзе славіць Цябе, * і смерць не будзе Цябе праслаўляць; а тыя, хто сыходзіць у магілу, * не чакаюць праўды Тваёй. Жывы, толькі жывы ўсхваляе Цябе, † як і я сёння; * бацька адкрывае сыну праўду Тваю. Пане, уратуй мяне, † і мы будзем спяваць Табе нашыя песні * ва ўсе дні жыцця нашага ў доме Пана. Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Пане, уратуй маю душу ад брамаў пекла. 3 ант. Буду славіць Пана * ў сваім жыцці.
Псальм 146 (145) Буду славіць Пана ў сваім жыцці, * буду спяваць майму Богу, пакуль існую. Не спадзявайцеся на вяльможаў, * ні на чалавека, які не можа ўратаваць. Калі дух яго пакіне, вяртаецца ў сваю зямлю, * і ў той дзень знікаюць ягоныя задумы. Шчаслівы, каму дапамагае Бог Якуба, * хто спадзяецца на Пана, свайго Бога. Ён стварыў неба і зямлю, * мора і ўсё, што ў іх. Бог навекі захоўвае вернасць. * Ён справядліва судзіць пакрыўджаных, хлеб дае пакорным, * Пан вызваляе вязняў. Пан адкрывае вочы сляпым, * Пан узнімае прыніжаных. Пан любіць справядлівых, * Пан абараняе чужаземцаў. Пан сірату і ўдаву падтрымлівае, * а шлях грэшных скрыўляе. Пан валадарыць навекі, * твой Бог, Сіёне, з пакалення ў пакаленне. Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Буду славіць Пана ў сваім жыцці.
Кароткае Чытанне 1 Тэс 4, 14 Бо калі мы верым, што Езус памёр і ўваскрос, то і памерлых у Езусе Бог прывядзе разам з Ім.
Кароткi рэспансорый К.: Буду праслаўляць Цябе, Пане, * бо Ты мяне падтрымаў. Н.: Буду праслаўляць Цябе, Пане, * бо Ты мяне падтрымаў. К.: Ты ператварыў мой плач у радасць. Н.: Бо Ты мяне падтрымаў. К.: Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Н.: Буду праслаўляць Цябе, Пане, * бо Ты мяне падтрымаў.
Песня з Евангелля Ант. да песні Захарыі: Я — уваскрасенне і жыццё. * Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. / А кожны, хто верыць у Мяне, / не памрэ ніколі.
Альбо, у Велікодны перыяд: Ант. Хрыстус уваскрос і заззяў свайму народу, * які адкупіў сваёй крывёю, / аллелюя.
Песня Захарыі Лк 1, 68-79 Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля, * бо наведаў і адкупіў народ свой, і ўзняў моц збаўлення для нас * у доме Давіда, слугі свайго. Як абвясціў спрадвеку * вуснамі сваіх святых прарокаў, што збавіць нас ад ворагаў нашых * і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць. Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых * і нагадаць пра святы запавет свой. Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму,* дасць нам. Каб, выбаўленыя з рук ворагаў, * мы без страху служылі Яму ў святасці і справядлівасці перад Ім * ва ўсе дні нашыя. А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа, * бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму, каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне * праз адпушчэнне яго грахоў, дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога, * у якой наведаў нас Усход з вышыні; каб асвятліць тых, * хто сядзіць у цемры і ў ценю смяротным; каб накіраваць ногі нашыя * на шлях спакою. Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Я – уваскрасенне і жыццё. * Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. / А кожны, хто верыць у Мяне, / не памрэ ніколі. Альбо, у Велікодны перыяд:
Ант. Хрыстус уваскрос і заззяў свайму народу, * які адкупіў сваёй крывёю, / аллелюя.
Просьбы Просім Бога Айца ўсемагутнага, які ўваскрасіў Езуса Хрыста з памерлых і ажывіць нашыя смяротныя целы: Пане, ажыві нас у Хрысце. Святы Ойча, пахаваўшы нас праз хрост разам з Тваім Сынам і ўваскрасіўшы ў Ягоным уваскрасенні, удзялі нам радасць новага жыцця, — каб нават пасля смерці мы заўжды жылі з Хрыстом. Пане, ажыві нас у Хрысце. Добры Ойча, Ты даў нам як святы спажытак жывы хлеб, які сышоў з нябёсаў, — адары нас вечным жыццём і ўваскрашэннем у апошні дзень. Пане, ажыві нас у Хрысце. Пане, Ты паслаў анёла суцешыць Твайго Сына падчас агоніі ў садзе Аліўным, — суцеш нас ласкава сваёй надзеяй у час нашага скону. Пане, ажыві нас у Хрысце. Пане, Ты ўратаваў трох юнакоў з агню, — вызвалі душы памерлых ад пакарання, якое церпяць за грахі. Пане, ажыві нас у Хрысце. Божа жывых і памерлых, Ты ўваскрасіў Езуса з мёртвых, — абудзі памерлых да жыцця і нас разам з Ім адары вечнай славай. Пане, ажыві нас у Хрысце. Ойча наш... Малітва Божа, святло верных і жыццё справядлівых, Твой Сын адкупіў нас сваёю смерцю і змёртвыхпаўстаннем, змілуйся над слугой Тваім (Тваёй) N., які жыў (якая жыла) з вераю ва ўваскрашэнне з мёртвых, і адары яго (яе) вечным шчасцем. Праз Пана нашага, Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.
Афіцый завяршаецца наступным чынам: Няхай Пан благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага. Н.: Амэн.
Нешпары
К.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу. Н.: Пане, паспяшы да мяне на паратунак. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Гiмн Валадар магутны, Хрыстэ, Каб Айцец быў праслаўлёны І наш род людскі ўзняты, Разарваў Ты путы смерці. Ты, прыняўшы нашу слабасць, Растаптаў старога змея, І сваёю смерцю знішчыў Смерць, што грэх падрыхтаваў нам. Ты сваім уваскрасеннем У Пасхальнай таямніцы Дар жыцця ў нас аднаўляеш, Хоць грэх быў прычынай смерці. Дай нам, Пане, Тваю ласку. Мы запалім светач веры, Каб сустрэць Цябе ў чаканні І з надзеяй на збаўленне. Прымі ўсіх, Суддзя ласкавы, У Нябесным Валадарстве, Хто у веры і любові Вызнае Святую Тройцу. Слугаў Ты пакліч, о Божа, Што свет гэты пакідаюць. Ім дазволь ў жыцця краіне Праслаўляць Цябе навекі. Амэн.
Псальмодыя 1 ант. Пан захавае цябе ад усякага зла, * будзе берагчы душу тваю.
Псальм 121 (120) Узнімаю вочы свае да вышыняў: * адкуль прыйдзе мая дапамога? Дапамога мая ад Пана, * які стварыў неба і зямлю. Ён не дасць пахіснуцца назе тваёй, * не задрэмле той, хто цябе сцеражэ. Не дрэмле і не спіць * той, хто сцеражэ Ізраэль. Пан сцеражэ цябе, * Пан — твой цень, Ён праваруч цябе. Удзень сонца не ўдарыць цябе, * ні месяц ноччу. Пан захавае цябе ад усякага зла, * будзе берагчы душу тваю. Пан будзе сцерагчы выйсце тваё і вяртанне * цяпер і навекі. Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн. Ант. Пан захавае цябе ад усякага зла, / будзе берагчы душу тваю. 2 ант. Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, * хто ж вытрывае, Пане?
Псальм 130 (129) З глыбіні я клічу Цябе, Пане. * Пане, пачуй мой голас. Няхай Твае вушы пачуюць * голас маіх малітваў. Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, * хто ж вытрывае, Пане? Але ў Цябе прабачэнне, * каб Цябе паважалі. Спадзяюся на Пана, * спадзяецца душа мая на Яго слова. Душа мая чакае Пана * больш, чым варта світання. Больш, чым варта світання, * няхай Ізраэль чакае Пана, бо ў Пана міласэрнасць * і шчодрае ў Яго адкупленне. Ён адкупіць Ізраэль * ад усіх беззаконняў ягоных. Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, / хто ж вытрывае, Пане? 3 ант. Як Айцец уваскрашае і ажыўляе мёртвых, * так і Сын, каго хоча, ажыўляе.
Песня Флп 2, 6-11 Езус Хрыстус, будучы ў постаці Бога, * не скарыстаў з таго, каб быць нароўні з Богам, але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, † прыпадобніўшыся да людзей; * і з выгляду стаўшы як чалавек, прынізіў сябе, † будучы паслухмяным ажно да смерці, * смерці крыжовай. Таму Бог узвысіў Яго * і даў Яму імя па-над усялякае імя,
каб на імя Езуса схілілася кожнае калена * стварэнняў нябесных, зямных і падземных, і каб кожны язык вызнаваў: † «Панам ёсць Езус Хрыстус», * дзеля хвалы Бога Айца. Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Як Айцец уваскрашае і ажыўляе мёртвых, / так і Сын, каго хоча, ажыўляе.
Кароткае Чытанне 1 Кар 15, 55-57 «Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?» Джала смерці — гэта грэх, а сіла граху — гэта закон. Богу ж падзяка, бо Ён даў нам перамогу праз нашага Пана Езуса Хрыста.
Кароткi рэспансорый К.: На Цябе, Пане, спадзяюся, * не буду асаромлены навекі. Н.: На Цябе, Пане, спадзяюся, * не буду асаромлены навекі. К.: Узрадуюся і ўсцешуся міласэрнасці Тваёй. Н.: Не буду асаромлены навекі. К.: Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Н.: На Цябе, Пане, спадзяюся, * не буду асаромлены навекі.
Песня з Евангелля Ант. да песні Марыі: Кожны, каго дае Мне Айцец, * да Мяне прыйдзе, / і таго, хто прыходзіць да Мяне, / Я не адкіну. Альбо, у Велікодны перыяд: Ант. Укрыжаваны ўваскрос з памерлых * і адкупіў нас, / аллелюя.
Песня Марыі Лк 1, 46-55 Велічае душа мая Пана, * і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу. Бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі,* і цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, * а імя Яго святое. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне * над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, * рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. Скінуў магутных з трона * і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, * а багатых ні з чым адправіў. Прыняў свайго слугу Ізраэля, * памятаючы пра сваю міласэрнасць, як абяцаў бацькам нашым — * Абрагаму і яго патомству навекі. Хвала Айцу і Сыну, * і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, * і на векі вечныя. Амэн.
Ант.: Кожны, каго дае Мне Айцец, * да Мяне прыйдзе, / і таго, хто прыходзіць да Мяне, / Я не адкіну. Альбо, у Велікодны перыяд: Ант. Укрыжаваны ўваскрос з памерлых * і адкупіў нас, / аллелюя.
Просьбы Хрыстэ Пане, мы спадзяемся, што Ты прыпадобніш нашае прыніжанае цела да свайго праслаўленага Цела. Таму ўсклікаем: Пане, Ты жыццё і ўваскрашэнне нашае. Хрыстэ, Сыне Бога жывога, Ты ўваскрасіў з памерлых Лазара, свайго прыяцеля, — уваскрашай да жыцця і славы памерлых, якіх Ты адкупіў сваёй каштоўнаю крывёю. Пане, Ты жыццё і ўваскрашэнне нашае. Хрыстэ, суцяшыцель засмучаных, падчас уваскрашэння Лазара, юнака з Наім і дачкі Яіра, Ты міласэрна выцер слёзы блізкіх, — суцеш усіх, хто сёння плача над сваімі памерлымі. Пане, Ты жыццё і ўваскрашэнне нашае. Хрыстэ Збаўца, знішчы ў нашым смяротным целе панаванне граху, праз які мы заслужылі пакаранне смерцю, — каб праз Цябе мы атрымалі вечнае жыццё. Пане, Ты жыццё і ўваскрашэнне нашае. Хрыстэ Адкупіцель, паглядзі на тых, хто, не ведаючы Цябе, не мае надзеі, — каб яны паверылі ва ўваскрашэнне і жыццё вечнае. Пане, Ты жыццё і ўваскрашэнне нашае. Хрыстэ, Ты вярнуў невідушчаму святло зроку і даў яму радасць бачыць Цябе, — асвятлі твары сваіх памерлых, якія дагэтуль пазбаўлены святла. Пане, Ты жыццё і ўваскрашэнне нашае. Хрыстэ, Ты дазваляеш, каб распадаўся зямны дом нашага жылля, — дай нам вечны і нерукатворны дом у небе. Пане, Ты жыццё і ўваскрашэнне нашае. Ойча наш... Малітва Божа, святло верных і жыццё справядлівых, Твой Сын адкупіў нас сваёю смерцю і змёртвыхпаўстаннем, змілуйся над слугой Тваім (Тваёй) N., які жыў (якая жыла) з вераю ва ўваскрашэнне з мёртвых, і адары яго (яе) вечным шчасцем. Праз Пана нашага, Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.
Афіцый завяршаецца наступным чынам: Няхай Пан благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага. Н.: Амэн. |